Фізкультхвілінкі.
Цягнік-працаўнік
Стаяць не прывык...
Удалеч бяжыць,
Шыпіць, гудзіць.(імітуюць гукі бегучы па класе, узяўшыся адзін за аднаго)
Цераз плот, цераз плот
Жук ляціць у гарод(бег на месцы,узмахі рукамі)
І гудзе, як самалет.(гудзяць)
Ну і жук! Ну і гук!(прысесці каля парты)
Баю,бай,Аленка,
Баю,бай,Іванка!(павароты галавы ў бакі)
Прыйшла калыханка(рукамі падперці галаву)
Ляж роўна на спінку і засні, дзяўчынка.(адкінуць галаву і закрыць вочкі)
Павярніся на бочок і засні , мой хлапчучок(галаву пакласці на парту і адпачыць)
На паляне ў бары карагодзілі звяры:
Туп-валюх – ішлі мядзведзі ,
А ліса плыла, як лебедзь.
Многа-многа касавокіх
беглі хуценька ў прыскокі.
А нязграбныя ваўкі
адхіляліся ў бакі.( імітаваць рух кожнага звярка).
Сонейка стамілася,
За лес закацілася,
Спачываць прылегла ціха
Побач з шэраю зайчыхай.(Седзячы на месцы, павольна апусціць галаву на парту на складзеныя рукі і заплюшчыць вочы).
Палячу я пчолкай на лугі, палеткі (памахаць рукамі, як крыламі)
Назбіраю маме меду з кожнай кветкі (скласці далоні і паказаць збор меду)
Раз-два,раз- два!
Не схіляйся, галава!
Раз, два, тры, чатыры,
Смела, весела і шчыра!
Хто адважны, той здаровы.
Хто за мною? Хто чарговы? (рухі рукамі з гімнастычнага комплексу)
Скок ды скок па сняжку,
Па сцяжынцы, па лужку (скачкі на месцы)
Пад асінкай зайкі след:
Тут у зая быў абед(прысесці)
Ен кары ўсмак пагрыз(паказаць),
Пагуляў(бег на месцы),
паспаў (прысесці, галава на складзеных далонях, вочкі закрыць)
Зірк-зірк – ліс!(глядзець па баках, прыклаўшы далонь над вачамі)
Падхапіўся, скок убок.
Затаіўся і маўчок (скачок убок)
Матылек лятаў,кружыўся
І за дзень ушчэнт змарыўся,
Выбірае месца,
Дзе б яму прысесці.(танцавальныя рухі, у канцы прысесці)
Я ручай, ручаек,
Я з крыніцы пацек.
Як праз поле пабег,
Бачыў многа пацех.(бегчы, узяўшыся за рукі)
Ад стараннай працы выраслі на градцы:
Вось такія буракі!(падняць рукі ўверх)
Вось такія агуркі!(развесці іх ў бакі)
А капусты качаны - вось такой велічыны!(выцягнуць рукі ўперад)
Дзьмухаўцы, як парашуты,
Па-над лугам кружацца.
У іх розныя маршруты -
Дзе які апусціцца.(танец з кружэннем і прысесці ў канцы).
Скок, скок, скок, скок ( скачкі на месцы)
Верабейка пад кусток.
У глухі хмызняк забіўся –
Пэўна дома прывініўся.(прысесці, прыгнуць галаву)
Вось прыйшлі музыкі чарадой вялікай( ідуць на месцы).
Граў на скрыпачцы камар,
На дудачцы – чмель-дудар.
Муха на цымбалах струны калыхала.
Авадзень на леры выцінаў без меры,
А чырвоны конік жарыў у гармонік. (імітуюць ігру на інструментах, прытопваючы)
Козачка белая па гародзе бегала (бег на месцы)
Аб елася лебяды, нарабіла бяды (сагнуцца, узяўшыся за жывот)
Баднула бабулю(галавой у парах дакрануцца да суседа),
патаптала цыбулю(патупаць нагамі),
Пашматала часнок,брык-скок, брык-скок( падскокі).
А качаня - кра,кра(памахаць рукамі) і кацяня – мяў,мяў(прысесці)
Паміж сабою як радня( устаць, абняцца ў парах)
Усюды разам, удваіх,
не разальеш вадою іх ( у пары, трымаючыся за рукі, выконваюць аднолькавыя дзеянні, напрыклад, падскокі, прысяданні і др.)
Каля шпакоўні-хаткі
Лятаюць птушаняткі(бег на месцы)
Адно, два, тры, чатыры,
ляцяць, рыхтуюцца ў вырай.(узмахі рукамі)
Моўныя гульні на уроках беларускай мовы.
Гульня «Заблудзіўся склад».
З прапанаваных настаўнікам карцінак дзеці выбіраюць тыя назвы прадметаў, у якіх есць пэўны склад, напрыклад: склад «лі»- маліна , чмялі, жураўлі, караблі, літара, зэдлік,туфлі,сліва. Склад і словы падбіраюцца ў залежнасці ад тэмы урока.Напрыклад,
2 клас – раздзел “Гукі і літары”, тэма “Абазначэнне гукаў на пісьме. Беларускі алфавіт”.
3 клас – Словы- назвы прадметаў (назоўнік).Лексічнае значэнне слоў.
4 клас – Род і лік назоўнікаў.
Гульня “Перастаў склады”
На-сця – сця-на, ла-за – за-ла, на-ра – ра-на, па-лі – лі-па.
Гульня “Ператвары слова”
- Як казу ператварыць у насякомае: стра-каза;
Як слімака ператварыць у кветку? – мак
Як карону ператварыць у птушку?- варона
Як бярозу ператварыць у кветку? – роза
Гульня “Словы-хітруны”
Адшукайце словы, якія схаваліся ў іменах: Мі(кола), Са(вось), Ба(рыс), Сця(пан), Э(дзік),Та(мара), Мі(кіт)а, Свят(лана).
Гульня “Карусель “
Селі словы на карусель. Раскруціліся , але слаба трымаліся і пападалі ў траву.Было слова – стала два.. Дапамажыце ім зноў аб’яднацца: пава, Вера, мала, кава, неба, пара, а з другога боку – ход,сок, рот, дзік, ток, сок,лак,схіл..
Гульня “Сапсаваны тэлефон”
Настаўнік паведамляе дзецям, што тэлефон сапсаваўся і замест гука С выдае гук З.
Настаўнік гавора словы ў трубку, а дзеці іх аднаўляюць: суп-зуб,каса- каза, гусак- гузак, сала – зала, сорак – зорак, асот – азот.
Гульня “Правілы і так, і гэтак”
Настаўнік вымаўляе сказ, прапануе дзецям пераставіць словы, каб зноў атрымаўся сказ:
На агародзе расце цыбуля.
Дзядулю дапамагаюць унукі.
Трактары аруць поле.
Праз гадзіну цягнік спыніўся.
Старанна будуюць бабры свае жылле.
Гульня “Слова заблудзілася”
На схеме сказа, які складаецца з двух слоў, настаўнік паказвае другое слова і адначасова вымаўляе яго. Дзеці падбіраюць “згубленае слова” і называюць сказ:
... кукуе. ... сакоча. ... мяукае. ... рохкае. ... іржэ. ... стракоча. (сарока або конік). ... квакае. ... вые.
Гульня “Будзь уважлівы”.
Настаўнік вымаўляе сказ. Калі ен закончаны, вучні “ставяць кропку” – кулачком правай рукі стукаюць на далоні левай і хорам гавораць: “Кропка”.Незакончаны сказ дапаўняюць падыходзячымі па сэнсу словамі.
Мастак малюе.
Доктар лечыць . .. (хворых людзей) .
Вучань піша.
Дзяўчынка чытае ... ( цікавую кніжку, беларускую народную казку).
Балерына танцуе.
Кухар гатуе ...(вячэру, клецкі).
Гульня “Не насмяшы”
Вучням прапануецца закончыць сказ адным словам, якое трэба падабраць з двух прапанаваных прадметных карцінак:
На шашу выехаў (трамвай, матацыкл).
Па рэйках імчыць (аўтамабіль,цягнік).
У сажалцы растуць (ружы, гарлачыкі).
На тэлеграфным провадзе сядзіць (індык, ластаўка).
Воўну нам дае (авечка, свіння).
Па вадзе плыве (камень, галінка).
Гульня “Убранне для сказа”
Настаўнік прапануе “распрануць” сказ, выкінуўшы слова.
Сказы падбіраюцца так, каб можна было адкінуць слова ў пачатку, сярэдзіне ці канцы сказа.
Хлопцы пілуюць бервяно. Экскаватар капае яму.
Зранку дзьмуў вецер.
Хораша цвітуць вяргіні.
Птушаняты жаласна пішчаць.
Ападае жоўтае лісце.
Кожны раз настаўнік высвятляе, без якіх двух слоў нельга абысціся.Ускладніць гульню можна, прапанаваўшы “апрануць” або “пераапрануць” сказ.Звяртаецца ўвага, што чым больш сказ апрануты, тым больш поўна выказвае думку, цікавейшы і прыгажэйшы.
Ляцяць гракі. Гракі ляцяць у вырай. Восенню гракі ляцяць у вырай.
Тата працуе. Тата працу ена заводзе. Тата працуе на трактарным заводзе. Тата Волечкі працуе на трактарным заводзе. Тата Волечкі працуе на трактарным заводзе токарам.
Праз гэту гульню можна рыхтаваць вучняў да напісання сачыненняў.
Прыйшла восень.Ідзе дождж.Апусцелі палі. Завялі кветкі.Схаваліся насякомыя.Буслы ляцяць.
Гульня “Сказы- жартаўнікі”
Настаўнік чытае сказ, у якім парушаны сэнсавыя сувязі.Дзеці павінны заўважыць памылкі і выправіць іх:
На луже коні пасвяць дзядулю.
Прыгожая кветка намалявала Волечку.
Міхась мыў рукамі мыла.
Падлога ляжыць на дыване.
Цацкі берагуць малога Алеся.
Дзяўчынкі збіралі чырвоныя чарніцы і чорныя суніцы.
Гульня «Паляванне за арфаграмамі”
Даецца сказ або невялікі тэкст і заданне: - Хто знойдзе больш арфаграм.
Напрыклад: Па прыгажосці Белавежская пушча займае першае месца сярод лясоў Беларусі.Тут жыве многа розных звяроў і птушак.У белавежскіх лясах шмат стройных, з раскідзістымі рагамі аленяў.
Прыляцела да кармушкі размаляваная птушка,
паспытала дзюбай сала і сябровачак пазвала. (Сініца)
Ад сяла да бліжняй ракі дарога ішла праз шырокае жытневае поле.
Я стаяў і слухаў развітальную песню жураўлінай чарады.
Гульня “Пазнай знаемага”
Чытаецца тэкст ці словы, дзеці павінны падлічыць, колькі з іх са знаемай арфаграмай ці часткай слова.
Напрыклад: -Колькі назоўнікаў ніякага роду? неба, сонца, дзень, здароўе, свята, хмара. – Колькі слоў з парным звонкім ці глухім гукам на канцы? насарог, банан,гранат, вінаград, зубр, рог. – Колькі слоў з прыстаўкай? прыляцець, стукаць, зрабіць,намаляваль, баяцца.
Роля рэдагавання пры рабоце над лексічнымі і стылістычнымі памылкамі.
Кожны настаўнік ведае, што, акрамя граматычных памылак, вучні робяць шмат памылак лексічных і стылістычных.Дапаможа у гэтым такі прыем, як рэдагаванне. Можна
займацца гэтым не час ад часу, а на кожным уроку, паралельна з засваеннем граматычных тэм, выкарыстоўваючы магчымасці вывучаемага матэрыялу.Напрыклад, вывучаючы тэму “Склад слова”, трэба папярэдзіць дзяцей , што непажадана ўжываць побач аднакарэнныя словы: “здараюцца здарэнні”, “падарылі падарункі”, “ гулялі ў гульню”.
Альбо возьмем тэму “Дзеяслоў”. Урок можна пачаць аналізам прапанаванага настаўнікам тэксту:
“Тым часам пачалі збірацца да цара звяры. Першай прыбегла ліса.За лісіцай прыскакала ваверка. Прытупацеў конь. Апошнім прытрусіў заяц. А мядзведзь сунецца сабе памаленьку – кульгець, кульгець, усе навокал разглядае”.
З дапамогай настаўніка вучні высвятляюць, чаму іменна гэтыя дзеясловы выкарыстаны ў казцы.
Пры любым зручным выпадку неабходна назірацьза выкарыстаннем вобразных сродкаў.
Словам трэба “палюбавацца”, “пасмакаваць” яго, парадавацца за аўтара, які так трапна яго знайшоў.Напрыклад,урывак з апавядання Я.Колоса :
“Ручайкі сустрэнуцца,забулькаюць нешта вяселенькае, сальюцца і пабягуць далей...Разам лягчэй ваяваць з тымі парогамі, якія загароджваюць ім дарогу.”
Можна прапаноўваць сказы для рэдагавання.Дзеці самі знаходзяць стылістычныя памылкі: 1. Зрэдку ходзяць дажджы.
2. Я ездзіў на самалеце.
3. Адгрымелі лютаўскія завірухі.
4. Хлопчыкі будуюць снежную бабу.
5. Мая сяброўка паважае марожанае.
Заданні.- Знайдзіцеў кожным сказе памылковае слова.
Наступнае заданне таксама вучыць правільнаму ужыванню дзеясловаў. На дошцы запісаны сказ:Па снезе прайшлі і пакінулі сляды лось, заяц і ліса.
Замяніць сказ 4-мя сказамі,можна даць спіс “карысных”слоў (мяккі пушысты снег, хітрая лісіца,прыгажун-лось, баязлівы заяц)Прыкладны тэкст:
Выпаў мяккі, пушысты снег.Прабегла па першым снезе хітрая лісіца.Прайшоў лясны прыгажун-лось.Пад густой елачкай бачны сляды баязлівага зайца.
Працу над папярэджваннем памылак карысна спалучаць з калектыўным рэдагаваннем тэксту. Напрыклад, (3-ці клас)
На дошцы запісаны сказы пад нумарамі.
1.Чароўны мяч прыслаў Алешу дзядуля.
2. Ен быў тугі і бліскучы.
3.Алеша шкадаваў мяч.
4. Ен схаваў мяч у сетку і павесіў над сваім ложкам.
5. І кожны дзень сціраў з яго пыл.
6. А час ішоў.
7.Лакавая пленка лопнула.
8.Стала выходзіць з мяча паветра.
9.Прыехаў дзядуля.
10.Ен паківаў галавою.
11.Доўга жыў мяч і радасці не прынес.
1 сказ - мяч прыгожы, цудоўны; 2 сказ – ен – да каго адносіцца; 1-4 сказы паўтараецца слова мяч, -Як быць?мяч- падарунак у 3 сказе;4 сказ – мяч у сетцы не схаваеш?- недарэчнасць? 4і 5 сказы можна аб’яднаць; 7 сказ –недакладна ўжыты дзеяслоў; 9-10 сказ лепш аб’яднаць, дабавіць – паглядзеў на мяч.
Атрымаўся наступны тэкст:
“Прыгожы мяч прыслаў Алешу дзядуля.Мяч быў тугі і бліскучы.Алеша шкадаваў падарунак . Ен паклаў мяч у сетку , павесіў над сваім ложкам і кожны дзень сціраў з яго пыл. А час ішоў.Лакавая пленка трэснула. З мяча стала выходзіць паветра.
Прыехаў дзядуля, паглядзеў на мяч, паківаў галавою.Доўга жыў мяч , але радасці не прынес.”
Далей можна працаваць над падзелам на абзацы, папрактыкавацца ў выразным чытанні, спісаць з заменай трэцяй асобы на першую, спісаць і падкрэсліць дзеясловы.
Актыўнасць класа можна падняць,калі аб’явіць конкурс на званне лепшага рэдактара.
Заўвага: без рэдактарскай праўкі не абыходзіцца любая карэспандэнцыя
Затым можна пераходзіць да самастойнага рэдагавання тэкстаў.Для гэтага неабходна падабраць спецыяльна “сапсаваныя ”тэксты ці ўрыўкі з сачыненняў і пераказаў вучняў мінулых гадоў.
Апошнім этапам работы ў гэтым напрамку будзе самастойнае рэдагаванне тэкстаў.
Толькі пасля таго як уменне рэдагаваць будзе ўасноўным сфарміравана, можна прапаноўваць вучням самастойнае выпраўленне ўласных работ.
1.Чароўны мяч прыслаў Алешу дзядуля.
2. Ен быў тугі і бліскучы.
3.Алеша шкадаваў мяч.
4. Ен схаваў мяч у сетку і павесіў над сваім ложкам.
5. І кожны дзень сціраў з яго пыл.
6. А час ішоў.
7.Лакавая пленка лопнула.
8.Стала выходзіць з мяча паветра.
9.Прыехаў дзядуля.
10.Ен паківаў галавою.
11.Доўга жыў мяч і радасці не прынес.
Атрымаўся наступны тэкст:
“Прыгожы мяч прыслаў Алешу дзядуля.Мяч быў тугі і бліскучы.Алеша шкадаваў падарунак . Ен паклаў мяч у сетку , павесіў над сваім ложкам і кожны дзень сціраў з яго пыл. А час ішоў.Лакавая пленка трэснула. З мяча стала выходзіць паветра.
Прыехаў дзядуля, паглядзеў на мяч, паківаў галавою.Доўга жыў мяч , але радасці не прынес.”
Работа над памылкамі.
Работа над памылкамі- важная і складаная частка навучання дзяцей правільнаму, граматнаму пісьму.Важна пры гэтым карыстацца алгарытмамі, якія спрыяюць фарміраванню арфаграфічнай пільнасці, з’яўленню жадання граматна афармляць свае думкі.
Алгарытмы работы над памылкамі.
№ п\п | Арфаграма | Алгарытм работы | Прыклады |
1 | Пропуск, замена літар. | 1.Выпішы слова, прагаворваючы яго па складах. 2.Палічы, колькі ў гэтым слове літар. 3.Падкрэслі літару, якую прапусціў ці замяніў. | Кве_ткі-6 літ. |
2 | Перанос слоў. | 1.Выпішы слова, падкрэслі галосныя літары. 2.Падзялі яго на склады і для пераносу. 3.Укажы, калі магчыма, другія спосабы пераносу. | Ластаўка,лас-таў-ка, лас-таўка,ластаў-ка. |
3. | Правапіс галосных о, э-а | 1.Выпішы слова правільна. 2.Пастаў націск,падкрэслі ненаціскныя галосныя. 3. Змяні слова так, каб ненаціскны склад стаў пад націскам. 4.Падбяры два словы на гэта правіла і прыпішы праверачныя. | Масты – мост,палі-поле, сасна-сосны. Драўляны-дрэва, шарсцяны-шэрсць, цагляны-цэгла. |
4. | Правапіс галосных е,е - я | 1.Выпішы слова правільна. 2.Пастаў націск,падкрэслі ненаціскныя галосныя. 3. Змяні слова так, каб ненаціскны склад стаў пад націскам. 4.Падбяры два словы на гэта правіла і прыпішы праверачныя. | Сняжок- снег, лясок – лес,спяваю – спеў. |
5. | Правапіс ь (мяккага знака) для абазначэн- ня мяккасці зычных. | 1.Выпішы слова правільна. 2. Падкрэслі мяккія зычныя, мяккасць якіх абазначана ь. 3. Падбяры два словы на гэта правіла | Пяць,цыркуль, чэрвень. Бульба, школьнік,гульня. |
6. | Правапіс раздзяляльнага ь (мяккага знака) | 1. Выпішы слова правільна. 2. Падкрэслі зычную і галосную літары, паміж якімі напісан ь (мяккі знак). 3.Падбяры два словы на гэта правіла. | Павільен,паштальенУльяна. |
7. | Правапіс раздзяляльнага знака (/) апострафа | 1. Выпішы слова правільна. 2. Падкрэслі зычную і галосную літары, паміж якімі напісан апостраф. 3.Падбяры два словы на гэта правіла. | Вераб/і, сям/я, пер/е. |
8. | Правапіс ў (нескладовага). | 1. Выпішы слова (словазлучэнне) правільна. 2. Падкрэслі галосную літару, пасля якой напісана ў. 3.Падбяры два словы (ці словазлучэнні) на гэта правіла. | Схаваўся, аўтобус,ластаўка. Іду ў лес; гляджу ў акно; залатое ўбранне. |
9. | Правапіс звонкіх і глухіх зычных. | 1. Выпішы слова правільна. 2. Падкрэслі зычную літару, у напісанні якой сумняваешся. 3.Падбяры праверачнае слова. 4. Запішы ячшэ два словы на гэта правіла разам з праверачнымі. | Дуб- дубок,сцяг-сцягі, агарод-агароды. Рэпка-рэпа,казка-казаць,дудка-дудачка |
10. | Правапіс зычных д-дз, т-ц. | 1. Выпішы слова правільна. 2. Падкрэслі зычную літару, у напісанні якой памыліўся, і галосную пасля яе. 3.Запішы ячшэ два словы на гэты правапіс. | У горадзе,у гняздзе, дзве. У газеце, коцік, спяваць. |
11. | Напісанне падоўжаных зычных. | 1. Выпішы слова правільна. 2. Падкрэслі зычныя літары, у напісанні якіх памыліўся 3. | |
ЧыстапiсаннЕ I ГУКАВАЯ РАЗМIНКА ў 3 класе на ўроках беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання
Прапаную матэрыял для чыстапiсання i гукавой размiнкi ў 3 класе на ўроках беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання. Тут i вершы беларускiх паэтаў: В. Вiткi, А. Клышкi, Н. Парукава, Н. Гiлевiча, М. Шаховiча, В. Жуковiча, Я. Коласа, А. Дзеружынскага, М. Янчанкi, А. Вольскага, Р. Барадулiна, М. Гелера i iншых, i скарагаворкi, i загадкi, i прымаўкi з прыказкамi. Пры дапамозе гэтага матэрыялу настаўнiк выклiкае цiкавасць да роднай мовы, будзе развiваць мысленне i памяць вучняў, фармiраваць у дзяцей правiльнае вымаўленне гукаў, развiваць фанематычны i моўны слух.
Выкарыстанне займальных твораў садзейнiчае фармiраванню ў дзяцей пазнавальнай актыўнасцi i творчых адносiн да роднай мовы. А радкi чыстапiсання фармiруюць прыгожы почырк у вучняў.
На першым радку я прапаную элементы чыстапiсання. На другiм – злучэнне лiтар. На трэцiм – словы, якiя запiсваю пасля таго, як дзецi адгадаюць загадку з гэтым словам. Словы з вялiкай лiтары запiсваю адразу. На наступным радку запiсваю прыказку або прымаўку, пасля чаго дзецi растлумачваюць яе змест. Потым iдзе гукавая размiнка.
1
Аа Ал Ае Аг Аш Ам Аў
Антось Алеся Асіповічы
Ад добрага не ўцякай i лiхога не рабi.
Гукавая размiнка:
Дзяцел працаваць мастак.
Ён абслухаў кожны сук.
Шах, шах, шах, шах!
Лыжы зранку на нагах.
На птушыным базары
Раскрычалiся гагары:
- Га-га-гары!
- Га-га-гары!
ма-ма-ма - вось прыйшла зiма
ра-ра-ра - у школу пара
ка-ка-ка - убачыў рыбака
2.
ааа ава ага ада ама
Лёгка зламаць, ды цяжка зрабiць.
Загадкi:
Ляжыць паленца, а ўнутры сэрца. (Аловак)
Нiшто не ляцела,
Нiшто не спужала,
А ўся затрымцела,
А ўся задрыжала. (Асiна)
Нарадзiўся сярод градкi.
Быў шурпаты – вырас гладкi.
I ляжыць пад кустом
Да гары крывым хвастом. (Агурок)
Цi то ў буднi, цi то ў святы –
Носiць свой кажух багаты.
А яна ж яго не шыла
I за грошы не купiла. (Авечка)
Гукавая размiнка:
Скача зайка па сцяне,
Не даецца ў рукi мне.
Што прыдумаць, што зрабiць,
Як мне зайчыка злавiць.
Ала аднойчы алеяй iшла.
Алешыну ў парку дзяўчына знайшла.
Вось арэхi, апельсiны,
Абрыкосы i айва.
3
.
Бб Бо Бм Бз Бе Бг Бу
Багдан Барысаў Беларусь
Бацькоў слухаць – гора не знаць.
Гукавая размiнка:
Пракоп i Барыска елi барбарыскi.
Дабёр бабёр, бабраняты – на падбор.
Бег Барыска босы борам.
Бобiк – след у след за Борам.
Бегла бегма Бэла. А навокал - бела.
Беларусi ўсёй бязмежжа
Гэта лiтара хавае:
Бульба, бераг, Белавежа,
Бор i вышка буравая.
У чырвоных новых ботах
Бусел тужыць на балотах.
4.
ббб боб бмб беб бзб
Без хлеба няма абеда.
Загадкi:
Праз горы, далiны,
Праз тысячы сёл
З далёкай краiны
Вярнуўся пасол.
Спаважны, чыноўны
Ён стаў на страсе
У ботах чырвоных,
Каб бачылi ўсе. (Бусел)
Адна я ў лесе з белаю карой.
Паю вас сокам веснавой парой. (Бяроза)
Дом па вулiцы бяжыць,
Дом падэшвамi шумiць.
Лiчыць кожную хвiлiнку,
Падбягае да прыпынку,
Забiрае жыхароў
Ды бяжыць наперад зноў. (Аўтобус)
Круглы, малы, а за хвост не падымеш. (Клубок)
Гукавая размiнка:
Б’е баран у барабан, барабанщык наш баран.
Белы бусел баiў байку беламу зайку.
Улавiлi кобру, пасадзiлi ў торбу.
Калi ў торбе кобра – гэта вельмi добра.
Сабачых не шкадуе слёз,
Скуголiць жалабна Барбос.
буз-буз-буз - вырасце гарбуз
бы-бы-бы - прыляцелi галубы
бi-бi-бi - у трубу трубi
5.
Вв Во Ву Ве Вг Вм
Васiль Вiцебск Вольскi
Вучыся замаладу, то на старасць як знойдзеш.
Гукавая размiнка:
Вадавоз вёз ваду ад вадаправода.
Вожык з-пад верасу выгнаў вужаку.
Лезе вужака на дрэва ад жаху.
Калi ласка, дзякуй, добры дзень –
Ветлiвыя словы чую ад людзей.
Я таксама буду iмi даражыць:
З ветлiвымi словамi лёгка жыць.
ва-ва-ва - зялёная мурава
вi-вi-вi - мячыка злавi
ву-ву-ву - легчы на траву

6.
вев влв вдв вгв ввв
Красавiк з вадою, а май з травою.
Загадкi:
Пад хвоямi, пад смолкамi,
Па лясных дарожках
Бяжыць клубок з iголкамi
На кароткiх ножках. (Вожык)
Я рухавы звярок,
Заўжды весела мне,
Мая хатка – дупло
На высокай сасне. (Вавёрка)
Ад нябёсаў да зямлi сем сцяжынак праляглi. (Вясёлка)
I нажом зразалi,
I дротам вязалi,
А ён дык не плача,
Па падлозе скача. (Венiк)
Шустранькi, маленькi,
Сам у шэрай свiтцы
Шукае канапелькi
Каб трохi пажывiцца. (Верабей)
ук, ног не мае, а вароты адчыняе.(Вецер)
Гукавая размiнка:
Вельмi хоча ведаць Вера,
Дзе там Марс, а дзе Венера.
Вырасце i – дайце веры –
Касманаўткай стане Вера.
Вол вязе вялiкi воз.
А на возе вербалоз.
Вол упёрся, упала з возу
Восем вязак вербалозу.