Урок 39 За акном гамоніць ранне галасістым шчабятаннем (Н. Галіноўская). М. Пазнякоў. «Шпачынае гняздо»; А. Гарун. «Добрыя дзеці»
Мэты: Вучыць даваць маральную ацэнку ўчынкам персанажаў твора з пункту погляду гуманістычных каштоўнасцей; выхоўваць уважлівае стаўленне да навакольнага асяроддзя, вучыць вызначаць эмоцыі персанажаў і супастаўляць іх з уласнымі эмоцыямі; удасканальваць навыкі чытання; вучыць дзяліць твор на сэнсавыя часткі і пераказваць яго.
Ход урока
І. Арганізацыны момант.
ІІ. Праверка дамашняга задання.
Выразнае чытанне В. Гарбук «Вясновыя кветкі», М. Пазнякоў «Ландыш». Выстава малюнкаў “Першыя кветкі у лесе”.
ІІІ. Моўная размінка.
- Гукавая размінка.
Запрасiў шпак вераб’я:
- Пасвiшчы, браток, як я.
- Чыстагаворка.
Шпакляваў шпакоўню шпак.
Шпакляваў, пакуль не змок.
Штохвiлiны на шашы
Шумна, як на кiрмашы.
IV. Вывучэнне новай тэмы.
● Чытанне дыялогу Васілінкі і Лянка. Адказ на праблемнае пытанне.
- Як быць, калі вы знойдзеце маленькае птушаня?
● Адгадванне загадкі.
- Матэрыял моўнай размінкі і адгадка падказваюць нам тэму ўрока.
▲ Міхась Пазнякоў «Шпачынае гняздо»
● Звесткі пра аўтара
Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў (нар.24.01.1951; в. Заброддзе, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец.
У 1977 скончыў філалагічны факультэт БДУ. Яшчэ ў студэнцкія гады працаваў рабочым на Мінскім заводзе шасцерняў, пазней настаўнічаў у Бярэзінскім раёне і ў Мінску. У 1978 годзе залічаны на працу ў Інстытут мовазнаўства, дзе браў удзел у распрацоўцы 2-томных «Русско-белорусского словаря» і «Беларуска-рускага слоўніка», распрацаваў і выдаў вялікі «Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы» (1988).
З 1981 года дырэктар Літаратурнага музея М. Багдановіча. У 1984—2000 гадах працаваў у дзяржаўным выдавецтве «Юнацтва». Потым два гады ўзначальваў часопіс «Вожык». З 2003 года ў часопісе «Нёман». Першая кніжка Міхася Пазнякова была адрасавана дзецям «Дзіўныя „блізняты“» (1987), якую склалі загадкі на беларуска-рускія амонімы.
● Вызначэнне сэнсу слоў.
Завіхаліся – старанна працавалі.
Загад – рус.:приказ.
Самотна – сумна.
● Чытанне твора падрыхтаванымі вучнямі і адказ на пытанні.
- Чаму ліпы было неабходна спілаваць?
- Як Вадзік выратаваў шпачынае гняздо?
- Раскажыце, як паставіліся да хлопчыка дарослыя.
● Падзел твора на сэнсавыя часткі, прыдумванне загалоўкаў.
1.Стары парк.
2.Нечаканая бяда.
3.Размова з рабочымі.
4.Выратванне шпакоў.
●Пераказ твора па сэнсавых частках.
Фізхвілінка
Заглянула сонца ў хатку, Рукамі сонейка дастаць.
Раз, два, тры, чатыры, пяць. Раз, два, тры, чатыры, пяць.
Робім мы ўсе зарадку, І на месцы паскакаць.
Раз, два, тры, чатыры, пяць. На насок, затым на пятку –
Трэба нам пысесці, устаць Робім мы ўсе зарадку
▲ Алесь Гарун «Добрыя дзеці».
● Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі. Нарадзіўся ў 27 лютага (11 сакавіка) 1887 г. у Мінску, на Багадзельнай вуліцы. З дзяцінства палюбіў кнігі і ў пяць гадоў умеў чытаць па-руску і па-польску. Арыштаваны за антыўрадавую дзейнасць 4 сакавіка 1907 у падпольнай друкарні, асуджаны на ссылку і пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. У acoбe Алecя Гapyнa бeлapycкaя лiтapaтypa aтpымaлa i цyдoўнaгa дзiцячaгa пicьмeннiкa, aб чым cвeдчыць збopнiк п'ec "Жывыя кaзкi" (1920) для дзiцячaгa тэaтpa, якi пepaд caмaй cмepцю, y 1920 гoдзe, выдaў пicьмeннiк.
● Пастаноўка праблемнага пытання і слуханне твора.
- Дзе павінны жыць птушкі, якія нарадзіліся на волі?
● Адказ на пытанне.
● Тлумачэнне значэнняў незразумелых слоў.
На пацеху –для забавы.
Кранулі – узрушылі.
● Адказ на пытанні.
- Навошта дзеці хацелі злавіць вераб’я?
- Чаму маці не парадавалася?
● Камбінаванае чытанне ( настаўнік - навучэнцы хорам )
- Чаму дзеці вярнулі сініцы свабоду? Як бы вы паступілі?
- Ці можна назваць гэтых дзяцей добрымі?
● Падрыхтоўка і выразнае чытанне па ролях часткі верша
VІ. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
- З якім творамі мы сення пазнаёміліся?
- Хто іх аўтары?
- Чаму яны вас навучылі?
VІІ. Дамашняе заданне.
Пераказ апавядання М. Пазнякова «Шпачынае гняздо», выразнае чытанне Алесь Гарун «Добрыя дзеці»