Урок 38. В. Гарбук «Вясновыя кветкі»; М. Пазнякоў «Ландыш».
Мэты: Вучыць вызначаць эмоцыі персанажаў і супастаўляць іх з уласнымі эмоцыямі, назіраць за праявамі беражлівых адносін да першых кветак, выклікаць пачуццё замілавання ад прыроды, уменне бачыць прыгожае ў навакольным асяроддзі; вучыць тлумачыць вобразныя словы і выразы; удасканальваць навык чытання; уменні аўдзіравання, слоўнікавай працы, вучыць складаць вуснае выказванне па пачатку і апорных словах.
Ход урока.
І. Арганізацыйны момант.
Празвінеў званок вяселы, Мы ўрок пачаць гатовы,
Зайшла настаўніца ў клас. Добра будзем працаваць
ІІ. Моўная размінка.
-Чыстагаворка
ва-ва-ва - зялёная мурава
вi-вi-вi - мячыка злавi
ву-ву-ву - легчы на траву
-Гукавая размінка
Сiнявокiя званочкi раскрываюць свае вочкi.
Адпрацоўка гукаў [в-в’, с-с’, з-з’].
ІІІ. Новая тэма.
● Чытанне па ролях і абмеркаванне дыялогу віртуальных герояў. Вызначэнне маральнай праблематыкі тэмы ўрока.
- З-за чаго пакрыўдзілася Васілінка? Чаму Лянок спыніў яе? Што трэба растлумачыць Васілінцы?
Расцвілі ў зялёным лузе кветкі,
Мы да іх прыходзім у адведкі.
І не згасне вечна прыгажосць,
Калі кветкі ў родным краі ёсць.
▲ М. Пазнякоў «Ландыш».
● Пазнавальная гутарка па фотаздымку.
- Як называецца гэта кветка? Чаму людзі так любяць ландышы?
У большасці паданняў, звязаных з ландышамі, гаворка ідзе не столькі пра радасць, звязаную з прыходам вясны, колькі пра смутку, навеянной абрысамі кветкі і чырвоным колерам пладоў. Па адной легендзе, ландыш так аплакваў зіму, якая сыходзіць вясну, што раненае горам сэрца афарбавала крывёю яго слёзы. Лекавая і дэкаратыўная расліна. Выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне.
● Устанаўленне значэння слоў.
Позірк – рус.: взгляд.
Урачыста – рус.: торжественно.
● Пастаноўка мэтавага пытання перад чытаннем.
- Паслухайце і адкажыце, з якой просьбай звяртаецца да нас аўтар.
● Слуханне чытання настаўніка, адказ на пытанне.
● Самастойнае чытанне верша.
● Тлумачэнне вобразных слоў і выразаў (слоўнікавая работа).
- Прачытайце апісанне ландыша. У чым краса званочкаў? Які позірк? Як яны звіняць? Растлумачце, чаму аўтар так піша.
- Знайдзіце радкі, ў якіх выказана асноўная думка твора.
● Выразнае чытанне верша з патрэбнай інтанацыяй.
Фізкультхвілінка
(Гучыць спакойная музыка) – Мы апынуліся на лузе. Пяшчотна дзьме ветрык у твар (плаўна машуць перад тварам), ціха хістаецца трава (рухі ўправа-улева, рукі ўгору), мы весела бегаем па лузе, збіраем кветкі. І раптам на луг прыляцеў прыгажун бусел, шырока раскінуўшы свае крылы, і апусціўся на зямлю.
▲ В. Гарбук «Вясновыя кветкі»
● Разгляданне малюнкаў.
- Якія кветкі вы бачылі раней? Чым яны вас прывабілі? Прачытайце апавяданне і скажыце, чым так кветкі спадабаліся дзяўчынцы.
● Самастойнае чытанне.
● Слоўнікавая работа, адказ на пытанні.
- Палымнее – тут.: выдзяляецца яркай фарбай.
Дотык – рус.: прікосновеніе.
- З кім размаўляла дзяўчынка ў лесе? Хто падказаў дзяўчынцы назвы кветак?
● Адказ на пытанні ў час чытання, суаднясенне зместу з ілюстрацыямі.
- Растлумачце прыдуманыя назвы кветак. Як гэтыя кветкі называюць у народзе?
“Сонечны Зайчык” - маці і мачыха, “Сінь Вясновага Неба ” – пралескі, “Люстэрачка Вясенніх Аблачынак”, “Духмяны Водар Вясны” – пралескі, падснежнікі.
- Чаму дзяўчынка намалявала кветкі, а не нарвала букет?
- Якія пачуцці выказвае аўтар да прыроды, першых кветак?
- Прачытайце па ролях размову настаўніцы і дзяўчынкі.
ІV. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
● Складанне вуснага выказвання ў форме дыялогу па пачатку ў парах.
- Пра што гаворылі б вы пры сустрэчы з першай кветкай, першым лісцікам на дрэве, першай зялёнай травінкай? Прыдумайце размову і раскажыце ў парах. Пачніце так:
- Дзень добры, …! Як цябе завуць?
- …
- Як ты адчуваеш сябе пад першымі промнямі вясновага сонейка?
V. Дамашняе заданне.
Выразнае чытанне В. Гарбук «Вясновыя кветкі», М. Пазнякоў «Ландыш». Падрыхтаваць малюнак “Першыя кветкі у лесе”.