КлеянковаАлена Мікалаеўна,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Капачоўскі ВПК ДС –СШ”
Тэма. Беларуская казка – розуму падказка.
Мэта: знаёмства вучняў з класіфікацыяй казак, беларускімі народнымі казкамі.
Задачы: пашырыць чытацкі кругагляд навучэнцаў; у творчай, гульнявой форме выявіць веды па прачытаных казках; садзейнічаць выхаванню маральных і эстэтычных пачуццяў; выклікаць цікавасць да чытання казак.
Абсталяванне: мультымедыйны праектар, мультымедыйная прэзентацыя.
Мерапрыемства падрыхтавана для навучэнцаў 1 – 4 класаў.
Ход мерапрыемства
Настаўнік.
Слайды 2-3
Жыў на свеце дзед Васіль,
За плячыма мех насіў.
Дазналіся мышкі,
Што ў мяшэчку кніжкі,
Разгрызлі завязкі,
Бачаць, ажно ж – казкі.
Сталі клікаць дзяцей:
– Гэй, сюды ўсе хутчэй!..”
- Добры дзень, дарагія дзеці, паважаныя дарослыя! Вы здагадаліся, куды мы сёння адправімся ў падарожжа? Сапраўды, да казак. Пра іх можна гаварыць доўга і шмат, а ўсё таму, што свет казак разнастайны і цікавы. Іх чытаюць людзі любога ўзросту. Як вы думаеце, чаму? (Адказы дзяцей) Казкі не толькі забаўляюць чытачоў. Яны нас выхоўваюць і вучаць быць добрымі людзьмі. Можа хто-небудзь здагадаўся, аб чым марылі людзі, якія складалі казкі? (Адказы дзяцей). Яны марылі аб добрым жыцці, справядлівасці і перамозе дабра над злом. Менавіта гэта і ёсць асноўная думка ўсіх казак. А ці ведаеце вы, хто сачыняе казкі? Якія бываюць казкі ў адпаведнасці з аўтарствам? (Адказы дзяцей)
- Бываюць народныя казкі, якія з’яўляюцца вуснай народнай творасцю. Ёсць казкі літаратурныя (аўтарскія), якія сачыніў пэўны аўтар-казачнік.
Асноўным адрозненнем беларускіх казак з'яўляецца моцная міфалагічная аснова (Міфы - гэта старажытныя паданні, якія распавядаюць пра паходжанне чалавека і сусвету, пра цуды свету і подзвігі).
Адметная асаблівасць беларускіх казак заключаецца ў тым, што ў іх расказваецца аб гераічных волатах-асілках, якія перамагаюць розных пачвар («Пакацігарошак», «Удовін сын»). Слайды 4-5
Настаўнік:
- Дзеці, а вы ведаеце на якія групы дзеляцца казкі? (Адказы дзяцей)
Слайд 6
Настаўнік:
-Умоўна беларускія казкі можна падзяліць на тры асноўныя групы:
Казкі пра жывёл
Настаўнік:
-Назавіце, калі ласка, галоўных герояў казак пра жывёл.(Адказы дзяцей). Казкi аб жывёлах адрознiваюцца ад астатнiх груп тым, што галоўнымi персанажамi ў iх з'яўляюцца жывёлы, птушкi i нават раслiны: лiса, воўк, мядзведзь, заяц, дзiк, кот, баран, певень i iнш.
Паводзіны жывёл у казках суадносяцца з дзейнасцю чалавека.
Чарадзейныя казкі
Чарадзейныя казкi таксама вельмi старажытныя па свайму паходжанню. За доўгi час бытавання ў народзе яны значка змянiлiся, але захавалi вобразы мiфiчных асiлкаў (Вярнiдуб, Гарыня) i варожых сiл (шматгаловы змей — «Паганы цмок»). Разам з жывымi iстотамi ў казках дзейнiчаюць сонца, вецер, месяц, мароз, гром. Героям дапамагаюць цудадзейныя прадметы: тапор-самасек, дыван-самалёт, жывая вада, цудоўны збанок.
Сацыяльна-бытавыя казкі
Да сацыяльна-бытавых казак адносяцца ўласна бытавыя казкi. У іх малююць селянiна ў яго паўсядзённым жыццi, услаўляюць працавiтасць, глыбокi розум, дасцiпнасць i сцiпласць простага чалавека, асуджаюць гультайства, прагнасць, зайздрасць i iншыя заганы. Многiя бытавыя казкi — гумарыстычныя, жартоўныя творы.
- А зараз мы адпраўляемся з вамі ў свет казак. На чым падарожнічаюць героі ў чарадзейных казках?(Адказы дзяцей) Вось і мы сёння паляцім на дыване – самалёце. Гатовыя? Кожны раз, каб наш дыван – самалёт узняўся ў паветра вам патрэбна будзе адказаць на пытанне. Згодныя?
- Чаму нас вучаць казкі?(Адказы дзяцей)
КРАІНА КАЗАК
Слайды 7-9
Першы прыпынак. Беларуская народная казка “Хто жыве ў двары?”
-Праслухайце, калі ласка казку і адкажыце на пытанні:
“Хто жыве ў двары?”
“Чаму нас вучыць казка?”
Першы прачынаецца наш пявун, чырвоны грабянец, чырвоная бародка. Крыламі махае, усіх падымае:
- Кукарэку! Кукарэку! Хопіць ляжаць на баку, недарэкі! Уставайце, сонца сустракайце!
Хто гэта такі?
А яму ў адказ вартаўнік кудлаты пад ган- кам, вушы тарчма, хвост абаранкам:
- Гаў, гаў! Я не спаў! Хату вартаваў!
Хто гэта такі?
На лаўцы вусач прачнуўся, салодка пацягнуўся:
- Мяў, мяў! Рана падняў мяне, рана! Як- раз прыснілася сажалка з адной смятаны!
Хто гэта такі?
А рагуля галаву падняла, супакойваць пачала:
- Му-у! Я гору твайму памагу! Пачастую малаком, пачакай, калі прыйдзе гаспадыня з вядром!
Хто гэта такая?
Выскачыў з хлява беленькі круглячок, замест носа — пятачок:
- Рох-рох! I я люблю малаком частавацца! А яшчэ люблю ў лужыне паваляцца!
Хто гэта такі?
Не паспеў ён у лужыну кінуцца, як чырва- надзюбы шчыпач ляціць:
- Га-га-га! Гэта лужына мая! Прашу не чапаць, а то буду шчыпаць
Хто гэта такі?
Можа б, і да сваркі справа дайшла, ды тут выкаціўся на двор трохколавы веласіпед. А на ім хлопчык вясёлы. Усім рады, нікога не крыўдзіць.
- Якая гэта казка: пра жывёл, чарадзейная або сацыяльна-бытавая?
Хвілінка адкрыццяў:
Слайд 10
Певень спявае
Сабака гаўкае
Кот мяўкае
Карова мычыць
Парсюк рохкае
Гусак гагоча
- Дзеці, а вы ведаеце, якія галасы падаюць героі твора? Паказаць зможаце?
(Дзіцячы паказ суправаджаецца фанаграмай жывёл)
- Малайцы! Але час зноў адпраўляцца ў дарогу.
Слайды 12-18
ПРЫПЫНАК №2
“ Пазнай казку”
1. Гэй, каза, збірай манаткі,
Уцякай хутчэй ты з хаткі,
Бо вунь дзед ідзе, ён касу нясе! (“Каза-манюка”)
2. Кар-кар! Кра-кра! Гэй-гэй!
Я – паўночны салавей! (“Ганарыстая варона”)
3. Быў у аднаго гаспадара сабака. Шчыра служыў ён гаспадару, ды не агледзеўся, як пастарэў. Горш сталі бачыць яго вочы, і цяжэй яму стала вартаваць гаспадарава дабро. Тады скупая гаспадыня перастала карміць яго, а потым і зусім пачала з двара праганяць. "Чым так жыць, - думае сабака, - лепш няхай мяне воўк з’есць".
Надумаўся ён і пайшоў у лес шукаць ваўка. Ідзе ён лесам, а тут насустрач і воўк бяжыць.
-Куды, сабака, ідзеш? - пытаецца воўк.
-Да цябе.
-Чаго?
-З’еш ты мяне, воўча.
І расказаў ён ваўку пра сваю бяду.
(“Сабака і воўк”)
5. Жылі-былі асёл, сабака, кот і певень. Калі яны пастарэлі, дык гаспадары павыганялі іх з двара. Вось раз уночы сышліся ў лесе гэтыя выгнаннікі. Пазнаёміліся, здружыліся. Пачалі думаць, як на свеце ім жыць, чым заняцца. Самы разважлівы з іх, асёл, і кажа:
- А давайце паспрабуем быць музыкамі.
(“Музыкі”)
6. Жылі на адным двары курачка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун. Курачка даглядала сваіх куранятак, грэблася на сметніку, шукала зярнятак. А гусак Шыпун і індык Балбатун толькі шпацыравалі ўзад і ўперад па двары, як важныя паны, ды заўсёды вялі між сабою спрэчкі аб тым, хто з іх ажнейшы і разумнейшы. |
— У мяне галава болыыая,— хваліўся гусак,— дык і розуму ў ёй больш! Індык з гэтым не згаджаўся.
— Галава ў цябе вялікая, гэта праўда, ды дурная, як бот,— казаў ён.
— Ну, няхай сабе галава дурная,— адказваў гусак,— затое нос які ў мяне! Моцны, цвёрды, прыгожы... А ў цябе што за нос — смех адзін! Чарвяк, а не нос! I гусак і індык былі страшэнныя гультаі. Яды шукаць сабе ленаваліся і таму часта галадалі. Каб не карміла іх сяды-тады гаспадыня, дык даўно б гультаёў і на свеце не было.
Аднаго разу знайшла курачка каля плота пшанічны каласок. Зарадавалася, засакатала на ўвесь двор:
— Ко-ко-ко! Глядзіце, які цудоўны каласок я знайшла!
(“Пшанічны каласок”)
7. Карова, карова, дай масла! Пеўнік ляжыць і не дыхае, бобінкай падавіўся. (“Як курачка пеўніка ратавала”)
Музычная паўза
Слайд 19
Вучні выконваюць песню “Мульцікі – пультыкі”
1. Што цікавіць усіх дзяцей і вельмі захапляе?
Гэта мульцік пра мышэй так іх забаўляе.
Ад яго ўсім малышам цяжка адарвацца.
Як тут ціхенька сядзець, як тут не смяяцца?
Прыпеў:
Мульцікі-пульцікі... Гэта радасць для дзяцей.
Мульцікі-пульцікі... Да экранаў усе хутчэй!
Мульцікі-пульцікі... Кожны дзень я іх гляджу.
Сябра добрага сабе я і тут знайду.
2. Працавіты муравей хатачку будуе,
Прыгажуня страказа лета ўсё танцуе.
Зло адрозніць ад дабра мульцік дапаможа.
Не, без мульцікаў пражыць з нас ніхто не зможа!
Прагляд мультыплікацыйнага фільма “Ліса, мядзведзь і мужык”
Слайд 20
- Чаму нас вучыць гэты мультыплікацыйны фільм?
Якая з дадзеных прыказак, на ваш погляд, падыходзіць да гэтай казкі?
Слайд 21
Пільнуй гаспадаркі, будуць у гаршку скваркі.
Адзін у полі не воін.
Той не можа быць другам, хто ў бядзе абыдзе кругам.
I службу служы, і сябру дапамажы.
ПРЫПЫНАК № 3
“Адпачнём”
Гульня-імітацыя
Дзеці імітуюць рухі і гукі жывёл:
- Кошка выгінае спіну;
- конь б’е капытам;
- певень стаіць на адной назе;
- карову доіць бабуля;
- зайчык уцякае ад лісы;
- мядзведзь ідзе па лесе;
- вожык згарнуўся ў клубок.
Інсцэніроўка верша В. Віткі «Куды едзеш, хлапчына?»
Слайд 22
— Куды едзеш, хлапчына?
- Да рынку.
— Што вязеш за плячыма?
- Свінку.
— То дай падзівіцца, можа б я купіла.
Ой, гэта ж сястрыца! Чым яна няміла?
— Міла-то міла, ды баіцца мыла.
Як убачыць мыльца, дык хавае рыльца.
Купляйце дзяўчынку, мурзатую свінку,
Аддам неслухмянку за тры абаранкі.
Гульня “Пагуляем у “Ката”
Слайд 23
(Усе дзеці становяцца ў адзін рад, а насупраць стаіць, выбраны з дапамогай лічылкі, кот.)
Усе скачуць і крычаць:
Тра-та-та, тра-та-та.
Не баімся мы ката.
Кот робіць выгляд, што не звяртае на іх увагі. Калі дзеці надта разыдуцца, кот сам скокне. Усе заміраюць. Хто зварухнецца, або засмяецца, пераходзіць да ката).
ПРЫПЫНАК № 5
Слайды 24-29
“ Казкі – сёстры”
Курочка Ряба
Жили-были дед да баба.
Была у них курочка ряба.
Снесла курочка яичко, не простое - золотое.
Дед бил, бил - не разбил.
Баба била, била - не разбила.
Мышка бежала, хвостиком задела, яичко упало и разбилось.
Першае яечка
Цэлы дзень дзед хадзіў, курку – рабку злавіў.
Рада баба, скача, а курка кудахча:”Куд-куды, куд-куды! Дайце грэчкі і вады!”
Бабка курку накарміла, вадою напаіла. Села курка на вечка ды знесла яечка”
Бременские музыканты
У одного человека был осел, который много лет покорно возил на мельницу мешки с мукой, но к старости осел ослаб и стал негоден для работы. Тогда хозяин задумал уморить его голодом, но осел догадался к чему идет дело, убежал и направился в город Бремен. Он решил наняться там в музыканты.
Пройдя немного, осел увидел охотничью собаку. Она лежала на дороге и дышала так тяжело, как будто набегалась до изнеможения.
- Чего ты так пыхтишь, Полкан? - спросил осел.
- Ах, - отвечала собака, - я стара и с каждым днем становлюсь всё слабее и уже не гожусь для охоты, поэтому мой хозяин хотел убить меня. Я убежала куда глаза глядят! А чем же я буду теперь зарабатывать себе на хлеб?
- Знаешь что, - сказал осел, - я иду в Бремен и наймусь там в музыканты. Иди со мной и тоже займись музыкой. Я буду играть на лютне, а ты станешь бить в барабан. Собака согласилась и они пошли дальше.
Музыкі
Зимовье зверей
Шел бык лесом, попадается ему навстречу баран.
Куда, баран, идешь? — спросил бык. —
От зимы лета ищу, — говорит баран. —
Пойдем со мною! —
Вот пошли вместе, попадается им навстречу свинья.
Куда, свинья, идешь? — спросил бык. —
От зимы лета ищу, — отвечает свинья. —
Иди с нами. —
Пошли втроем дальше, навстречу им гусь.
Куда, гусь, идешь? — спрашивает бык. —
От зимы лета ищу, — отвечает гусь. —
Ну, иди за нами! —
Казка пра быка і яго сяброў
Пасвіўся на лузе бык. Убачыў ён каля рэчкі туман і напужаўся:падумаў, што зямля і вада гараць.
Пабягу я лепш адгэтуль на край свету!” – парашыў бык.
Задраў хвост і пабег.
Сустрэўся яму па дарозе казёл:
-Бык, куды бяжыш?
-На край свету.
-Чаго?
У нас зямля і вада гараць. Баюся, каб і мне не згарэць.
- Пабягу і я з табою.
- Бяжы.
Коза-дереза Каза - манюка
"Я, - говорит, - коза-дереза, Закалю цябе рагамі,
За три гроша куплена, Затапчу цябе нагамі,
Под бока луплена! Яшчэ і барадою замяту!
Топну, топну ногами,
Заколю тебя рогами,
Ножками затопчу,
Хвостиком подмечу!"
Мальчик с пальчик
(Русская народная сказка)
Жили старик со старухою. Раз старуха рубила капусту и нечаянно отрубила палец. Завернула его в тряпку и положила на лавку.
Вдруг услышала — кто-то на лавке плачет. Развернула тряпку, а в ней лежит мальчик ростом с пальчик.
Удивилась старуха, испугалась:
Ты кто таков? —
Я твой сынок, народился из твоего мизинчика. —
Взяла его старуха, смотрит — мальчик крохотный-крохотный, еле от земли видно. И назвала его Мальчик с пальчик.
Мальчик с пальчик
(Шарль Перро)
Жил когда-то дровосек с женой, и было у них семеро детей. Все семеро — мальчуганы: три пары близнецов и еще один, самый младший. Этому малышу едва лет семь исполнилось.
И до чего же он был мал! Родился он совсем крохотным. Право, не больше мизинчика. И рос плохо. Так и прозвали его: Мальчик с пальчик
Зато какой он смышленый, разумный!
Сынок з кулачок
(Бел. нар. казка)
Жылі дзед і баба. I быў у іх сынок. Ды такі малы, што з-пад шапкі не відаць. Не большы за кулак. Так дзед з бабай яго і звалі: сынок з кулачок.
- Малайцы. Ведаеце, дзеці, часта ў народзе так бывае: песня ў казку пераўтвараецца, альбо казка ў песню. Зараз паглядзіце мультыплікацыйны фільм “Як служыў жа я ў пана”. Гэта той выпадак, калі народная песня прадоўжыла сваё жыццё ў казцы.
- Якія правілы бяспекі былі парушаны ў казцы?
Прагляд мультыплікацыйнага фільма. Слайд 30
- Чаму ж нас вучыць гэтая казка?
- Вось і заканчваецца наша падарожжа ў краіну казак. Дык скажыце, калі ласка: “Чаму беларуская казка з’яўляецца падказкай для розуму?”(Адказы дзяцей)
Слайд 31
Слова за словам –
І казкам канец,
Хто зразумеў іх –
той - маладзец!
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Беларускія народныя казкі. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http: // www.dzietki.org /article / index.php?cid=26. – Дата доступу : 07. 02.2018
2. Вітка, В. Каўкі дзеда Васіля. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http: // knihi.com / Vasil_Vitka / Kazki_dzieda_Vasila.html. – Дата доступу :
07. 02.2018
3. Вітка, В. Куды едзеш, хлапчына? [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http: // chitaemdetyam.com. / Vіtka_V._Kudy_edzesh_hlapchyna. – Дата доступу : 07. 02.2018
4. Русские народные сказки. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http: // hyaenidae.narod.ru /. Дата доступу : 07. 02.2018
5. Фальклорныя гульні. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу:
https: // forum.in-ku.com / showthread.php?t = 134852. – Дата доступу :
07. 02.2018