Матэматыка 2 клас
Тэма: Пісьмовае складанне двухзначных лікаў з пераходам праз разрад
Мэты: стварыць умовы для замацавання ведання алгарытма складання двухзначных лікаў з пераходам праз разрад ; удасканальваць вылічальныя навыкі; практыкаваць у рашэнні задач вывучаных тыпаў, складанні лікавых выразаў па схеме; развіваць лагічнае мысленне, творчыя здольнасці, уменне працаваць самастойна; выхоўваць цікавасць да матэматыкі сродкамі дыдактычнай гульні.
Абсталяванне: малюнкі з вобразамі герояў да казкі “Гусі - лебедзі”, сігнальныя карткі, карткі з прыкладамі, яблынька з яблыкамі, гімнастыка для вачэй.
Ход урока
Арганізацыйны момант. Псіхолага-педагагічны настрой вучняў на актыўную працу.
Усміхніцеся тыя, хто прыйшоў на ўрок з добрым настроем.
Пацісніце руку суседу, калі вы добры чалавек і гатовы дапамагчы таварышу.
А зараз праверым вашу гатоўнасць да ўрока:
Ручкі на месцы? (на месцы)
Ножкі на месцы? (на месцы)
Спінка прамая? (прамая)
Урок пачынаем.
Праверка дамашняга задання № 6, 7(1, 2 сл.) с.49
Колькі дзяцей пайшлі дамоў? (8 дзяцей) № 6 с. 49
Назваць выразы значэнне якіх роўна: 31, 51, 71, 54, 94, 41(сігнальныя карткі)№7 с. 49
Самаацэнка “Шкала поспеху”
3. Паведамленне тэмы і мэт урока.
- Над якой тэмай мы працавалі на мінулых уроках?
- Пры дапамозе слоў запісаных на дошцы “замацаванне”, “складанне”, “двухзначныя лікі” вучні спрабуюць сфармуліраваць тэму ўрока.
- Якія задачы паставім да ўрока? (вучні прапануюць варыянты задач)
Вусны лік
Настаўнік: Урок наш будзе незвычайны, казачны, з усемагчымымі заданнямі і галаваломкамі. Але спачатку давайце ўспомнім казку “Гусі-лебедзі”.
Жылі-былі мужык з жонкаю. (Настаўнік прымацоўвае малюнак з адпаведнымі выявамі на дошку.) Былі ў іх дачка ды сынок маленькі Іванка. (Настаўнік прымацоўвае малюнак з адпаведнымі выявамі на дошку.)
“Дачушка,-гаварылі бацькі, - мы паедзем на кірмаш. Нікуды не хадзі з двара, беражы Іванку. А мы табе падарункі прывязём!”
Паехалі бацькі , а дзяўчынка забылася, што ёй казалі, пасадзіла Іванку на траўку, а сама пабегла з сяброўкамі гуляць.
Сумна стала хлопчыку, стаў ён казкі ўспамінаць ды лічыць, колькі ўспомніў.
Давайце і мы палічым.
1)
2)
3) 65 см=дмсм
80 см=дм
10 дм=см
1г 20мін=мін
3 м = дм
4) Мама ўзяла 7 яблыкаў для пірага і 4 яблыкі для блінчыкаў. У кошыку засталося 20 яблыкаў. Колькі яблыкаў было ў кошыку?
- Запіс даты. Колькі галосных у слове сакавіка? Зычных? 44
- Хвілінка чыстапісання 44
Замацаванне вывучанага матэрыяла.
Настаўнік. Раптам наляцелі злыя гусі-лебедзі, падхапілі хлопчыка і панеслі. (Выява Іванкі ўбіраецца з дошкі)
А хто ім прыказаў гэта зрабіць, мы даведаемся, калі выканаеце пісьмовае складанне двухзначных лікаў і разгадаеце шыфраграму.
На дошцы напісаны прыклады ў слупок,двое вучняў рашаюць іх ля дошкі, астатнія ў сшытках.
19+22= 36+27= 27+14= 49+14= 76+15= 53+19= 25+38=
Калі дзеці правільна рашаць прыклады, на дошцы з’яўляецца шыфраграма.
Дзеці працуюць у парах. Правяраюць з дошкі. Самаацэнка”Шкала поспеху”. Вывешваецца на дошку малюнак Бабы-Ягі.
Але перш чым адправіцца ў дарогу, давайце адпачнём.
Настаўнік. Адпачылі? А цяпер у дарогу. На нашым шляху расце яблынька. (Выстаўляецца малюнак яблынькі)
Яблынька, яблынька, пакажы нам дарогу да Бабы-Ягі.
Пакажу,- адказвае яблынька. –Толькі з’ешце мае яблычкі. Яблыкі мае не простыя, а чароўныя, з заданнем. (На адваротным баку запісаны заданні)
Рашэнне заданняў
а) жоўты яблык
Начарці прамавугольнік, даўжыня якога 4 см, а шырыня – 2 см. Знайдзі перыметр.
б) чырвоны яблык
Начарці прамавугольнік, даўжыня якога 4 см, а шырыня на 2 см меншая. Знайдзі перыметр.
в) зялёны яблык
Складзі і рашы задачу.
4см
2см Р - ?
Аб’яднайцеся ў групы па колерах яблыкаў і праверце рашэнне.
Які адказ у тых, хто выконваў заданне на чырвонай картцы?зялёнай? жоўтай?
Настаўнік.Ідзём далей. А на нашым шляху – печка. (Выстаўляецца малюнак печкі)
Печка, печка, пакажы нам дарогу да Бабы-Ягі.
Пакажу, - кажа печка, але вам трэба з’есці мой піражок. Піражок не просты, а з начыннем. Вам спадабаецца.
“Начынне” – заданне № 4, стар.50 (прачытаць, прааналізаваць і рашыць задачу)
Гімнастыка для вачэй “Матылёк”
Настаўнік. А вось і хатка Бабы-Ягі. (Малюнак хаткі)
Баба-Яга, аддай нам, калі ласка, Іванку!
Аддам, - кажа Баба-Яга. – Толькі складзіце прыклады па схемах і рашыце іх.
Заданне №5, стар.50 (вусна)
(Настаўнік ізноў выстаўляе малюнак Іванкі)
Малайцы, дзеці, вызвалілі Іванку з бяды!
Тлумачэнне дамашняга задання.
№10 с. 51
№ 9, 10 (1-3 сл)
Скласці 10 прыкладаў у слупок на складанне
Падвядзенне вынікаў урока.
Што спадабалася на ўроку?
Якія заданні выклікалі цяжкасці?
Псіхалагічны прыём: "Чароўная яблынька" на выяўленне настрою дзяцей, іх стаўленне да вучобы.
-Ацаніце сваю працу на ўроку, а дапаможа нам у гэтым яблынька.
Зялёны яблык - не дапусціў ніводнай памылкі, задаволены сабой;
Жоўты яблык - дапусціў недакладнасць;
Чырвоны яблык - трэба паспрабаваць і поспех прыйдзе.