СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Гукі [у][ў]. Правапіс слоў з ў

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Гукі [у][ў]. Правапіс слоў з ў»

Метадыст_____________________

Тэма: Гукі [у][ў]. Правапіс слоў з ў

Мэта: Арганізаваць дзейнасць па вывучэнні тэмы “Гукі [у][ў]. Правапіс слоў з ў” у выніку чаго вучні будуць ведаць артыкуляцыю зычнага [ў] і галоснага [у,] пазнаемяцца з правіламі правапісу літары ў;

будуць умець правільна інтанаваць зычны гук ў, апазнаваць літару ў, чытаць і пісаць словы з літарай ў, пісаць літару ў у словах

Садзейнічаць развіццю маўленчых уменняў і навыкаў, фарміраванню навыку напісання літары ў, развіццю творчых здольнасцей, мыслення, памяці

Спрыяць выхаванню беражлівых адносін да прыроды, пачуцця гонару за родную краіну, яе прыроднае багацце

Абсталяванне: падручнік

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

Цеплае сонейка вочы адкрыла,

Дарослым і дзецям цяпло падарыла.

Давайце ж небудзем мы ўсе сумаваць:

Прыйшоў час адкрыццяў- пара працаваць!

  1. Праверка дамашняга задання

С.64 пр. 134

Вожык-ножык

Шышка-мышка

Жук-тук

Лаза-каза

Пень-дзень

Корка-норка

Рак-так

Дуб-зуб

  1. Хвілінка чыстапісання





-Запішам спалучэнні, якое злучэнне з літарай ў? (Верхняе)

-Запішам словы ластаўка, жаўрук

-Запішыце гэтыя словы, пастаўце націск. Палічыце колькі галосных гукаў? Колькі ўсіх гукаў?

-Складзіце сказы з гэтымі словамі

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

-Адгадайце загадку, і даведаецеся, хто вам сення на ўроку будзе дапамагаць:

Адлятаюць птушкі ў вырай,

Неба стала раптам хмурым.

Дожджык цэлы дзень маросіць,

Мы яблыкі з саду прыносім-

Так паўсюль пануе …(Восень)

-Правільна, гаспадыняй на занятку будзе Восень. А якія прыкметы восені звязаныя з птушкамі вы ведаеце?

Рана раніцай не чуваць жаўрука-да дажджу

Жаўрукі завісаюць у небе і звонка спяваюць- да добрага нодворя без ападкаў

Дабравешчанне без ластавак- халоднае лета

-Вось і ў нас Восень не прыйшла адна, разам з ею прыляцелі птушкі

-А што агульнага есць у напісанні слоў ластаўка і жаўрук?

-Тэма нашага сеняшняга занятку “Гукі [у][ў]. Правапіс слоў з ў”. Сфармулюйце мэту занятку (на прыканцы занятку мы будзем ведаць калі ў словах пішацца літара ў, чым яны адрозніваюцца)

5. Вывучэнне новага матэрыялу

-Прачытайце назвы пералетных птушак:

Ластаўка Журавель

Малінаўка Бусел

Жаўрук Кулік

-Чаму Восень гэтыя словы запісала ў два слупкі?

-Вымавіце гук [у],[ў], чым яны адрозніваюцца?

Практыкаванне 135

-Падзяліце словы на склады

-Чаму ў не ўтварае склада?

Ву-чань, у-рок, пі-шу, ву-чу, па-дру-чнік

Воўк, шоўк, аў-то-рак, заў-тра, бу-даў-нік

-Запішыце словы

-Ацаніце сябе па крытэрыях акуратнасць і правільнасць

-А калі пішацца літара ў?

-Прачытаем правіла на старонке 64

-Гук [ў] зычны, ці галосны?

-Як абазначаецца на пісьме гук [ў]?

-Пасля якіх літар пішацца ў?

-Паглядзіце на аларытм

Практыкаванне 136

-Прачытайце словы, падзяліце іх на склады

На-стаў-нік, вя-ха, дзяў-чын-ка, пеў-нік, лу-гі, шчаўе, вя-роў-ка, ся-броў-ка

-Устаўце прапушчаную літару у, або ў. Карыстайцеся алгарытмам

-Запішыце словы

-Ацаніце сябе па крытэрыях акуратнасць і правільнасць

Практыкаванне 137

-Прачытайце верш

-Аб чым гаворыцца ў вершы?

-Як вы разумееце “Хлеб-аснова ўсіх асноў”?

-А можа вы ведаеце прыказкі пра хлеб?

Хлеб- усяму галава

Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе

-Як вы разумееце гэтыя прыказкі?

-Запішам пад дыктоўку першую прыказку

-Спішыце верш, устаўляючы літару у, або ў

Хлеб

Ен духмяны,

Свежы, смачны.

Кожны дзень яго дамо

Мы нясем з універсама.

Хлеб-аснова ўсіх асноў.

Практыкаванне 138

Апусцелі нівы. Змоўклі птушкі. Даўно не чуваць салаў’я. З дрэў ападае жоўтае лісце.

-Спішыце. Устаўце патрэбныя літары

-Ацаніце сябе

Фізхвілінка

Раз, два, тры, чатыры, пяць-

Тупаем нагамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць-

Пляскаем рукамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць-

Будзем нахіляцца.

Раз, два, тры, чатыры, пяць-

Сядзем зноў займацца.

Практыкаванне 139 (Самастойна)

-Змяніце словы так, каб у сярэдзіне іх была літара ў

Морква-моркаўка, трава-траўка, канава- канаўка, ніва-ніўка, сліва-сліўка, лава-лаўка, дрэва-дрэўца

-Узаемаправерка

Практыкаванне 140

-Змяніце словы, каб на канцы быў гук [ў]

-Запішыце словы парамі

Працавала-працаваў, жыла-жыў, была-быў, слухала- слухаў, глядзела-глядзеў, чытала- чытаў, вучыла- вучыў

Практыкаванне 141

-Прачытайце і адгадаце загадку

(Вожык)

-Прачытайце загадку пра сябе некалькі разоў і запішам яе па памяці ў сшытак

-Падкрэсліце словы з літарай ў

  1. Замацаванне

-Запішыце словы. Устаўце у, або ў

Жо..ты, з..бр, во..к, пт..шкі, гол..б, ж..ра..лі (Узаемаправерка)

  1. Падвядзенне вынікаў

-Хто ўзгадае мэту ўрока?

-Ці дасягнулі мы яе?

-Калі пішацца ў?

  1. Рэфлексія

-Дапоўніце сказы:

-На ўроку мнебыло легка…

-На ўроку было цяжка…

-Было цікавым…

8. Дамашняе заданне

С. 66 пр. 142
























Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!