СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Эсэ да 100-годдзя ўтварэння БССР

Нажмите, чтобы узнать подробности

100-гадовы юбілей утварэння БССР стаў нагодай паразважаць пра пераемнасць традыцый, сувязь часоў і пакаленняў, паспрабаваць адказаць на пытанне “Што значыць Беларусь для мяне?”

Просмотр содержимого документа
«Эсэ да 100-годдзя ўтварэння БССР»

Беларусь для мяне…

Юбілеі бываюць не толькі ў людзей. 1 студзеня 2019 года векавы юбілей адзначае мая родная Беларусь.

100 гадоў… Цэлае стагоддзе – гэта многа ці мала? Для мяне вельмі многа, а для краіны?

100-гадовы юбілей утварэння БССР стаў нагодай паразважаць пра пераемнасць традыцый, сувязь часоў і пакаленняў, паспрабаваць адказаць на пытанне “Што значыць Беларусь для мяне?”

З БССР звязана цэлая эпоха ў гісторыі нашай дзяржавы, эпоха нацыянальнага і дзяржаўнага адраджэння беларускага народа, усіх сфер жыцця беларускага грамадства. За 100 гадоў свайго існавання рэспубліка прайшла складаны і драматычны шлях свайго развіцця, ператварылася з адсталай аграрнай ускраіны былой царскай Расіі ў высокаразвітую індустрыяльна-аграрную савецкую рэспубліку. БССР фактычна стала першай рэальнай нацыянальнай дзяржавай беларусаў.

Менавіта БССР была адной з рэспублік Савецкага Саюза, якая дынамічна развівалася і дабілася выдатных поспехаў у індустрыяльна-тэхнічным, навуковым і культурным развіцці. Я ўпэўнена, што без БССР сёння не было б і незалежнай сучаснай Беларусі.

Шмат падзей адбылося за гэты час. У пачатку ХХ стагоддзя дзве сусветныя вайны, самыя страшныя ў гісторыі чалавецтва, прайшлі праз усю без выключэння тэрыторыю Беларусі, тры рускія рэвалюцыі разгортваліся на нашых землях, а таксама грамадзянская і савецка-польская вайна, пасля якой беларускі народ быў этнічна і палітычна раз’яднаны дзяржаўнай мяжой каля дваццаці гадоў.

Але ў ХХ стагоддзі беларусы, нягледзячы ні на што, з найбольшай сілай і паўнатой выявілі сваю жыццяздольнасць, таленавітасць, свае творчыя і арганізатарскія магчымасці. З былога дэнацыяналізаванага насельніцтва «Северо-Западного края России» сфарміравалася беларуская нацыя.

Падзеі векавой даўнасці паўплывалі не толькі на жыццё Беларусі, але і простых беларусаў. Мяняліся назвы і кіраўнікі, сцягі і гербы краіны, але аднолькавым заставаўся вобраз Радзімы, для якой у сэрцы кожнага чалавека адведзены асобны куточак.

Для адных Беларусь – гэта блакітныя вочы азёр на карце, курлыканне жураўлёў і мірнае неба над галавой, для другіх – гэта калыханка матулі ці белыя крылы буслоў, для многіх – гэта проста геаграфічная назва. А для мяне Беларусь – гэта мілагучная спеўная мова Якуба Коласа.

Гэта таленавіты чалавек, які прыйшоў у літаратуру ў пачатку ХХ стагоддзя. На долю дзядзькі Якуба выпалі як узлёты, так і моманты знявагі ад савецкай улады, а створаныя ім сапраўдныя шэдэўры беларускай літаратуры і сёння кранаюць душу кожнага беларуса ад калыскі і да самай старасці.

Часта думаю: калі ж Якуб Колас увайшоў у маё жыццё і свядомасць? Вось бы ўспомніць першы прачытаны верш, перажыць тое незабыўнае ўзрушэнне, пачуццё адкрыцця і радасць далучэння да вялікага, не спазнанага дагэтуль свету, у якім давядзецца жыць. Мусіць, трэба адчуць сябе на нейкі час маленькай дзяўчынкай і вярнуцца ў пачатковую школу… Прыпамінаю кожны куток свайго першага класа. Налева ад дзвярэй - дошка. Перад дошкаю стол настаўніцы, вучнёўскія парты. У правым куце - шафа з кнігамі: Колас, Купала, Багдановіч…. Цяжка, амаль немагчыма ўявіць нас, беларусаў, без Якуба Коласа. Ён наш буквар і энцыклапедыя, песня і сумленне. Яго вершы на памяць вучылі ў першым класе, запамінаюцца гэтыя словы на ўсё жыццё, а аднойчы з гэтых успамінаў нарадзіўся такі верш…

Словы Коласа

Я не паэтка, я толькі вучуся

Вершы складаць для сяброў.

Пра дзядзьку Якуба сказаць вам бяруся

Словы ўдзячнасці зноў.


У Коласа словы – дзіцячыя казкі,

Рэчка зімою і лес.

З дому нас цягнуць хуткія санкі,

Горка пад сонцам, як блеск.


У Коласа словы – “ручэй срэбнаводны”

Звініць, гучным смехам дрыжыць.

То ціха ўсміхаецца, шэпча лагодна,

То песню пяе, то бубніць.


У Коласа словы, як Саўка-распуснік

Прыгоду задумаў з катом.

Кату не было, дзе схавацца за кусцік –

Савось паплаціўся ілбом.


У Коласа словы пра родны кут мілы,

Крынічку ў лесе, дубы.

І елкі з хваінамі, як маладыя,

Стаяць над вадою ў бары.


У Коласа словы пра дзядзьку Антоні,

Што кухарам быў для дзяцей,

А клёцкі яго не забудзеш ніколі…

Такіх бы нам болей людзей!


У Коласа словы, як “Яська-дарэктар”

Чытаць і пісаць навучыў,

А хлопцы настаўніка слухалі рэдка,

Бо сам ён дзіцём яшчэ быў.


У Коласа словы – родныя вобразы:

Рэчкі, курганы, бары.

Звонкія гукі птушынага голасу

Мы пранясём скрозь гады.


У Коласа словы – вясковы музыка,

Цяжкі і пакутлівы лёс.

Сымон-музыкант з душою адкрытай

Мастацтва народу прынёс.


У Коласа словы – гэта каханне:

Ядвіся, канечне, Андрэй.

Жыццёвай дарогай прыйшлі на растанне,

Ці стала ім потым лягчэй?


Коласа словы душу нам грэюць,

Мову нас вучаць любіць,

З кожнага верша пяшчотаю веюць –

Помнім, бо нельга забыць!


Такім чынам, у пачатку ХХ стагоддзя нацыянальная ідэя, дзякуючы мастакам слова (Я.Колас, Я.Купала, М.Багдановіч), увасобілася ў стварэнні беларускай дзяржаўнасці ў форме БССР, а ў канцы стагоддзя — і ў абвяшчэнні дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!