СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Канпект урока па літаратурнаму чытанню на тэму "Б. Сачанка “Хлеб”"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Канпект урока па літаратурнаму чытанню на тэму "Б. Сачанка “Хлеб”"»

Тэма: Б. Сачанка “Хлеб” (3 клас)

Мэты:

  1. Арганізаваць дзейнасць вучняў па азнаямленні з ідэйным зместам апавядання Б. Сачанкі “Хлеб”;

  2. Стварыць умовы для развіцця навыку свядомага чытання, для пашырэння слоўнікавага запасу вучняў;

  3. Садзейнічаць выхаванню беражлівых адносін да хлебу.

План:

1. Арганізацыя пачатку ўрока;

2. Праверка дамашняга задання;

3. Паведамленне тэмы і мэт;

4. Уступная гутарка;

5. Першаснае ўспрыманне;

6. Слоўнікавая праца;

7. Праверка першаснага ўспрымання;

8. Другаснае чытанне твора вучнямі;

9. Аналіз твора;

10. Падвядзенне вынікаў;

11. Дамашняе заданне.

Ход урока

1. Арганізацыя пачатку ўрока

- Добры дзень, сядайце.

2. Праверка дамашняга задання

- Дома вам неабходна было навучыцца выразна чытаць апавяданне “На вайне і не такое бывае”.

3. Паведамленне тэмы і мэт

- Ці мог хлапчык зрабіць па-другому?

-Чаму ён зрабіў так?

- Падумайце, ці бываюць выпадкі, што можна зрабіць не вельмі добра і пры гэтым з'яўляцца нядрэнным чалавекам?

- Вам, мабыць, цяжка адказаць на гэта пытанне, але так сапраўды бывае. Аб гэтым мы прачытаем у апавяданні Барыса Сачанкі «Хлеб» (с. 86-89).

4. Уступная гутарка

- Зараз мы можам купіць любы хлеб: чорны, белы, здобны. Можна выбраць любы: круглы або фармавы, жытні або пшанічны, з кменам, макам, арэхамі. Мы так прывыклі да мірнага жыцця, што не разумеем сапраўднай каштоўнасці хлеба. А ў вайну ён быў святыняй, сімвалам будучыні. У час вайны і пасля яе людзі бераглі кожны кавалачак хлеба, каб выжыць. Таму давайце прачытаем апавяданне і даведаемся пра цяжкае пасляваеннае жыццё.

5. Першаснае ўспрыманне

6. Слоўнікавая праца

- Якія словы былі вам незразумелыя?

Бюро даведак:

борзда — хутка;

неахайна — неакуратна;

капаніца — прылада для працы на агародзе;

пракаўтнуў — праглынуў;

абрус — кавалак тканіны, якой засцілаюць стол;

спакуса — тое, што выклікае неадольнае жаданне;

мроіўся — бачыўся, уяўляўся ў думках, сніўся;

схамянуцца — раптам успомніць аб чым-небудзь.

7. Праверка першаснага ўспрымання

- Ці спадабалася вам апавяданне?

+

- Чаму?

-Што закранула вас пры праслухоўванні апавядання?

8. Другаснае чытанне твора вучнямі.

9. Аналіз твора

- Хто галоўны герой?

- Пра каго яшчэ гаворыцца ў апавяданні?

- Калі адбываюцца падзеі?

- Знайдзіце радкі, у якіх гаворыцца пра цяжкае жыццё сям’і.

- Чаму маці падзяліла хлеб на дзве, а не на тры часткі?

- Што зрабіў хлопчык?

- Чаму яга не пакаралі?

- Чаму ўчынак галоўнага героя хвалюе яго ўсё жыцце?

- З якой мэтай Б. Сачанка расказаў гэтую гісторыю?

10. Падвядзенне вынікаў

- Часу вучыць гэтае апавяданне?

- Якая яго асноная думка?

11. Дамашняе заданне

- Дома вам неабходна навучыцца чытаць апавяданне выразна і адказаць на пытанні.