Дамашняе заданне па беларускай літаратуры для 10 класа
Тэма ўрока. Пятрусь Броўка. Лірыка пасляваеннага часу (“Родныя словы”, “Александрына”, “Вось і лета сышло…”, “А ты ідзі…”).
Падзел на 4 групы для выкання задання адбыўся на мінулым уроку.
У наступнай табліцы я падаю крытэрыі адзнакі і змест вашай вучэбнай дзейнасці. Усе заданні выконваюцца паслядоўна. Выбірайце і выконвайце. Жадаю поспехаў!
Заданні для ўсіх груп
Крытэрыі
адзнакі Змест дзейнасці вучняў
3-4 балы 1. Выразна прачытаць верш для вашай групы.
2. Прадумаць адказ на пытанне. Як суадносіцца назва верша і яго змест?
5-6 балаў 3. Вызначыць тэму, галоўную ідэю, від лірыкі вашага верша.
4. Прадумаць адказ на пытанне. Якім паўстае лірычны герой верша?
7-8 балаў 5. Вызначыць вершаваны памер верша (у сшытках). Аднавіць свае веды па гэтай тэме можна тут: https://studfiles.net/preview/5438784/page:17/
9-10 балаў 6. Запісаць у сшытак азначэнне тэрмінаў: рытм, рыфма і яе характар; страфа, стапа, рыфмоўка і іх віды; памер і віды памераў (можна коратка, схематычна, як вам зручна).
7. Вусна вызначыць усе гэтыя якасці ў вашым вершы.
Просмотр содержимого документа
«Дамашняе заданне па бел.літ. для 10 класа. П.Броўка 2-і ўрок»