Беларуская літаратура 1920 – 1930-х гадоў: агляд
Значэнне літаратуры Заходняй Беларусі для беларускага літаратурнага працэсу
1. Першае беларускае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» напісаў філосаф Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч1). У ім аўтар упершыню дакладна вы значыў нацыянальны характар беларуса, памежнае становішча краіны па між Усходам і Захадам, сказаў пра ўласны шлях Беларусі.
2. Арыштаваны польскай контрразведкай Алесь Салагуб першы ў заходне беларускай літаратуры звярнуўся да турэмнай тэматыкі і стварыў вобраз палітвязня, да якога потым звярталіся Максім Танк і Валянцін Таўлай.
3. Змянілі аблічча беларускай літаратуры творы віленскага перыяду Мак сіма Гарэцкага (рэалізм), драматургія Леапольда Родзевіча (мадэрнізм) і Францішка Аляхновіча («новая драма»), паэзія Уладзіміра Жылкі (рамантызм, сімвалізм), творчасць Вацлава Ластоўскага (неарамантызм) і Максіма Танка (рамантызм, авангардызм).
Беларуская літаратура 1920—1930х гадоў існавала ў складаных грамадскапалітычных абставінах. Напачатку яе плённаму развіццю спрыяла абвешчаная ў краіне палітыка беларусізацыі, што вы´клікала з’яўленне пісьменніцкіх арганізацый, фарміраванне новых ідэйнаэстэтычных прынцыпаў, абнаўленне літаратурных традыцый. Затым гэты рух быў запаволены сумнавядомымі падзеямі 1930х гадоў, калі пісьменніцкая і выдавецкая дзейнасць ускладнілася пад уздзеяннем знешніх абставін. Разгледзім падзеі гэтага этапу больш падрабязна.
Літаратура ў 1920я гады была не верагодна папулярнай сферай дзейнасці: маладых аўтараў ведалі ў твар, іх фотаздымкі змяшчалі на вокладках кніг. Адзін з першых творчых саюзаў, якія ўтварыліся на пачатку 1920х гадоў, — Усебеларускае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк” (1923—1928). Сябрамі «Маладняка» сталі каля 500 чалавек з розных гарадоў Беларусі і замежжа. Заснавальнікі арганізацыі: Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Адам Бабарэка, Язэп Пушча. Прынцыпы адлюстравання рэчаіснасці, па якіх лёгка пазнаць удзельнікаў «Маладняка», можна звесці да наступных:
1) адмаўленне ад былой культурнай спадчыны;
2) вера ў камуністыч ны лад і служэнне дзяржаве;
3) апяванне энергіі моладзі і светлай будучыні.
Многія з пісьменнікаўпачаткоўцаў не разбіраліся ў літаратуры, і аб’яднанне вымушана было выдаваць не толькі мастацкія кнігі, але і даведнікі з тлумачэннямі і прыкладамі паэтычных жанраў, вершаваных памераў. Але многія таленавітыя аўтары адчувалі, што яны эстэтычна і светапоглядна перараслі «Маладняк». Да таго ж не ўсе прызнавалі новую інтэрнацыянальную ідэю класавай салідарнасці працоўных важней шай за традыцыйную рамантычную ідэю на цыянальнага адраджэння. Усё гэта выклікала раскол у «Маладняку». У 1928 годзе аб’яднанне «Маладняк» было рэарганізавана ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў. Сябрамі асацыяцыі сталі Пятрусь Броўка, Платон Галавач, Аркадзь Куляшоў, Паўлюк Трус, Валянцін Таўлай і інш. Праіснавала асацыяцыя да 1932 года.
Былыя маладнякоўцы Язэп Пушча, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Адам Бабарэка і Уладзімір Дубоўка ўтварылі новае аб’яднанне. Да іх далучыліся браты Андрэй Мрый (Шашалевіч) і Васіль Шашалевіч, а таксама Лукаш Калюга. Упершыню ў беларускай літаратуры аб’яд нанне адбылося па эстэтычных прычынах. Адна з яго мэт — стварэнне арыгінальнай беларускай літаратурнай школы праз высокую культуру мовы і арганічнае спалучэнне традыцый з наватарствам.
Паэзія развівалася ў дзвюх ідэйнамастацкіх плынях: 1) традыцыйная (Уладзімір Жылка, Тодар Кляшторны, Наталля Вішнеўская, Яўгенія Пфляўмбаум, Зінаіда Бандарына). Узорам была творчасць нашаніўцаў (Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі і Максіма Багдановіча); 2) пралетарскарэвалюцыйная (Міхась Чарот, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч і інш.). Літа ратура адпавядала афіцыйнай ідэалогіі Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, у ёй выяўляліся культ рэвалюцыі, жыццесцвярджальны пафас, гарадская тэма, ігнараванне лірычных пачуццяў, антырэлігійнасць.
Эстэтычна пралетарскарэвалюцыйныя вершы мелі адзнакі авангардызму: 1) антытрадыцыяналізм («маладнякізм» супрацьпастаўляўся «адраджанізму» нашаніўцаў); 2) антыэстэтызм (натуралістычныя вобразы ў творах Змітрака Бядулі, ранняга Аркадзя Куляшова); 3) скла данасць і цьмянасць вобразаў і тропаў (у творчасці Язэпа Пушчы, Змітрака Бядулі, Уладзіміра Дубоўкі); 4) эвалюцыя паэтапрарока ў паэтасуразмоўца (Уладзімір Дубоўка, Андрэй Александровіч, Язэп Пушча).