Якуб Колас. Трылогія “На ростанях”: гісторыя напісання і праблематыка, аўтабіяграфізм твора.
У
клад у развіццё літаратуры
1. Якуб Колас — адна з ключавых асоб у гісторыі беларускай культуры. Яго літаратурная і навуковая дзейнасць істотна паўплывала на развіццё су часнай беларускай мовы. Пісьменнік пакінуў творы, якія ўжо не адным пакаленнем чытачоў прызнаюцца бясспрэчнай класікай.
2. Якуб Колас — стваральнік ліраэпічных паэм «Новая зямля» і «Сымон музыка», якія ўвайшлі ў залаты фонд айчыннай літаратуры. Некаторыя даследчыкі прылічваюць гэтыя паэмы да нацыянальнага эпасу беларусаў.
3. Пісьменнік узбагаціў беларускую лірыку вершамі («Ручэй», «Родныя вобразы», «Хмаркі», «На рэчцы зімою» і інш.), якія не страчваюць сваёй актуальнасці. Некаторыя з іх загучалі як песні: «Роднаму краю» (кампазітар Iгар Лучанок), «Каханне» (кампазітары Уладзімір Мулявін, Ігар Лучанок) і інш.
4. Народны пісьменнік паўплываў на развіццё як буйных, так і малых жанраў беларускай прозы (трылогія «На ростанях», зборнік «Казкі жыцця», апавяданні «Малады дубок», «Нёманаў дар» і інш.).
5. Якуб Колас — адзін са стваральнікаў методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры, аўтар кніг «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (1909) і «Методыка роднай мовы» (1926).
Трылогія “На ростанях”
Трылогія «На ростанях» складаецца з наступных частак: «У палескай глушы» (1921—1922), «У глыбі Па лесся» (1926—1927) і «На ростанях» (1948—1954) і мае цікавую творчую гісторыю.
Над трылогіяй аўтар працаваў больш за 30 гадоў з перапынкамі. Першыя яе дзве часткі лічацца аповесцямі, трэцяя называецца і аповесцю, і раманам. Мяркуецца, што задума гэтага твора з’явілася ў Якуба Коласа яшчэ падчас яго працы настаўнікам у палескай вёсцы Люсіна.
Як кніга аповесць «У палескай глушы» ўпершыню ўбачыла свет у Вільні ў 1923 годзе і была падпісана псеўданімам Тарас Гушча. У 1955 годзе трылогія «На ростанях» выйшла асобным выданнем. Аб’яднанне трох кніг не было механічным: іх знітоўвалі герой, падзеі і інш. Пры гэтым аўтар уносіў праўкі ў раней выдадзеныя часткі.
Трылогія «На ростанях» (ці асобныя яе часткі) перакладалася на замежныя мовы: балгарскую, харвацкую, нямецкую, польскую, ру мынскую, рускую, украінскую, чэшскую, эстонскую і інш. Па матывах трылогіі быў зняты мастацкі фільм «Першыя выпрабаван ні» (1960—1961, рэжысёр Уладзімір КоршСаблін, «Беларусьфільм», аўтары сцэнарыя: Аркадзь Куляшоў і Максім Лужанін), а Алесем Звона кам была напісана п’еса «Навальніца будзе».
Першая частка трылогіі расказвае аб прыездзе маладога настаўніка Андрэя Лабановіча ў глухую палескую вёску Цельшына. Ён знаёміцца з жыццём палешукоў, іх побытам, норавамі. Якуб Колас паказвае, як галоўны герой цешыцца з прыроды, шмат разважае, спрабуе разабрацца са сваімі думкамі, жаданнямі і парываннямі, падтрымлівае стасункі з сябрамі, сутыкаецца з мясцовай інтэлігенцыяй, калегамі, займаецца навучаннем дзяцей, перажывае розныя пачуцці. Адносна невялікая колькасць падзей кампенсуецца разгорнутым паказам душэўнага стану галоўнага героя, што робіць аповесць унутрана дынамічнай, прымушае чытача сачыць за духоўным развіццём персанажа, яго атачэннем. Падзеі, апісаныя ў першай частцы, адбываюцца прыкладна ў 1902—1904 гадах.
У другой частцы трылогіі – аповесці “У глыбі Палесся” – Андрэй Лабановіч уключаецца ў гра мадскае жыццё, прымае ўдзел у сялянскіх хваляваннях, узаемадзейнічае з падпольнай рэва люцыйнай арганізацыяй у Пінску. Дзеянне гэтай часткі адбываецца ў 1904—1905 гадах.
У трэцяй кнізе трылогіі аўтар знаёміць чытача з нелегальным настаўніцкім з’ездам, роллю ў ім Андрэя Лабановіча, рас кры вае рэ акцыю ўлад на гэта мерапрыемства. Выні камі такой актыўнасці Андрэя Лабановіча робяцца страта працы, жыццё на радзіме і ў Вільні, зва рот да літаратурнай дзейнасці, суд і турма. Трылогія «На ростанях» — аўтабіяграфічны твор, што падкрэсліваў і сам Якуб Колас. Вопыт работы пісьменніка ў школах на Палессі, яго грамадскапалітычная і культурная дзейнасць у 1900х гадах, суд і зняволенне — усё гэта паслужыла матэрыялам, які быў творча выкарыстаны аўтарам.