СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Чароўная “машына часу”

Категория: МХК

Нажмите, чтобы узнать подробности

Любіць сваю Радзіму, вялікую і малую, старацца жыць, працаваць і тварыць на карысць яе, толькі тады можна быць патрыётам сваей краіны. Выхаванне патрыятызму было і застаецца адной з галоўных выхаваўчых задач. І дапамагчы ў гэтым навучэнцам, стаць сапраўдным грамадзянінам сваей краіны, можа даследаванне свайго краю.

Просмотр содержимого документа
«Чароўная “машына часу”»

Чароўная “машына часу”

Музейная педагогіка праз навукова-даследчую дзейнасць вучняў

Наталья Браніславаўна Івашка,

метадыст ДУА “Гімназія № 3 г. Салігорска”,

скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт

імя М.Танка. Прафесійнае крэда “Не згібацца пад

цяжкай ношай”.

Кантактны тэлефон: 8(029)3473451

e-mail: [email protected]

Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая!

Што маё сэрца да вас парывае?

Чым так прыкованы я…

Якуб Колас

Любіць сваю Радзіму, вялікую і малую, старацца жыць, працаваць і тварыць на карысць яе, толькі тады можна быць патрыётам сваей краіны. Выхаванне патрыятызму было і застаецца адной з галоўных выхаваўчых задач. І дапамагчы ў гэтым навучэнцам, стаць сапраўдным грамадзянінам сваей краіны, можа даследаванне свайго краю.

Уладзімір Караткевіч заклікаў «Не пагарджаць святым сваім мінулым, а заслужыць, яшчэ і вартым быць яго». Гэтыя словы можна прыняць за адзін з прынцыпаў даследавання краязнаўчых матэрыялаў.

Хочацца паведаміць пра наш гімназічны музей народных рамёстваў ДУА «Гімназія №3 г.Салігоска”, кіраўнік якога педагог па вучэбным прадмеце «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» Кашаед Зінаіда Мікалаеўна. Музей з'яўляецца неад'емнай часткай жыцця нашых навучэнцаў. Гэта эфектыўны сродак выхавання і навучання будучага пакалення беларусаў. Ен адрозніваецца сваёй унікальнасцю. Яго экспанаты прыцягваюць увагу не толькі жыхароў горада беларускіх шахцёраў, але і гасцей ветлівай Салігоршчыны. У ходзе даследчых работ навучэнцаў, экспедыцый і былі сабраны экспанаты музея. Кожны з іх са сваім лёсам – адны былі падораны музею, іншыя сабраныя на Салігоршчыне, Копыльшчыне, Случчыне, Любаншчыне.

У музеі праходзяць аглядныя і тэматычныя экскурсіі для вучняў, бацькоў, гасцей, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, са старажыламі вескі, з выпускнікамі гімназіі. Падрыхтоўка экскурсаводаў – важны працэс, які патрабуе ад навучэнцаў добрых ведаў, самастойнага мыслення, умення выразна і пераканана весці аповяд.

Пошукава-даследчая дзейнасць.

Музей можа стаць для вучняў не толькі формай захавання мінулага, але і месцам стварэння жывога сапраўднага. Вынікі пошукавай дзейнасці, экскурсіі,, сямейныя гісторыі, а такскама ўспаміны могуць падштурхнуць дзяцей да новага погляду на сябе і на сваё жыцце ў сценах гімназіі. Музейнае адукацыйнае асяроддзе выконвае не толькі выхаваўчыя функцыі, але і фармуе практычныя навыкі пошукавай, даследчай дзейнасці, развівае ініцыятыву, грамадскую актыўнасць гімназістаў, дае вялікія магчымасці для арганізацыі самастойнай і творчай працы. Дадзены кірунак працы прадугледжвае непасрэдны ўдзел навучаючы вучняў і настаўнікаў у пошукава-даследчай працы па адраджэнні гісторыі роднага краю. Для гэтага неабходна азнаеміць іх з методыкай збору і фіксацыі матэрыялаў, навучыць працаваць у фондах музеяў, архівах і бібліятэках, выкарыстоўваючы асноўныя шляхі збору гісторыка-краязнаўчага матэрыялу:

- планамерны сістэматычны збор дакументаў, помнікаў материальнай і духоўнай культуры;

- прыем дароў і выпадковых паступленняў. Такая праца дазволіць:

- праводзіць на базе музея сумесную працу настаўніка і вучняў па іспрытрымліванню праблемных пытанняў гісторыі роднага краю;

- абагульніць вывучаны матэрыял у рэфератах, творчых даследаваннях навучэнцаў;

- удзельнічаць у раенных алімпіядах па гістарычнаму краязнаўству;

- ствараць фонд мультымедыйных прэзентацый.

У рамках музея навучэнцам прапануюцца тэмы для пошукава-даследчай дзейнасці, якая выхоўвае пачуцце датычнасці да народных вытокаў, гонар за мудрасць простых жыхароў вескі. Кружкоўцы студыі «Крынічка», кіраўніком якога з’яўляецца Кашаед Зінаіда Мікалаеўна – гэта яшчэ і даследчыкі.Так, у мінулым годзе навучэнцам былі прапанаваныя тэмы для напісання даследчых работ: «Значэнне «пісанкі» ў абрадах і святах беларусаў», «Каляндарна-абрадавыя святы беларусаў», «Беларускія ручнікі. Гісторыя і сучаснасць», «Ручнікі на крыжах», «Беларускі касцюм», «Абрадавыя куклы”. Па выніках работ у музеі адкрыўся новы раздзел “Беларуская пісанка” і “Забытыя рамёствы беларусаў: набойка. Выцінанка”.

Хочацца паведаміць аб адным з апошніх даследаванняў была праца, накіравана на вывучэнне і даследаванне экспанатаў гімназічнага музея – маляваных дываноў. У верасні 2014 года пры рэгістрацыі новых экспанатаў, сабраных летам, ўвагу Бірук Аляксандры (навучэнка X класа, даследчыца) прыцягнулі два дываны, намаляваныя алеем. Імя аўтара было невядома. Дзяўчынку вельмі зацікавіла гэта, што і паслужыла выбарам для тэмы даследавання. У наш час вельмі рэдка можна сустрэць такія экспанаты. Усталяваць імя аўтара маляваных дываноў было не так проста, бо інфармацыі пра іх вельмі мала. Аляксандра правяла сустрэчу з з жыхаркай г.Салігорска Аленай Мікалаеўнай Кукрэш, якая даведалася са сродкаў масавай інфармацыі аб зборы старадаўніх экспанатаў у наш гімназічны музей. Наш музей атрымаў у падарунак два дываны. Дзяўчынка правёўшы дасладчую работу дазналася, што старадаўнія экспанаты да нашага часу захоўваліся ў доме маці Алены Мікалаеўны(в. Фальварак на Любаншчыне). Паводле яе інфармацыі гэтыя дываны маляваў сусед, мастак-самавук, Павел Марціновіч. Па радзе Алены Мікалаеўны, дзяўчынка са сваім навуковым кіраўніком Хайгл Галінай Іванаўнай (настаўнік вучэбнага прадмета “Працоўнае навучанне”) правяла гутарку з былым суседам аўтара Мікулічам Сяргеем Васільевічам, які пражывае ў весцы Закальное, а таксама наведала музей на Любаншчыне. У супрацоўнікаў музея набыла звесткі аб тым, што ў весках да гэтага часу яшчэ захаваліся маляваныя дываны Марціновіча. П..Па выніках даследавання Аляксандра распрацавала і правяла некалькі тэматычных экскурсій «Маляваныя дываны – забытае рамяство». Работа была праняла ўдзел у абласным конкурсе даследчых работ.

Сацыяльна-знаначная дзейнасць музейнай педагогікі.

Цэласнае стаўленне да культурна – гістарычнай спадчыны, пачуцце датычнасці і павагі да мінулага фармуе музей. Дабрачынная, сацыяльна – значная дзейнасць музея гуртуе дзяцей і дарослых, надае адукацыйнаму і выхаваўчаму працэсу зусім новую якасць Галоўная задача дадзенага кірунку — садзенічаць павышэнню навуковага і эстэтычнага ўзроўню экспазіцый..

Юныя мастакі нашай гімназіі рады таму, што могуць у музеі ўбачыць маляваныя дываны, як выгляд наіўнага мастацтва,іх . Захапляе тэхналогія майстэрства работы,здзіўляе працэс. Вынікам пошукава-даследчай работы вучняў становяцца папаўненне музейнымі экспазіцыямі.

« Чароўнай машынай часу» можна назваць музей .У гэтай “машыне” у лічаныя хвіліны, за кароткі час, адведзены на вучэбны занятак або пазакласнае мерапрыемства, вучань можа здзейсніць падарожжа ў мінулыя дзесяцігоддзі, праверыць, ці не толькі мінулае і дзень сенняшні, але і супаставіць, параўнаць падзеі розных часоў. Музей можна параўнаць з кнігай памяці, бо сабраныя ў іх дакументы і прадметы захоўваюць памяць мінулага, перадаюць яе як эстафету нашым нашчадкам, падтрымліваюць і развіваюць сувязь, нітка часоў і пакаленняў. Мова музея – гэта мова дакумента, арыгінала першакрыніцы гістарычнай інфармацыі. Адна і тая ж « старонка» кнігі музейнай можа быць прачытана вучнямі розных узростаў – першакласнікамі, і падлеткамі, і выпускнікамі гімназіі, хоць пры гэтым яны атрымліваюць розную « дозу» інфармацыі. Гэта ўласцівасць музейных экспанатаў пашырае магчымасці вучэбна – выхаваўчай працы з навучэнцамі. Гэта адна з нетрадыцыйных формаў актыўнай працы, якая ўлічвае пастаўленыя выхаваўчыя задачы, спецыфіку працы і ўзроставыя асаблівасці навучэнцаў.

Асаблівы свет, асаблівая атмасфера. Музей дае вялізныя магчымасці для вырашэння не толькі выхаваўчых задач, але і адукацыйных і якія развіваюць, спалучаць некалькі відаў працы, праводзіць камбінаваныя заняткі. У працэсе рэалізацыі ўсіх формаў вучэбнай і выхаваўчай работы з прыцягненнем музейнай педагогікі дасягаецца галоўная мэта – выхаванне грамадзяніна і патрыёта. Так, чалавек становіцца Чалавекам, а Радзіма становіцца Айчынай.

2