Беларускія дзеячы культуры
Еўфрасіння Полацкая
Еўфрасіння Полацкая (у міру Прадслава), нарадзілася каля 1104 г. у Полацку ў князеўскай сям'і. Яе бацькам быў малодшы сын Усяслава Чарадзея Святаслаў-Георгі. Усяславава ўнучка з ранніх гадоў уражвала ўсіх сваёй прыгажосцю і здольнасцямі да навукі. У тым часе дзяцінства было кароткае: у 12 гадоў князёўна ўжо лічылася нявестай. Бацькі збіраліся аддаць Прадславу замуж за каго-небудзь з князевічаў, якія прысылалі ў Полацак сватоў, але яна абрала іншы шлях. Прадслава прыйшла ў манастыр і пад імем Еўфрасінні таемна ад бацькоў прыняла манаскі пострыг, каб прысвяціць жыццё духоўнаму ўдасканаленню.
Дакументальных звестак пра жыццё і дзейнасць Ефрасінні амаль не існуе. Асновай гістарыяграфіі з’яўляецца яе «Жыціе» , а іканаграфіі — ікона, што была напісана да кананізацыі і не захавалася да нашых дзён, а ў крыніцы 19 ст. апісваецца так: «Подобием бледна лицем от пощения, ризы преподобнические, как у преподобномученицы Евдокеи». Найбольш старажытнай захаванай іканапіснай выявай лічыцца гравюрная копія 16 ст., зробленая з даўняга арыгінала.
За манастырскімі сценамі Еўфрасіння змагла цалкам аддацца кнігам, што зрабіла яе адной з самых адукаваных жанчын таго часу ў Еўропе. Апрача Бібліі яна чытала творы рымскіх і візантыйскіх багасловаў, славянскіх асветнікаў Кірылы і Мяфода. Князёўна вывучала Нестараву "Аповесць мінулых гадоў" і візантыйскія хронікі, якія знаёмілі з падзеямі сусветнай гісторыі. Да рук Еўфрасінні траплялі філасофскія трактаты, у тым ліку, як лічаць гісторыкі, і працы Арыстоцеля і Платона.
Вялікі размах пашырэнню пісьмовага слова Еўфрасіння надала, заснаваўшы у Полацку жаночы, а потым і мужчынскі манастыры. Там былі адчыненыя адмысловыя майстэрні па перапісванні кніг - скрыпторыюмы. У створаных ігуменняй школах юныя палачане, апрача царкоўна-славянскай, вучылі грэцкую і лацінскую мовы, атрымлівалі звесткі з прыродазнаўства і медыцыны. З найбольш здольнымі праводзіліся заняткі па паэтыцы і рыторыцы. Значная ўвага аддавалася гісторыі.
Праз некалькі гадоў полацкі епіскап дазволіў князёўне пасяліцца ў келлі Сафійскага сабора, дзе, як паведамляе "Жыццяпіс", яна "пачала кнігі пісаць сваімі рукамі". Праца перапісчыка была настолькі фізічна цяжкая, што ёю тады займаліся толькі мужчыны. Разам з перапісваннем царкоўных кніг, хронік, папулярных тады зборнікаў афарызмаў пяро асветніцы магло выводзіць радкі Полацкага летапісу. Еўфрасіння пісала і ўласныя творы-малітвы, павучанні, а таксама перакладала з грэцкай і лацінскай моваў.
Еўфрасіння стала нашай першаю мецэнаткай . На яе замову полацкі дойлід Іаан у 50-х гадах ХІІ ст. збудаваў за 30 тыдняў храм Спаса - найвыдатнейшы помнік полацкай архітэктурнай школы, які захаваўся да нашых дзён.
Полацкая князёўна-ігумення была замоўніцай унікальных фрэсак Спасаўскай царквы і створанага полацкім майстрам Лазарам Богшам знакамітага Крыжа , які стаў нацыянальнай святыняй Беларусі. З імем Еўфрасінні звязанае з'яўленне на нашай зямлі прывезенага з Візантыі неацэннага абраза Маці Божай Адзігітрыі, які, паводле царкоўнага падання, быў намаляваны самім апосталам Лукой.
На схіле жыцця Еўфрасіння здзейсніла паломніцтва ў Святую зямлю. Там у 1167 г. і завяршыўся яе зямны шлях. Асветніца была пахаваная ў Ерусаліме ў Феадосіевым манастыры Святой Багародзіцы . Праз дваццаць гадоў яе мошчы перанеслі ў Кіева-Пячорскую лаўру. У 1910 г. яны былі ўрачыста вернутыя ў заснаваны асветніцай Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, дзе захоўваюцца і цяпер.
Еўфрасіння стала першай усходне-славянскай жанчынаю , якую праваслаўная царква абвясціла святой. Полацкую ігуменню паводле даўняй традыцыі прызнае святой і каталіцкая царква. Еуфрасіння шануецца як нябесная заступніца Беларускай зямлі . Дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай адзначаецца штогод 5 чэрвеня (паводле новага стылю).
Францыск Скарына
(1490–1551)
Першадрукар, мысліцель-асветнік, гуманіст, пісьменнік, мастак-графік.
Асоба Францыска Скарыны займае адно з ганаровых месцаў сярод дзеячаў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі ў Беларусі. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю нашай дзяржавы як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Сэнс усёй сваёй дзейнасці ён бачыў у служэнні народу. Скарына імкнуўся далучыць суайчыннікаў да набыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.
Многае з жыцця славутага гуманіста застаецца нявысветленым да нашага часу, нягледзячы на намаганні вучоных, якія займаліся даследаваннем жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны на працягу некалькіх стагоддзяў. Дакладных звестак пра час яго нараджэння не выяўлена. Каля 1490, да 1490, у 1485–1490 гг. – такія даты прыводзяць розныя даследчыкі.
Першапачатковую адукацыю Скарына атрымаў у доме бацькоў, там навучыўся чытаць па Псалтыры і пісаць кірылічнымі літарамі. Мову тагачаснай навукі – латынь – ён засвойваў, хутчэй за ўсё, у школе пры каталіцкім касцёле ў Полацку ці Вільні.
У 1504 г. паступіў ва універсітэт у Кракаве, які на той час славіўся ў Еўропе сваім факультэтам вольных мастацтваў, дзе вывучалі граматыку, рыторыку, дыялектыку (цыкл «трывіум») і арыфметыку, геаметрыю, астраномію, музыку. Навучанне ва універсітэце дазволіла Скарыну зразумець, які шырокі кругагляд, практычныя веды нясуць чалавеку «сем вольных мастацтваў». Усё гэта ён бачыў у Бібліі і ўсю будучую перакладчыцкую і выдавецкую дзейнасць накіраваў на тое, каб зрабіць яе даступнай «людем посполитым». У 1506 г. Скарына атрымаў сваю першую вучоную ступень бакалаўра.
Каб працягваць вучобу на самых прэстыжных факультэтах універсітэтаў Еўропы, якімі лічыліся медыцынскі і тэалагічны, Скарыну трэба было атрымаць яшчэ і ступень магістра мастацтваў. Дакладна невядома, зрабіў ён гэта ў Кракаўскім ці якім іншым універсітэце, але ў 1512 г. прыбыў у Італію ў праслаўлены Падуанскі універсітэт ужо маючы ступень магістра свабодных навук. Гэту навучальную ўстанову Скарына выбраў для атрымання ступені доктара медыцыны. 9 лістапада 1512 г. у біскупскім палацы ў прысутнасці вядомых вучоных Падуанскага універсітэта і высокіх асоб каталіцкай царквы Скарына быў абвешчаны доктарам у галіне медыцынскіх навук. Гэта была знамянальная падзея ў яго жыцці і гісторыі культуры Беларусі: купецкі сын з Полацка пацвердзіў, што здольнасці і прызванне больш вартыя, чым арыстакратычнае паходжанне. Пасля атрымання вышэйшага вучонага тытула звесткі пра Скарыну губляюцца на пяць гадоў. Недзе паміж 1512–1517 гг. вучоны з’явіўся ў Празе – цэнтры чэшскага кнігадрукавання.
Першым з пражскіх выданняў Бібліі быў Псалтыр (1517) . Услед за ім выйшлі яшчэ 22 кнігі Старога Запавету, якія выдаваліся асобна ці ў пэўнай сувязі адна з другой: у 1517 г. – 4 кнігі, у 1518 г. – 8, у 1519 г. – 11 кніг. Інтэнсіўная выдавецкая дзейнасць сведчыць пра тое, што яшчэ да 1517 г. Скарына падрыхтаваў да друку большасць кніг Бібліі, выбар якой быў невыпадковым. Скарына клапаціўся, каб кніга яго была зразумелай чытачам. Для гэтага на палях лістоў рабіў пераклад на сучасную яму мову і даваў тлумачэнні асобным царкоўнаславянскім словам, якія, на яго думку, маглі быць незразумелымі для простых, малаадукаваных людзей.
Першадрукар выдаў пераважную большасць вядомых тады кніг Старога Запавету, прычым выбраў з Бібліі самыя важныя і цікавыя для чытача кнігі, менавіта тыя, якія ў тагачасных умовах маглі быць выкарыстаны ў асветніцкіх і выхаваўчых мэтах, з’яўляліся навучальнымі выказваннямі старажытных мудрацоў, змяшчалі звесткі па старажытнай гісторыі, летапісныя эпізоды і любоўныя песні. Да таго ж пад уплывам новых павеваў у грамадскай думцы Скарына жадаў вывесці Свяшчэннае Пісанне з абмежаванага царкоўнага ўжытку і зрабіць яго здабыткам шырокіх мас грамадства.
У 1520–1521 гг. Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню. Невядома, што прымусіла яго зрабіць такі крок. Была гэта рэакцыя на дзейнасць каталіцкай царквы, якая пачала ў Чэшскім Каралеўстве праследаваць Рэфармацыю, а заадно і ўсіх іншаверцаў, ці страшны памор у чэшскай сталіцы. Магчыма, што перанесці друкарню ў Вільню яго вымусіла жаданне быць бліжэй да свайго народа, для асветы якога працаваў. Памяшканне пад друкарню Скарыну адвёў у сваім уласным доме галава магістрата Вільні, «найстаршы бурмістр» Якуб Бабіч.
Першае віленскае выданне – «Малая падарожная кніжка». Гэту назву Скарына даў сукупнасці выданняў, выпушчаных ім у Вільні каля 1522 г.
У 1525 г. Скарына выпусціў у Вільні кірыліцай адну з найбольш распаўсюджаных кніг – Апостал. Гэта было яго першае дакладна датаванае і адначасова апошняе па часе друкавання выданне, выпуск якога быў лагічным і заканамерным працягам справы выдання біблейскіх кніг, пачатай яшчэ ў Празе. Як і “Малая падарожная кніжка”, Апостал 1525 г. прызначаўся для шырокага кола чытачоў.
Памёр першадрукар не пазней за 29 студзеня 1552 г. Пра гэта сведчыць грамата караля Фердынанда І, дадзеная сыну Францыска Скарыны Сімяону, якая дазваляла апошняму карыстацца ўсёй захаванай спадчынай бацькі: маёмасцю, кнігамі, пазыковымі абавязацельствамі.
Сымон Будны
(каля 1530, Беластоцкае ваяводства –1593) , дзеяч беларускай культуры, мысліцель-гуманіст, філосаф, асветнік, рэлігійны рэфарматар, філолаг, паэт. Нарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціча. Месца нараджэння невядома. Скончыў факультэт свабодных мастацтваў Ягелонскага універсітэта ў Кракаве, магчыма, і тэалагічны факультэт Базельскага універсітэта.
У канцы 1550-х гадоў у Клецку пачалася яго надзвычай актыўная царкоўна-рэфарматарская дзейнасць. Разам з нясвіжскім старостам Мацеем Кавячынскім і Лаўрэнціем Крышкоўскім Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню.
Хаця С. Будны непасрэдна не займаўся друкаваннем, яго вядучая духоўная роля ў першыя гады дзейнасці нясвіжскага выдавецтва бясспрэчна. Па сутнасці, быў адзіным аўтарам першых нясвіжскіх выданняў, бо толькі ён бліскуча валодаў беларускай мовай, кірылічнай пісьменасцю і мог падрыхтаваць гэтыя тэксты. Першае выданне мела загаловак «Катэхізіс».
Нясвіжскі Катэхізіс быў арыгінальным творам, выкладзеным літаратурнай мовай. У некаторых фрагментах тэксту, асабліва цытатах, адчуваюцца ўплывы кніжнаславянскай мовы.
На беларускай мове выйшла праца «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам».
У 1574 г. у Лоску, Будны выдаў Новы Запавет, каментарыі да якога ўтрымлівалі крытычныя заўвагі да евангелісцкага твора. Гэта была першая ў свеце крытыка такога кшталту твора, які дагэтуль не падвяргаўся навуковаму аналізу. У гэтым жа годзе выдае працу «Абвяржэнне Чаховіца, які лічыць, што хрысціяніну нельга займаць дзяржаўную пасаду».
У 1583 г. С. Будны выдае новую кнігу «Пра свецкую ўладу» (адзіны экзэмпляр кнігі захоўваецца ў кніжным фондзе бібліятэкі графаў Чартарыйскіх у Кракаве).
Апошнія гады свайго жыцця С. Будны жыў і працаваў у вёсцы Вішнева (сёння Валожынскі раён Мінскай вобласці). Паводле сведчанняў тагачаснага пісьменніка Міхаіла Фрыбеліуса Алясніцкага Сымон Будны памёр 13 студзеня 1593 г. у доме шляхціча – Лявона Моклака.
Васіль Цяпінскі
(1530-я ці пач. 1540-х гг., Полаччына – 1599 ці 1600) , гуманіст-асветнік, пісьменнік, кнігавыдавец, прадаўжальнік гуманістычных і культурна-асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны
Многае з жыцця Васіля Цяпінскага (Амельяновіча) застаецца нявысветленым да нашага часу. Ёсць меркаванні, што ён нарадзіўся ў вёсцы Цяпіна Чашніцкага раёна ў 1530-я г. у сям’і дробнага баярына Мікалая Амельяновіча. Упершыню імя Цяпінскага сустракаецца ў дакументах 1560-х гг.
Ёсць даведкі, што ён скончыў універсітэт у 1567 г., служыў малодшым афіцэрам коннай роты аршанскага старасты Ф. Кміты Чарнабыльскага. Маюцца вельмі сціплыя звесткі пра лёс і дзейнасць В. Цяпінскага ў 1558–1583 гг. Вядома толькі, што ў гэты перыяд ён удзельнічаў у Лівонскай вайне.
Даследчыкі сведчаць, што ў Цяпіне, у сваім радавым маёнтку ён заснаваў друкарню, выдаўшы тут у 1580 г. з асветніцкімі мэтамі перакладзенае ім на старабеларускую мову Евангелле . Два экзэмпляры «Евангелля» цудам захаваліся і зберагаюцца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя М. Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу і Архангельскім краязнаўчым музеі. Кніга па тым часе вельмі добра аформлена, упрыгожана арнаментам, што сведчыць пра клопат выдаўца не толькі пра змест, але і знешні прывабны выгляд. Гуманіст і паслядоўнік праваслаўя выкарыстаў Евангелле для азнаямлення людзей са сваімі поглядамі на асвету, грамадскае ўсталяванне, рэлігійнае выхаванне грамадзян Вялікага княства Літоўскага.
Перакананы гуманіст, асветнік і палітычны мысліцель, В. Цяпінскі з’яўляецца прыхільнікам Адраджэння, рэнесанснага руху на Беларусі, спрыяючы захаванню лепшых традыцый славянства.
Застаючыся вялікім дзеячам і палітычным мысліцелем сваёй эпохі, В. Цяпінскі падзяляў утапічныя ідэалы сваіх папярэднікаў са старажытнай Грэцыі і старажытнага Рыма адносна ўдасканалення вышэйшай магнацкай знаці Вялікага княства Літоўскага.
Ян Чачот
Нapaдзiўcя Ян Чaчoт y вёcцы Мaлюшычы Нaвaгpaдcкaгa пaвeтa 24 чэpвeня 1796 г., якpaз нa cвятa Янa Кyпaлы — aдcюль i ягo iмя. Хpыcцiлi мaлoгa Янa, «cынa paдaвiтaй шляxeцкaй cям’i Чaчoтaў — Taдэвyшa i Клaвы з дoмy Гaцicкix».
З Мaлюшычaў cям’я Чaчoтaў нeўзaбaвe пepaбpaлacя пaд Бapaнaвiчы. Tyт, нa бepaгax paкi Мышaнкi, i «пpaмiльгнyў paнaк жыцця пaэтa». Адcюль «Ян з Мышы», як нaзaвyць ягo пoтым cябpы, пaдaўcя нa вyчoбy ў пaвятoвы гopaд Нaвaгpaдaк y дaмiнiкaнcкyю шкoлy, дзe вyчыўcя paзaм з Адaмaм Мiцкeвiчaм, якi cтaў ягo caмым блiзкiм cябpaм. Пacля яe зaкaнчэння пaexaў шyкaць xлeб y Biльню. Улaдкaвaўcя ў кaнцыляpыi Пpaкypaтopыi, цi Мacы paдзiвiлaўcкaй, — cтвopaнaй цapoм Алякcaндpaм I cпeцыяльнaй кaмicii пa paзбopы apxiвaў няcвiжcкix Рaдзiвiлaў пacля cмepцi aпoшнягa ix пpaмoгa нaшчaдкa — Дaмiнiкa Рaдзiвiлa. Toлькi пpaз гoд Ян Чaчoт змoг aжыццявiць cвaю мapy — cтaць cтyдэнтaм Biлeнcкaгa ўнiвepciтэтa. Ён нaмepыўcя вyчыццa нa aдвaкaтa.
Вa ўнiвepciтэцe, Адaм Мiцкeвiч i ўвёў cвaйгo cябpa ў Taвapыcтвa фiлaмaтaў . Пacля ўтвapэння Taвapыcтвa фiлapэтaў Янa Чaчoтa aбpaлi кipaўнiкoм нaйбoльш вaжнaгa ягo aддзeлa — лiтapaтypнaгa, якi нaзывaўcя Блaкiтны caюз . Ён вeльмi aктыўнa ўзяўcя зa згypтaвaннe мaлaдыx лiтapaтapaў, з вялiкaй пaтpaбaвaльнacцю cтaвiўcя дa ix твopчacцi, зa штo яны жapтoўнa пpaзвaлi ягo Мeнтapaм. Пacля paзгpoмy вiлeнcкix згypтaвaнняў мoлaдзi Ян Чaчoт paзaм з Taмaшoм Зaнaм i Адaмaм Сyзiным тpaпiў нa Уpaл. Спaчaткy ён aдбывaў тypэмнae знявoлeннe ў кpэпacцi Кiзiл. У 1833 г. ямy дaзвoлiлi вяpнyццa пaд нaглядaм пaлiцыi нa paдзiмy, y мяcтэчкa Лeпeль, дзe ён yлaдкaвaўcя нa cлyжбy ў дыpэкцыi Бяpэзiнcкaгa вoднaгa кaнaлa. У 1839 г. «гocyдapь импepaтop выcoчaйшe пoвeлeть coизвoлил», як гaвopыццa ў цыpкyляpы, aдпycцiць Янa Чaчoтa дaмoў, нa Нaвaгpaдчынy, i зняць з ягo пaлiцэйcкi нaгляд. Змyчaнaгa зa гaды знявoлeння Янa Чaчoтa ўзяў нa пacaдy бiблiятэкapa.
Пacля цяжкaя xвapoбa пpывялa ягo ў Дpycкeнiкi, «нa вoды». Алe лячэннe нe дaлo нiякaгa вынiкy, i 23 жнiўня 1847 г. Ян Чaчoт пaмёp y cyceдняй з Дpycкeнiкaмi вёcцы Рoтнiцa, дзe i быў пaxaвaны пaблiзy кacцёлa.
Дзякуй за ўвагу!