СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Францыск Скарына

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Францыск Скарына»

Францыск Скарына (1490–1551)  Першадрукар, мысліцель-асветнік, гуманіст, пісьменнік, мастак-графік. Асоба Францыска Скарыны займае адно з ганаровых месцаў сярод дзеячаў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі ў Беларусі. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю нашай дзяржавы як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Сэнс усёй сваёй дзейнасці ён бачыў у служэнні народу. Скарына імкнуўся далучыць суайчыннікаў да набыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.

Францыск Скарына

(1490–1551)

Першадрукар, мысліцель-асветнік, гуманіст, пісьменнік, мастак-графік.

Асоба Францыска Скарыны займае адно з ганаровых месцаў сярод дзеячаў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі ў Беларусі. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю нашай дзяржавы як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Сэнс усёй сваёй дзейнасці ён бачыў у служэнні народу. Скарына імкнуўся далучыць суайчыннікаў да набыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.

Многае з жыцця славутага гуманіста застаецца нявысветленым да нашага часу, нягледзячы на намаганні вучоных, якія займаліся даследаваннем жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны на працягу некалькіх стагоддзяў. Дакладных звестак пра час яго нараджэння не выяўлена. Каля 1490, да 1490, у 1485–1490 гг. – такія даты прыводзяць розныя даследчыкі.

Першапачатковую адукацыю Скарына атрымаў у доме бацькоў, там навучыўся чытаць па Псалтыры і пісаць кірылічнымі літарамі. Мову тагачаснай навукі – латынь – ён засвойваў, хутчэй за ўсё, у школе пры каталіцкім касцёле ў Полацку ці Вільні. У 1504 г. паступіў ва універсітэт у Кракаве, які на той час славіўся ў Еўропе сваім факультэтам вольных мастацтваў, дзе вывучалі граматыку, рыторыку, дыялектыку (цыкл «трывіум») і арыфметыку, геаметрыю, астраномію, музыку. Навучанне ва універсітэце дазволіла Скарыну зразумець, які шырокі кругагляд, практычныя веды нясуць чалавеку «сем вольных мастацтваў». Усё гэта ён бачыў у Бібліі і ўсю будучую перакладчыцкую і выдавецкую дзейнасць накіраваў на тое, каб зрабіць яе даступнай «людем посполитым». У 1506 г. Скарына атрымаў сваю першую вучоную ступень бакалаўра.

Першапачатковую адукацыю Скарына атрымаў у доме бацькоў, там навучыўся чытаць па Псалтыры і пісаць кірылічнымі літарамі. Мову тагачаснай навукі – латынь – ён засвойваў, хутчэй за ўсё, у школе пры каталіцкім касцёле ў Полацку ці Вільні.

У 1504 г. паступіў ва універсітэт у Кракаве, які на той час славіўся ў Еўропе сваім факультэтам вольных мастацтваў, дзе вывучалі граматыку, рыторыку, дыялектыку (цыкл «трывіум») і арыфметыку, геаметрыю, астраномію, музыку. Навучанне ва універсітэце дазволіла Скарыну зразумець, які шырокі кругагляд, практычныя веды нясуць чалавеку «сем вольных мастацтваў». Усё гэта ён бачыў у Бібліі і ўсю будучую перакладчыцкую і выдавецкую дзейнасць накіраваў на тое, каб зрабіць яе даступнай «людем посполитым». У 1506 г. Скарына атрымаў сваю першую вучоную ступень бакалаўра.

Каб працягваць вучобу на самых прэстыжных факультэтах універсітэтаў Еўропы, якімі лічыліся медыцынскі і тэалагічны, Скарыну трэба было атрымаць яшчэ і ступень магістра мастацтваў. Дакладна невядома, зрабіў ён гэта ў Кракаўскім ці якім іншым універсітэце, але ў 1512 г. прыбыў у Італію ў праслаўлены Падуанскі універсітэт ужо маючы ступень магістра свабодных навук. Гэту навучальную ўстанову Скарына выбраў для атрымання ступені доктара медыцыны. 9 лістапада 1512 г. у біскупскім палацы ў прысутнасці вядомых вучоных Падуанскага універсітэта і высокіх асоб каталіцкай царквы Скарына быў абвешчаны доктарам у галіне медыцынскіх навук. Гэта была знамянальная падзея ў яго жыцці і гісторыі культуры Беларусі: купецкі сын з Полацка пацвердзіў, што здольнасці і прызванне больш вартыя, чым арыстакратычнае паходжанне. Пасля атрымання вышэйшага вучонага тытула звесткі пра Скарыну губляюцца на пяць гадоў. Недзе паміж 1512–1517 гг. вучоны з’явіўся ў Празе – цэнтры чэшскага кнігадрукавання.

Першым з пражскіх выданняў Бібліі быў Псалтыр (1517) . Услед за ім выйшлі яшчэ 22 кнігі Старога Запавету, якія выдаваліся асобна ці ў пэўнай сувязі адна з другой: у 1517 г. – 4 кнігі, у 1518 г. – 8, у 1519 г. – 11 кніг. Інтэнсіўная выдавецкая дзейнасць сведчыць пра тое, што яшчэ да 1517 г. Скарына падрыхтаваў да друку большасць кніг Бібліі, выбар якой быў невыпадковым. Скарына клапаціўся, каб кніга яго была зразумелай чытачам. Для гэтага на палях лістоў рабіў пераклад на сучасную яму мову і даваў тлумачэнні асобным царкоўнаславянскім словам, якія, на яго думку, маглі быць незразумелымі для простых, малаадукаваных людзей.

Першадрукар выдаў пераважную большасць вядомых тады кніг Старога Запавету, прычым выбраў з Бібліі самыя важныя і цікавыя для чытача кнігі, менавіта тыя, якія ў тагачасных умовах маглі быць выкарыстаны ў асветніцкіх і выхаваўчых мэтах, з’яўляліся навучальнымі выказваннямі старажытных мудрацоў, змяшчалі звесткі па старажытнай гісторыі, летапісныя эпізоды і любоўныя песні. Да таго ж пад уплывам новых павеваў у грамадскай думцы Скарына жадаў вывесці Свяшчэннае Пісанне з абмежаванага царкоўнага ўжытку і зрабіць яго здабыткам шырокіх мас грамадства.

У 1520–1521 гг. Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню. Невядома, што прымусіла яго зрабіць такі крок. Была гэта рэакцыя на дзейнасць каталіцкай царквы, якая пачала ў Чэшскім Каралеўстве праследаваць Рэфармацыю, а заадно і ўсіх іншаверцаў, ці страшны памор у чэшскай сталіцы. Магчыма, што перанесці друкарню ў Вільню яго вымусіла жаданне быць бліжэй да свайго народа, для асветы якога працаваў. Памяшканне пад друкарню Скарыну адвёў у сваім уласным доме галава магістрата Вільні, «найстаршы бурмістр» Якуб Бабіч.

Першае віленскае выданне – «Малая падарожная кніжка». Гэту назву Скарына даў сукупнасці выданняў, выпушчаных ім у Вільні каля 1522 г. У 1525 г. Скарына выпусціў у Вільні кірыліцай адну з найбольш распаўсюджаных кніг – Апостал. Гэта было яго першае дакладна датаванае і адначасова апошняе па часе друкавання выданне, выпуск якога быў лагічным і заканамерным працягам справы выдання біблейскіх кніг, пачатай яшчэ ў Празе. Як і “Малая падарожная кніжка”, Апостал 1525 г. прызначаўся для шырокага кола чытачоў.

Першае віленскае выданне – «Малая падарожная кніжка». Гэту назву Скарына даў сукупнасці выданняў, выпушчаных ім у Вільні каля 1522 г.

У 1525 г. Скарына выпусціў у Вільні кірыліцай адну з найбольш распаўсюджаных кніг – Апостал. Гэта было яго першае дакладна датаванае і адначасова апошняе па часе друкавання выданне, выпуск якога быў лагічным і заканамерным працягам справы выдання біблейскіх кніг, пачатай яшчэ ў Празе. Як і “Малая падарожная кніжка”, Апостал 1525 г. прызначаўся для шырокага кола чытачоў.

Памёр першадрукар не пазней за 29 студзеня 1552 г. Пра гэта сведчыць грамата караля Фердынанда І, дадзеная сыну Францыска Скарыны Сімяону, якая дазваляла апошняму карыстацца ўсёй захаванай спадчынай бацькі: маёмасцю, кнігамі, пазыковымі абавязацельствамі.

Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!