СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

День родного языка

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

 

Давайце пагаворым пра нашу родную беларускую мову.

Бедны той, хто… не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здоле — гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы. (Цётка).

 

Просмотр содержимого документа
«День родного языка»

Дзень роднай мовы.

Я — грамадзянін Беларусі.




Невялікая дыскусія на тэму: “Чаму мы не размаўляем на беларускай мове кожны дзень?”. .

Давайце пагаворым пра нашу родную беларускую мову.

Бедны той, хто… не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здоле — гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы. (Цётка).

Беларуская мова, якую пранёс наш народ праз вякі, з’яўляецца найвялікшым нацыянальным скарбам.

Родная мова – душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ.

На зямным шары больш за тры тысячы моў. Беларуская мова – адна са славянскіх моў. Шлях яе развіцця быў складаны, з разнастайнымі перашкодамі.

Беларуская мова, як руская і украінская, пачала складвацца яшчэ ў 13 стагоддзі. А ў Вялікім княстве літоўскім беларуская мова была дзяржаўнай,была мовай справаводства і судаводства, на ёй вялася дыпламатычная перапіска. (паказываем Статут ВКЛ 1588 г.).

Пасля аб’яднання Польшчы і Літвы ў Рэч Паспалітую (1569) беларуская мова выцясняецца з афіцыйнага ўжытку, а дзяржаўнай мовай становіцца польская. У 17 ст. Ідзе барацьба за нацыяныльнае існаванне беларусаў у складзе Рэчы Паспалітай.

Верш Міхайлы Грамыка


Жыць цяжка на крэсах усходніх,

Марнуецца дарма народ.

Гудзіць Навагрудак, Гародня,

Пад Вільню ідзе карагод.

За ўціскі тутэйшага слова.

За крыўду бяспраўных дзяцей,

Якіх праз чужацкую мову

З-пад родных зрываюць грудзей.


Аднак народ гаварыў на роднай мове, ствараў цудоўныя казкі, паданні, легенды, прыказкі, загадкі, у якіх праўдзіва паказвалася жыццё народа.

У канцы 18 ст. Беларусь далучана да Расіі. Але ад гэтага лёс роднай мовы не палепшыўся. У школах яна не вывучалася, друкаваць на ёй не дазвалялася, яна лічылася “хамская, мужыцкая”.

Верш


Вякамі ёй ходу-жыцця не давалі,

Вякамі чынілі насмешкі ды кпіны,

Вякамі крыўлялі, глушылі, тапталі

Вялікую мову няшчаснай краіны.

Прарочылі лёс ёй – ажно да сканання

Хадзіць за хвастамі быдлячымі з пугай,

Быць мовай дворнічых, прачак ды няняк,

І то – не абчэшацца покуль прыслуга.


Але слова роднае прабівала сабе дарогу праз палымяную дзейнасць лепшых сыноў нашай зямлі. З поўнай сілай заявіла наша мова аб сабе вуснамі тых, хто зараз пазірае на вас са сцен нашага музея. Гэта: Уладзіслаў Сыракомля, Паўлюк Багрым, Францішак Багушэвіч, Якуб Колас, Янка Купала, Максім Танк і інш.

Вось як пісаў аб роднай мове Францішак Багушэвіч: “Мова наша ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе: ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы”.

Верш Пімена Панчанкі


Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

Гэта ластавак шчабятанне,

Звон світальны палескіх крыніц,

Сінь чабору, и барвы зарніц,

І буслінае шчабятанне.

Калі ж хто загадае: “Не трэба!” –

Адрачэцца ад мовы народ, —

Папрашу я і сонца, і неба:

Мне не трэба ні славы, ні хлеба,

Асудзіце на безліч нягод.

Толькі месяцаў назвы пакіньце,

Назвы родныя роднай зямлі,

Пра якія з маленства ў блакіце

Бор шуміць і пяюць жураўлі.

У нашы дні пачалося Адраджэнне роднага слова. Ці можа быць народ без мовы? Мы павінны берагчы духоўную спадчыну, шанаваць сваю мову.

Верш “Словы” Сяргея Грахоўскага


Над намі словы ўладараць.

Мы чуем і гаворым іх.

Яны то здружаць, то пасвараць

Адны – агню стрымаюць шквал,

Другія словы забіваюць

Усё жывое напавал.

Ад слова сэрца халадзее,

Праходзіць сон і забыццё,

Ад слова рушацца надзеі,

Ад слова свеціца жыццё.

Ад слова вырастаюць крылы,

А ў сэрцы стукае любоў,

Ад слова прыбываюць сілы.

Дык не шкадуйце шчырых слоў!

Мы, сучасныя вучні, маем магчымасць вучыцца на сваёй роднай мове. Але ж мы добра ведаем і помнім аб тым, што Валянціна Таўлая выключылі з гімназіі толькі за тое,што ён назваў сябе беларусам і роднай мовай – беларускую. Аавалодваючы ведамі, асновамі навук, нам трэба пазнаваць свет, ведаць і любіць свой народ, сваю Радзіму. А любоў да сваёй краіны немагчыма без кахання да сваёй мовы.

Верш “Скарбы”


Мова,

Пявучая родная мова,

Ты – уладарка нявызнаных скарбаў,

Столькі значэнняў,

Гучанняў і фарбаў

Мае ў сабе тваё кожнае слова.

Іншае слова напоўнена плёскам

Хвалі дняпроўскай.

Іншае слова такое,

Што рэха лясное

Ў яго глыбінях затоена.

Ёсць і як мёд залатое, густое,

На травах яно духмяных настоена.

Ціха гучаць у мове маёй

Словы пяшчотныя,

Словы крынічныя,

Росныя.

Чуюцца ў ёй –

І грымотныя,

Зычныя.

Водгуле бітваў у іх

Разлятаецца грознае.

Часам бывае – заззяе неспадзявана

Новаю зоркаю слова – абнова.

Колькі ў табе нявызнаных скарбаў схавана,

Мова амя,

Пявучая родная мова.

1вядучы: Радзіма – гэта тэрыторыя, геаграфічная прастора, дзе чалавек нарадзіўся, сацыяльна-духоўнае асяродзе, у якім ён вырас, жыве і выхоўваецца. Умоўна адрозніваюць вялікую і малую Радзіму.

Пад вялікай Радзімай маюць на ўвазе краіну, дзе чалавек вырас, жыве і якая стала для яго роднай і блізкай. Малая Радзіма – гэта месца нараджэння і станаўлення чалавека як асобы.


Верш “Новая Мышь“Алеся Корнева


Лодку павольна ўздоўж берага рухаю,

Рэчка маршчыніцца хвалявай скрухаю.

Што, маё сэрцайка, моцна шчыміш?

-Рэчка нясе мяне ў Новую Мышь…

-Ну і няхай! Мы даўно ўжо дрослыя,

Не ўпершыню налягаем на вёслы мы.

— Вунь яна ! Вунь яна Новая Мыш!-

Шэпча ўсхвалёвана вецер – скавыш.

Бачу, нарэшце, узвашаны бераг,

Сотні тры хатак і белых і шэрых.

Тоўпяцца кучна адзінай сям’ёй.

Высяцца над запаветнай маёй.

Вунь яна з краю, хацінка сасновая.

Цісне на пятку мястэчка ёй новае.

Бачу, сасновіцца, ледзьве ліпіш…

Вечна хай новіцца Новая Мышь!

Можа, калі хто прыедзе з Нью – Йорка.

Карак пачухаўшы, вымавіть горка:

— Ведаю Нью-Арлеан, Нью-Парыж,

Сорам, неведаў, што ёсць і Нью-Мыш.

Можна пражыць жыццё і не знайсці сваёй Радзімы, не стаць яе патрыётам, які любіць Айчыну не за тое , што яна дае яму нейкія даброты і прывілеі. А таму што гэта яго Бацькаўшчына. Чалавек або з’яўляецца патрыётам сваёй Айчыны, і тады ён з’яднаны з ёй, як дрэва каранямі з зямлёй, або ён толькі перакаці-поле, якое носяць усе ветры.


Верш “Пакланяюся роднаму слову” Івана Лагвіновіча


Тры ясені, клён і чатыры вярбы

Сышліся ў гурточак ля весніц:

На ветры скразным без журбы і жальбы

Спяваюць спрадвечныя песні.

Хіба ўпершыню сустракаць халады

Палескім вынослівым дрэвам?

Тут людзі жылі ад бяды да бяды,

Як быццам ім шчасця не трэба.

Не цар- дык кароль.Не вайна- дык пажар.

Не вымакне што – дык засохне.

Ну, як ты абыдзеш скрыжалі ў крыжах?

Куды ты ўцячэш ад бяссоння?

А пушча шумела, чаромха цвіла,

Гулялі на выгане дзеці.

І песня з народам заўсёды жыла –

Красуня ўрыззі ліхалецця.

Вось так і збярог селянін – паляшук

Сваю адмысловую мову.

Я голаў схіляю, як вершы пішу,

З паклонам да роднага слова.


Сёння ў нас вялікае свята – Дзень ведаў. Традыцыйна Дзень ведаў 1 верасня праводзіцца ў рамках Тыдня беларускага пісьменства. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі.

XVIII Дзень беларускага пісьменства прайшоў 4 верасня 2011 года ў горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці. З гэтым краем непасрэдна звязана жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі, драматурга і публіцыста Якуба Коласа. Сёлета свята праводзіцца ў дзевятнаццаты раз у горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці.

Верш “Родная мова” Максіма Танка


З легендаў і казак былых пакаленняў.

З калосся цяжкога жытоў і пашаніц,

З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

І з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бясмерцця яго, —

Ты выткана, дзіўная родная мова.

Няма на зямлі таго шчасця ігора,

Якога б ты нам перадаць не магла.

Няма такіх нетраў, глыбокага мора

Ігор, праз якія б ты не правяла

Мяне на радзіму, туды, дзе сягоння

Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй

Над спаленай хатай, над родным загонам,

Над будучыняй і над песняй маёй, —

Над тым, што было і што век будзе вольным.

Народ праннясе цябе, родная мова,

Святлом незгасальным у сэрцы сваім

Праз цемру і годы змаганняў суровых.

Калі ж ападзе і развеецца дым

І нівы васкросшыя закаласяцца, —

Ізноў прашуміш ты вясновым дажджом,

Ізноў зазвініш ты ў кожнай у хаце,

Цымбалам дасі іх сярыбраны гром

І вусны расквеціш усмешкай дзіцяці.


Мы прыхавалі для вас чатыры сякрэты. Як у краіні Мовазнавіі называюцца гэтыя “загадкi”?


Конкурс “Чатыры загадкi”


1)На мяне ты можаш напісаць.

Магу я з дрэва ападаць.

І можаш ты яшчэ па нотам

З мяне сыграць ці праспяваць. (Ліст)


2)Мы – зброя ў час вайны.

Мы каменнем бываем каштоўным.

На поўдні ўбачыш, што мы

Плады там са смакам цудоўным.

Дзе мы яшчэ? Успомні пра спорт:

Спрытна кінь – і паставіш рэкорд! (Гранаты)


3)Знамі несліся коннікі

У жорсткіх баях.

Мы ў спорце цяпер,

І гульня мы твая. (Шашкі)


4)У танцы рух – мой першы склад.

Другі ў жывёлы ты знаходзіш.

А цэлае ў руцэ шукай,

У хату праз мяне ўваходзіш. (Парог)


Гучыць песня ў выкананне ансамбля Песняры “Малітва”.