СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Слова, якое абазначае, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе

Нажмите, чтобы узнать подробности

У час урока вучні знаёмяцца са словамі, якія абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе. Урок складзены з выкарыстаннем тэхналогіі "Крок за крокам"

Просмотр содержимого документа
«Слова, якое абазначае, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе»


Тэма. Слова, якое абазначае, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе.

Мэта: знаёмства са словамі, якія абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе.

Задачы:

навучальная: стварыць умовы для фарміравання ўмення вылучаць і падкрэсліваць словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе;

развіваючая: садзейнічаць развіццю граматычнага маўлення вучняў, уменню правільна, дакладна выказваць свае думкі; узбагачэнню слоўнікавага запасу, стварыць умовы для развіцця пазнавальнага інтарэсу, назірання, увагі, памяці вучняў; пашырыць уяўленні пра выкарыстанне прыказаць у мове;

выхаваўчая: стварыць умовы для фарміравання адказных адносін да вучобы; садзейнічаць выпрацоўцы ўменняў працаваць у парах, цэнтрах (камунікатыўнае ўменне), слухаць і чуць адзін аднаго, паважаць думку таварыша, садзейнічаць развіццю і падтрымцы цікавасці да беларускай мовы, спадчыны беларускага народа..

Метапрадметныя вынікі:

Асобасныя: фарміраванне пазнавальнай цікавасці да новага навучальнага матэрыялу, уменняў перапрацоўваць атрыманую інфармацыю, знаходзіць адказы на пытанні, выкарыстоўваючы свой жыццёвы вопыт і інфармацыю, здольнасці да самаацэнкі, пашырэнню далягляду.

Рэгулятыўныя УВД: фармуляванне вучэбнай задачы ўрока, планаванне разам з настаўнікам дзейнасці па вывучэнню тэмы ўрока; самастойнае адэкватнае ацэньванне правільнасці выканання дзеяння.

Пазнавальныя УВД:. уменне шукаць, атрымліваць і выкарыстоўваць інфармацыю; усведамленне пазнавальнай задачы; выкананне лагічных дзеянняў з моўным матэрыялам; правядзенне аналізу, сінтэзу; уменне даказваць, рабіць вывады.

Камунікатыўныя УВД: уменне афармляць сваю думку ў вуснай прамове, выказваць свой пункт гледжання, пісьменна фармуляваць выказванне; супрацоўнічаць з іншымі, дамаўляцца і прыходзіць да агульнага рашэння ў сумеснай дзейнасці (у час работы ў цэнтрах).

Асобасныя:

- усведамленне неабходнасці новых ведаў для вучня; уменне выказваць сваё меркаванне; прымяняць веды ў жыццёвых сітуацыях; праяўленне цікавасці да вывучэння вуснай народнай творчасці.

Прадметныя:

- уменне вылучаць і падкрэсліваць словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе, абапіраючыся на сэнс сказа.

Тып урока: камбінаваны.

Праект: Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына.

Выкарыстоўваемыя тэхналогіі: адукацыйная мадэль “Крок за крокам”, здароўезберагальная, ІКТ.

Клас: 2

Абсталяванне: Паўлоўскі, І.І., Леўкіна, Л.Ф. Беларуская мова: падручнік для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. У 2 ч. Ч 2. / І.І. Паўлоўскі, Л.Ф. Леўкіна. – Мінск:Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016, карткі для работы ў цэнтрах.

Ход урока

1. Арганізацыйна-матывацыйны этап (Мабілізуючы этап)

Задача: забяспечыць псіхалагічную гатоўнасць класа да ўрока, арганізаваць увагу навучэнцаў, падрыхтаваць да работы.

Прагназуемы вынік: мабілізацыйны пачатак урока будзе спрыяць канцэнтрацыі ўвагі навучэнцаў і нацэліць іх на з’яднанасць і ўзаемападтрымку.

Прыёмы і метады: славесныя, гульнявы.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць

навучэнцаў

Празвінеў ужо званок,

Пачынаецца ўрок.

Адзін да аднога павярніцеся,

І шчыра ўсміхніцеся.

Настройвае навучэнцаў на ўрок.

Спадзяюся, што наш урок будзе для вас карысным, цікавым і пазнавальным. Як заўсёды вас чакаюць заданні, з якімі, я ўпэўнена, вы паспяхова справіцеся.

Мы з вамі працуем над праектам “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”, таму за кожнае правільна выкананае заданне вы будзеце атрымліваць у падарунак прыказку ад нашага госця. А хто ён, вам патрэбна здагадацца.

Слайд 1

(Гучыць песня Дзеда-Барадзеда)

Слайд 2

Слухаюць настаўніка













Дзеці слухаюць настаўніка, адказваюць на пытанні настаўніка


2. Этап праверкі дамашняга задання

Задача: арганізаваць праверку дамашняга задання па тэме “Апавядальныя, пытальныя і клічныя сказы”.

Прагназуемы вынік: актуалізацыя апорных ведаў і ўменняў, праверка дамашняга задання, фарміраванне самакантролю, самаацэнкі, узаемакантролю і ўзаемаацэнкі.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, індывідуальная.

Прыёмы і метады: славесныя, франтальны і індывідуальны апрос, работа з тэкстам.

Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях, ацэньваць сваю працу і працу аднакласнікаў.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Актуалізуе веды па тэме “Апавядальныя, пытальныя

і клічныя сказы».

  Д/з Пр. 60

- Якое заданне вы выконвалі дома?

- Назавіце знак прыпынку, які ставіцца ў канцы сказа, які змяшчае пытанне.

- Прачытайце сказы, у якіх заключаны пытанні.

- Які знак прыпынку ставіцца ў канцы сказа, які змяшчае паведамленне?

- Прачытайце сказ, у канцы якога стаіць кропка.

- Калі у канцы сказа ставіцца клічнік?

- Прачытайце сказ, у канцы якога стаіць клічнік.

Ацаніце сваю работу.

А наш госць дорыць вам у падарунак прыказку. Вы ведаеце што такое прыказка?

(Прыказка – трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам)

Але вось гора: словы ў ёй пераблыталіся. Давайце “збяром” прыказку.

ПРЫКАЗКА: Без цярпення няма вучэння.

- Чаму яна нас вучыць?

Гэта прыказка сёння будзе дэвізам нашага ўрока.


Франтальная работа.


Адказваюць на

пытанні, выконваюць заданне настаўніка.



Ацэньваюць сваю работу.


3. Этап чыстапісання

Задача: арганізаваць працу па ўдасканаленні каліграфічных навыкаў.

Прагназуемы вынік: замацаванне навыкаў дакладнага напісання літар, спосабаў іх злучэння пры напісанні слоў.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, індывідуальная.

Прыёмы і метады: славесныя, франтальны і індывідуальны апрос, работа з тэкстам.

Фарміруемыя пазнавальныя УВД: усведамленне пазнавальнай задачы; уменне даказваць, рабіць высновы.уменне .

Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць лагічны ланцуг разважанняў, маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях.

На дошцы запісана заданне для чыстапісання

Дз дз Дзе дзя дзь

..ед Бара..ед ..я..ка

Прыказка ад Дзеда Барадзеда:

Навука ў лес не вя..е, а з лесу выво..іць.



Пытанні:

- Якую літару мы пісалі? Ахарактарызуйце злучэнні з ёю.(Адказы дзяцей)

- Прачытайце, калі ласка, прыказку. (Дзеці чытаюць) Ці ёсць у напісанні слоў “небяспечныя месцы”. (Адказы дзяцей: )

-Скажыце, пра каго або пра што гаворыцца ў прыказцы.

Выразнае чытанне прыказкі


Адказваюць на пытанні.

Запісваюць прыказку







Чытаюць выразна прыказку з рознай інтанацыяй


4. Прагназаванне тэмы і мэты ўрока

Задача: падвесці вучняў да фармуліроўкі тэмы і асноўных задач урока.

Прагназуемы вынік: гатоўнасць вучняў да актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці на аснове апорных ведаў, мэтанакіраванасць ў працы.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.

Прыёмы і метады: слоўны, наглядны, часткова пошукавы.

Фарміруемыя рэгулятыўныя УВД: вызначэнне і фармуляванне мэты дзейнасці на ўроку, прагназаванне дзейнасці па вывучэнні тэмы ўрока.

Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць лагічны ланцуг разважанняў, маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Падвядзенне вучняў да тэмы ўрока (з этапа чыстапісання).

Тэма нашага ўрока: Слова, якое абазначае, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе.

- Чаму мы павінны навучыцца ў час нашага ўрока?




Настаўнік знаёміць з задачамі ўрока.

Павінны навучыцца вылучаць словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і падкрэсліваць іх.


Слухаюць.


Адказваюць на пытанне,

Прагназуюць сваю дзейнасць на ўрок.



5. Этап засваення новых ведаў і спосабаў дзеянняў

Задачы: арганізаваць мэтанакіраваную пазнавальную дзейнасць вучняў па засваенню новых ведаў, стварыць сітуацыю ўзаемадзеяння.

Прагназуемы вынік: засваенне новых ведаў і спосабаў дзеянняў, фарміраванне самакантролю і самаацэнкі.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, парная.

Прыёмы і метады: слоўны, наглядны, часткова пошукавы.

Фарміруемыя пазнавальныя УВД: кантроль, ацэнованне, карэкцыя, уменне даказваць, рабіць вывады.

Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць лагічны ланцуг разважанняў, маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях.

Асобасныя: здольнасць да арганізацыі сваёй дзейнасці і да пераадолення цяжкасцяў, мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні мэты.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Падручнік ст. 38

Пр. 55. Скласці сказы па малюнках.

(Дзеці танцуюць. Дзяўчынка спявае)

- Пра што гаворыцца ў кожным сказе?




Знаёмства з правілам(!)

- Якое слова падкрэсліваецца адной лініяй?


Пр. 56. Прачытаць. Назваць, пра каго або пра што гаворыцца ў кожным сказе.

Наступіла зіма. Дзеці ідуць гуляць у парк. Яша ўзяў санкі. Сябры катаюцца з горкі.

Заданне: спісаць сказы. Падкрэсліць словы, якія абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказах.


Заданне выконваецца на дошцы (1 – 3 сказы). Апошні сказ (4 сказ) вучні запісваюць самастойна.





Пасля выкананя задання праводзіцца самаправерка і ўзаемаправерка.

Прыказка:

Дзед Барадзед нам дорыць прыказку. Але ў ёй ёсць толькі пачатак. Нам патрэбна выбраць яе працяг.

Без вучэння няма (умення, добрага настрою, адзнакі)



- Прачытайце прыказку. Адкажыце: пра каго або пра што гаворыцца ў ёй? Чаму нас вучыць дадзеная прыказка?


Разглядваюць малюнкі, складаюць сказы, адказваюць на пытанне.


Чытаюць правіла

Адказваюць на пытанне



Чытаюць сказы. Адказваюць на пытанне.




Запісваюць сказы, падкрэсліваюць словы, якія абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказах

Ажыццяўляюць самаправерку і ўзаемаправерку.




Падбіраюць працяг да прыказкі.



Адказваюць на пытанні.

6. Фізкультхвілінка

Задача: стварыць умовы для павышэння разумовай і мышачнай актыўнасці вучняў.

Прагназуемы вынік: фізкультхвілінка будзе спрыяць павышэнню эмацыйнага настрою, створаныя ўмовы для адпачынку і аднаўлення будуць спрыяць павышэнню працаздольнасці вучняў.

Формы арганізацыі дзейнасці: калектыўная.

Прыёмы і метады: гульнявы, “Рабі так, як я”

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць

навучэнцаў

Сёння апошні калянарны зімовы дзень. Заўтра пачынаецца вясна. Таму наша фізкультхвілінка звязана з гэтай наступаючай парой года.

Арганізуе правядзенне музычнай фізкультхвілінкі пад мелодыю да телеперадачы “У свеце жывёл”


Слайды 3-12

Выконваюць дынамічныя рухі пад музыку


7. Этап першаснай праверкі панімання вывучанага

Задачы: стварыць умовы для арганізацыі сумеснай дзейнасці вучняў па замацаванню вывучанай тэмы.

Прагназуемы вынік: выкарыстанне наяўных ведаў для умення вызначаць і падкрэсліваць словы, якія абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказах, для выканання заданняў у парах.

Прыёмы і метады: наглядныя, практычныя, славесныя, ілюстрацыйныя, метады кантролю.

Формы арганізацыі дзейнасці: індывідуальная, парная, работа ў цэнтрах.

Фарміруемыя УУД:

асобасныя: здольнасць да арганізацыі сваёй дзейнасці і да пераадолення цяжкасцяў, мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні мэты;

пазнавальныя: агульнавучэбныя - уменне структураваць веды, выбар найбольш эфектыўных спосабаў выканання задання, уменне свядома і адвольна будаваць маўленчае выказванне, рэфлексія спосабаў і ўмоў дзеяння.

рэгулятыўныя: кантроль, ацэнка, карэкцыя;

камунікатыўныя: прымаць удзел у працы ў парах; сачыць за дзеяннямі іншых удзельнікаў вучэбнай дзейнасці.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Пр 57. (вусна) Работа ў парах

Замест кропак уставіць словы, якія абазначаюць, пра каго (пра што) гаворыцца ў сказах.

(Хто ?) … пайшлі на экскурсію.

Ярка свяціла (што ?) … .

(Што ?) … зацягнулі неба.

(Хто ?) заспяшаліся дамоў.

Словы для даведкі: сябры, хмары, сонейка, дзеці.

Праводзіцца праверка задання.


Пр. 58.

Скласці са слоў сказы і запісаць.

Сонца, хмарку, за, зайшло.

Лёгкія, па, небе, плывуць, воблачкі.

Падкрэсліць словы, якія абазначаюць, пра каго (пра што) гаворыцца ў сказах.


Пасля выканання задання праводзіцца самаправерка і ўзаемаправерка.


Прыказка ад Дзеда Барадзеда

Дружная праца - крыніца багацця.

праца – крыніца багацця.

- Як вы думаеце, якое слова прапушчана? Які сэнс мае дадзеная прыказка? Чаму яна нас вучыць? Знайдзіце слова, якое абазначае пра каго (пра што) гаворыцца ў прыказцы.




Выконваюць прапанаванае заданне ў парах.








Складаюць сказы, запісваюць іх,



Падкрэсліваюць адной лініяй словы, якія абазначаюць, пра каго (пра што) гаворыцца ў сказах.



Ажыццяўляюць самаправерку і ўзаемаправерку.









Адказваюць на пытанні


8. Этап інфармавання аб дамашнім заданні

Задачы: праінфармаваць навучэнцаў аб выкананні дамашняга задання, вызначыць ступень цяжкасці навучэнцаў.

Прагназуемы вынік: самастойнае выкананне дамашняга задання.

Прыёмы і метады: метад каменціравання.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Прапануе пазнаёміцца з заданнем для дамашняй работы.

Пр. 60

Спісаць сказы, устаўляючы прапушчаныя літары. У кожным сказе падкрэсліць слова, якое адказвае на пытанне хто? або што?


Вызначае ступень цяжкасці навучэнцаў. Пры неабходнасці кансульціруе іх.

Знаёмяцца з заданнямі, прапанаванымі для выканання дома.


Вызначаюць ступень складанасці выканання заданняў.

9. Этап прымянення ведаў і спосабаў дзеянняў

Задачы: стварыць умовы для арганізацыі сумеснай дзейнасці вучняў па замацаванню вывучанай тэмы.

Прагназуемы вынік: выкарыстанне наяўных ведаў для умення вызначаць і падкрэсліваць словы, якія абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказах, для выканання заданняў у цэнтрах.

Прыёмы і метады: наглядныя, практычныя, славесныя, ілюстрацыйныя, метады кантролю.

Формы арганізацыі дзейнасці: работа ў цэнтрах.

Фарміруемыя УУД:

асобасныя: здольнасць да арганізацыі сваёй дзейнасці і да пераадолення цяжкасцяў, мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні мэты;

пазнавальныя: агульнавучэбныя - уменне структураваць веды, выбар найбольш эфектыўных спосабаў выканання задання, уменне свядома і адвольна будаваць маўленчае выказванне, рэфлексія спосабаў і ўмоў дзеяння.

рэгулятыўныя: кантроль, ацэнка, карэкцыя;

камунікатыўныя: прымаць удзел у працы ў цэнтрах; сачыць за дзеяннямі іншых удзельнікаў вучэбнай дзейнасці.




Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Арганізуе работу ў цэнтрах.

Нагадвае правілы работы ў цэнтрах



Цэнтр “Наша спадчына”

Заданне:

1. Выкарыстоўваючы малюнкі і словы для выкарыстання, скласці прыказкі.

2. У кожным сказе падкрэсліць слова, якое адказвае на пытанне хто? або што?

3. На якую тэму дадзеныя прыказкі?


Свая хатка – родная матка, а чужая – мачыха.

Малюнкі для выкарыстання:









Словы для выкарыстання: свая, родная, мачыха, чужая.

… … - … … , а … - … .

Родная зямелька – як зморанаму пасцелька.

Малюнкі для выкарыстання:








Словы для выкарыстання: родная, зморанаму.


… … - як … … .



Цэнтр “Народная мудрасць”

Заданні:

1. Выкарыстоўваючы словы для даведкі, узнавіце прыказкі.

Словы для даведкі: брат, дзіця, слова.

2. У кожным сказе падкрэсліць слова, якое адказвае на пытанне хто? або што?

3. На якую тэму дадзеныя прыказкі?

Бацькоўскае … дарэмна не гаворыцца.

Старэйшы … як другi бацька.

… , не ўпаўшы, не вырасце.

Прэзентацыя работы цэнтраў


Прыказка: Адзін і ў кашы няспорны.

- Які сэнс мае дадзеная прыказка? Чаму яна нас вучыць?

Выбіраюць цэнтры актыўнасці для работы









Працуюць у цэнтрах актыўнасці

10. Этап падвядзення вынікаў урока

Задача: устанавіць усвядомленасць засваення новага матэрыялу.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.

Прыёмы і метады: тлумачальна-ілюстрацыйны метад, прыём ўдзелу, славесны.

Прагназуемы вынік: адэкватнасць самаацэнкі навучэнца ацэнцы настаўніка, жаданне выказваць думкі.

Фарміруемыя пазнавальныя УВД: уменне рабіць вывады аб выніках сумеснай работы класа і настаўніка, вызначаць поспехі і цяжкасці.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Падводзіць вынік урока, прапануе навучэнцам пытанні.

 

- Назавіце тэму ўрока.

- Ці дасягнуты вынік урока?


Падводзіць вынік урока.


Адказваюць на пытанні

Навучэнцы прагаворваюць мэту ўрока, дасягнуты ці не вынік.

11. Рэфлексіўны самааналіз урока навучэнцамі

Задачы для настаўніка: садзейнічаць фарміраванню рэфлексіі.

Прагназуемы вынік: адкрытасць вучняў у асэнсаванні сваіх дзеянняў, абагульненне вынікаў дзейнасці на ўроку.

Прыёмы і метады: "Ацані сябе".

Фарміруемыя пазнаваўчыя УВД: уменне аналізаваць сваю дзейнасць на ўроку.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Стымулюе навучэнцаў ацаніць сваю дзейнасць на ўроку, падводзіць іх да разважання, выкарыстоўваючы прыём "Ацані сябе".

Вы бачыце, што у розных месцах класа прымацаваны прыказкі.

Калі вы лічыце, што сёння на ўроку працавалі вельмі добра, то падыйдзіце да прыказкі З кнігай павядзешся-розуму набярэшся”.

Калі вы лічыце, што на ўроку працавалі добра, але можаце гэта рабіць лепш, до падыдзіце да прыказкі

Хто працуе, таму і шанцуе”.

А калі вы лічыце, што сёння ленаваліся на ўроку і не паказалі ўсе свае здольнасці, то падыдзіце да прыказкі “Стук, грук, абы з рук”.

- Зараз я прапаную ўсім, хто з добрым настроем заканчае ўрок, падысці да дошкі і разам з Дзедам Барадзедам праспяваць яго песеньку.

  • На гэтым наш урок закончаны. Дзякуй за работу!

Аналізуюць сваю дзейнасць на ўроку.