Просмотр содержимого документа
«Рознаўзроўневыя заданні для 8 класса»
8 клас, “Аднасастаўныя сказы”
Рознаўзроўневыя заданні
1. Выпішыце пэўна-асабовыя сказы з дадзеных (варыянт 1). Выпішыце няпэўна-асабовыя сказы з дадзеных (варыянт 2).
1) Спявалі недзе ў дальнім канцы вёскі. 2) Гуслям, княжа, не пішуць законаў. 3) Нямала стрэнем тут сяброў з далёкіх і сваіх старон. 4) Табе складаю гэты гімн, мой горад! 5) З поля прыбралі багаты ўраджай, сеялі жыта. 6) Нідзе не знойдзеш столькі вялікіх прыгожых магутных шматгадовых дубоў, як на Палессі. 7) Напевы дзіўныя збіраю ў жытнім полі і бары. 8) З нашай бульбы тысячу, не меней, смажаць і гатуюць розных страў.
2. Выпішыце граматычную аснову няпэўна-асабовых сказаў, вызначце граматычныя катэгорыі дзеяслова-выказніка.
Варыянт 1
1) Меладычнымі гукамі пераліваецца лес. 2) Абагрэй мяне, сонца, промнямі сваімі. 3) Назбіранымі на дарозе каласкамі не пракормішся. 4) Пралятайце, гады, залатымі агнямі! 5) Лісце падбелу разам з лісцем крапівы выкарыстоўваюць для мыцця галавы.
Варыянт 2
1) Раніцай у Алешніках асвячалі храм. 2) Люблю лугі квяцістыя, за полем шумны гай, палеткі залацістыя, цябе, мой родны край. 3) Вышэй паднімешся – мацней паб’ешся, як скінешся. 4) Дадуць табе батальён, а там і званне капітана прысвояць. 5) Тут сэрцам дабрэю і крыўды не помню.
3. Закончыце тэкст, выкарыстоўваючы пэўна-асабовыя і няпэўна-асабовыя сказы.
Варыянт 1
На дварэ гудзела завіруха. Кідала ў вокны сухі снег, і ён бясконца шурпаў па шыбах. Гудзела ў коміне...
Варыянт 2
Пасля цэлага месяцу ліпеньскай спёкі сабралася над нашай вёскай навальніца. Грымела ўсю ноч, і спорны дождж аж да раніцы шчодра мачыў перасохлую зямлю. Раніцаю як быццам праяснілася...