СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Дадатковыя заданні па тэмах: Прыслоўе. Злучнік. Прыназоўнік

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Змяшчае дадатковыя заданні па беларускай мове для 10 класа.

Просмотр содержимого документа
«Дадатковыя заданні па тэмах: Прыслоўе. Злучнік. Прыназоўнік»

Дадатковыя заданні па тэмах: Прыслоўе. Злучнік. Прыназоўнік

1. Напішыце, калі ласка, прыслоўі правільна:

(Бяс)конца, (з)далёк, вучыць (на)памяць, (па)роўну, (у)голас, (у)разнабой, (у)рэшце, (у)поперак, (с)пачатку, (з)нарок, (на)перадзе, (на)вокал, (у)лева, (з)лева, (за)летась, (па)мойму, (што)раз, (не)(ў)забаве, (за)раз, прыехалі (да)дому, (да)дому было 2 вярсты, (дзе)нідзе, (раз)пораз, (з)ходу, (не)(ў)меру, (свое)часова, (па)трэцяе, (на)слых, (з)гарачкі, (у)абдымку, (на)колькі, (на)столькі, (у)чатырох, (на)заўтра адкласці, (бес)перастанку, (до)сыць, (па)беларуску (да)адвалу, (з)налёту.



2. Запішыце тэкст, пастаўце, дзе трэба, коскі. Выдзеліце злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі.

 Гняздо гэтае пад страхой мы ўсе вельмі бераглі. Петрусі і то асабліва не дакучалі ластавянятам. Калі мы складалі сена хлопцы стаялі ля гнязда каб не зачапілі яго выпадкова віламі.

Нашы ластаўкі запазніліся звіць сваё гняздо і таму ластавяняты вывеліся ў іх запознена. Іншыя ўжо даўно абляталі Жыцькава а нашы ўсё яшчэ сядзелі ў гняздзе і па-дзяцінаму прасілі ў бацькоў корму.

Час быў збірацца ў вырай а яны ніяк не маглі акрылець. Мы бачылі што нашых ластавянят кормяць не толькі бацькі: часам ля гнязда кружылася па пяць-шэсць ластавак і ўсе яны неслі малым у дзюбах нейкую спажыву. Суседзі цярпліва чакалі калі вылецяць на крыло малыя.

Аднаго разу ўдзень, узлезшы на сена каб схавацца ад гарачыні, я не ўбачыў гнязда на месцы. Там сіратліва шарэлі рэшткі сухой зямлі а на сене валяліся вялікія і маленькія камякі пер’е пух.

Раззлаваны, я ледзь не за вушы ўсцягнуў малых на сена але Петрусі, убачыўшы што гнязда няма, расплакаліся самі. Ужо разам мы пайшлі шукаць ката Максіма. Той ляжаў у баразне лопаў хвастом па бульбоўніку і назіраў як грабуцца ў пыле куры. Яго мы агледзелі вельмі ўважліва але ніякіх слядоў разбою ні на кіпцюрах ні на зубах не знайшлі.

Зразумелі толькі тады калі ўбачылі ластавянят на провадзе побач з дарослымі. Здавалася што яны вось-вось зваляцца. Ластавяняты ніяк не маглі патрапіць у рытм гайдання: дрот – наперад, яны назад; дрот назад – яны наперад.

3. Перакладзіце на беларускую мову:

Болеть гриппом, пойти за земляникой, беспокоиться о детях, обратиться по адресу, похожий на отца, договориться о встрече, послать за дежурным, жениться на подруге, тополь выше берёзы.

Знать об этом, пойти за дровами, удивляться результатам, ухаживать за девушкой, беспокоиться о товарище, похожая на сестру, в трёх метрах от берега, шутить над собой, бежать за лекарствами.






Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!