СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Фальклорны вечар

Нажмите, чтобы узнать подробности

Беларускае выхаваўчае мерапрыемства для вучняў 4 класа. Мэты якога: замацаваць веды аб беларускім народным фальклоры: прымаўках, прыказках, песнях, загадках, казках і г.д.; развіваць мову вучняў, узбагачаць слоўнікавы запас; развіваць творчасць вучняў; выхоўваць любоў і павагу да спадчыны беларускага народа.

 

Просмотр содержимого документа
«Фальклорны вечар»

Тэма: Фальклорны вечар

Мэты:

-замацаваць веды аб беларускім народным фальклоры: прымаўках, прыказках, песнях, загадках, казках і г.д.;

-развіваць мову вучняў, узбагачаць слоўнікавы запас;

- развіваць творчасць вучняў;

- выхоўваць любоў і павагу да спадчыны беларускага народа.

Абсталяванне:

- падрыхтаваныя дома тэксты беларусага фальклора, малюнкі, беларускія касцюмы, беларускія песні;

- клас прыбраны як вясковая хата-развешаны ручнікі, дываны, стол засланы абрусам, на ім стаяць розныя стравы: бліны, аладкі, пернікі і інш.

Заходзяць госці, садзяцца.

1 вядучы

- Добры дзень у хату,

Вашы ягомасці.

Прыбылі да вас

Сёння мы ў госці.


2 вядучы

Шчыра вам жадаем

Шчасця і здароўя,

Каб было гасцей у вас

Поўнае падвор’е.


1 вядучы

- Рады мы вас бачыць

У нашай роднай хаце.


2 вядучы

- Нашымі прысмакамі

Вас пачаставаці.


Настаўнік

Распачнем мы пасядзелкі,

Пазбіралі мы гасцей,

Будзем і гуляць, і цешыць,

Як дарослых, так дзяцей.

Прыпаслі мы тут для вас спраў на ўсякі смак: каму казку, каму прыказку, каму вітанні, каму пажаданні.
Запрашаю Вас, дарагіе госці на нашы пасядзелкі!

Настаўнік

- Дзякую, дарагія госці, сядайце, калі ласка.

Настаўнік

- У нас на Беларусі існуе добры звычай- вітаць гасцей хлебам-соллю, які падаюць на ручніку. Ручнік- сімвал чысціні, цяпла і роднай хаты.

Гаспадыня падносіь гасцям хлеб-соль:

Настаўнік

А ці ведаеце лі вы, што такое пасядзелкі?

Калісьці доўгімі асеннімі і зімнімі вечарамі ў хаце самых гасцінных гаспадароў збіраліся разам хлопцы і дзяўчаты. Гэтыя зборышчы і носяць назву "пасядзелак"

(ад слова «сядзець», «пасядзець»). Туды прыходзілі туды з якой-небудзь работы,каб адпачнуць.

На пасядзелкі бацькі бралі сваіх дзяцей. Туды прыносілі ўсялякія гасцінцы: сланечнік, арэхі, цукеркі, пірагі. Акрамя таго, спявалі песні,жартавалі.

Як толькі вечар на парозе,

Бо восень гэта, бо зіма,

У хаце лепшых гаспадараў

Збярэцца весачка мая.

Туды прыходзяць і дзяўчаты,

І хлопцы, дзеці - ўсякі люд.

Ці можа хто з якой работы?

Ці можа проста так зайшоў?

Нясуць туды свае гасцінцы,

Вядуць размовы між сабой,

Спяваюць песні і жартуюць-

З усіх старон чуць перазвон!

- А пачнем мы нашы пасядзелкі з казкі:

“Ці то полем, ці то лесам, ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся, прыселі. Раптам чуюць – спявае нехта. Прыслухаўся першы: “Відаць жаваранак”, “Не,- кажа другі- гэта лес шуміць”. А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў: “Ды гэта ж зямля наша спявае”.(Тры падарожніка размаўляюць)

Настаўнік

- Так, зямля наша спявае. Бо беларускі народ мае багатую спадчыну:

песні, жарты, загадкі, прыказкі, лічылкі, забаулянкі, гульні.

Настаўнік

Першы этап «Загадкі»

Настаўнік:

Перш чым мы з вамі праявім сваю кемлівасць, пакажам свае здольнасці, я прапаную вам паслухаць інфармацыю пра тое, адкуль з'явілася загадка.

Расказвае падрыхтаваны вучань.

Чалавек пачаў ствараць загадкі ў глыбокай старажытнасці. Тады людзі выкарыстоўвалі загадку каб схаваць свае думкі і намеры, каб зберагчы ад «нячыстай сілы» сваё жытло, сваю сям'ю, свой жывёлу, прылады працы. Загадка - гэта жанр народнага паэтычнага творчасці, апісанне прадмета, з'явы. Чалавеку трэба пастаянна практыкаваць свой мозг, каб ён развіваўся. З глыбокай старажытнасці людзі прывучалі да гэтага маленькіх дзяцей, загадваючы ім загадкі. А цяпер практычна ні адзін дзіцячы свята не абыходзіцца без загадак. Яны сталі выглядам забавы.

Настаўнік:

А цяпер для вас загадкі,
Адгадайце-ка, дзеткі!

Згодныя?
Тады давайце прыступім і пакажам свае здольнасці пры адгадванні загадак.

Я прапаную кожнаму гуляць за сябе

1. З барадою, а не стары, з рагамі, а не бык, дояць, а не карова, лыка дзярэ, а лапці не пляце.(каза)

2.У вадзе купаўся, ды сухім застаўся.(гусь)

3.Спераду тыльцы, ззаду вільцы, наверсе чорнае сукно, падыспадам белае палатно.(ластаўка)

4.Доўгі насок, тонкі галасок, хто яго заб’е, той кроў пралье.(камар)

5.Чорны, ды не воран, рагаты, ды не бык, шэсць ног без капыт, ляціць- вые, сядзе – зямлю рые.(жук)

6.Калматы, вусаты, есці пачынае, песенькі спявае.(кот)

Другі этап Лічылкі

1 Вядучы

«Раз,два, тры, чатыры, пяць – я іду вас усіх шукаць! Хто не схаваўся, я не вінаваты».

Настаўнік звяртаецца да дзяцей:

-Аб чым зараз пойдзе размова?

Для чаго патрэбны , прысвечаны лічылкі? Адказы дзяцей

(Адказвае падрыхтаваная мікрагрупа).

Лічылкі часта прыдумляюць самі дзеці, і іх вынаходлівасць у гэтым бязмежная. Але часам рыфмаваныя лічылкі складаюць прафесійныя дзіцячыя паэты. Часта выкарыстоўваюцца таксама народныя пацешкі ці вершы, якия сталі народнымі.
Звычайна, прамаўляючы лічылкі, паказваюць на ўдзельнікаў, і на каго выпадзе апошняе слова, той і водзіць.

2 Вядучы.

-Прапануем самыя вясёлыя вершыкі-лічылкі, якія не толькі дапамогуць арганізаваць гульню, але і пацешаць малых.

-Хто ведае якія-небудзь лічылкі?


Настаўнік

А зараз самы раз згуляць у гульню

Сляпы музыкант”

( Кацілася торба з вялікага горба. А ў пой торбе хлеб, пшаніца. З кім ты хочаш падзяліцца) выбіралі музыканта.

- Гуляючыя становяца ў груг. Аднаму з іх завязваюць вочы і даюць у рукі палачку. Гэта – “сляпы музыкант”. Ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з гуляючых. Ігрок падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца зрабіць так, каб “сляпы музыкант” не пазнаў яго. Калі той усёж адгадае, ігрок ідзе на сярэдзіну круга і гульня працягваецца з новым “музыкантам”( калі “сляпы музыкант” тры разы не пазнае, хто падае голас, ён выбывае з гульні)

Трэці этап Беларускія народныя песні

- Але на нашай зямлі кожнае свята не абыходзілася без музыкі і спеваў.

Ці любіце вы спяваць?

- Ці ведаеце вы беларускія народныя песні?

- Назавіце, якія песні вы ведаеце?

(калыханкі, жніўныя, вясельныя, калядныя і інш.)

Дзеці спяваюць

- Успомніце, што часцей спяваюць бабулі, матулі малым дзеткам.

- Правільна, калыханкі. Паслухайце адну з іх.

(выходзіць дзяўчынка, трымае ў руках ляльку і спявае калыханку)

Баю, баю, баенькі,

Баю, баю, баенькі,

Люлю, люлю, люленькі,

Прыляцелі гуленькі.

Селі яны ў люленькі,

Сталі яны варкаваць.

Малютачку калыхаць...

Маўчы, маўчы, не крычы.

Чацверты этап “Забаўлянкі”

- Малайчынкі. Але акрамя калыханак, каб дзяцей пазабаўляць ім расказвалі забаўлянкі, пацешкі.

Кую,кую ножку,

Паеду ў дарожку,

Дарожка крывая,

Кабылка сляпая.

Еду, еду, еду,

Ніяк не даеду.

Прыпрагу сароку,

Паеду далёка,

У новай кашулі,

Да майго дзядулі.


Ідзе каза рагатая,

Ідзе каза, ідзе,

Барадою трасе,

Малачко нясе.

Малачка хто не п’е-

Таго – бу! Забаду!

На рогі пасаджу!


Пяты этап Народныя казкі

Настаўнік

Паспявалі, пагулялі, а цяпер запрашаю вас на сустрэчу з казкай.

1вядучы

…Усіх гадуюць нас матчыны казкі.

Яны вучаць родную мову любіць,

З няпраўдай змагацца, а з праўдай дружыць!!!

Настаўнік

- Сапраўды, з самых малых гадоў казка ішла і жыла побач з намі. Казкі сеюць зерне мудрасці.

- Якія казкі бываюць?(чарадзейныя, пра жывёл, бытавыя)

1 вядучы

А зараз паглядзім, як вы ведаеце казкі.

- Адкуль гэтыя ўрыўкі?

1.Выскачыў з дуба каток-залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.(каток-залаты лабок)

2.Паваліўся пеўнік, ногі задраў і не дыхае.(як курачка пеўніка ратавала)

3. Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, разьвязаў і пачаў есьці.Выйшаў зь лесу галодны воўк (Легкі хлеб)

4. Пайшоў вол сена касіць. Косіць, завіхаецца, на неба паглядае: ці не відаць адкуль хмары? "За пагоду, — думае, — сена насушу, стог ськідаю, тады і зіма не страшна". (Хітры вол)

- Нашы артысты падрыхтавалі невялічкую казку “Пчала і муха”

Выходзяць дзеці ў касцюмах.

Муха. Як добра на свеце жыць!

Пчала(ляціць).Ж-ж-ж!

Муха(прачнулася і кажа сярдзіта). Хто гэта? Ах ты, нягодніца! Чаго тут над вухам стогнеш, мне спаць не даеш?

Пчала. Ж-ж-ж! Выбачай! Я шмат мёду нясу, дык і стагну ад цяжару.

Муха. Ха-ха-ха! Сядай! Шмат мёду нясеш, а сама, пэўна, галодная: вунь якая худая, як мыш з царквы.

Пчала. Так. Мы, пчолы, збіраем цуды, а самі худы!

Муха. А чаму ж вы худы? Мёд жа ў вас ёсць.

Пчала. Дык мёд жа мы збіраем не толькі для сябе, а і для дзетак, і для гаспадара, які нам хатку зрабіў, даглядае нас.

Муха. Чакай! Чакай!Як гэта можна збіраць мёд для іншых? Мы, мухі, так не робім!

Пчала. Няма мне калі з табою гаманіць: трэба дзеткам мядовую кашку варыць.

Муха. А дзе возьмеш мядовую кашку?

Пчала. На сабе вязу!

Муха. У чым?

Пчала. (адлятаючы) У вазку, у палазку і за пазухай. Ж-ж-ж.

Муха. У чым? У чым?

1вядучы

- Адзін працуе цэлы дзень,

А другі глядзець, дзе лепшы цень.

Настаўнік

- Казка, як гаварыў Максім Танк, вучыць нас любіць родную мову, змагацца са злом і няпраўдай, марыць аб шчаслівым заўтрашнім дні, які абавязкова наступіць.

Настаўнік

Шосты этап “Жарты

Настаўнік

А вы любіце жартаваць?

Вось зараз і пажартуем.

А) Мама. Пятрусь, ты рукі мыў?

Пятрусь. Памыў, мама, нават з мылам.

Мама. А твар?

Пятрусь. Не!

Мама. Ідзі памый!

Пятрусь. Не пайду!

Мама. Чаму?

Пятрусь. Хітрая ты, мамачка, хочаш, каб я зноў рукі запэцкаў!?

Семы этап “Праказкі

Настаўнік

-А хто ведае, што такое прыказка ? (Адказы дзяцей)

Прыказка – кароткае народное выслоўе з павучальным зместам.

- Якія прыказкі вы ведаеце?

(Дзеці называюць)

Настаўнік

- А гэтую прыказку вам патрэбна скласці самім

( Радзіма – матка, чужына – мачыха)

Настаўнік

- Малайчыны! Добра ведаеце народны фальклор.

Настаўнік:
У завяршэнне класнага гадзіны я прапаную вам згуляць у гульню .
«Уражанне з урока».
Вучні садзяцца ў круг, у настаўніка ў руках мяч.

Настаўнік:
Перадаем мяч па ланцужку і гаворым свое ўражанні ад мерапрыемства.



- Малайцы, вы добра папрацавалі!

- Запрашаем вас пачаставацца нашымі прысмакамі.