СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Добры дзень, школа.

Нажмите, чтобы узнать подробности

       Дадзены праект дапаможа першакласніку не толькі лепш адаптыравацца да школьнага жыцця, але і будзе спрыяць фарміраванню “унутранай пазіцыі школьніка”.

Просмотр содержимого документа
«Добры дзень, школа.»







Праект:

ДОБРЫ ДЗЕНЬ,

ШКОЛА !”





























































АКТУАЛЬНАСЦЬ ПРАЕКТА:

Быць гатовым да школы – не значыць умець

чытаць, пісаць і лічыць. Быць гатовым да школы – значыць быць

гатовым усяму гэтаму навучыцца. (Л.А. Венгер)

Паступленне ў школу – адзін з важных этапаў у жыцці дзіцяці.

Са свету дзяцінства з вясёлымі гульнямі і забавамі маленькі чалавек

трапляе ў зусім іншую абстаноўку, дзе ад яго патрабуецца высокая працаздольнасць, уседлівасць і канцэнтрацыя ўвагі. Ён вымушаны падпарадкоўвацца правілам школьнага жыцця. І калі гэты пераход для першакласніка не будзе нечаканым, тады яго адаптацыя да вучэбнага працэса будзе хуткай і бязбольнай.

Дадзены праект дапаможа першакласніку не толькі лепш адаптыравацца да школьнага, але і будзе спрыяць фарміраванню “унутранай пазіцыі школьніка”.





















ШТО МЫ ВЕДАЕМ ПРА ШКОЛУ ?

Дар’я: “Хто добра вучыцца, таму ставяць дзясяткі і дзявяткі”

Ульяна: “Хто не вучыць урокі, таму ставяць дрэнныя адзнакі”.

Сяргей: “У школе трэба добра вучыцца”.

Мікіта: “Хто будзе ў школе дрэнна вучыцца, той не паступіць ва

ўніверсітэт”.

Арцём: “У школе нельга балавацца”.

Ілья: “На ўроку трэба ўважліва слухаць настаўніка”.

Данііл: “У школе ёсць дырэктар”.

Даніла: “На перапынках нельга бегаць”.

Станіслаў: “Трэба заўсёды слухаць настаўніка”.





ШТО МЫ ХОЧАМ ДАВЕДАЦЦА

ПРА ШКОЛУ ?

Дар’я: “Дзе знаходзіцца кабінет гісторыі. Там працуе мой дзядуля.”

Ульяна:“Ці многа настаўнікаў у нас у школе?”

Сяргей: “Якія яшчэ прадметы вывучаюць у школе ?”

Мікіта: “Якія прадметы трэба ведаць, каб паступіць ва ўніверсітэт?”

Арцём: “Чым займаецца дырэктар у школе?”

Ілья: “Якія правілы існуюць у школе?”

Данііл: “Калі мы будзем займацца ў кабінетах на другім паверсе?”

Даніла: “Дзе знаходзіцца кабінет інфарматыкі?”

Станіслаў: “Калі нам будуць ставіць адзнакі?”



МЭТА ПРАЕКТА:

пашырэнне і паглыбленне ведаў навучэнцаў

пра школу і школьнае жыццё.

ЗАДАЧЫ ПРАЕКТА:

сістэматызаваць раней набытыя веды навучэнцаў пра школу;

пазнаёміць з асновамі школьнага жыцця: правамі і абавязкамі

школьніка, законамі школьнага калектыву;

садзейнічаць фарміраванню грамадзянскай пазіцыі ў адносінах да сваёй школы; развіццю пазнавальнай актыўнасці;

стварыць умовы для выхавання пачуцця гонару за сваю школьную сям’ю; абудзіць жаданне зрабіць нешта карыснае для яе.




































Тып праекта:

  • паводле дамінантнага віду дзейнасці:

  пазнавальна-творчы;

  • па форме арганізацыі: франтальны (калектыўны);

  • па шырыні ахопу зместу: міжпрадметны;

  • па часе: сярэдняй працягласці;

  • па рэжыме працы: урокі, пазаўрочны час;

  • па складзе ўдзельнікаў: навучэнцы, педагог, бацькі.

Метады і формы працы: прымяненне дыягнастычных методык, ролевае прайграванне, гутаркі, экскурсіі.

Прагназуемы вынік: 

Задачы, пастаўленыя ў пачатку працы над праектам, рэалізаваны; адапцыйны школьны перыяд не носіць негатыўны характар; работа над праектам развівае камунікатыўныя здольнасці навучэнцаў, узбагачае іх слоўнікавы запас, уцягвае школьнікаў у пазнавальна-творчую дзейнасць; павышаецца бацькоўская кампетэнтнасць у пытаннях школьнай адаптацыі навучэнцаў.


-
















План правядзення праекта

Падрыхтоўчы этап:

  • Выяўленне ў вучняў ведаў, набытых раней: “Што мы ведаем

Пра школу?” і той інфармацыі, якую б яны хацелі пазнаць:

“Што мы хочам даведацца пра школу?”

Асноўны этап:

Рэалізацыя вызначаных задач з дапамогай практычнага матэрыялу

праз факультатыўны занятак “Сем “Я”, класныя гадзіны, пазакласныя мерапрыемствы, інтэграваны курс “Уводзіны ў школьнае жыццё”, урокі, правядзенне экскурсій.

Сумесная дзейнасць настаўніка з навучэнцамі:

• экскурсія па Дзяржаўнай установе адукацыі “Капачоўскі вучэбна-педагагічны комплекс “Дзіцячы сад – сярэдняя школа”;

• гутаркі з дзецьмі па дадзенай тэме;

• разгледжванне сюжэтных малюнкаў;

• знаёмства з творамі пра школу;

• разгадванне загадак на школьную тэматыку;

• рашэнне праблемных сітуацый.

Сумесная праца дзяцей з бацькамі:

• маляванне на тэму «Мой клас», «Мая першая настаўніца», «Мае аднакласснікі», затым стварэнне альбома.

Узаемадзеянне настаўніка з бацькамі:

• гутаркі з бацькамі пра школу: «Ваша дзіця ідзе ў першы клас», «Як дапамагчы першакласніку адаптавацца да школьнага жыцця”.

• памятка для бацькоў: «Дзіцячыя страхі - што рабіць», «Чаму так важна

слухаць сваё дзіця»;

• Бацькоўскі сход з удзелам школьнага псіхолага;

• анкетаванне бацькоў;

• рэкамендацыі для бацькоў.


Сумесная дзейнасць настаўніка з

навучэнцамі і бацькамі:

  • Свята “Мы школьнікамі сталі”

Заключны этап:

• Падрыхтоўка і афармленне вынікаў у выглядзе,

сцэнару мерапрыемства, прэзентацыі.

• Рэфлексія.


















































ЗАКЛЮЧЭННЕ:


Выкарыстанне розных формаў і метадаў падчас работы

над праектам “Добры дзень, школа” спрыяла не толькі развіццю

пазнавальнай актыўнасці першакласнікаў, але і садзейнічала

фарміраванню грамадзянскай пазіцыі першакласнікаў у адносінах да

сваёй школы.

Навучэнцы пазналі шмат новага пра школьнае жыццё. Актыўны

і пасіўнага слоўніка дзяцей папоўніўся словамі на школьную тэматыку.

У час сумесных гульняў і працы паміж навучэнцамі палепшыліся сяброўскія ўзаемаадносіны.






































Дадатак 1































Экскурсія па школе

Дадатак 2































Дадатак 3















Творы пра школу

Тэма. Творы пра школу.

Мэта: знаёмства з творамі пра школу.

Задачы: садзейнічаць фарміраванню чытацкіх ўменняў: прагназаваць змест твору па яго назве, малюнку, а таксама ў працэсе першаснага чытання; даваць ацэнку ўчынку, выражаць свае адносіны да ўчынкаў, герояў; ствараць умовы для ўзбагачэння слоўнікавага запасу навучэнцаў лексікай на тэму “Школа. Школьнае жыццё”.

Абсталяванне: карткі з заданнямі, малюнкі на школьную тэматыку.


Знаёмства з творамі пра школу

  • Сёння мы пазнаёмімся з творамі беларускіх пісьменнікаў пра школу.

Вершы пра школу 
Мікола Маляўка

У першы клас

- Верш, з якім мы пазнаёмімся называецца “У першы клас”. Напісаў яго Мікола Маляўка. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў творы?

  • Пытанняў шмат, Радзіма. 
    А дзе адказ? 
    Вядзеш дзяцей любімых 
    У першы клас. 

    Ад змен, крутых і дзіўных, 
    Трываць няўсцерп. 
    Які твой сцяг, Радзіма? 
    Які твой герб? 

    Не можам парадніцца 
    Ў расколу час. 
    Калі твой гімн, Радзіма, 
    З'яднае нас? 

    Стагоддзі за плячыма, 
    А лёс - наўкос, 
    Ці хопіць сіл, Радзіма, 
    Змяніць свой лёс? 

Каб даць адказ праўдзівы 
На ўсё якраз, 
Дзяцей вядзеш, Радзіма, 
У першы клас. 

- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў)

Аналіз верша:

1. Як называецца твор?

2. Пра што расказваецца ў вершы?

3. Пра што вы думалі, калі слухалі апавяданне?

- Наступны верш, з якім мы пазнаёмімся напісаў С.Грахоўскі. Называецца ён

“Я чытаю і пішу”. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў вершы?

Я чытаю і пішу

Сяргей Грахоўскі

За сталом я гаспадар - 
Тут задачнік і буквар, 
Сшыткі ў клетку і ў касую, 
А ў гэтым я рысую. 
У сінім небе караблі, 
Што лятуць вакол зямлі. 
Маляваў учора зорку - 
Мне паставілі пяцёрку, 
А вось мора і маяк 
Не выходзяць аніяк. 
Налягаць пачаў на сцірку 
І працёр у сшытку дзірку. 
Я чытаю, і пішу, 
І задачкі ўсе рашу, 
Буду палачкі складаць: 
Колькі будзе пяць і пяць? 
А як вывучу ўрок, 
Выбягаю за парог, 
Бо сябры крычаць з двара: 
- Вася, у школу нам пара! 

- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў) Пра вучня якога класа расказваецца ў вершы?

Праверка эмацыйнага ўспрымання твора.

- Які настрой выклікае ў вас твор?

Аналіз верша:
1. Як называецца верш?

2. Якія падзеі адбываюцца ў ім і калі?

3. Назаві дзеючых асоб. Што ты пра іх даведаўся? Якія ўчынкі яны здзейснілі і як сябе паводзілі? Растлумач ўчынкі і паводзіны герояў. Ці спадабаўся вам хлопчык? Чым?

4. Пра што вы думалі, калі слухалі верш?

- Верш, з якім мы пазнаёмімся напісала Ірына Будай. Называецца ён “Лялька”. Як вы думаеце, пра што пойдзе ў ім размова?

Лялька 

Ірына Будай


Я даўно вучуся ў школе, 
У чацвёрты клас хаджу, 
Але лялькаю сваёю 
І сягоння даражу. 

Узяла я казак кніжку 
І кажу: “Чытай, Марышка”. 
На мяне яна глядзіць 
І маўчыць, маўчыць, маўчыць. 

Я Марышку разумею: 
Сумна ёй – чытаць не ўмее. 
Пасаджу бліжэй да кніг, 
Буду ёй чытаць услых. 

  • Ці падцвердзіўся наш прагноз?

Праверка эмацыйнага ўспрымання твора.

- Які настрой выклікае ў вас твор?

Аналіз верша:
1. Як называецца верш?

2. Якія падзеі адбываюцца ў ім і калі? Чаму ляльцы было сумна?

3. Назаві дзеючых асоб. Што ты пра іх даведаўся? Якія ўчынкі яны здзейснілі і як сябе паводзілі? Растлумач ўчынкі і паводзіны герояў.

4. Пра што вы думалі, калі слухалі верш?

- Наступны верш, з якім мы пазнаёмімся напісаў рускі паэт Іван Бурсаў. Пераклаў яго на беларускую мову Васіль Зуёнак. Называецца ён “Школьны ранец”. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў вершы? Што, на вашу думку, павінна знаходзіцца ў школьным ранцы? (Адказы навучэнцаў)

Школьны ранец

Іван Бурсаў

Пераклад Васіль Зуёнак

Што ў цябе, скажы, Міколка: 
Школьны ранец ці кладоўка? 
Бо чаго не знойдзеш тут: 
Шайба, корак, нітак жмут, 
Пісталет драўляны, 
Жук чацвертаваны, 
Плаўлены сырок для кошкі, 
Булкі высахшыя крошкі, 
Два часопісы падзёртых, 
Пяць цукерачных абгортак, 
Сшыткі, 
Дзённік ёсць, 
Асадка... 
Аднаго няма - 
Парадку! 


  • Ці падцвердзіўся наш прагноз?





Праверка эмацыйнага ўспрымання твора.

- Які настрой выклікае ў вас твор?
Аналіз верша:
1. Як называецца верш?

2. Якія падзеі адбываюцца ў ім і калі? Чаго ж не было ў ранцы?

3. Назаві дзеючых асоб. Што ты пра іх даведаўся? Якія ўчынкі яны здзейснілі і як сябе паводзілі? Ці спадабаўся вам хлопчык? Чым?

4. Пра што вы думалі, калі слухалі верш?

- Верш, з якім мы пазнаёмімся напісаў Адам Русак. Называецца ён “Мой сябар”. Як вы думаеце, пра якога сябра пойдзе размова?

Мой сябар 

Адам Русак


З ім я ў працы, адпачынку, 
На ўроку, перапынку. 

З ім я ў полі, з ім я ў школе, 
З ім не сумна мне ніколі. 

З ім вандрую я па свеце, 
З ім лятаю ў ракеце. 

Чаго сам не адгадаю - 
У яго я запытаю. 

Ён усё на свеце знае, 
Мне ва ўсім дапамагае. 

З ім я гутарку вяду, 
З ім нідзе не прападу. 

- Хто ж ён гэтакі, скажы? 
Нам яго ты пакажы. 

- Нездагадлівы ты, Мішка... 
Сябар мой, вось бачыш, - кніжка. 

  • Ці падцвердзіўся наш прагноз?

Аналіз верша:
1. Як называецца верш?

2. Пра што ў ім расказваецца?

3. Назаві дзеючых асоб. Што ты пра іх даведаўся? Ці спадабаўся вам хлопчык? Чым?

4. Пра што вы думалі, калі слухалі верш?

- Зараз мы пазнаёмімся яшчэ з адным вершам Адама Русака. Называецца ён “Добра ведаю ўрок”. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў вершы ?

Добра ведаю ўрок 

Адама Русак
Я не то што вам хвалюся, 
Што вучуся лепш за ўсіх. 
У хвасце я не цягнуся 
І не горшы за другіх. 

Толькі крыўдна мне бывае, 
Што настаўніца мяне, 
Як другіх, не выклікае 
І заўсёды абміне. 

Нібы ганьба мне якая 
Ці ўрокаў не вучу, - 
Руку першы паднімаю, 
Расказаць урок хачу. 

А ўчора ўсё збылося, 
Што і сам я не чакаў, 
Ад таго ўсё пачалося, 
Што рукі я не падняў. 

І настаўніца адразу 
Запрыкмеціла здалёк 
І гаворыць: 
- Ну, расказвай 
Нам, Паўлуша, свой урок. 

Стаў я смела, без аглядкі, 
Перад класам, як салдат, 
Ад пачатку па парадку 
Расказаў усё падрад. 

Пра даліны, рэкі, горы, 
Дзе пачатак, дзе канец. 
Скончыў я. Яна гаворыць: 
- Што ж... садзіся... маладзец... 

Не хвалюся я ніколі 
Перад класам назнарок, 
А калі іду ў школу, 
Добра ведаю урок. 

  • Ці падцвердзіўся наш прагноз?

Праверка эмацыйнага ўспрымання твора.

- Які настрой выклікае ў вас твор?

Аналіз верша:
1. Як называецца верш?

2. Пра што ў ім расказваецца?

3. Назаві дзеючых асоб. Што ты пра іх даведаўся? Ці спадабаўся вам хлопчык? Чым?

4. Пра што вы думалі, калі слухалі верш?

- Верш, з якім мы пазнаёмімся напісаў Паўлюк Прануза. Называецца ён “Міша”. Спрагназуйце, пра што пойдзе размова ў вершы?

Міша 

Паўлюк Прануза

Ён без кніг прыйшоў у школу. 
Пінжачок без гузікаў. 
Непрычэсаны, няўмыты, 
Лузгае гарбузікі. 

І такім у клас ідзе 
І на ганку смеціць. 
- Шалупінне падбяры! 
- Пазмятае вецер. 

Празвінеў на ўрок званок, 
Наступіла ціша. 
Вось настаўнік увайшоў, 
Выклікае Мішу. 

Устае з-за парты ён, 
Хмурыць лоб і бровы: 
- Я задачак не рашаў, 
Думаў, будзе мова. 

- Што па мове ты рабіў? 
Пакажы работу... 
- Дома я яе забыў, - 
Кажа без ахвоты. 

- А якія рыхтаваў 
Ты на сёння ўрокі? 
У Мішы, нібы ад агню, 
Запалалі шчокі. 

  • Ці падцвердзіўся наш прагноз?

Аналіз верша:
1. Як называецца верш?

2. Пра што ў ім расказваецца?

3. Назаві дзеючых асоб. Што ты пра іх даведаўся? Ці спадабаўся вам хлопчык? Чым?

4. Мы праслухалі два вершы пра хлопчыкаў. На вашу думку, чым яны падобныя і чым розняцца?

- Зараз мы пазнаёмімся яшчэ з адным вершам Паўлюка Пранузы. Называецца ён “Піша літару Марына”. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў вершы ?

Піша літару Марына 

Паўлюк Прануза


Піша літару Марына, 
Піша не адну хвіліну. 

"І" спачатку не ўдаецца: 
То направа пахіснецца, 

То ўстаяць яно не можа, 
То бывае непрыгожым, 

То заходзіць за лінейку, 
Нібыта па справе нейкай. 

Можа быць, пяро благое, 
Неслухмянае такое? 

Два радочкі напісала. 
Весялей дзяўчынка стала. 

Не адразу ўсё даецца, 
Болей "і" не пахіснецца. 

Па лінейцы - па дарожцы - 
Крочыць на танклявай ножцы. 

І ў шчаслівае Марыны 
Рдзеюць шчокі журавінай. 

  • Ці падцвердзіўся наш прагноз?

Праверка эмацыйнага ўспрымання твора.

Аналіз верша:
1. Як называецца верш?

2.Пра што ў ім расказваецца?

3. Назаві дзеючых асоб. Што ты пра іх даведаўся? Ці спадабалася вам Марынка? Чым?

4. Пра што вы думалі, калі слухалі верш?

Работа ў парах

Заданне:

  1. Разгледзьце ўважліва малюнкі. Адкажыце, да якіх твораў яны падыходзяць.

Работа ў групах

Заданне:

  1. Скласці разразны малюнак. Назваць твор да якога ён адносіцца.





РАБОТА Ў ПАРАХ































































































































































РАБОТА Ў ГРУПАХ























































Вершы для завучвання на памяць

*** 
Школа прачынаецца, 
Зазвінеў званок. 
Весела спяшаюцца 
Дзеці на ўрок. 
Лена Жылінская 

*** 
Верш пра восень я складу, 
З ім у школу я пайду. 
Верш пра восень прачытаю 
І дзясятку атрымаю. 
Каця Маскалік 

*** 
Як голас школы, 
Звініць званок вясёлы. 
Цвітуць усмешкі, кветкі - 
Сустрэчы шчырай сведкі. 
Святочны ўздым наўкола: 
Дзень добры, школа! 
Мікола Маляўка 

*** 
Адцвітаюць кветкі. 
Яблыкаў апад. 
Мы ідзем у школу - 
Кожны вучань рад. 
Маргарыта Марава 


Адкрывае школа цуды 
Мне і ўсім маім сябрам. 
Калі-небудзь, можа, буду 
Я настаўнікам і сам. 
Эдзі Агняцвет 

*** 
Трэба многа ўсім вучыцца, 
Трэба многа ведаў мець, - 
Можна свету таямніцы 
Толькі з імі зразумець. 
Кандрат Крапіва 
Знаёмства з творам Аляксея Якімовіча “Сябры”

-Дзеці, у вас ёсць сябры? (Адказы навучэнцаў) Каго вы лічыце сапраўным сябрам? (Адказы навучэнцаў) Сёння мы пазнаёмімся з творам Аяксея Якімовіча, які мае назву “Сябры”. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў творы ? А так гэта, ці не мы даведаемся, калі паз наёмімся з апавяданнем.

Аляксея Якімовіч

Сябры”

Алесь па матэматыцы атрымаў толькі два балы. Гэтую адзнаку настаўніца Вера Іванаўна ў дзённік яму паставіла. 
Хлопчык прыйшоў дамоў, разгарнуў дзённік, на адзнаку глянуў і сціснуў кулакі. 

— У-у-у! З-за цябе маме настрой сапсую. 

Алесю вельмі хацелася па адзнацы кулаком стукнуць. Ды што з таго! Усё роўна з дзённіка яна не ўцячэ. І балець ёй не будзе. 
Алесь закрыў дзённік і задумаўся. Што зрабіць, каб маме настрой не псаваць? Відаць, з сябрамі трэба параіцца. Яны нешта падкажуць, дапамогуць. 

Алесевы сябры — Косця і Рыгорка — непадалёку жывуць. Ён заўжды з Косцем і цукеркамі, і пячэннем дзеліцца. А з Рыгоркам у адной футбольнай камандзе гуляе.

Прыйшоў Алесь да Косці, запытаўся: 

— Што зрабіць, каб нізкая адзнака маме настрой не сапсавала? Парай! 

— Дзённік схавай. 

— Мой дзённік мама кожны вечар правярае. Яшчэ горш будзе, калі даведаецца, што схаваў.

— Думай! На тое галава ў цябе. А мне адпачыць трэба. Стаміўся я, — сказаў як адрэзаў Косця. 

Алесь апусціў галаву і да Рыгоркі накіраваўся. 

— Рыгорка, мае два балы па матэматыцы маме настрой сапсуюць. Што рабіць? 

— Табліцу множання вывучы і маме сёння ж раскажы. Калі аднаму цяжка, разам павучым, — прапанаваў Рыгорка. 

— Ты, напэўна, не адпачыў пасля ўрокаў, — сказаў Алесь.

— Адпачыў, не хвалюйся. 

Цяжка ўздыхнуў Алесь. 

—Што ж, будзем вучыць. Ты ў мяне пытайся, а я буду адказваць. Так лягчэй запамінаецца.

Рыгорка і Алесь селі на канапу. “Два памножыць на пяць?”

— “Дзесяць”.

— “Два памножыць на сем?”

— “Шаснаццаць”.

— “Не, чатырнаццаць. А колькі будзе два памножыць на восем?”

— “Шаснаццаць”.

Вывучылі на “два”, на “тры” пачалі вучыць. 

— Можа, на сёння хопіць? У футбол трэба пагуляць, — уздыхнуў Алесь. 

— Мы ж з табою дамовіліся! — напомніў Рыгорка. 
Зноў сталі вучыць. На “два” вывучылі, на “тры” вывучылі і нават на “чатыры”. Усё-ўсё вывучылі, што Вера Іванаўна на дом задала. 
Радасна на душы ў Алеся, радасна на душы ў Рыгоркі. 

- Ці падцвердзіўся наш прагноз? (Адказы навучэнцаў)

Праверка эмацыйнага ўспрымання твора.

- Які настрой выклікае ў вас твор?

Аналіз верша:
1. Як называецца апавяданне?

2. Якія падзеі адбываюцца ў ім і калі?

3. Назаві дзеючых асоб. Што ты пра іх даведаўся? Якія ўчынкі яны здзейснілі і як сябе паводзілі? Растлумач ўчынкі і паводзіны герояў.

4. Пра што вы думалі, калі слухалі апавяданне?

Работа ў групах

Заданне:

1. З прапанаваных малюнкаў выбраць тыя, якія падыходзяць да твора “Сябры”.








Вынік

  • Якой тэме былі прысвечаны творы, з якімі мы пазнаёміліся?

  • Якія апавяданні і вершы вам спадабаліся? Чым?





























Класная гадзіна

































Тэма. Мы - школьнікі. Правы і абавязкі школьніка.

Мэта: знаёмства з правамі і абавязкамі школьніка.

Задачы: абмеркаваць з навучэнцамі правілы паводзін у класе, на школьных перапынках; спрыяць фарміраванню навыкаў культурных паводзін у грамадскіх месцах;выхоўваць паважлівае стаўленне да працы іншых людзей.

                                 Ход класнай гадзіны

- Не так даўно вы сталі школьнікамі. У вас з'явіліся новыя правы і абавязкі. Якія? Давайце ўспомнім. (Адказы навучэнцаў).

Настаўнік абагульняе адказы дзяцей і яшчэ раз нагадвае правы і абавязкі школьнікаў.

Сёння мы з вамі яшчэ раз пагаворым пра культуру паводзін у школе.

Перад вамі ляжаць лісты паперы. Намалюйце, калі ласка, правілы паводзін у класе.

Пасля выканання задання.

  • Давайце разгледзім вашы малюнкі і назавем правілы паводзін у школе.

Настаўнік абагульняе адказы навучэнцаў.

Правілы паводзін у класе

• На ўрок нельга спазняцца без уважлівай прычыны.

• Усё неабходнае для ўрока: сшыткі, падручнік, алоўкі, лінейку - падрыхтоўваюць загадзя.

• На ўроку паводзь сябе ціха, будзь старанным. Тлумачэнне настаўніка слухай уважліва.

• Калі ты хочаш адказаць на пытанне настаўніка ці задаць сваё пытанне, ці не крычы з месца, а падымі руку.

• Калі адказвае твой аднакласнік, нельга перабіваць яго адказ, падказваць яму. Падымі руку - настаўнік абавязкова заўважыць тваю актыўнасць.

• Калі выклікаюць адказваць цябе, кажы гучна і выразна, выказваючы свае думкі поўнымі сказамі.

• У сшытках пішы разборліва і акуратна. Нядбайнасць і неразборлівасць почырку дапускаць нельга - гэта выраз элементарнай непавагі да таго, хто будзе правяраць твае сшыткі.

• У час урока нельга жаваць гумку.

• Непрыгожым і нявартым заняткам лічыцца спісванне.

• Пачуўшы званок, які паведамляе аб заканчэнні ўрока, не зрывайся з месца, імкнучыся хутчэй выбегчы з класа. Дачакайся, калі настаўнік скончыць урок, і запішы хатняе заданне ў дзённік, каб вечарам не трывожыць тэлефанаваннямі сваіх аднакласнікаў.







-Паглядзіце, калі ласка, на малюнкі. Якія правілы паводзін у школе на іх адлюстраваны? (Адказы навучэнцаў)






Правілы паводзін у час перапынкаў

- Сёння мы пагаворым пра тое, як трэба правільна праводзіць перамены.

- Для чаго ж патрэбна перамена? (Адказы навучэнцаў)

• Арганізм павінен адпачыць.

• Важна наладзіцца на іншы ўрок.

• Вырашыць свае праблемы (папіць, паесці, схадзіць у туалет, у бібліятэку, пагутарыць з сябрамі).

А цяпер падумаем разам, як трэба праводзіць перамены, не нашкодзіўшы сабе і навакольным?

(Дзеці выказваюць сваё меркаванне)






























- Якія правілы паводзін на перапынку адлюстраваны на малюнку? (Адказы навучэнцаў)

- Дык для чаго вам даецца перамена? Каб адпачыць ад урока). Як жа трэба сябе паводзіць на перапынку? Ці абавязкова, што адпачыць ад урока трэба бегаць, крычаць, піхацца? (Адказы навучэнцаў)

- А як можна весці сябе інакш? (Пагуляць у спакойныя гульні, пагаварыць з сябрамі, пачытаць)

У кожнай школе існуюць правілы ўнутрышкольнага распарадку для навучэнцаў. І кожны вучань павінен выконваць іх. У нашай школе таксама ёсць такія правілы. Там запісана ўсё, пра што мы сёння гаварылі.

Правілы паводзін у калідоры і на лесвіцах

У школе ты штодня праводзіш з іншымі вучнямі прыкладна палову дня. Многія людзі штодня прыкладаюць немалыя намаганні, каб тут усім навучэнцам было светла, цёпла, утульна і камфортна. Вядома, гэтую працу трэба шанаваць і паважаць.

• Старайся заўсёды падтрымліваць у сваёй роднай школе чысціню і парадак, нават калі цябе не прызначылі дзяжурным.

• Не бегай па калідоры і на лесвіцах. Занадта ажыўленыя гульні і часта прыводзяць да розных непрыемнасцяў і нават цяжкіх траўмаў.

• Пры сустрэчы ў школе з дарослымі людзьмі абавязкова трэба вітацца першым, нават калі яны табе незнаёмыя.

• Заўсёды саступай старэйшым дарогу і прапускай іх у дзвярах.

• Заўсёды памятай, што ты не адзін. Старайся паводзіць сябе так, каб нікому не замінаць.

• У школе не крычы, не ўжывай грубых слоў.

• Беражы школьную маёмасць.

Правілы паводзін у сталовай

- Разгледзьце,калі ласка, уважліва малюнкі і назавіце правілы паводзін у сталовай. (Адказы навучэнцаў)







  • Нам засталося толькі скласці Канстытуцыю класа. Для гэтага мы папрацуем у групах. (Пасля абмеркавання кожная група выказвае свае прапановы.)




Вынік

- З якімі правіламі паводзін мы пазнаёміліся ў час нашага класнага часу?

Рэфлексійны аналіз класнага часу навучэнцамі

Закончы фразу: “Зараз я ведаю, што...”



















































Спіс выкарыстаных крыніц

1. Вершы пра школу. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://dzietki.org/article/cms_view_article.php?aid=4660 – Дата доступу : 07.09.2017

2. Апавяданні. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://dzietki.org/article/index.php?cid=44. - Дата доступу : 07.09.2017