СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Ядвігін Ш. Апавяданне “Дуб-дзядуля”

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Ядвігін Ш. Апавяданне “Дуб-дзядуля”»

Ядвігін Ш. Апавяданне “Дуб-дзядуля”

Уклад у развіццё літаратуры

1 . Ядвігін Ш. з’яўляецца аўтарам першага беларус камоўнага рамана ў нашай літаратуры (праўда, раман «Золата» няскончаны).

2. У творчасці Ядвігіна Ш. (апавяданнях-­імпрэсіях) яскрава выявіліся рысы імпрэсіянізму: у апавяданнях выпадковае і прыватнае дамінуюць над галоў ным і агульным. У творах адлюстроўвалася не гісторыя, а імгненне, таму тэксты набывалі сэнсавую шматмернасць і трымаліся на недагаворанасці і намёках.

3. Пісьменнік узбагаціў скарбонку малых жанраў беларускай прозы (празаічныя байкі, алегарычныя, рэалістычныя, псіхалагічныя апавяданні, навелы).

4. Творчасць празаіка (разам з творчасцю Янкі Купалы, Якуба Коласа і інш.) адыграла значную ролю ў станаўленні беларускай літаратурнай мовы.

Апавяданне “Дуб-дзядуля”

Ядвігін Ш. напісаў апавяданне «Дуб­дзядуля» ў 1909 годзе. У гэтым алегарычным творы пісьменнік вы явіў сябе майстрам лірычнай прозы, злучыў фальклорныя і ўласныя аўтарскія прыёмы. Маналог Дуба­дзядулі, пошукі вады, падзеі да і пасля сну герояапавядальніка маюць глыбокі філасофскі сэнс, пададзены чытачу ў іншасказальнай форме. Праблема сэнсу і каштоўнасці чалавечага існавання — цэнтральная ў апавяданні. У алегарычна­сімвалічным ключы

Ядвігін Ш. асвятляе цяжкае жыццё свайго сучасніка, найперш селяніна, спрабуе знайсці шляхі паляпшэння сітуацыі, гаворыць пра лёс усяго беларускага народа, падкрэслівае вялікае значэнне культуры і традыцый для будучыні. Пісьменнік сцвярджае веру ў новае, абапіраецца на нацыянальныя і агульначалавечыя каштоўнасці. Ядвігін Ш. звяртаецца да прыёму персаніфікацыі. Чалавечымі рысамі надзелены Дуб­дзядуля — характэрны для фальклору вобраз, які традыцыйна ўвасабляе мудрасць, моц, дабрыню, жыццёвую сілу, трываласць, даўгавечнасць, стойкасць. У старажытнасці існавала павер’е, што ў гэтым дрэве знаходзяцца душы памерлых продкаў.

Дуб­-дзядуля эмацыянальна расказвае пра сваё жыццё апавядальніку ў яго сне­сімвале: «Ляцелі годы, як вашы ляцяць дні, — змяняліся вякі, як вашы годы, — а я стаяў і рос, рос і стаяў — крапчэў... Зрываліся не раз буры, — як пад тапа ром, шмат нашых клалася, але тыя, што аставаліся, — яшчэ вышэй падымаліся. Так вякі ішлі, аж мінула ўсё, — аж прыйшло і на тое, што з тутэйшых даўнейшых астаўся, як відзіш, адзін я». Сярод іншага дадзеная цытата — прыклад імкнення да паказу псіхалагічнага стану персанажаў. Дуб­-дзядуля просіць героя­апавядальніка паліць вадой свае «бедныя карэньчыкі». Аднак замест жывой вады, вобраз якой узнікае ў творы, узрушаны герой сутыкаецца з азёрамі поту, слёз і крыві, а так сама персаніфікаванымі вобразамі Працы, Бяды і Цярпення.

Твор мае выразную сувязь з такім жанрам, як прытча, што да зваляе гаварыць аб прытчавай аснове апавядання. Маналог Дуба, напрыклад, можа быць растлума чаны як павучальны. Дуб­дзядуля, прадстаўнік тутэйшых, трымаўся традыцый роднага краю, супраць стаяў нягодам, калі яго суседзі і сваякі загінулі. Дуб, які застаўся адзін, імкнуўся пакінуць пасля сябе новае пакаленне, што працягне справу продкаў і захавае бясцэнную спадчыну — Бацькаўшчыну. Дзеля гэ тага і неабходна апантана шукаць «жывую ваду» — сродак, які дапаможа ў гэтай справе.

Фінал твора сімвалічны. Пакуль апавядальнік спаў і ў сне шукаў такую патрэбную ваду, прайшла бура і паваліла Дуба-­дзядулю. Але праз некалькі гадоў з­пад яго «вылезлі» тры дубочкі. У гэтым бачацца спадзяванні аўтара на будучыню, вера ў перамогу новага над старым, дабра над злом, указанне на бясконцасць і цыклічнасць жыцця, у якім усё мае свой час, месца і сэнс.