СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Гульня "Размаўляем па-беларуску"

Категория: Внеурочка

Нажмите, чтобы узнать подробности

                          Мэты:

-падтрымліваць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры як да вучэбных прадметаў і як да духоўнага здабытку народа; -фарміраваць нацыянальную свядомую асобу, яе менталітэт; -развіваць моўную культуру, пашыраць агульны і лінгвістычны кругагляд навучэнцаў;

-развіваць творчыя здольнасці падлеткаў.                 

                                  Ход мерапрыемства:

Выкладчык:

Добры дзень! Мы пачынаем гульню «Размаўляем па-беларуску!”

І хачу пачаць наша мерапрыемства радкамі  з верша Н.Гілевіча, якія прысвечаны нашай роднай мове. Мове, на якой размаўляем мы з вамі, мове нашых бацькоў і дзядоў, мове, гісторыя якой няпростая і цікавая.

Як ты дорага мне, мая родная мова!

Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

Ты калісьці з калыскі мяне падымала

І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.

У жыцці маім слова найпершае “мама”

І цяпер для мяне сама міла гучыць.

І канешне, наша гульня таксама прысвечана нашай роднай мове.Праверым наколькі добра вы ведаеце яе.

Вітаем удзельнікаў гульні, балельшчыкаў і шаноўнае журы!

Сустракайце каманды - група №383 і група №384. Ацэньваць конкурсную праграму будзе кампетэнтнае журы ў складзе…

Вядучы: І пачынаем мы з размінкі

Кожнай камандзе будзе зададзена па 5 пытанняў. На абмеркаванне 30 секунд.

(За правільны адказ -1 бал.)

  1. У школьнай сумцы я ляжу, як ты вучышся, скажу. (Дзённік)
  2. Якая вадзіца для граматнага гадзіцца? (Чарніла).
  3. Якую сельскагаспадарчую прыладу можна знайсці на галаве? (Каса).
  4. Якія літары ў беларускай мове заўсёды пішуцца пад націскам? (о,ё)
  5. Якую соль нельга дабавіць у ежу? (нота – соль).
  6. Як называюцца старажытныя народныя аповеды пра паходжанне свету, жыццё прыроды і чалавека? (Міфы).
  7. Лірычны твор, пакладзены на музыку? (Песня).
  8. Гаршчок разумны, хоць сем дзірак мае. (Галава)
  9. Якая рака цячэ ў роце? (Дзясна).
  10. Якую частку слова заўсёды знойдзеш у зямлі? (Корань).

1. Конкурс “ Спрыт, знаходлівасць і розум”

Перада мною ляжаць паветраныя шарыкі, унутры якіх – запіска з заданнем. Для таго, каб дастаць заданне, неабходна да такой ступені надзьмуць шарык, каб ён лопнуў. Каманда, якая здабудзе лісток з заданнем і выканае яго першай і правільна, будзе пераможцай.

Заданне: падбярыце да рускіх слоў беларускія адпаведнікі:

соревнования, хозяйничать, земляника, радуга, глагол, книжный магазин.

2.Конкурс “Словы-змейкі” (пад музыку)

Умовы гэтага конкурсу такія: Усе удзельнікі выходзяць да дошкі і выстраіваіцесь адзін за адным.  Па камандзе першы член каманды пераварочвае ліст прыдумвае  і запісвае слова, што пачынаецца з апошняй літары папярэдняга (словы не павінны паўтарацца). Даецца на конкурс 2 хвіліны. Пераможа тая каманда, якае складзе даўжэйшую змейку.

Слова журы

 

3 .Конкурс “Аматары беларускага фальклору”

У мяне ёсць 2 канверты, аднак лістоў у іх няма. У канвертах знаходзяцца вядомыя беларускія прыказкі. Праўда, нейкі маленькі шкоднік пажартаваў і разрэзаў прыказкі напалам, а пасля яшчэ і ўсё пераблытаў. Але я думаю, для нас гэта не праблема.

Заданне: за 3 хвіліны ўзнавіць як мага больш беларускіх прыказак. А іх тут схавана роўна 10.

  1. Са свайго языка спусціш –/ на чужым не зловіш.
  2. Слухай многа, /а гавары мала.
  3. У добрую часіну сказаць,/ а ў ліхую прамаўчаць.
  4. Адною рукою/ і вузла не завяжаш.
  5. Дзе розумам не дайду, /дык у кніжцы знайду.
  6. Новых сяброў нажывай, /але старых не забывай.
  7. Ладзь калёсы зімой, /а сані летам.
  8. Лепей мець вераб’я ў руцэ,/ чым арла на суку.
  9. Не раскусіўшы арэх, /зерня не з’ясі.
  10.  Госць на парог – /гаспадыня за пірог

Выкладчык: Давайце адпачнем і паслухаем цікавыя звесткі пра беларускую мову.

4 .Конкурс “Цікава ведаць”

На дошцы вывешваюцца словы.Навучэнцы па чарзе выбіраюць любое з іх. Выкладчык прапануе заданне з выбраным словам. Калі ўдзельнік не ведае адказ, то яму дапамагаюць гледачы.

Кірыліца. Колькі літар было ў кірыліцы? (43, 24 – запазычаныя, 19 – увялі Кірыл і мяфодзій)

Рыфма. Як называюцца словы, што рыфмуюцца ў гэтых радках?

Сябе паводзіў вельмі бойка,

Ды ўцёк, як пачалася бойка. (Амонімы)

Свята. Гэтае народнае свята заканчвае зіму і сустракае вясну. Асноўнымі стравамі з’яўляюцца малочныя. А ганаровае месца займаюць бліны з рознай мукі.  (Масленіца)

Пісьмо. Як называўся адзін з відаў пісьма, якім валодалі жрацы? Найбольш захавалася гэтае пісьмо ў Кітаі. (Іерогліфы)

Помнік. Якой літары беларускага алфавіта пастаўлены помнік і дзе? (Літары Ў, у Полацку)

Кніга. Якія кнігі перакладаў на беларускую мову Францыск Скарына? (Бібліі)

Лагагрыф. Гэта загадка, дзе патрэбна ўставіць ці выкінуць літару. Адгадайце лагагрыф.

Я расту ў шырокім полі, -

Кветачкі блакітныя,

К прыставіш, - і міжволі

Стану дрэвам пышным я.

(Лён – клён)

Алфавіт. Назавіце 28 літару беларускага алфавіта. (Ы)

Птушка. Апавяданне Уладзіміра Дубоўкі называецца “Дзядуля размаўляе з бацянамі”.

– Хто такія бацяны?      (Буслы.)

Звычаі і абрады. Гэта рэч у народных звычаях і абрадах раней займала важнае месца. Пра якую рэч ідзе размова? На Вадохрышча ўпрыгожвалі ледзяны крыж, на Сёмуху ахвяравалі бярозе, на зажынках ахіналі сноп у куце хаты. (ручнік)

Бархатны сезон. Якія два месяцы на паўднёвым курорце называюцца “бархатным сезонам”? (верасень, катрычнік)

Колер. Які гэта колер – ультрамарын?  (Ярка-сіні)

Вядучы:

Адкажыце ў пісьмовай форме, чаго жадаюць беларусы, калі выкарыстоўваюць наступныя выразы.

Выраз

Адказ

1. Дай божа, каб усё было гожа, а што не гожа – не дай божа.

 

2. Каб дзяды не ведалі бяды, а ўнукі – мукі.

 

3. Дай бог чутае бачыць.

.

4. Каб было і ў місцы, і ў калысцы.

 

5. Каб пра вас хвала па ўсім свеце гула.

 

6. Хай яно на сухі лес.

 

Выкладчык :

Вось і закончылася наша гульня. А хто стаў пераможцам нам раскажа наша паважанае журы.(Падвядзенне вынікаў).

Да новых сустрэч!

 

 

                          

Просмотр содержимого документа
«Гульня "Размаўляем па-беларуску"»

Гульня “Размаўляем па-беларуску”

Мэты:

-падтрымліваць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры як да вучэбных прадметаў і як да духоўнага здабытку народа;
-фарміраваць нацыянальную свядомую асобу, яе менталітэт;
-развіваць моўную культуру, пашыраць агульны і лінгвістычны кругагляд навучэнцаў;

-развіваць творчыя здольнасці падлеткаў.

Ход мерапрыемства:

Выкладчык:

Добры дзень! Мы пачынаем гульню «Размаўляем па-беларуску!”

І хачу пачаць наша мерапрыемства радкамі з верша Н.Гілевіча, якія прысвечаны нашай роднай мове. Мове, на якой размаўляем мы з вамі, мове нашых бацькоў і дзядоў, мове, гісторыя якой няпростая і цікавая.


Як ты дорага мне, мая родная мова!

Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

Ты калісьці з калыскі мяне падымала

І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.

У жыцці маім слова найпершае “мама”

І цяпер для мяне сама міла гучыць.


І канешне наша гульня таксама прысвечана нашай роднай мове.Праверым наколькі добра вы ведаеце яе.

Вітаем удзельнікаў гульні, балельшчыкаў і шаноўнае журы!

Сустракайце каманду групы №383 і каманду групы №384. Ацэньваць конкурсную праграму будзе кампетэнтнае журы ў складзе…


Вядучы: І пачынаем мы з размінкі


Кожнай камандзе будзе зададзена па 5 пытанняў. На абмеркаванне 30 секунд.

(За правільны адказ -1 бал.)


  1. У школьнай сумцы я ляжу, як ты вучышся, скажу. (Дзённік)

  2. Якая вадзіца для граматнага гадзіцца? (Чарніла).

  3. Якую сельскагаспадарчую прыладу можна знайсці на галаве? (Каса).

  4. Якія літары ў беларускай мове заўсёды пішуцца пад націскам? (о,ё)

  5. Якую соль нельга дабавіць у ежу? (нота – соль).

  6. Як называюцца старажытныя народныя аповеды пра паходжанне свету, жыццё прыроды і чалавека? (Міфы).

  7. Лірычны твор, пакладзены на музыку? (Песня).

  8. Гаршчок разумны, хоць сем дзірак мае. (Галава)

  9. Якая рака цячэ ў роце? (Дзясна).

  10. Якую частку слова заўсёды знойдзеш у зямлі? (Корань).


1. Конкурс “ Спрыт, знаходлівасць і розум”

Перада мною ляжаць паветраныя шарыкі, унутры якіх – запіска з заданнем. Для таго, каб дастаць заданне, неабходна да такой ступені надзьмуць шарык, каб ён лопнуў. Каманда, якая здабудзе лісток з заданнем і выканае яго першай і правільна, будзе пераможцай.

Заданне: падбярыце да рускіх слоў беларускія адпаведнікі:

соревнования, хозяйничать, земляника, радуга, глагол, книжный магазин.




2.Конкурс “Словы-змейкі” (пад музыку)

Умовы гэтага конкурсу такія: Усе удзельнікі выходзяць да дошкі і выстраіваіцесь адзін за адным. Па камандзе першы член каманды пераварочвае ліст прыдумвае і запісвае слова, што пачынаецца з апошняй літары папярэдняга (словы не павінны паўтарацца). Даецца на конкурс 2 хвіліны. Пераможа тая каманда, якае складзе даўжэйшую змейку.


Слова журы


3 .Конкурс “Аматары беларускага фальклору”

У мяне ёсць 2 канверты, аднак лістоў у іх няма. У канвертах знаходзяцца вядомыя беларускія прыказкі. Праўда, нейкі маленькі шкоднік пажартаваў і разрэзаў прыказкі напалам, а пасля яшчэ і ўсё пераблытаў. Але я думаю, для нас гэта не праблема.

Заданне: за 3 хвіліны ўзнавіць як мага больш беларускіх прыказак. А іх тут схавана роўна 10.

  1. Са свайго языка спусціш –/ на чужым не зловіш.

  2. Слухай многа, /а гавары мала.

  3. У добрую часіну сказаць,/ а ў ліхую прамаўчаць.

  4. Адною рукою/ і вузла не завяжаш.

  5. Дзе розумам не дайду, /дык у кніжцы знайду.

  6. Новых сяброў нажывай, /але старых не забывай.

  7. Ладзь калёсы зімой, /а сані летам.

  8. Лепей мець вераб’я ў руцэ,/ чым арла на суку.

  9. Не раскусіўшы арэх, /зерня не з’ясі.

  10. Госць на парог – /гаспадыня за пірог.


Выкладчык: Давайце адпачнем і паслухаем цікавыя звесткі пра беларускую мову.


4 .Конкурс “Цікава ведаць”

На дошцы вывешваюцца словы.Навучэнцы па чарзе выбіраюць любое з іх. Выкладчык прапануе заданне з выбраным словам. Калі ўдзельнік не ведае адказ, то яму дапамагаюць гледачы.

Кірыліца. Колькі літар было ў кірыліцы? (43, 24 – запазычаныя, 19 – увялі Кірыл і мяфодзій)

Рыфма. Як называюцца словы, што рыфмуюцца ў гэтых радках?

Сябе паводзіў вельмі бойка,

Ды ўцёк, як пачалася бойка. (Амонімы)

Свята. Гэтае народнае свята заканчвае зіму і сустракае вясну. Асноўнымі стравамі з’яўляюцца малочныя. А ганаровае месца займаюць бліны з рознай мукі. (Масленіца)

Пісьмо. Як называўся адзін з відаў пісьма, якім валодалі жрацы? Найбольш захавалася гэтае пісьмо ў Кітаі. (Іерогліфы)

Помнік. Якой літары беларускага алфавіта пастаўлены помнік і дзе? (Літары Ў, у Полацку)

Кніга. Якія кнігі перакладаў на беларускую мову Францыск Скарына? (Бібліі)

Лагагрыф. Гэта загадка, дзе патрэбна ўставіць ці выкінуць літару. Адгадайце лагагрыф.

Я расту ў шырокім полі, -

Кветачкі блакітныя,

К прыставіш, - і міжволі

Стану дрэвам пышным я.

(Лён – клён)

Алфавіт. Назавіце 28 літару беларускага алфавіта. (Ы)

Птушка. Апавяданне Уладзіміра Дубоўкі называецца “Дзядуля размаўляе з бацянамі”.

Хто такія бацяны? (Буслы.)

Звычаі і абрады. Гэта рэч у народных звычаях і абрадах раней займала важнае месца. Пра якую рэч ідзе размова? На Вадохрышча ўпрыгожвалі ледзяны крыж, на Сёмуху ахвяравалі бярозе, на зажынках ахіналі сноп у куце хаты. (ручнік)

Бархатны сезон. Якія два месяцы на паўднёвым курорце называюцца “бархатным сезонам”? (верасень, катрычнік)

Колер. Які гэта колер – ультрамарын? (Ярка-сіні)

Вядучы:

Адкажыце ў пісьмовай форме, чаго жадаюць беларусы, калі выкарыстоўваюць наступныя выразы.

Выраз

Адказ

1. Дай божа, каб усё было гожа, а што не гожа – не дай божа.


2. Каб дзяды не ведалі бяды, а ўнукі – мукі.


3. Дай бог чутае бачыць.

.

4. Каб было і ў місцы, і ў калысцы.


5. Каб пра вас хвала па ўсім свеце гула.


6. Хай яно на сухі лес.


Выкладчык :

Вось і закончылася наша гульня. А хто стаў пераможцам нам раскажа наша паважанае журы.(Падвядзенне вынікаў).

Да новых сустрэч!







Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!