СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План аналізу лірычнага твора

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Змяшчае прыкладную схему аналізу лірычнага твора.

Просмотр содержимого документа
«План аналізу лірычнага твора»

План аналізу лірычнага твора


  1. Першасныя ўражанні (спадабаўся ці не і чаму?).

  2. Творчая гісторыя (калі можна знайсці інфармацыю).

  3. Тэма верша (пра што?).

  4. Вызначыць ідэю верша (галоўную думку).

  5. Эмацыянальная афарбоўка, інтанацыя (гнеўная, іранічная, журботная, спакойная, лагодная, узнёслая, урачыстая, напружаная, звычайная,  трагічная, заклапочаная, упэўненая, трывожная, урачыста-жалобная, сумная, балючая, жаласлівая, пакутлівая, шчымлівая ці якая іншая).

  6. Кампазіцыя верша (будова): уступ, асноўная частка, заключэнне – верш эпічны; калі не такая кампазіцыя – верш лірычны.

  7. Паэтычныя сродкі:

а) адухаўленне (прыпадабненне нежывога прадмета жывой істоце або чалавеку, адзін з відаў метафары);

б) алегорыя (іншасказанне, мастацкі прыём, калі абстрактная думка раскрываецца праз паводзіны жывёл, асаблівасці раслін, іншых прадметаў і рэчаў);

в) гіпербала (моцнае перавелічэнне );

г) гукапіс (падбор гукаў, якія перадаюць уражанне ад жыццёвай з’явы, ствараюць пэўную інтанацыю);

д) зваротак;

е) метафара ( мастацкі прыём, у аснове якога -  схаванае параўнанне); ж) параўнанне;

з) паўторы;

і) рэфрэн ( слова, радок, некалькі радкоў, якія паўтараюцца пасля кожнай страфы або абзаца);

к) эпітэты (вобразнае мастацкае азначэнне) і інш.

  1. Мова верша  (лексіка, прастамоўі, узвышаная лексіка).

  2. Уласная ацэнка.