Дадатак
Які злак прысутнічае на гербе Рэспублікі Беларусь?
Якімі словамі пачынаецца гімн Рэспублікі Беларусь?
Якія колеры прысутнічаюць на сцягу Рэспублікі Беларусь?
Хто з'яўляецца беларускім першадрукаром?
Як называлася першая кніга, якую надрукаваў Францыск Скарына?
Каго называюць нябеснай заступніцай зямлі беларускай?
Калі наша краіна адзначае Дзень Незалежнасці?
Хатынь, Дальва – вёскі, якія былі спалены разам з жыхарамі гітлераўскімі карнікамі. Якую ж вёску ў Клецкім раёне называюць сястрою Хатыні і Дальвы?
Назавіце прозвішча лётчыка, які стаў першым Героем Беларусі.
Як называецца звод асноўных законаў дзяржавы?
Назавіце ўсходнеславянскія плямёны, якія лічацца продкамі сучасных беларусаў.
Якая плошча нашай дзяржавы?
Хто з'яўляецца аўтарамі тэксту Дзяржаўнага Гімна?
Хто з'яўляецца аўтарам музыкі Дзяржаўнага Гімна?
Імя дзяўчынкі Ксеніі Сітнік стала вядома жыхарам нашай краіны імгненна. Чаму?
Назавіце князёўну з трыма імёнамі.
Білет у падарожжа па краіне Беларусь
Білет у падарожжа па краіне Беларусь
Білет у падарожжа па краіне Беларусь
Білет у падарожжа па краіне Беларусь
Білет у падарожжа па краіне Беларусь
Білет у падарожжа па краіне Беларусь
Білет у падарожжа па краіне Беларусь
Білет у падарожжа па краіне Беларусь
Білет у падарожжа па краіне Беларусь
Білет у падарожжа па краіне Беларусь
Білет у падарожжа па краіне Беларусь
Білет у падарожжа па краіне Беларусь
Білет у падарожжа па краіне Беларусь
Білет у падарожжа па краіне Беларусь
Білет у падарожжа па краіне Беларусь
Білет у падарожжа па краіне Беларусь
Вучань:
На карце вялікага свету
Яна як кляновы лісток,
Песня гарачага лета.
Крынічнай вады глыток.
Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край. Твая Айчына –
Жыццё тваё і гонар твой.
I ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла: Беларусь!
Вучань:
– Брэсцкая вобласць знаходзіцца на паўднёвым захадзе Рэспублікі Беларусь, у басейнах рэк Заходнягя Буга, Нёмана і Дняпра, мяжуе з Польшчай і Украінай. Цэнтр – горад Брэст.
Вобласць утворана ў 1939 годзе. Сучасная Брэсцкая вобласць уключае 16 раёнаў і 20 гарадоў.
На яе паўночным захадзе знаходзіцца Белавежская пушча – адзін са старажытнейшых лясных запаведнікаў Еўропы. Зямля Брэстчыны захавала шмат помнікаў гісторыі, архітэктуры, манументальнага мастацтва, сярод якіх сусветна вядомыя: Камянецкая вежа – унікальны помнік абарончага дойлідства канца 13 ст., Троіцкі касцёл у вёсцы Ішкалдзь Баранавіцкага раёна, будынак езуіцкага калегіума ў Пінску, касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса ў вёсцы Сталовічы, Косаўскі палац, а таксама помнік гісторыі горада – мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», якая прыняла на сябе першы ўдар гітлераўцаў.
_____________________________________________________________________________
Вучань:
– Многія паэты Брэстчыны з любоўю гаварылі аб родным краі, аб яе непаўторных краявідах, аб беларусах, якія характарызаваліся сваёй шчырасцю і дабрынёю. Аб гэтым піша Міхась Рудкоўскі ў сваім вершы «Наш край»:
__________________________________________________________________
Вучань:
– Вось як узнёсла гаворыць аб сваёй краіне Пятрусь Броўка ў вершы «Дарагая Беларусь»:
Вучань: …Беларусь, Беларусь –
Мая светлая радасць і скруха,
Шлях мой Млечны,
Мой росны чаромхавы май!..
Дзе б ні быў я –
Усюды знаходзіў гасціннасць і шчырасць,
Бо і сам я з табою
З людзьмі ў жыцці не хітрыў.
Беларусь – працаўніца,
Лябёдка мая белакрылая,
Ты дала мне ўсё, што магла,
Каб шчаслівым я быў…
_____________________________________________________________________________
Вучань:
– Віцебская вобласць займае паўночную частку Рэспублікі Беларусь і мяжуе з Літвой, Латвіяй і Расіяй. Цэнтр – горад Віцебск.
Вобласць створана ў 1938 годзе. У яе склад ўключаны 21 раён і 19 гарадоў.
На тэрыторыі вобласці знаходзіцца большая частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка і нацыянальны парк «Браслаўскія азёры», адзін з унікальных прыродных куткоў Беларусі. Віцебшчыну называюць краем легенд і народных паданняў, блакітных азёр і хуткіх рэк. У вобласці захавалася шмат помнікаў архітэктуры, сярод якіх Сафійскі сабор і Спаса – Ефрасіннеўскі манастыр у Полацку, Троіцкі касцёл у Відзах, царква Раства Багародзіцы, Троіцкі касцёл у Глыбокім. Тут знаходзіцца шэраг мемарыяльных комплексаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны, – «Праклён фашызму»,«Прарыў», «Віцебскія вароты».
_____________________________________________________________________________
Вучань: Слаўлю я свой край любімы,
Незгасальную зару.
Як ты сэрцу майму міла,
Дарагая Беларусь.
Залацістыя прасторы,
Незлічона ясных зор,
Рэкі, ціхія азёры,
Галасісты шумны бор!
Ты нас ласкай атуліла,
І я ў шчасці гавару:
Як ты сэрцу майму міла,
Дарагая Беларусь!
Вучань:
– Гомельская вобласць размешчана на поўдні Беларусі, мяжуе з Украінай і Расіяй. Цэнтр – горад Гомель.
Вобласць створана ў 1938 годзе. Цяпер у склад Гомельскай вобласці ўваходзіць 21 раён і 17 гарадоў.
Зямля Гомельшчыны захавала шмат помнікаў гісторыі, архітэктуры, сярод якіх асобае месца займае Гомельскі палацава – паркавы ансамбль, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, Усясвяцкая царква ў Пірэвічах. У горадзе Ветка дзейнічае Дзяржаўны музей народнай творчасці, унікальныя экспанаты якога характарызуюць народную культуру, побыт, мастацтва і промыслы рэгіёна.
_______________________________________________________________
Вучань:
– Мікола Аўрамчык, Алесь Наўроцкі, Мікола Мятліцкі, Анатоль Грачанікаў і многія іншыя – паэты Гомельшчыны. Паслухайце верш Анатоля Грачанікава «Беларускія краявіды», дзе паэт маляўніча апісаў прыгажосць роднага краю:
_______________________________________________________________
Вучань: Беларускія краявіды…
Перазвоны азёр і бароў.
Над палеткамі бульбы і жыта–
Песня велічных курганоў.
Гэта наша зямля дарагая,
Гэта нашы лугі і палі,
Над якімі спрадвеку лунае
Бусел – сімвал бяссмерця зямлі.
__________________________________________________________________
Вучань:
– Гродзенская вобласць размяшчаецца на захадзе краіны, мяжуе з Польшчай і Літвой. Цэнтр – горад Гродна.
Вобласць утворана ў 1944 годзе. Яна налічвае 17 раёнаў і 14 гарадоў.
Помнікі архітэктуры і выяўленчага мастацтва Гродзеншчыны займаюць значнае месца ў культурнай спадчыне Беларусі. Найбольш вядомыя з іх: Каложская царква, Стары і Новы (каралеўскі палац) замкі ў Гродне, рэшткі замкавых муроў ў Навагрудку, Мірскі замак у Карэліцкім раёне, Свята – Міхайлаўская царква-крэпасць у вёсцы Сынковічы, Мураванкаўская царква-крэпасць, Лідскі замак, Свята-Успенскі мужчынскі манастыр у Жыровічах.
Вучань:
– Многія паэты Гродзеншчыны звярталіся да тэмы радзімы: Цётка, Янка Брыль, Данута Бічэль-Загнетава, Алег Лойка і іншыя. Кожны з іх сумаваў па свайму роднаму куточку, які быў самым мілым і дарагім сэрцу. Цётка ў сваім вершы «На чужой старонцы» выказала той сум, які апанаваў яе на чужыне:
______________________________________________________________
Вучань: Маркотна мне. Чужы я людзям.
Цесна душы. Цесна грудзям.
Бягу думкай ў край далёкі,
У лес цёмны, у лес высокі…
Ой, да хаткі! Кінь мне, доля,
Хоць расінку з нашай вёскі,
Хоць былінку, хоць дзве крошкі.
Ой, як люба родна хата!
Ой, як мілы родны край!...
Раднюсенька мне сярмяжка,
Шнурок, лапці, каптан, дзяжка…
Усё там міла, бо мне родна,
Нат смяцінка сэрцу годна.
_____________________________________________________________________________
Вучань:
– Магілёўская вобласць размяшчаецца на ўсходзе Беларусі, мяжуе з Расіяй. Цэнтр – горад Магілёў.
Вобласць утворана ў 1938 годзе. У склад Магілёўскай вобласці ўваходзіць 21 раён і 15 гарадоў.
На тэрыторыі вобласці знаходзяцца вядомыя Бабруйская крэпасць, помнік абарончай архітэктуры 1-ай палавіны 19 ст., помнік ахвярам Халакоста ў горадзе Горкі, касцёл Святога Станіслава; мемарыяльныя комплексы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны: «Буйніцкае поле», на месцы лагера смерці; мемарыяльны комплекс савецка-польскай баявой садружнасці.
_______________________________________________________________
Вучань:
– Магілёўшчына выгадавала такіх вядомых паэтаў: Аркадзя Куляшова, Аляксея Пысіна, Кастуся Кірэенку і многіх іншых. Кастусь Кірэенка ў сваім вершы «Радзіма» ўзгадаў тыя мясціны, якія назаўжды засталіся ў яго ў памяці:
Вучань: Лепей за ўсё мне на свеце мясціна
Тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос.
Бэз пад акном і на полі каліна,
Ціхае сонца, блакіты нябёс…
Выйдзеш за вёску – жытнёвыя хвалі
Коцяцца, цёплыя, плыняць наўсцяж…
Клічуць дарогі ў бясконцыя далі…
Самы ты вольны, край бацькаўскі наш!
_____________________________________________________________________________
Вучань:
– Мінская вобласць знаходзіцца ў цэнтры Рэспублікі Беларусь, мяжуе з усімі абласцямі краіны. Цэнтр – горад Мінск, сталіца Рэспублікі Беларусь.
Мінская вобласць утворана ў 1938 годзе. У складзе вобласці 22 раёны і 24 гарады.
На Міншчыне знаходзяцца нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік «Нясвіж», куды ўключаны Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, касцёл Божага цела; Курган Славы, Мінская ратуша, Свята-Духаў кафедральны сабор, касцёл Святых Сімяона і Алены, а таксама мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Дальва», вёскі якія былі спалены разам з жыхарамі гітлераўскімі карнікамі.
______________________________________________________________
Вучань:
– Мінская вобласць праслаўлена такімі вядомымі паэтамі: Янкам Купалам, Якубам Коласам, Янкам Лучынам, Максімам Багдановічам, Уладзімірам Жылкам, Нілам Гілевічам і іншымі. Творы гэтых паэтаў прасякнуты грамадзянскім і патрыятычным пафасам, дзе выказваецца любоў не толькі да роднага краю, але і хваляванне за пакуты працоўнага народа. Яркі прыклад гэтаму – верш Максіма Багдановіча «Краю мой родны! Як выкляты богам…»:
______________________________________________________________
Вучань:
– Наша Клетчына ганарыцца такімі пісьменнікамі: Таццянай Цвірка, Ліліяй Мялешка, Віктарам Худаўцом, Верай Кавалеўскай, Аляксандрам Жукоўскім, Леанідам Галубовічам і іншымі. Нашы славутыя землякі друкуюцца на старонках газеты «Да новых перамог». Чытаючы вершы, захапляешся іх таленавітасцю і майстэрствам. Прыкладам з'яўляецца верш Віктара Худаўца « Мой Клецк»:
Вучань: Краю мой родны! Як выкляты богам–
Столькі ты зносіш нядолі…
Бедныя хаткі, таполі, бярозкі,
Усюды панурыя людзі…
Шмат што зрабілі іх чорныя рукі,
Вынеслі моцныя спіны;
Шмат іх прымусілі выцерпець мукі
Пушчы, разлогі, нізіны.
Кінь толькі вокам да гэтага люду –
Сціснецца сэрца ад болю:
Столькі пабачыш ты гора усюды,
Столькі нуды без патолі…
_____________________________________________________________________________
Вучань: Дзень добры, мілы Клецк, пяшчота і любоў,
Душы маёй найпершая сталіца.
Ты край жывых легенд і прыстань журавоў,
Цудоўнага жыцця майго крыніца.
Сярод журбы, нягод і радасных падзей
Ты крочыш з даўніны сівой глыбокай.
Люблю тваё імя, люблю тваіх людзей,
Тут шчасця і надзей маіх вытокі…
Славуты горад Клецк, няхай жа праз вякі
Жыве тваё імя, ляціць яно над светам,
Квітней і прыгажэй ад шчодрае рукі,
Я многія табе спяваю лета!..
_____________________________________________________________________________
Вучань: Над прасторай сінявокай Беларусі
Пралятаў з калыскай у дзюбе бусел.
Аглядаў лясы ён і палетак,
У калысцы нёс матулям дзетак.
Нас таксама ён прынёс на Беларусь,
Кожны з нас – патомны беларус.
Ведайце ўсе, я ганаруся
Тым, што нарадзіўся ў Беларусі.
Вучань: Неба чыстае і глыбокае
І бярозавы ціхі гай.
Беларусь мая сінявокая,
Беларусь мая – родны край!
У густых садах ты красуешся,
Сілай поўная маладой.
У агнях уся ярка свецішся,
Разліваешся збажыной.
Славай слаўная ты быліннаю,
Залатою сваёю красой,
Майскай песняю салаўінаю
І вясёлкамі над ракой.
_____________________________________________________________________________
Дарагая тая хатка, ... як з роднай крыніцы
Усякаму мілая ... мягчэй чужой пярыны
Няма смачней вадзіцы, ... як у раі
Родная зямля ... дома лепей
У сваім краі, ... свая старана
Усюды добра, а ... вуглы дапамагаюць
У сваёй хаце і ... дзе радзіла мяне матка
Чалавек без радзімы, ... чужына-мачыха
Радзіма-маці, ... сваё гняздо міла
Усякай птушцы ... што птушка без песні

Па гарызанталі:
Марка тэлевізараў, якія выпускаюць у Мінску.
4. Сімвал сучаснай Беларусі, адкрыты ў Мінску ў чэрвені 2006 года.
6. Асветнік, першадрукар, вялікі сын Полацкай зямлі.
8. Літаратурны псеўданім К. М. Міцкевіча.
Па вертыкалі:
Сталіца Беларусі.
2. Магутны звер вагой больш за тону, выява якога змешчана на самым
вялікім БелАЗе.
5. Вялікая птушка, белыя крылы якой «накрываюць» Беларусь кожную
вясну.
7. Марка халадзільнікаў і пральных машын, што выпускаюць у Мінску.
8. Літаратурны псеўданім I.Д. Луцэвіча.