Просмотр содержимого документа
«Даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне, акалічнасць»
План-канспект урока па беларускай мове ў 8 класе
Тэма: Даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне, акалічнасць
Мэта: - актуалізаваць звесткі пра граматычнае значэнне і асноўныя спосабы выражэння даданых членаў сказа; дапамагчы вучням асэнсаваць, што большасць даданых членаў уваходзіць у сказ праз словазлучэнне;
- выпрацоўваць уменні правільна ставіць пытанні і вызначаць даданыя члены сказа;
- выхоўваць павагу да народнай культуры.
Тып урока: урок камбінаванай будовы.
Абсталяванне: падручнік, схемы, карткі.
Эпіграф: Святочны абрус засцілаюць – гасцей сустракаюць. Прыказка
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
II. Праверка дамашняга задання
Звярніце ўвагу на эпіграф. Як вы яго разумееце?
Жадаю, каб сённяшні ўрок быў для вас святам, а падарункамі будуць атрыманыя веды і добрыя адзнакі.
Праца з тэкстам
Прапаную вам пазнаёміцца з тэкстам Міколы Маляўкі “Абрус”.
Знайдзіце сказы, у якіх паказаны адметныя выпадкі спосабаў выражэння дзейніка і выказніка. (3,5,7 сказы).
Да якога тыпу і стылю адносіцца дадзены тэкст?
Патлумачце лексічнае значэнне слова АБРУС, падбярыце да яго сінонім (настольнік).
III. Актуалізацыя ведаў вучняў
Калі ў нас ёсць галоўныя члены сказа, то адпаведна павінны быць і ДАДАНЫЯ (ДЧС).
Такім чынам, сёння мы пазнаёмімся з даданымі членамі сказа, навучымся знаходзіць ДЧС, ставіць да іх пытанні і вызначаць, да якога з галоўных членаў сказа яны адносяцца.
Запішыце дату і тэму ўрока.
Праца ля дошкі
Запішыце сказ (1 вучань ля дошкі), зрабіце графічны сінтаксічны разбор.
На свята мама засцілала стол новым абрусам.
Фізкультхвілінка
Пры дапамозе жэстаў і мімікі паказаць наступныя дзеянні.
Вы засцілаеце абрусам стол.
Вы запрашаеце да стала гасцей.
Вы рады, што гасцям спадабаліся вашы пачастункі.
IV. Новы матэрыял
Праца з падручнікам
Азначэнне – С. 97
Дапаўненне – С. 106
Акалічнасць – С. 110
(На дошцы размяшчаюцца схемы ДЧС)
Дзейнік ----------------------------- Выказнік
азначэнне дапаўненне акалічнасць
! Увага! Большасць ДЧС уваходзяць у сказ праз словазлучэнне.
V. Замацаванне
Праца з тэкстам (па варыянтах).
1 варыянт – 1 абзац
2 варыянт – 2 абзац
3 варыянт – 3,4 абзацы
Падкрэсліце сказ, у якім ёсць усе ДЧС. Выпішыце з яго словазлучэнні, зрабіце графічны сінтаксічны разбор.
Устаўце прапушчаныя літары і патлумачце арфаграмы ў сваіх абзацах.
VI. Падагульненне
З якой тэмай мы пазнаёміліся?
Назавіце ДЧС.
Што называецца азначэннем, дапаўненнем, акалічнасцю?
Якія ДЧС паясняюць дзейнік, а якія выказнік?
VII. Рэфлексія
Абрус – сімвал чаго? (Гасціннасці, свята)
Ці былі мы гасціннымі? Ці добра “пачаставалі” нашых гасцей і саміх сябе ведамі?
VIII. Дамашняе заданне
1 гупа - Запісаць тэкст (5-7 сказаў), у якім сустракаюцца ўсе ДЧС. Падкрэсліць іх.
2 група - Запісаць сказы (5-7), у якіх сустракаюцца ўсе ДЧС. Падкрэсліць іх.
IX. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.