СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове

Категория: Внеурочка

Нажмите, чтобы узнать подробности

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове "Нетыповыя знакі прыпынку ў складаназалежных сказах"

Просмотр содержимого документа
«Факультатыўныя заняткі па беларускай мове»

Тып заняткаў: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых пазапраграмных ведаў аб складаназалежных сказах і знаках прыпынку ў іх (тыповыя і нетоповыя знакі прыпынку ў складаназалежных сказах).

Педагагічныя тэхнгалогіі: складанне дыялогу па кластары, праца ў парах, кантроль ведаў (трэніровпачна-карэкцыйны этап), выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій

Абсталяванне: кластар па тэме, інтэрнет-гульня, карткі для работы ў парах, тэставыя заданні.

Эпіграфы:

  1. Сто разоў шукай другой красы,

А тым больш што свет даўно не вузкі!

…Ды калі ты не бязродны сын –

Гавары са мной па-беларуску.
Яўгенія Янішчыц

  1. Мы ўмеем думаць,

Мы ўмеем разважаць.

Што карсына для здароўя,

Тое будзем выбіраць.

Ход заняткаў

I. Арганізацыйны момант. Стварэнне эмацыянальнага настрою.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Добрый дзень, мае паважаныя вучні і госці, добрага вам здароўя. Набяромся станоўчай энергіі і з добрымі думкамі, з добрым настроем пачнём працаваць.


Ой, мае ж вы ягамосці,
Вы прыйшлі да нас у госці?
Цеснаваты гэты клас,
Але ўтульна будзе ў нас.
Мова родная пануе,
Шмат чаго ўрок рыхтуе.
Бог паслаў нам чынны дар.
Мова ў класе – уладар.
Непаўторная, жывая,
Мілагучная такая.

Гэта сцвярджаецца і ў вершы Яўгеніі Янішчыц. Звернемся да яе радкоў (зачытваецца першы эпіграф)
Азнаёмцеся з другім эпіграфам. Мы ўмеем выбіраць, што карыснага і для духоўнага здароўя, і для фізічнага! Хай наша духоўнае здароўе дапаможа зберагчы наша родная мова, ну, а фізічнае? Мы сёння паспрабуем паразважаць… А дапамогуць нам у гэтым… ( зачытываецца тэма) “Складаназалежныя сказы. Тыповыя і нетыповыя знакі прыпынку ў складаназалежных сказах”.

II. Фармулёўка задач занятка.

Зыходзячы з тэмы, фармулюем задачы занятка.

  • Паўтарыць і падагульніць усё вывучае пра складаназалежны сказы; замацаваць веды так, каб засталіся надоўга ў памяці;

  • Пазнаёміцца з умовамі пастаноўкі нетыповых знакаў прыпынку ў складаназалежных сказах;

  • Удасканальваць уменне вызначаць галоўную і даданую часткі ў складаназалежных сказах;

  • Правільна расстаўляць знакі прыпынку ў складаназалежных сказах;

  • Будаваць складаназалежныя сказы, знаходзіць іх у тэксце, удасканальваць уменні карыстацца складаназалежнымі сказамі ў маўленні.

1. Размінка.

Тэма “Складаназалежныя сказы” ўжо вывучана намі. Паспрабуем узнавіць вучэбны матэрыял і скласці кластар па гэтай тэме.

  1. Наяўнасць дзвюх і больш частак.

  2. Падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы.

  3. Нераўнапраўныя часткі (галоўная і даданая).

  4. Месца даданай часткі.

  5. Коска ў складаназалежным сказе.

  6. Віды даданых частак.

Прывядзіце прыклады схем складаназалежных сказаў з 1 даданай часткай, складаназалежных сказаў з паслядоўным падпарадкаваннем, з сузалежным аднародным падпарадкаваннем, з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем, складаназалежнага сказа са змешаным падпарадкаваннем.

2. Праца са сказамі.

  • Вызначыць, колькі частак у сказе, знайдзіце галоўную і даданую.

Там, дзе восень ідзе, лес шумлівы радзее

  • Якія знакі прыпынку патрэбны ў гэтым сказе?

Калі падымалася сонца, пачыналася гарачыня, якая трымалася да познягя вечара

Мы паўтарылі з вамі віды падпарадкавання, зараз праверым сябе пры дапамозе гульні http://intgulni.blogspot.com.by/2014/05/blog-post_20.html

Колькі чалавек зрабіла 1 памылку? Дзве? і г.д. Настаўнік робіць вынік

IV. Этап засваення новых ведаў. Заслухоўванне лінгвістычных паведамленняў вучняў.

У складаназалежным сказе даданая частка выдзяляецца коскамі. Не коскай адзінай жыве складаназалежны сказ. Некаторыя вучні даведаліся, што ў складаназалежным сказе могуць быць і іншыя знакі прыпынку. (Лінгвістычнае паведамленне робіць першы вучань.)

А другі вучань сцвярджае, што коска ў складаназалежным сказе можа зусім не ставіцца (паведамленне другога вучня).

Фізкультхвілінка. Выкананне

практыкаванняў на зняцце стомленасці вачэй.

V. Першаснае замацаванне.

1. Сумесная работва з настаўнікам

Расстаўце знакі прыпынку ў сказах.

1) Хоць многа моў на свеце -родная мова святая.
2) Я напішу, хоць не ведаю калі.
3) Я пытаю не хто вывучыў, а як вывучылі.
4) Трывожна білася сэрца і калі пераступіла парог свае хаты.
5) Паехала б, не паглядзела б на далёкую дарогу,- каб толькі яго ўбачыць.

VI. Вызначэнне ўзроўню навучнасці.

1.Устаўце неабходныя літары, расстаўце знакі прыпынку, вызначце від даданай часткі ў складаназалежным сказе.

Дарагія дзе..і

Вы павінны цвёрда(1) ведаць што лепш быць актыўным(2) і здаровым, чым пасіўным(2) і хворым, лепш ісці(1) па жы..і са светлай усмешкай,(1) чым з болем.

У жы..і кожнага чалавека складваюцца(4) абставіны якія паступова ра..бураюць здароўе(2). Гэта малая фізічная рухомасць(3), (не)рацыянальнае харчаванне нервовае напружа..е злоўжыва..е алкаголем курэ..м (не)выкана..е правіл дарожнага руху і пажарнай бяспекі. (Н..)мала бед можна пап..рэдзіць(3) калі з самага д..цінства клапаціцца(4) пра сваё здароўе.

2. Выканаць тэст



VIII. Рэфлексія.

Якія высновы зрабілі для сябе?

Над чым яшчэ трэба папрацаваць?

Што для вас значыць фізічнае і духоўнае здараўе?

IX. Заключнае слова.

Настаўнік.

Усім дзякую за шчырую карпатлівую працу. Яшчэ раз пажадаем усім добрага здароўя – і фізічнага, і духоўнага. Хай яны заўсёды крочаць побач, дапаўняюць адно другое. У здаровым целе – здаровы дух. Як казаў наш зямляк Мікола Гусоўскі “Багацце духоўнае – злата дзяржавы”












Вучні сядяць за камп’ютарнымі сталамі, слухаюць настаўніка

























Вучні адкрываюць на камп’ютары 1 слайд




Вучні адкрываюць 2 слайд






















Вучні працуюць індывідуальна (запаўняюць кластар на камп’ютары (3 слайд). Пасля запаўнення кластар агучваецца адным з вучняў, астатнія правяраюць.











Вучні пішуць схемы на дошцы, тлумачаць іх.









4 слайд, індывідуальны адказ вучня










4 слайд, індывідуальны адказ вучня





Вучні выкрнваюць заданні гульні
















Вучань адказвае ля дошкі, астатнія слухаюць (прыклады сказаў пададзены на 5 слайдзе)

Вучань адказвае ля дошкі, астатнія слухаюць



6 слайд



Вучні выконваюць разам з настаўнікам (7 слайд)



























Вучні выконваюць заданні ў парах, потым выкананае правяраецца. (8 слайд)



Вучні працуюць індывідуальна, па варыянтах. Пасля выканання звяраюцца з адказамі (9 слайд).