СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Янка Купала. Драмма "Раскіданнае гняздо"

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Янка Купала. Драмма "Раскіданнае гняздо"»

Янка Купала. Драма “Раскіданае гняздо”

Уклад у развіццё літаратуры

1. Янка Купала асэнсаваў і з вялікай мастацкай сілай увасобіў у слове трагедыю народа, якому адмаўлялі ў праве называцца нацыяй і мець дзяржаўнасць. А пясняр абвясціў гэта права, пішучы пра беларускі на род як пра цэласнасць.

2. Янка Купала абуджаў чалавечую годнасць сялян, ён заклікаў «людзьмі звацца» беларусаў, якія былі ўпэўнены, што нічога ў жыцці змяніць нельга. Паэт і вершамі, і ўласным прыкладам паказаў чытачам, што жыццё можна змяніць, калі прыкласці намаганні. Яго раннія нашаніўскія вершы займелі надзвычайны розгалас з прычыны агульнай рэвалюцыйнай сітуацыі ў Расійскай імперыі, у склад якой тады ўваходзіла тэрыторыя Беларусі.

3. Тэму сялянскага жыцця, якую Францішак Багушэвіч раскрываў на рэальна­побытавым узроўні, Янка Купала ўзняў да філасофскага абагульнення. З сялянскага паэта ён вырас у паэта нацыянальнага.

4. Янка Купала — апявальнік выключнага, таму сярод яго герояў шмат людзей надзвычайнага лёсу: да вядомых у літаратуры вобразаў беззямельнага, сіраты, жабрака ён дадаў рамантычныя вобразы бунтара, які паўстае супраць сацыяльных абставін, і апантанага чалавека, якога не разумее на род (паэма «Сон на кургане»).

5. Паэзія класіка надзвычай багатая ў эстэтычным плане: хоць па светаадчуванні Янка Купала — паэт­рамантык, у яго творах ёсць праявы не толькі рамантызму (верш «Цару неба й зямлі», паэма «Курган»), але і неарамантызму (паэма «Магіла льва»), і сімвалізму (верш «Паязджане», паэма «Адвечная песня»).

6. Як драматург Купала даў узоры драмы («Раскіданае гняздо»), камедыі («Паўлінка»), трагікамедыі («Тутэйшыя»). Распрацаваў новы для беларускай літаратуры жанр — драматычную паэму.

П'еса “Раскіданае гняздо”

«Раскіданае гняздо» — адзін з твораў беларускай літаратуры, які заключае ў сабе ідэю нашаніўскага адраджэння. Ад самага свайго выхаду ў свет і да нашага часу гэта п’еса прыцягвае ўвагу даследчыкаў, чытачоў і гледачоў. У чым жа загадка «Раскіданага гнязда»?

Твор мае сімвалічную назву і рэалістычны сюжэт. Максім Гарэцкі ў кнізе «Гісторыя беларускае літаратуры» адзначаў: «Змест для драмы аўтар узяў з рэальнага жыцця, але кож ны вобраз і кожную гутарку зрабіў сімвалічнымі». Раскіданае гняздо — гэта сімвал раскіданай Бацькаўшчыны, народнага раз’яднання. Да часу напісання п’есы Янка Купала ўжо звяртаўся да сімвалізму ў іншых творах (напрыклад, драматычная паэма «Сон на кургане»).

Пафас і змест п’есы. Асноўныя сюжэтныя лініі.

Найбольш верагодна, што ў аснове сюжэта ляжыць сямейная трагедыя роду Луцэвічаў: продкі Янкі Купалы таксама страцілі сваю зямлю. Адзін з заснавальнікаў беларускай філалогіі Яўхім Карскі адзначаў, што сюжэт «Раскіданага гнязда» «пераносіць нас у дарэвалюцыйны перыяд, калі дастаткова выразна выявіліся прычыны, якія выклікалі знакамітую ўспышку 1905 года і знайшлі падтрымку з часам галоўным чынам у нізах, з боку рабочага класа і сялянства: гэта — незадаволенасць зямельнымі адносінамі, беспрацоўем нізоў і парушэннем агульначалавечых адносін паміж асобамі рознага полу і грамадзянскага стану».

Падзеі ў творы пачынаюцца ўлетку 1905 года ў хаце Зяблікаў, а заканчваюцца ўвосень таго ж года на рэштках гэтай хаты — «раскіданага гнязда». Паніч, які прыехаў аднекуль з­за мяжы, пачынае праз суд зганяць сялян з зямлі, якой яны мелі права ка рыстацца, плоцячы пану аброк («чынш»).

Сярод асноўных праблем драмы — праблема зямлі і свабоды, магчымасці чалавека заявіць пра сябе як асобу, канфлікт пакаленняў. Твор мае ярка выражаны гуманістычны і сацыяльны пафас, філасофскі падтэкст.

Янка Купала паказаў сваіх герояў як вартых павагі людзей, «хоць і мужыкоў». Яны вызначаюцца сваёй высакароднасцю (Лявон), моцнымі пачуццямі (Марыля і яе дачка Зоська), выключнымі здольнасцямі да мастацтва (Данілка), уменнем пераконваць іншых (Старац і Незнаёмы). Усіх іх аб’ядноўвае настойлівасць і ўпартасць у дасягненні пастаўленай мэты. Паніч, разбэшчаны малады чалавек, які зняславіў Зоську, наадварот, не выглядае высакародным і супрацьпастаўляецца сялянам.

Сюжэтныя лініі «Раскіданага гнязда» звязаны з пошукамі ўласнай дарогі ў жыцці і рэпрэзентуюцца рознымі персанажамі. Лявон прадстаўляе самы тупіковы шлях: самагубства. Яно не вырашае праблему, а нараджае новыя. Старац прапануе выхад, які прымаецца абсалютнай большасцю Зяблікаў, — вандраваць па свеце. Незнаёмы кліча на Вялікі сход, шукаць сваю долю. Гэтай дарогай ідуць толькі Сымон і Зоська.

Які з гэтых трох шляхоў быў найбольш блізкім для самога драматурга? Адказ на гэта пытанне трэба шукаць у лірыцы. Янка Купала ў перыяд 1913—1918 гадоў пісаў вершы, у якіх узнік вобраз сходу («Калі пачнуць», «На сход», «У да­ ро зе», «Час!» і інш.).

Выяўленне аўтарскай пазіцыіі ў драматычным творы

Традыцыйна лічыцца, што лірыка з’яўляецца самым выразным спосабам аўтарскага самавыяўлення, другое месца займаюць эпічныя творы, а трэцяе — творы драматычныя.

Адным з дзейсных спосабаў выражэння аўтарскай пазіцыі ў старажытным тэатры быў хор, які заўсёды знаходзіўся на сцэне.

У часы панавання класіцызму функцыю хору перанялі акцёрырэзанёры, якія не прымалі непасрэднага ўдзелу ў ходзе п’есы, аднак каментавалі дзеянне, давалі маральную ацэнку ўчынкам персанажаў, вучылі і настаўлялі іх.

Праз рэплікі дзейных асоб маглі раскрывацца не толькі характары персанажаў, але і гістарычны, сацыяльны, культурны падтэкст. Часам дыялогі выглядалі як эпічная размова, якая нагадвала хутчэй паведамленне гледачу, а не ўдзельнікам сцэнічнага дзеяння. Такія п’есы называліся эпічнымі.

З ХVII стагоддзя і да нашага часу драматургі паступова пазбаўляліся ад эпічнасці ў п’есах, усё часцей выкарыстоўвалі апасродкаваныя спосабы выяўлення аўтарскай пазіцыі, хаваючыся за маскамі сваіх персанажаў і свядома прапаноўваючы чытачу і гледачу своеасаблівую гульню «знайдзі мяне».

Тэарэтык літаратуры родам з Беларусі Барыс Корман спецыяльна займаўся пытаннем выяўлення аўтарскай пазіцыі ў п’есе. Паводле яго меркавання, у драме асноўнае значэнне маюць рэплікі персанажаў, якія выражаюць іх дзеянні, волевыяўленні, унутраную дынаміку характараў, а аповед, расказванне гісторыі (рэмаркі, лірычныя адступленні) успрымаюцца як другарадны элемент, які не мае такой высокай значнасці, як словы герояў. У драме няма вялікай колькасці сродкаў для перадачы думак і пачуццяў. У гэтым праяўляюцца яе абмежаванні. Часта драматург фіксуе асаблівасці паводзін герояў у рэмарках. У су вязі з гэтай спецыфікай драмы як роду літаратуры аўтар можа пе ра даваць сваю пазіцыю: 1) праз размяшчэнне і суадносіны частак; 2) праз маў ленне дзейных асоб.

Такім чынам, сучасныя літаратура знаўцы вылучаюць такія спосабы выяўлення аўтарскай пазіцыі ў драматычным творы: рэплікі, мо ву персанажаў і структур ную па будову п’есы. Акрамя таго, драматург выяўляе сябе праз рэ маркі, інструкцыі для рэжысёра, спіс дзейных асоб, іх імёны і характарыстыкі, назву твора. Аднак гэтыя інструменты не з’яўляюцца настолькі значнымі, як само дзеянне, дыялогі дзейных асоб і кампазіцыя.