СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Дзеяслоў як часціна мовы

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Дзеяслоў як часціна мовы»

Клас: 3

Тэма ўрока: Дзеяслоў як часціна мовы

Мэты ўрока:

  • адукацыйная: даць агульнае ўяўленне пра дзеяслоў як часціну мовы;

  • выпрацоўваць уменне знаходзіць дзеяслоў у сказах, вызначаць яго сінтаксічную ролю;

  • развіццёвая: развіваць вуснае звязнае маўленне навучэнцаў;

  • выхаваўчая: выхоўваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік па беларускай мовы для 3 класа (Свірыдзенка, В. І. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 3-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / В. І. Свірыдзенка. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017. – Ч. 2. – 144 с.), рабочы сшытак, карткі з тэстам.

План урока

1. Арганізацыйны этап (2 хвіліны).

2. Этап праверкі дамашняга задання. (4 хвіліны).

3. Арфаграфічная размінка (7 хвілін).

4. Паведамленне тэмы і мэтаў урока. (3 хвіліны).

5. Этап вывучэння новага матэрыялу. (3 хвіліны).

6. Фізкультхвілінка (2 хвіліны).

7. Этап замацавання вывучанага матэрыялу. (14 хвілін).

8. Падвядзенне вынікаў урока (3 хвіліны).

9. Этап інфармацыі аб дамашнім заданні (2 хвіліны).

10. Рэфлексія (2 хвіліны).


Ход урока

1. Арганізацыйны этап.

Весела гучыць званок,

   Яго голас нам знаёмы,

   Запрашае на ўрок

   Беларускай мовы!

— Добры дзень! Дзеці, я вельмі рада сустрэчы з вамі. Падарыце ўсмешкi свайму суседу, настройцеся на працу, будзьце ўважлiвымi i актыўнымi на ўроку, сядайце, калi ласка.

2. Этап праверкі дамашняга задання.

— Давайце праверым як вы выканалі дамашнюю работу. У першым заданні вам патрэбна было пашырыць сказы, дапісаўшы прыметнікі па пытаннях.

— Хто жадае адказаць?

1) Пашырце сказы, дапісаўшы прыметнікі па пытаннях.

Наступіла (якая?) цёплая вясна. Вырасла (якая?) маладзенькая трава і (якія?) яркія кветкі. Дзяўчынкі весела бегалі па (якім?) зялёным лузе. Яны лавілі (якіх?) першых матылькоў. Дамоў дзяўчынкі вярнуліся з (якімі?) вялікімі букетамі (якіх?) прыгожых кветак.

2) Прыдумайце прыметы да прадметаў.

— Хто жадае прачытаць наступане заданне?

Бяроза – белая, тонкая, прыгожая…

Вуліца – шырокая, новая, незнаёмая…

Клас – светлы, новы, …

Школа – новая, прыгожая, …

Лес – зялёны, сасновы, малады, …

3) Знайдзіце назоўнікі па іх прыметах.

— А зараз паслухаем, як у вас атрымалася пабыць у ролі следчых. Правяраем наступнае заданне. Прачытайце, якія ў вас атрымаліся назоўнікі.

Снежная, марозная, працяглая – зіма.

Роўныя, беласнежныя, здаровыя – зубы.

Густое, каласістае, налітае, спелае – жыта.

Стройная, вечназялёная, калючая – елка.

Старэнькі, ласкавы, добры – дзядуля.

4) Скажыце наадварот.

Летні – зімовы

Хворы – здаровы

Далёкі – блізкі

Чужы – родны

Сумны – вясёлы

Густы – рэдкі

Позні – ранні

Цвёрды - мяккі

3. Арфаграфічная размінка.

— Дзеці, зараз мы з вамі зробім арфаграфічную размінку. У вас у кожнага на парце ляжыць картка. У картцы запісаны верш з прапушчанымі літарамі ў словах. Вам патрэбна прачытаць верш і ўставіць прапушчаныя літары.

З…(а)л…(а)цісты ліпень –

Верш…(а)ліна лета.

Родная ст…(а)ронка

Сонейкам с…(а)грэта.

Зацвітаю…(ц)ь ліпы.

І квітнею…(ц)ь руж…(ы),

Пч…(о)лы к…(а)р…(а)годам

Па-над імі кружаць.

Л. Пранчак


— Знайдзіце ў тэксте прыметнікі і назавіце іх. (Залацісты, родная).

— У апошнім сказе знайдзіце і вызначце галоўныя члены сказа. Якімі часцінамі мовы яны выражаны? (пчолы, кружаць; выражаны назоўнікам і дзеясловам).

— Да выдзеленых слоў ружы і ліпы падбярыце прыметнікі. (чырвоныя, прыгожыя, калючыя, высокія, маленькія, пушыстыя).

Чыстапісанне.

— Адкрыйце свае сшыткі, адступіце дзве лінейкі ад апошняга задання і на трэцяй лінейцы запісваем дата, класная работа.

— Увага на дошку. Прапішыце сабе ў сшыткі з новага радка спалучэнне літар. І так прапісваеце да канца лінейкі.

— На наступнай лінецы прапісваеце словы гудзе, ідзі, дзяцел, дзюба. Стараемся пісаць акуратна, трохі нахіліўшы літары ўправа. Сядзіце роўна, сачыце за асанкай.

4. Паведамленне тэмы і мэтаў урока.

— Прачытайце словы, запісаныя словы на дошцы.

Снег. Яркае. Свеціць.

Сонейка. Пералётныя. Прыляцелі.

Птушкі. Апошнія. Сышоў.

—Што агульнага сярод слоў ў першым слупку? (Гэта назоўнікі.)

—Што агульнага сярод слоў ў другім слупку? (Гэта прыметнікі.)

—Што абазначаюць назоўнікі? (Прадмет).

—Што абазначаюць прыметнікі? (Прымету прадмета).

— А зараз падбярыце да назоўнікаў адмпаведные прыметнікі.

— Што ў вас атрымалася? (Словазлучэнні).

— А каб са славазлучэнняў утварыць сказ, якія словы вы б дабавілі? (Адказы вучняў).

— А я б уставіла такія словы. (Настаўнік чытае словы з 3-га слупка).

— Што абазначаюць гэтыя словы? (Дзеянні.)

— Давайце запішам ў сшытак два сказа. (Сонейка яркае свеціць. Снег апошні сышоў.)

— Пастаўце пытанні да слоў свеціць і сышоў. Што абазначаюць гэтыя словы паводле назоўніка?

— Як вы лічыце, якой будзе тэма нашага урока? (Прапановы вучняў.)

— Сёння мы пазнаёмімся з наступнай часцінай мовы — з дзеясловам. Даведаемся, на якія пытанні адказвае дзеяслоў, якім членам сказа з'яўляецца.

5. Этап вывучэння новага матэрыялу.

— Адкрыйце свае падручнікі на старонцы 96 і разгледзьце малюнак у практыкаванні 166. Расскажыце, што робіць кожны с членаў сям’ і ў выхадны дзень.

— Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі, для гэтага звярніцеся да слоў для даведкі. Што абазначаюць гэтыя словы і на якія пытанні адказваюць?

Бабуля …(вяжа) шалік. Дзядуля …(чытае) газету. Тата з сынам …(гуляе) у шахматы. Мама …(заплятае) дачушку. Дачушка ...(закалыхвае) ляльку.

— А зараз давайце пазнаёмімся з правілам. Прачытайце яго. Хто жадае пераказаць правіла?

Словы, якія абазначаюць дзеянні прадметаў і адказваюць на пытанні ш т о р о б і ц ь? ш т о р о б я ц ь? ш т о р а б і ў? ш т о з р аб і ў? ш т о б у д з е р а б і ц ь? ш т о з р о б і ц ь? і інш., — гэта дзеясловы.

6. Фізкультхвілінка.

— Вы, напэўна, ужо стаміліся, так давайце крыху адпачнём і зробім фізкультхвілінку.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Тупаем нагамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Пляскаем нагамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Будзем нахіляцца.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Будзем зноў займацца.


7. Этап замацавання вывучанага матэрыялу.

— Крышку адпачылі, пара і за працу брацца.

— Выканаем практыкаванне 167 на старонцы 97.

— З асобных слоў складзіце сказы. Запішыце адзін сказ на выбар. Разбярыце яго па членах сказа.

Бабуля пашыла прыгожую сукенку Юлі.

Дзядуля зрабіў унуку паветранага змея.

— Якім членам сказа з’яўляецца дзеяслоў? (выказнікам)

Праца з рубрыкай “Завяжы вузялок”.

— Дзеці, звярніце ўвагу, што дзеяслоў у сказах часцей за ўсё бывае выказнікам. Прачытайце сказ. Хто жадае?

Мама запляла дачушцы прыгожую коску.

— Пастаўце пытанне ад дзейніка да выказніка. (Мама што зрабіла?).

— А дзейнік у нас на якія пытанні адказвае? (хто?)

— Правільна, малайчынкі!

Праца з падручнікам.

Практыкаванне 168.

— Прачытайце верш. Чым падобны хлопчык на свайго прадзеда? (Паўтарае за прадзедам усё, што ён выконвае). Чаму радуецца прадзед? (Радуецца таму, што свае ўменні змог перадаць праўнуку).

— Знайдзіце ў вершы дзеясловы. Спачатку выпішыце тыя, якія адказваюць на пытанне ш т о р о б і ц ь?, потым — на пытанне ш т о з р о б і ц ь? (Вучні па чарзе называюць дзеясловы і ставяць да іх пытанні).

— Звярніце ўвагу на ўзор. (Адзін вучань выконвае на дошцы, астатнія ў сшытку).

У з о р: Ш т о р о б і ц ь? Сябруе, ... пілуе, габлюе, сверліць, выразае, перадаецца.

Ш т о з р о б і ц ь? Завітае, ... гляне, усміхнецца.

— Падумайце і расскажыце, чаму вас навучылі бабулі і дзядулі, або вашыя бацькі. (Разважанні вучняў).

8. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік падрыхтаваў карткі і раздаў вучням.

— Прачытайце словы на картках.

Вулей, зімні, свяціць, сшытак, звінець, голас, блішчаць, зелянець.

— Што такое дзеяслоў?

— Сярод слоў на картках знайдзіце дзеясловы. Што абазначаюць дзеясловы? — На якія пытанні яны адказваюць?

9. Этап інфармацыі аб дамашнім заданні.

Практ. 170, с. 98.

— А зараз адгарніце свае дзённікі і запішыце заданне на дом.

— Пры выкананні дамашняга задання вам патрэбна будзе адгадаць загадку, запісаць яе разам з адгадкай, падкрэсліць у сказах дзеясловы і вусна паставіць да іх пытанні.

10. Рэфлексія.

— На дошцы прымацавана мішэнь. Вы па аднаму падыходзіце да мяне, я вам даю фішку, а вы павінны ацаніць сваю працу на ўроку ад аднаго да дзесяці, прымацаваўшы да мішэні фішку.