СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок беларускай літаратуры ў 10 класе

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

 

“Агні кахання. Ці вечныя яны?” : любоўныя трыкутнікі  ў  рамане І. Мележа “Людзі на балоце”

Просмотр содержимого документа
«Урок беларускай літаратуры ў 10 класе»

Агні кахання. Ці вечныя яны?” : любоўныя трыкутнікі ў рамане І. Мележа “Людзі на балоце”

Мэты:завяршыць назіранні над вобразамі Васіля, Ганны, Яўхіма, разгледзець праблемы кахання і асабістага шчасця ў жыцці; удасканальваць уменні і навыкі аналізу мастацкага твора; удасканальваць навыкі характарыстыкі літаратурнага героя; развіваць звязнае маўленне вучняў, уменне выказваць і абгрунтоўваць сваю думку і разумець важнасць усіх думак; выхоўваць у падлеткаў культуру інтымных пачуццяў, адчуванне чысціні, гармоніі прыгажосці першага кахання.

Абсталяванне: а) тэкст рамана; лісткі з тэставым заданнем;практыкаванні да ўрока з выказваннямі Я.Брыля, А.Адамовіча, Я.Казекі, Ф.Куляшова, І.Мележа пра Ганну Чарнушку – гераіню І.Мележа; азначэнні, эпітэты да слова “каханне” 

Эпіграфы:

Пачынаецца ўсё з любві. … на свеце без кахання жыцця няма -

А інакш і жыць немагчыма. ёсць толькі існаванне.

Яўгенія Янішчыц. Анатоль Грачанікаў.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

Юныя сябры! Я рада вітаць вас гэтым цудоўным веснавым днём. Гледзячы, як увесну абнаўляецца прырода, як нараджаецца ў ёй жыццё, думаю, і вам захочацца з падвоенай сілай працаваць, ісці наперад, дзейнічаць.

2. Уступнае слова настаўніка.

Тэма нашага ўрока ““Агні кахання. Ці вечныя яны?” : любоўныя трыкутнікі ў рамане І. Мележа “Людзі на балоце”.Мэта нашага ўрока: завяршыць назіранні над вобразамі галоўных герояў, разгледзець праблемы кахання і асабістага шчасця ў жыцці.

Інструктаж па рабоце.

Адкрыйце, літаратурныя сшыткі і запішыце дату, тэму і эпіграф, выберыце той, які вам больш падабаецца. Пачынаем працу. Усе вашы крокі будзеце занатоўваць у карце дзейнасці. Паглядзіце, калі ласка, на суправаджэнне нашага ўрока. Вам прапануецца ацэньваць сваю дзейнасць на кожным этапе работы. Але перад тым, як прыступіць да разгляду нашай тэмы, я прапаную вам яшчэ раз сустрэцца з галоўнымі героямі - Ганнай і Васілём у час іх спатканняў. І яшчэ раз пераканацца, што тое пяшчотнае пачуццё, якое ўзнікла паміж гэтымі маладымі людзьмі, з’яўляецца самым лепшым у чалавечых узаемаадносінах.

Прагляд кінанарэзкі “Спатканні Васіля і Ганны”

Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця кожнага чалавека, асабліва свежае і непаўторнае, хвалюючае і драматычнае ў самым пачатку свайго ўзнікнення.

А што такое каханне? Давайце звернемся да тых вучняў, якія рыхтавалі індывідуальныя паведамленні да гэтага ўрока. Як тлумачаць гэта слова псіхолагі, філолагі і паэты.

Вам было прапанавана падрыхтаваць пісьмовае выказванне на тэму “Маё разуменне кахання”. Падзяліцеся, калі ласка, сваімі думкамі. (Вучні зачытваюць сачыненне-мініяцюру). Давайце параўнаем вашы думкі з азначэннямі паняццяў “каханне”.

Якое з азначэнняў вам бліжэй і чаму?

Ацэнка вучнямі і настаўнікам паведамленняў.

4. Творчая дзейнасць.

Давайце вызначымся , якія ж любоўныя трыкутнікі ёсць у рамане, на прыкладзе якіх герояў мы будзем разглядаць тэму. (афармляем трыкутнікі у сшытках і на дошцы).



Хадоська-Яўхім-Ганна Ганна-Васіль-Яўхім Яўхім-Хоня – Хадоська









  • У чым падобныя і ў чым розныя нашы героі? Больш падобнага ці рознага? 


  • Ці кахае Ганна Васіля? Што дае падставу так сцвярджаць? 


  • Ці кахае Васіль Ганну? Чаму вы так думаеце? 


  • Як першае пачуццё мяняе маладых людзей? 

  • Паміж Васілём і Ганнай узнікае сапраўднае каханне, бацькі не супраць выбару сваіх дзяцей. Чаму ж тады Ганна выходзіць замуж за Яўхіма? 

  • Аналіз сцэны сватаўства Яўхіма. Работа з тэкстам: 

1 група
а) стан Ганны: ці магла яна пярэчыць волі самых уплывовых суседзяў? традыцыі і патрабаванні тагачаснага сялянскага асяроддзя да дзяўчыны і жанчыны.


2 група

Б) настрой бацькі; 

3 група
в) радасць і хітрасць мачыхі; 


  • А як жа паставіўся Васіль да рашэння Ганны? Чаму ж ён не засылаў сватоў да Чарнушкаў? 


  • Як ацаніць адносіны Яўхіма да Ганны? Кахае ён Ганну ці не? 


  • Успомніце азначэнне кахання з пункту погляду псіхалогіі. Каханне гэта ці страсць? 


  • Калі каханне, то ці зрабіла гэтае пачуццё Яўхіма лепшым? 




  • Калі ён думае пра Ганну, то ўяўляе яе душэўныя якасці ці толькі знешнасць, цела? 

  • Якім словам некалькі разоў называе аўтар Яўхіма? (Успомніце эпізоды: пасля вячорак Яўхім першы раз ідзе з Ганнаю; стары Корч перахапіў погляд сына на дзяўчыне; Ганна адбіваецца ад Яўхіма ў лесе ). 

  • Як свой стан ацэньвае Яўхім, калі пасля выпадковай сустрэчы з Ганнай перадумаў ісці да леснікоўны? 

Некаторыя крытыкі і пісьменнікі сцвярджаюць, што Мележ парушыў логіку характару, калі паказаў, што Ганна, гордая, прынцыповая, смелая, настойлівая, пакорна, без пратэсту пайшла замуж за нахабніка Яўхіма. Другія даказваюць, што Ганна павінна была трымацца так, як паказана ў рамане. А як вы лічыце?

Некаторыя крытыкі і пісьменнікі сцвярджаюць, што Мележ парушыў логіку характару, калі паказаў, што Ганна, гордая, прынцыповая, смелая, настойлівая, з высока развітым пачуццём чалавечай годнасці пакорна, без пратэсту пайшла замуж за нахабніка Яўхіма. Другія, у тым ліку і сам Мележ, даказваюць, што Ганна павінна была трымацца так, як паказана ў рамане. 

Заданне: сярод прапанаваных вам выказванняў вам патрэбна было знайсці супярэчлівыя, адрозныя ад аўтарскай пазіцыі. Выкажыце свае меркаванні.

– Адказы вучняў, удакладненні настаўніка.

  • Настаўнік: Паслухайце верш А.Вярцінскага “Жаночая гордасць”: 

Ёсць звон ручая, ёсць свежасць рос,

Ёсць свежасць вяршыні горнай.

І ёсць яшчэ адно дзіва з дзівос,

Гэта – жаночая гордасць.

Яна – не прыхамаць, не капрыз,

Не д’ябальская забава.

Глянуць адчужана зверху ўніз –

Святое жаночае права.

Ёсць нешта ў ёй ад гор і ад зор.

Ды ўсё-ткі яшчэ болей

Позірк яе, яе дакор –

Аснова зямной любові.

Ёсць ветра бег, ёсць каханне наспех,

Смех, грубы ў сваёй прыроднасці…

Самы вялікі мужчынскі наш грэх –

Грэх супраць жаночай гордасці.

– Каханне Хадоські і Яўхіма. Якое яно? (выбраць з таго ж раду азначэнняў). – У чым яе бяда, памылка, а можа і віна? 

  • Каго яшчэ з закаханых маладых людзей мы бачым у рамане? Якое каханне Хоні? 

Праблемнае поле дзейнасці вучняў:

– Якім жа было каханне Васіля і Ганны?

(Работа ў парах: выбраць эпітэты і азначэнні з прапанаваных слоў )

Ахвярнае, бурлівае, адчайнае, адбалелае, вечнае, высакароднае, горкае, маўклівае, журботнае, безнадзейнае, самотнае, палкае, гарачае, неўміручае, доўгачаканае, невычэрпнае, гордае, кранальнае, летуценнае, моцнае, неазмрочанае, нерастрачанае, нябеснае, нясцерпнае, прыгожае, пяшчотнае, радаснае, светлае, таемнае, тайнае, усёпаглынальнае, чыстае, шчаслівае, шчырае, безнадзейнае, бязрадаснае, горкае, грэшнае, журботнае, маўклівае, непадзельнае, нярадаснае, няшчаснае, пакутнае, пякельнае, раўнівае, сарамлівае, саромнае, утрапёнае, хваравітае, ціхае, сляпое…

  • Пракаменціруйце свой выбар. 

  • Паміж Васілём і Ганнай узнікае сапраўднае каханне, бацькі не супраць выбару сваіх дзяцей. Чаму ж тады Ганна выходзіць замуж за Яўхіма? 

  • Аналіз сцэны сватаўства Яўхіма. Работа з тэкстам: 

а) стан Ганны: ці магла яна пярэчыць волі самых уплывовых суседзяў? б) настрой бацькі; 

в) радасць і хітрасць мачыхі; 

г) традыцыі і патрабаванні тагачаснага сялянскага асяроддзя да дзяўчыны і жанчыны.

– Падагульненне настаўніка: Даць адназанчны адказ на пастаўленае пытанне немагчыма. Кожны з вас мае рацыю: учынак Ганны абумоўлены шэрагам фактараў. Мабыць, не хапіла ў маладых людзей маральных сіл і жыццёвай мудрасці, каб зберагчы сваё каханне. Але мы бачым, што і абставіны часта бываюць мацнейшымі за чалавека. “Вось і разваж, дзе лёсу адпаведнасць, дзе збег прычын, а дзе бяссілле сіл…” (М.Стральцоў)

  • А як жа паставіўся Васіль да рашэння Ганны? Чаму ж ён не засылаў сватоў да Чарнушкаў? 

  • Як ацаніць адносіны Яўхіма да Ганны? Кахае ён Ганну ці не? 

  • Успомніце азначэнне кахання з пункту погляду псіхалогіі. Каханне гэта ці страсць? 

  • Калі каханне, то ці зрабіла гэтае пачуццё Яўхіма лепшым? 

  • Ці спалучаюцца са словам “каханне” азначэнні “грубае, нахабнае”? 


Вывад, да якога прыйшлі вучні: Хутчэй за ўсё, гэта страсць, якую падаграюць сябелюбства, ганарыстасць, самаўпэўненасць. 

  • А як Ганна ацэньвае адносіны Яўхіма да сябе? Можа, яна кахае Яўхіма?(абыякавасць – здзіўленне – нянавісць) 

  • Некаторыя крытыкі і пісьменнікі сцвярджаюць, што Мележ парушыў логіку характару, калі паказаў, што Ганна, гордая, прынцыповая, смелая, настойлівая, з высока развітым пачуццём чалавечай годнасці пакорна, без пратэсту пайшла замуж за нахабніка Яўхіма. Другія, у тым ліку і сам Мележ, даказваюць, што Ганна павінна была трымацца так, як паказана ў рамане. 

  • Сярод прапанаваных вам выказванняў знайдзіце супярэчлівыя, адрозныя ад аўтарскай пазіцыі. Выкажыце сваё меркаванне. 


Я.Брыль: Мілая і задорная Ганначка, па страшнаму закону беднасці і цемры адарвана ад любімага і выдадзена замуж за кулака і хама, амаль вылюдка, вельмі ж неадпаведна свайму характару, незразумела пакорліва, нават без натуральнай агіды прымае свій лёс, нібы між іншым аддаецца чалавеку, які нядаўна дамагаўся яе груба згвалтаваць, якога на магла так хутка перастаць ненавідзець. 

А.Адамовіч: Колькі разоў гэта было, што жанчына карае крыўдзіцеля свайго, распінаючы, топчучы сябе! Разумеючы, што няма яму большай кары, чым гэтая, такая… Юнацтва і кахае, і памыляецца, і карае і сябе і другога па-асабліваму. 

Я.Казека: Адным з тых, хто зрабіў вялікі ўплыў на лёс Ганны, быў сам Васіль Дзяцел, які, затаіўшы крыўду на ўвесь свет, нават не глянуў на дзяўчыну, калі тая, насуперак спрадвечным законам і ўяўленням пра дзявочую гордасць, кінулася яму насустрач, каб падтрымаць у цяжкую хвіліну. Яшчэ глыбей мяжа пралягла паміж імі, калі Васіль паверыў брудным нагаворам на Ганну. Усё гэта не магло не паўплываць на рашэнне выйсці за Яўхіма. 

Ф.Куляшоў: Яна, Ганна, ужо не думала, не вагалася, паслухмяна ішла, куды яе вялі бацькі… Ганна павінна была б сабе дазволіць нейкую дзёрзкую выхадку, узбунтавацца, абурыцца хоць раз, хоць чым-небудзь. Няхай бунт сляпы, стыхійна-міжвольны, але бунт сэрца, мяцеж пачуццяў, калі не думкі. Гэта было б натуральна для чалавека яе тэмпераменту, яе душэўнага складу. 

І.Мележ: Па меры таго як Ганна вырастала з маіх адчуванняў, светлай мары, – я разумеў гэта не абстрактна, а зусім канкрэтна, назіраючы і аналізуючы рэальныя праявы характару гераіні … Нельга зразумець герояў, не ўлічваючы духу часу. Іх учынкі, калі хочаце, выкліканы паветрам, якім яны дыхаюць.

– Адказы вучняў, удакладненні настаўніка.

  • Настаўнік: Паслухайце верш А.Вярцінскага “Жаночая гордасць”: 

Ёсць звон ручая, ёсць свежасць рос,

Ёсць свежасць вяршыні горнай.

І ёсць яшчэ адно дзіва з дзівос,

Гэта – жаночая гордасць.

Яна – не прыхамаць, не капрыз,

Не д’ябальская забава.

Глянуць адчужана зверху ўніз –

Святое жаночае права.

Ёсць нешта ў ёй ад гор і ад зор.

Ды ўсё-ткі яшчэ болей

Позірк яе, яе дакор –

Аснова зямной любові.

Ёсць ветра бег, ёсць каханне наспех,

Смех, грубы ў сваёй прыроднасці…

Самы вялікі мужчынскі наш грэх –

Грэх супраць жаночай гордасці.

– Каханне Хадоські і Яўхіма. Якое яно? (выбраць з таго ж раду азначэнняў). – У чым яе бяда, памылка, а можа і віна? 

Каго яшчэ з закаханых маладых людзей мы бачым у рамане? Якое каханне Хоні? 

Тэставае заданне

  • 1. Чысціня, непасрэднасць і шчырасць першага кахання Васіля і Ганны раскрываюцца аўтарам праз:

  • а) іх вясёлую і няспынную гаворку;

  • б) большай часткаю праз маўчанне, калі пачуцці зразумелыя без слоў;

  • в) праз пастаянныя спрэчкі маладых людзей.

  • 2. Сімвалам чаго здаўна лічылася рабіна ў вуснай народнай творчасці беларусаў?

  • а) жаночай долі і прыгажосці;

  • б) неўладкаванасці і няўдач;

  • в) матэрыяльнага дабрабыту;

  • г) смеласці і адвагі.

  • 3. Ствараючы характар Васіля, аўтар звяртаў увагу на:

  • а) засяроджанасць і маўклівасць;

  • б) эмацыянальнасць, якая выяўляецца ў жаданні падзяліцца з іншымі людзьмі сваімі думкамі;

  • в) эгаізм у адносінах да блізкіх людзей.

  • 4. Што азмрочыла шчасце Васіля і Ганны кахаць і быць каханымі?

  • а) нежаданне бацькоў, каб дзеці сустракаліся далей;

  • б) сустрэча з бандытамі, якая паклала пачатак жыццёвым выпрабаванням маладых людзей;

  • в) гаворкі, якія пайшлі па сяле, асуджаючы каханне Васіля і Ганны.

  • 5. Што з’явілася сімвалам нешчаслівага першага кахання Васіля і Ганны?

  • а) гадзюка, якая прапаўзла паміж маладымі людзьмі;

  • б) разбітае люстэрка;

  • в) сон Васіля, які маці тлумачыла, як нядобры, дурны.

  • 6. Чаму Ганна пасля прыходу Васіля ад маслакоўцаў рэзка змяніла свае адносіны да кахання?

  • а) вырашыла, што жыць з бедным – гэта ўвесь час жыць у нястачы;

  • б) пагаварыла з бацькам і мачахай і вырашыла, што Васіль для яе не пара;

  • в) страціла свой ідэал каханага, веру, што Васіль не можа прынесці шкоды людзям.

  • 7. Калі Васіль апынуўся пад арыштам, якое пачуццё авалодала ім?

  • а) разуменне таго, што атрымаў па заслугах;

  • б) апатыя, калі страчана вера ў праўду і дабро;

  • в) жаданне дабіцца таго, каб ва ўсім справядліва разабраліся.

  • 8. Пра якую падзею ў жыцці Ганны ідзе размова:

  • Яна потым багата разоў успамінала гэты момант, успамінала з болем і шчымлівым шкадаваннем. Думала, балела душой: як багата бяды выпадае чалавеку за іншы адзін крок. І як чалавек робіць гэты крок пакорліва, нібы сляпы – не бачачы ўсяго, што будзе яму з гэтым крокам…

  • а) сустрэча з маслакоўцамі;

  • б) сватанне Яўхіма;

  • в) шкадаванне аб тым, што не захацела тлумачыць Васілю нічога аб сутычцы з Яўхімам у малінніку.

  • 9. Што цяжэй за ўсё пераадольваў Васіль, знаходзячыся ў турме, лічыў “самай вялікай пакутай”?

  • а) адсутнасць магчымасці працаваць;

  • б) расставанне са сваімі роднымі;

  • в) разлуку з Ганнай.

  • 10. У чым можна папракнуць Ганну, калі яна дала згоду стаць жонкай Яўхіма?

  • а) у жаданні разбагацець;

  • б) у няўменні і нежаданні пазмагацца за сваё шчасце;

  • в) у імкненні хутчэй пакінуць бацькоўскую хату.

  • Адказы: 1 б ; 2 а; 3 а; 4 б; 5 а; 6 в; 7 б; 8 б ; 9 а; 10 б

Узаемаправерка.

VІІІ. Падвядзенне вынікаў: 
Васіля і Ганну, Яўхіма, Хадоську і Хоню аддзяляе ад нас амаль стагоддзе. Чаму ж усё ж такі з такой цікавасцю сочым мы за іх лёсамі, паводзінамі, пачуццямі? 

  • А ці адрозніваецца сучаснае каханне ад тагачаснага? Чым? 

  • Пра літаратуру кажуць, што яна падручнік жыцця. Якія ўрокі, апавядаючы пра каханне, дае чытачам І.Мележ? 

ІХ. Выстаўленне адзнак за работу на ўроку. 

Х. Дамашняе заданне: Цытатны план тэмы “Праблема палескай вёскі і палешукоў у рамане І.Мележа “Людзі на балоце”. 






































Псіхолагі сцвярджаюць, што каханне – псіхалагічны стан, пачуццё, звязанае з вышэйшай нервовай дзейнасцю чалавека ці жывога арганізма. Каханне – гэта такія адносіны да другой асобы, пры якіх узнікае жаданне быць лепшым, чым ты ёсць. Каханне трэба адрозніваць як ад дружалюбных, сяброўскіх адносін, так і ад страсці (маніі) – сляпой, моцнай, нястрымнай цягі, гарачнасці ў адносінах да каго-небудзь. Каханне – вышэйшае духоўнае пачуццё, багатае на разнастайныя эмацыянальныя перажыванні, заснаваныя на высакародных пачуццях і высокай маралі. Каханне суправаджаецца гатоўнасцю зрабіць усё дзеля каханай ці каханага. 

б) Філолагі ў тлумачальным слоўніку даюць вельмі лаканічны адказ: “Каханне – вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы” 

в) Паэты сцвярджаюць, што каханне – гэта пачуццё да чалавека, у якім увасоблены твой ідэал. Закаханы бачыць у гэтым свеце куды больш прыгажосці, чым той, хто не кахае. З’яўляецца асаблівая эстэтыка кахання. Шэры плашч будзённасці спадае са звычайных прадметаў, адкрывае іх схаваную прыгажосць. Каханне – самае загадкавае пачуццё, і нездарма адным з яго сімвалаў стаў Месяц з яго зменлівасцю, убываннем і прыбываннем, з яго адваротным бокам, схаваным ад нашага погляду. Схаваны бок кахання пакрысе памяншаецца, людзі ўсё бліжэй падыходзяць да яго глыбінных таямніц. Але свет кахання невычэрпны, бо кожны кахае па-свойму. Кожнае каханне чымсьці падобнае да астатніх, але ў той жа час непадобнае да іх. Дзве дарогі, дзве стромкія пуцявіны ў свеце – Яе ды Яго. Дзе, па якіх мудрых, таемных законах суджана ім сустрэцца, каб сплесціся ў вянок лёсу, сям’і, роду? Нікому таго наперад ведаць не дадзена, але аднойчы яно надараецца – свята Кахання.) 















Ацэначны ліст

Прозвішча, імя вучня ____________________________________________________

Заданні

Апераджальныя заданні

Праблемныя пытанні

Праца з эпітэтамі і азначэннямі

Праца з тэкстам

Праца з выказваннямі крытыкаў

Выкананне тэста

Складанне сінквейна

Максімальны бал

20

10

10

10

20

20

10

Бал самаацэнкі










Шкала пераводу

Колькасць балаў

90-100

80-90

70-80

60-70

50-60

40-50

40-30

30-20

20-10

Адзнака

10

9

8

7

6

5

4

3

2









Ацэначны ліст

Прозвішча, імя вучня ____________________________________________________

Заданні

Апераджальныя заданні

Праблемныя пытанні

Праца з эпітэтамі і азначэннямі

Праца з тэкстам

Праца з выказваннямі крытыкаў

Выкананне тэста

Складанне сінквейна

Максімальны бал

20

10

10

10

20

20

10

Бал самаацэнкі










Шкала пераводу

Колькасць балаў

90-100

80-90

70-80

60-70

50-60

40-50

40-30

30-20

20-10

Адзнака

10

9

8

7

6

5

4

3

2













Заданне з элементамі развіцця крытычнага мыслення – складанне кластара

Каханне







Характары герояў


Ганна:












































Практыкавнні да ўрока

Якім жа было каханне Васіля і Ганны?

Ахвярнае, бурлівае, адчайнае, адбалелае, вечнае, высакароднае, горкае, маўклівае, журботнае, безнадзейнае, самотнае, палкае, гарачае, неўміручае, доўгачаканае, невычэрпнае, гордае, кранальнае, летуценнае, моцнае, неазмрочанае, нерастрачанае, нябеснае, нясцерпнае, прыгожае, пяшчотнае, радаснае, светлае, таемнае, тайнае, усёпаглынальнае, чыстае, шчаслівае, шчырае, безнадзейнае, бязрадаснае, горкае, грэшнае, журботнае, маўклівае, непадзельнае, нярадаснае, няшчаснае, пакутнае, пякельнае, раўнівае, сарамлівае, саромнае, утрапёнае, хваравітае, ціхае, сляпое…