СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Фальклорнае свята “Бабулін куфэрак”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Абудзіць жаданне дзяцей ведаць беларускія народныя казкі, прымаўкі, прыказкі, гульні, песні. Прывіваць любоў да роднай беларускай мовы.

Просмотр содержимого документа
«Фальклорнае свята “Бабулін куфэрак”»

Фальклорнае свята “Бабулін куфэрак


Мэты і задачы: абудзіць у дзецях цікавасць да беларускага фальклору, жаданне ведаць беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, казкі, гульні, песні; прывіваць любоў да роднай беларускай мовы.


У залу, дзе стаяць дзеці, заходзіць “бабуля” – жанчына ў беларускім народным адзенні з куфэркам у руках.


Чытальнік: Гасцей усім сэрцам вітаем!

У скарбонку зірнуць запрашаем!

Ты крані яе рукою –

Загаворыць звонка-звонка...

Ты ці знаеш, што такое

Беларуская скарбонка?

Доўга скарб збіралі гэткі

І матулі, і дзядулі,

Каб яго пачулі дзеткі,

Каб дарослыя пачулі.

Звычаі народа – вось наша багацце.

Скарбніца, што нам засталася на шчасце

І скарб гэты трэба нам усім захаваць,

Каб потым нашчадкам сваім перадаць.


Бабуля: Добры дзень, дзеці! Сёння я завітала да вас і прынесла з сабой свой старэнькі куфэрак, а ў ім – шмат рознага і цікавага. У ім і загадкі, і песні , і гульні, і нават, казкі. Калі вы будзеце ўважлівымі, вы добра выканаеце мае заданні. Але ж спачатку вы павінны падзяліцца на дзве каманды, і кожная каманда павінна выбраць сабе назву. А потым мы ўбачым, якая з каманд больш арганізаваная, уважлівая, больш і лепш ведае беларускіх казак, загадак і песен.

(Дзеці дзеляцца на каманды, выбіраюць назвы).Выбіраецца журы.


Бабуля: А вось і першае заданне. Я буду загадваць загадкі, а вы будзіце іх адгадваць. Усё трэба рабіць вельмі хутка.


  1. Што гарыць без полымя? (Світанак)

  2. Крылаў не мае, а лятае,

Без рук, а вароты адчыняе.

Без галавы, а спявае,

Без пугі, а хмары ганяе.(Вецер)

  1. Што без вады плавае? (Воблака).

  2. Што без ног ідзе? (Дождж).

  3. Крылаў не маюць, а лятаюць.

Ног не маюць, а бягуць.

Не ў вадзе, але з вадою,

Адгадайце, што гэта такое? (Хмары).

  1. Што за конь на цёмным лузе без травы пасецца? (Месяц).

  2. Яе не ўбачыць, не пачуць,

Нідзе нікому, анічуць,

Яна між вас штодзень бывае,

А загаворыце – знікае. (Цішыня).

  1. Госця ноччу завітала,

Палатна наткала,

Разаслала навокал –

Стаў святочным белы стол. (Зіма).


Бабуля: Малайцы! А зараз другое заданне.

Назавіце аднатыпныя беларускія прыказкі:

  • семь раз отмерь, один раз отрежь (пяць разоў падумай, адзін скажы);

  • жизнь прожить, не поле перейти (жыцце пражыць, не лапці сплясці);

  • язык до Киева доведет (хто пытае, той не блудзіць);

  • один в поле не воин (адна пчала меду не носіць).


Дадзены пачатак прыказкі, трэба яе дапоўніць.

Сей у добрую пару – (забярэш хлеба гару).

Хто працуе, - (той не сумуе).

Лепш нічога няма – (свайго роднага вугла).

Век пражыць – (не кашулю пашыць).

Шануй людзей, - (то і цябе пашануюць).


Рэбус-сказ: Саба-ка Ша-рык і ко-т Ры-жык с-пяць.

ПЫТАННІ-ЖАРТЫ

1.​ Назавіце словы, якія маюць сто зычных. (Стог, стол, стон, стоп, стос).

2.​ Чым канчаецца тыдзень? (літарай Ь).

3.​ Што у сярэдзіне вішні? (літара Ш).

4.​ Які горад лётае? (Арол).

5.​ Які часопіс у лесе знойдзеш? (“Вожык”).

6.​ Якую частку слова заўсёды знойдзеш у зямлі? (корань).

7.​ Якую соль нельга растварыць? (ноту).

8.​ Якія займеннікі паказваюць на чысціню рук? (вы-мы-ты-я).


Бабуля: Конкурс для капітанаў. З дапамогай лікаў зашыфраваны прыказкі пра веды, кнігу. Лікі адпавядаюць парадкаваму нумару літпр у беларускім алфавіце, г.зн. кожны лік – пэўная літара. Калі вы правільна ўспомніце алфавіт, то здолееце прачытаць шыфроўку. (Заўвага: дж, дз асобнымі літарамі не лічацца).

1.

26

1

13

1

3

6

12


15

6

3

21

26

16

15

28


32

12


26

1

17

16

18


15

6

20

1

26

16

15

28



2.

5

9

6


18

16

9

21

14

1

14


15

6


5

1

11

5

21

,

5

28

12


21


12

15

10

8

25

28


9

15

1

11

5

21



Адказы: 1.Чалавек невучоны як тапор нетачоны.

2. Дзе розумам не дайду, дык у кніжцы знайду.



ПЫТАННІ ДЛЯ БАЛЕЛЬШЧЫКАЎ

1. Хто гаворыць на ўсіх мовах (Язык).

2. Які год цягнецца адзін дзень (Новы год).

3. Дзве дачкі, дзве мацеры і бабулька з унучкай. Колькі ўсіх ? (Трое – бабка, маці, дачка).

4. Што спачатку жанчына робіць з гаршком, калі пачынае варыць абед? (Паглядзіць у яго).

5. Пералічыце пяць дзён па парадку, не называючы чыслаў і назваў дзён. (Пазаўчора, учора, сёння, заўтра, паслязаўтра).

6. Як запісаць метрапалітэн пяццю літарамі? (Метро).

7. Растлумачце значэнне запазычаных слоў адпаведнымі беларускімі:

антракт – перапынак,

аратар – прамоўца,

аргумент – доказ,

арфаграфія – правапіс,

галкіпер – варатар.

8. Чаго не знойдзеш ні ў сліве, ні ў вішні, ні ў яблыку, але сустрэнеш ў грушы і арэху? (Гука р ).

9. Каб адгадаць мяне, трэба цярпялівасць:

З л – частка твару, а з б я – расліна. (Лоб – боб).

10. Ён з д на кусце і на дрэве быць можа,

А з т ён – драўляная агароджа. (Плод- плот).




Бабуля: Ну вось і ўсё, дарагія дзеці! Ці спадабаліся вам скарбы майго куфэрка? Я вельмі задаволена вамі і тым, як вы добра ведаеце казкі, прымаўкі, загадкі, а таксама, як вы добра гуляеце і сябруеце. У наступны раз я прынясу вам у маім куфэрку іншыя скарбы. Да пабачэння!

Слова журы




















.







ПРЫМАЎКІ

ПРЫКАЗКІ

ЗАГАДКІ

РЭБУСЫ