Ядвігін Ш. Апавяданне “Дуб-дзядуля”
Уклад у развіццё літаратуры
1
. Ядвігін Ш. з’яўляецца аўтарам першага беларус камоўнага рамана ў нашай літаратуры (праўда, раман «Золата» няскончаны).
2. У творчасці Ядвігіна Ш. (апавяданнях-імпрэсіях) яскрава выявіліся рысы імпрэсіянізму: у апавяданнях выпадковае і прыватнае дамінуюць над галоў ным і агульным. У творах адлюстроўвалася не гісторыя, а імгненне, таму тэксты набывалі сэнсавую шматмернасць і трымаліся на недагаворанасці і намёках.
3. Пісьменнік узбагаціў скарбонку малых жанраў беларускай прозы (празаічныя байкі, алегарычныя, рэалістычныя, псіхалагічныя апавяданні, навелы).
4. Творчасць празаіка (разам з творчасцю Янкі Купалы, Якуба Коласа і інш.) адыграла значную ролю ў станаўленні беларускай літаратурнай мовы.
Апавяданне “Дуб-дзядуля”
Ядвігін Ш. напісаў апавяданне «Дубдзядуля» ў 1909 годзе. У гэтым алегарычным творы пісьменнік вы явіў сябе майстрам лірычнай прозы, злучыў фальклорныя і ўласныя аўтарскія прыёмы. Маналог Дубадзядулі, пошукі вады, падзеі да і пасля сну герояапавядальніка маюць глыбокі філасофскі сэнс, пададзены чытачу ў іншасказальнай форме. Праблема сэнсу і каштоўнасці чалавечага існавання — цэнтральная ў апавяданні. У алегарычнасімвалічным ключы
Ядвігін Ш. асвятляе цяжкае жыццё свайго сучасніка, найперш селяніна, спрабуе знайсці шляхі паляпшэння сітуацыі, гаворыць пра лёс усяго беларускага народа, падкрэслівае вялікае значэнне культуры і традыцый для будучыні. Пісьменнік сцвярджае веру ў новае, абапіраецца на нацыянальныя і агульначалавечыя каштоўнасці. Ядвігін Ш. звяртаецца да прыёму персаніфікацыі. Чалавечымі рысамі надзелены Дубдзядуля — характэрны для фальклору вобраз, які традыцыйна ўвасабляе мудрасць, моц, дабрыню, жыццёвую сілу, трываласць, даўгавечнасць, стойкасць. У старажытнасці існавала павер’е, што ў гэтым дрэве знаходзяцца душы памерлых продкаў.
Дуб-дзядуля эмацыянальна расказвае пра сваё жыццё апавядальніку ў яго снесімвале: «Ляцелі годы, як вашы ляцяць дні, — змяняліся вякі, як вашы годы, — а я стаяў і рос, рос і стаяў — крапчэў... Зрываліся не раз буры, — як пад тапа ром, шмат нашых клалася, але тыя, што аставаліся, — яшчэ вышэй падымаліся. Так вякі ішлі, аж мінула ўсё, — аж прыйшло і на тое, што з тутэйшых даўнейшых астаўся, як відзіш, адзін я». Сярод іншага дадзеная цытата — прыклад імкнення да паказу псіхалагічнага стану персанажаў. Дуб-дзядуля просіць герояапавядальніка паліць вадой свае «бедныя карэньчыкі». Аднак замест жывой вады, вобраз якой узнікае ў творы, узрушаны герой сутыкаецца з азёрамі поту, слёз і крыві, а так сама персаніфікаванымі вобразамі Працы, Бяды і Цярпення.
Твор мае выразную сувязь з такім жанрам, як прытча, што да зваляе гаварыць аб прытчавай аснове апавядання. Маналог Дуба, напрыклад, можа быць растлума чаны як павучальны. Дубдзядуля, прадстаўнік тутэйшых, трымаўся традыцый роднага краю, супраць стаяў нягодам, калі яго суседзі і сваякі загінулі. Дуб, які застаўся адзін, імкнуўся пакінуць пасля сябе новае пакаленне, што працягне справу продкаў і захавае бясцэнную спадчыну — Бацькаўшчыну. Дзеля гэ тага і неабходна апантана шукаць «жывую ваду» — сродак, які дапаможа ў гэтай справе.
Фінал твора сімвалічны. Пакуль апавядальнік спаў і ў сне шукаў такую патрэбную ваду, прайшла бура і паваліла Дуба-дзядулю. Але праз некалькі гадоў зпад яго «вылезлі» тры дубочкі. У гэтым бачацца спадзяванні аўтара на будучыню, вера ў перамогу новага над старым, дабра над злом, указанне на бясконцасць і цыклічнасць жыцця, у якім усё мае свой час, месца і сэнс.