СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Да юбілею Якуба Коласа. Піншчына.

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

2017-й год у нашай краіне праходзіць пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Матэрыял змяшчае інфармацыю для выступлення на інфармацыйных гадзінах.  

Просмотр содержимого документа
«Да юбілею Якуба Коласа. Піншчына.»

2017-й год у нашай краіне праходзіць пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
“Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас”, – так трапна вызначыў ролю нашых славутых песняроў беларускі паэт, празаік, перакладчык Віктар Шніп. І з гэтым цяжка не пагадзіцца. Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.
Лірыка Янкі Купалы – гэта лірыка прарока, прадказальніка. Лірыка Якуба Коласа – перажыванні рэальнага, звычайнага, канкрэтнага чалавека.
Якуб Колас – адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы. Шматграннасць яго таленту выявілася як у паэзіі, так і ў прозе, публіцыстыцы, у дзіцячай літаратуры. Якуб Колас заклаў асновы беларускага рамана. Ён – настаўнік некалькіх пакаленняў сучасных беларускіх пісьменнікаў.
Купалу мы ведаем як паэта і драматурга, аўтара цудоўных п’ес «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо». Гэта ўзвышаны і рамантычны паэт. Любоў да Радзімы і нянавісць да яе прыгнятальнікаў гучалі на ўсіх этапах яго творчасці – ад пафасных вершаў «Мужык» і «Там» да шчырай і задушэўнай песні аб будучай перамозе над гітлераўскім фашызмам «Зноў будзем шчасце мець і долю». Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету.







Да юбілею Якуба Коласа

Якуб Колас – адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы. Шматграннасць яго таленту выявілася як у паэзіі, так і ў прозе, публіцыстыцы, у дзіцячай літаратуры. Якуб Колас заклаў асновы беларускага рамана. Ён – настаўнік некалькіх пакаленняў сучасных беларускіх пісьменнікаў.
Якуб Колас нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і лесніка.

Менавіта ў нас, на палескай зямлі, пачынаўся творчы шлях класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, тут ён удасканальваў сваё педагагічнае майстэрства, пісаў вершы і пачаў займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю.

З 1904 па 1906 год Якуб Колас працаваў настаўнікам у вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна, а жыхары гэтай вёскі нават сталі прататыпамі герояў трылогіі «На ростанях».

Сёння пінкаўцы ганарацца тым, што тут жыў і працаваў Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, і шмат зрабілі для таго, каб памяць аб ім вечна жыла на палескай зямлі. Імя народнага паэта носіць вуліца, шэсцьдзясят пяць гадоў таму Пінкавіцкай сярэдняй школе было прысвоена імя Якуба Коласа. У 1990 годзе створаны літаратурна-краязнаўчы музей – ён знаходзіцца ў тым самым драўляным будынку, у хаце-школе, дзе з 1904 па 1906 год працаваў настаўнікам будучы паэт.

З 1912 па 1914 год Колас працаваў настаўнікам у прыхадскім вучылішчы ў Пінску, будынак якога дайшоў да нашага часу і знаходзіцца каля вакзала па адрасе вул. Чыгуначная, д.7.

Пэўна галоўная падзея пінскага перыяду – стварэнне сям’і і нараджэнне сына. Вяселле з настаўніцай чыгуначнага вучылішча Марыяй Каменскай згулялі у чэрвені 1913 года ў доме Балевічаў, дзе кватараваў Якуб Колас, царкоўнае блаславенне шлюбу адбылося ў Свята-Варварынскай царкве, а сёлета на яе званіцы з’явілася мемарыяльная дошка з надпісам: “У памяць аб вянчанні Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча (Я.Колас) і Марыі Дзмітрыеўны Каменскай ў г.Пінску 16(3) чэрвеня 1913 года”.

Цяжка, амаль немагчыма ўявіць нас, беларусаў, без Якуба Коласа. Ён наш буквар і энцыклапедыя, песня і сумленне. Яго вершы на памяць вучылі ў першым класе, а запамінаюцца гэтыя словы на ўсё жыццё…

Слова Коласа

Я не паэтка, я толькі вучуся

Вершы складаць для сяброў.

Пра дзядзьку Якуба сказаць вам бяруся

Словы ўдзячнасці зноў.


У Коласа слова – дзіцячыя казкі,

Рэчка зімою і лес.

З дому нас цягнуць хуткія санкі,

Горка пад сонцам, як блеск.

У Коласа слова – ручэй срэбнаводны

Звініць, гучным смехам дрыжыць.

То ціха ўсміхаецца, шэпча лагодна,

То песню пяе, то бубніць


У Коласа слова, як Саўка-распуснік

Прыгоду задумаў з катом.

Кату не было дзе схавацца за кусцік –

Савось паплаціўся ілбом.


У Коласа слова пра родны кут мілы,

Крынічку ў лесе, дубы.

І елкі з хваінамі, як маладыя,

Стаяць над вадою ў бары.


У Коласа слова пра дзядзьку Антоні,

Што кухарам быў для дзяцей,

А клёцкі яго не забудзеш ніколі…

Такіх бы нам болей людзей!


У Коласа слова, як Яська-дарэктар

Чытаць і пісаць навучыў,

А хлопцы настаўніка слухалі рэдка,

Бо сам ён дзіцём яшчэ быў.


У Коласа слова – родныя вобразы:

Рэчкі, курганы, бары.

Звонкія гукі птушынага голасу

Мы пранясем скрозь гады.


У Коласа слова – вясковы музыка,

Цяжкі, пакутлівы лёс.

Сымон-музыкант з душою адкрытай

Мастацтва народу прынёс.


У Коласа слова – гэта каханне,

Ядвіся, канечне, Андрэй.

Жыццёвай дарогай прыйшлі на растанне,

Ці стала ім потым лягчэй?


Коласа слова душу нам грэе,

Мову нас вучыць любіць.

З кожнага верша пяшчотаю вее,

Помнім, бо нельга забыць!




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!