Раённы конкурс настаўнікаў
па беларускай мове і літаратуры
“Мой лепшы ўрок”
Распрацоўка плана-канспекта ўрока ў 7 “Б” класе па беларускай літаратуры
Дзмітрэнка Алена Васільеўна настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г. Буда-Кашалёва”
2019
Урок па беларускай літаратуры ў 7 класе
Тэма:Якуб Колас. «Ручэй»
Мэта ўрока: развіццё вопыту эмацыйна-каштоўнаснага стаўлення да мастацтва і фарміраванне метапрадметных уменняў і асобасных кампетэнцый на мастацкім матэрыяле дадзенага ўрока.
Мэта першага ўрока: пазнаёміць з уступным артыкулам да раздзела «У вершах і ў прозе»; развіваць здольнасць адклікацца на паэтычнае ўспрыманне свету, якое выяўляецца праз прыёмы і сродкі мастацкай выразнасці; вучыць заўважаць дэталі і перадаваць іх, выкарыстоўваючы прыём вуснага малявання; пашыраць слоўнікавы запас вучняў; падрыхтаваць да завучвання верша на памяць.
Абсталяванне: запіс песні «Ручэй» А. Чуркіна або «Мой родны кут» I. Лучанка.
Шышкін славіцца тым, што ён можа вельмі рэалістычна адлюстраваць усе маленькія і на першы погляд нязначныя ўчасткі роднай зямлі. Па найменшым мазкам майстры, адразу становіцца ясна, што мастак не ў стане ўявіць сябе без роднай Расеі. "Ручай у лесе» быццам жывы на палатне, здаецца можна нават пачуць, як спяваюць птушкі, і шуміць Гай.
Перад гледачом паўстае прыгожы сасновы бор, па якім бяжыць ручай. Вакол яго стаяць хвоі. Відаць, што некаторыя хвоі ўжо вельмі старыя і выглядаюць, як нейкія волаты, іх галінкі раскінутыя ў бакі, але на іх не маецца ні адзінай іголкі.
Нягледзячы на гэта, яны да гэтага часу вялікія і моцныя. Далей глядач звяртае ўвагу, на побач стаяць, зусім яшчэ маладзенькія хвоі, якія быццам бы просяць грозных волатаў пацясніцца і даць месца бліжэй да жывога і імклівага раўчука.
Натуральна, ручай з'яўляецца галоўным на гэтай карціне і займае цэнтральнае месца ў экспазіцыі. Кожны яго паварот і гульня святлом, прамаляваныя з максімальнай дакладнасцю. Таксама варта звярнуць увагу на тое, як прамаляваныя кожная травінка, што імкнецца схіліцца да вады і якія цягнуцца ўверх.
Але ці варта казаць, што і жыццё ручая ў лесе не можа пахваліцца сваёй лёгкасцю, Бо дарогу гэтаму вясёламу і дынамічнаму ручайку, перагарадзілі камяні. Менавіта таму, яму даводзіцца шукаць іншы шлях, каб дабрацца да рэчкі або возера.
Палатно дзіўна абыгрывае гульню цені і святла. Нягледзячы на тое, што ручай, разам з лесам знаходзяцца ў цені на пярэднім плане палатна. На заднім, яны цалкам азораны яркім сонечным святлом. Таксама варта звярнуць увагу і на светлую паляну, а паміж дрэў, можна адрозніць блакітнае неба.
Шышкін ў гэты раз стварыў сапраўды казачны пейзаж, які можа падысці да вялікай колькасці рускіх казак. Таго і глядзі, хатка на курыных ножках з'явіцца.
http://opisanie-kartin.com/opisanie-kartiny-ivana-shishkina-ruchej-v-lesu/Пачынаем урок абагульняльным пытаннем:
♦ -На што была скіравана ўвага пры вывучэнні твораў I раздзела, аб'яднаных агульнай назвай «Чарадзейная сіла мастацтва»?
Вучні адкажуць, што на папярэдніх уроках высвятлялі асаблівасці літаратуры як віду мастацтва.
Настаўнік коратка спыніцца на двух відах твораў - паэзіі і прозе, якія разам складаюць мастацкую літаратуру.
♦ -Прачытайце ўступны артыкул да раздзела «У вершах і ў прозе», звярніце ўвагу на яго назву і паспрабуйце вызначыць, якую задачу ставяць перад намі аўтары падручніка.
Сямікласнікі (пры дапамозе настаўніка) павінны адказаць, што далейшае ўвядзенне ў спецыфіку мастацкай літаратуры працягнецца на параўнальным аналізе (разглядзе) двух асноўных відаў літаратуры - паэзіі і прозы. Гэта значыць, што будуць разглядацца падобныя па тэме творы ў вершах і ў прозе (што і падказвае назва раздзела). Блізкія ідэйна-тэматычна творы будуць параўноўвацца для вызначэння асаблівасцей кожнага з відаў.
♦ Адкажыце на пытанні да ўступнага артыкула (с. 39).
Абагульніўшы выказванні вучняў, настаўнік
-Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з вершам Якуба Коласа "Ручэй", паглядзім, як апісвае яго аўтар у паэтычным (вершаваным) творы, каб на наступным уроку параўнаць з апісаннем той жа з'явы ў прозе».
Каб перажыць тыя ж пачуцці, што і сам творца, ці максімальна да іх набліжаныя, вучні павінны ўяўляць асобу аўтара і напісаныя ім творы. Успрыманне павінна быць падрыхтавана. Таму звернемся да творчасці Якуба Коласа, каб абагульніць звесткі пра яго і падрыхтаваць успрыманне верша «Ручэй».
-Прыгадайце твор Якуба Коласа, дзе галоўны герой надзвычай уражлівы і чуллівы ва ўспрыманні прыроды. Назавіце імя гэтага хлопчыка. («У яго быў свет цікавы...», Сымонка.)
-Узнавіце па памяці радкі гэтага твора.
-Пералічыце іншыя творы пісьменніка, вывучаныя ў папярэдніх класах ці прачытаныя самастойна.
-Прыгадайце звесткі з біяграфіі пісьменніка: што спрыяла развіццю яго назіральнасці, выхоўвала любоў да прыроды?
♦ -Назавіце імёны родных, чый уплыў на фарміраванне эмацыянальнай чуйнасці Костуся быў найбольш моцным.
Абагульненне павінны зрабіць вучні (калі трэба - пры дапамозе настаўніка): толькі чалавек, надзелены прыроднай здольнасцю і паэтычным майстэрствам, які сам умее заўважаць прыгажосць, можа перадаць яе ў сваіх творах.
Настаўнік адзначыць, што на дадзеным уроку ёсць магчымасць яшчэ раз пераканацца ў паэтычным таленце Якуба Коласа, і прапануе звярнуцца да верша «Ручэй». Ад першаснага ўспрымання твора залежыць, закране ён душу ці пакіне абыякавым, таму твор чытае падрыхтаваны вучань або настаўнік. Да верша не давайце папярэдніх заданняў, вучні павінны ўслухоўвацца ў паэтычны тэкст, асэнсоўваць яго.
-Ці спадабаўся вам гэты верш? Якія пачуцці ён выклікаў?
-Якія вобразы, створаныя паэтам, здаліся вам найбольш цікавымі?
Вучні ўявяць схіленую над вадой вярбу; пышна-верхія кусты, якія глядзяцца, як у люстэрка, у ваду; зорку, што ўпотайкі, ноччу глядзіцца ў ручэй; схіленую над вадою траву, падобную на брыжы; і, безумоўна, сам срэбназвонны ручэй».
Наступнае пытанне будзе насіць агульны характар і пры неабходнасці можа быць разбіта на больш дробныя і канкрэтныя.
♦ -3 дапамогай якіх вобразна-выяўленчых сродкаў створаны гэтыя мастацкія вобразы?
а) Успомніце значэнне паняцця «эпітэт» (пры неабходнасці звярніцеся да слоўніка). Вызначце яго ролю ў вершы.
На ўроку павінна прагучаць, што эпітэт — мастацкае азначэнне (не абавязкова выражанае прыметнікам), якое вобразна характарызуе прадмет, чалавека або жыццёвую з'яву.
Вучні адзначаць, што дзякуючы эпітэтам ручэй не проста пераліваецца па каменьчыках, а гук яго падобны да звону срэбра (срэбразвонны), што смяецца ён гучным смехам, а спеў яго несціханы і густы. I на гэтым, часцей, пошук эпітэтаў спыняецца. Мэтазгодна, каб настаўнік сам звярнуў увагу на вобраз распешчанага ручая (жэўжык-пястун); вучням складана ўбачыць эпітэт, выражаны назоўнікам, як і прыслоўямі (ручэй сярдзіта бубніць і лагодна пяё).
б) -Знайдзіце і зачытайце ў вершы радкі, у якіх вобразы створаны з дапамогаю параўнання.
Як матулька, вярба
Хіліць голаў над ім
(Схіленая над ручаём вярба параўноўваецца з матулькай.)
I схіляе трава
Над ім пасмы-брыжы.
в) -Знайдзіце ў вершы і вызначце ролю ўвасаблення.
А ён, жэўжык-пястун,
Гучным смехам дрыжыць.
Акцэнтуйце ўвагу вучняў на тым, што аўтар звяртаецца да прыёму ўвасаблення не толькі дзеля таго, каб стварыць пейзажны малюнак. У гэтых радках адчуваюцца і аўтарскія адносіны да створанага вобраза.
Настаўнік яшчэ раз звяртае ўвагу на тое, што вобразна-выяўленчыя сродкі дапамагаюць паэту стварыць прыгожую карціну прыроды і выявіць сваё захапленне ёю.
♦ -Якім бачыць паэт ручаёк? Давайце паспрабуем яго ахарактарызаваць. Але зробім гэта наступным чынам. Я называю рысы, а вы радкамі з тэксту абгрунтоўваеце маю думку.
а) Ён вясёлы і гарэзлівы:
«А ён, жэўжык-пястун
Гучным смехам дрыжыць».
б) Ён пяшчотны і ласкавы:
«Як матулька, вярба
Хіліць голаў над ім.
в) Ён сумны і журботны:
«I хмурынка не раз
Зазірне ў ручаёк».
♦ -Як бы вы вызначылі адносіны паэта-мастака да таго, пра што ён піша?
3 мэтай больш глыбокага ўвядзення вучняў у пэўны пачуццёвы стан варта было б даць праслухаць песню М. Чуркіна «Ручэй» на словы гэтага ж верша або песню I. Лучанка «Мой родны кут».
-Ці спадабалася вам песня? Якія пачуцці яна абудзіла ў вас?
-Параўнайце сваё ўражанне ад гэтых двух твораў - верша і песні.
Вучні адзначаць, што верш і песня прасякнуты глыбокім пачуццём бязмежнай любові да сваёй зямлі, да роднай прыроды. Адчуваецца, што і паэт, і кампазітар вельмі любяць сваю зямлю. I разам з імі нельга не дзівіцца, не захапляцца, як хораша і слаўна вакол нас. Мастакі прымушаюць заўважаць тое незвычайнае ў прыродзе, нашто ў паўсядзённым жыцці мы не звяртаем ўвагі, а дзякуючы іх таленту адкрываем для сябе.
-Калі б вы валодалі здольнасцю перадаць напісанае Якубам Коласам у карціне, што б вы намалявалі? Якія фарбы пераважалі б на вашым палатне? Наколькі б адпавядаў ваш твор агульнаму настрою верша?
♦ -Як на вашу думку, ці складана было б перадаць тую асаблівую прыгажосць, якую раскрыў нам паэт у вершы «Ручэй», простым пераказам? Паспрабуйце зрабіць гэта самастойна, не карыстаючыся падручнікам.
Наступны этап урока – распрацоука партытуры мастацкага чытання.
-Звярніцеся да пытанняў 1-2 падручніка, адкажыце на іх.
Пры адказе вучняў на пытанне, для большай нагляднасці і ў якасці папярэднян работы над вызначэннем памеру верша можна прапанаваць схему першага чатырохрадкоўя:
_ _ _′│_ _ _′│
_ _ _′│_ _ _′│
_ _ _′│_ _ _′│
_ _ _′│_ _ _′│
Партытура выразнага чытання верша «Ручэй», распрацаваная А. А. Калядой у кнізе «Выразнае чытанне», выглядае так:
Між алешын, / кустоў,
Дзе пяе салавей,
I шуміць, / і грыміць
Срэбназвонны ручэй. //
Як матулька, / вярба
Хіліць голаў над ім, /
I глядзяцца кусты
Пышным верхам сваім. //
Абступаюць яго
Чараты, / асака,
Падыходзіць мурог
Да яго здаляка. //
Часам зорка ўначы
На яго кіне зрок, //
I хмурынка не раз
Зазірне ў ручаёк. //
I схіляе трава
Над ім пасмы-брыжы, /
А ён, / жэўжык-пястун, /
Гучным смехам дрыжыць. //
То заскочыць у гай, /
То курган абаўе, /
Дзе сярдзіта бубніць,
Дзе лагодна пяе. //
Люба слухаць той спеў,
Несціханы, / густы.
I пад песні яго
Адпачынеш і ты.
Апошні этап урока - выразнае чытанне верша.
Завяршыць урок можна разважаннем над пытаннем:
♦ Што, на вашу думку, дазволіла выкарыстаць у якасці эпіграфа словы Якуба Коласа з паэмы «Новая зямля»?
Дамашняе заданне. Перачытаць уступны артыкул. Верш «Ручэй» вывучыць на памяць. Прачытаць твор Тараса Хадкевіча «Крынічка».