Літаратурнае чытанне
2 клас
Тэма: Янка Журба “Пчолка”
Мэта: 1. Выпрацоўваць навык правільнага і выразнага чытання;
2. Фарміраваць уменні працы над творам;
3. Развіваць вуснае маўленне;
4. Выхоўваць любоў да прыроды.
Абсталяванне:
Падручнік “Літаратурнае чытанне”.
Карткі з малюнкамі пчалы.
Склады (размінка).
Фотаздымкі аграсядзібы.
Партрэт Янкі Журбы
Малюнак сонейка.
Тэст.
Мультымедыйная прэзентацыя
Ход урока
Арганізацыйны момант.
- Што пачулі вы?
Званок.
Гэта значыць?
Пачынаецца ўрок.
Вы гатовы працаваць, веды новыя пазнаць?
Мы гатовы працаваць, веды новыя пазнаць.
Значыць будзем працаваць і не будзем сумаваць.
Гукавая размінка.
па не сы ша ся ры
ня зу лі жа го це
ту да ца мі ва но
Чытанне складоў па парадку;
Чытанне складоў слупочкамі;
Чытанне складоў наадварот;
Чытанне складоў пад рытм.
Спяванне складоў пад мелодыю “Ёлачка”.
(На дошку вывешваецца малюнак сонейка.)
Праверка дамашняга задання
-Якое дамашняе заданне было зададзена?
-Чым па жанру з’яўляецца гэты твор? (Вершам)
-Аб якой птушцы ідзе гаворка ў тэксце? (Шпаку)
- Якую пару года апісаў паэт у вершы? (Вясну) Знайдзіце ў вершы і зачытайце.
Моўная размінка (На дошцы запісаны верш)
На лужочку на зялёным
Дружна, дружна пчолкі звоняць!
З-з-з! Ж-ж-ж!
З-з-з! Ж-ж-ж!
Там, дзе кветкі, там, дзе зёлкі,
Мёд збірае рупна пчолка.
З-з-з! Ж-ж-ж!
З-з-з! Ж-ж-ж!
Тлумачэнне слова “рупна” - заботливо
-Аб кім ідзе гаворка ў вершы? (Аб пчолцы)
-Што яна рабіла ? (Збірала мёд)
-Як вы думаеце чаму яна пачала яго збіраць? (таму што пачалася вясна)
Паўторнае чытанне верша вучнямі
Чытанне ў выглядзе скарагаворкі
Аб’яўленне тэмы і мэты ўрока.
- А каб здагадацца аб кім сёння будзе наш твор я вам прапаную гульню. “Чацвёрты лішні"
1) Шпак, ластаўка, верабей, пчала
2) Драўляны дом, шматпавярховы дом, дом, вулей
3) Малінавае варэнне, вішнёвае варэнне, абрыкосавае варэнне, мёд
ВУЛЕЙ ПЧАЛА МЁД
- Як вы здагадаліся? Аб кім сёння будзе наш твор? (Аб пчолах)
Што будзем сёння рабіць на ўроку? Выберыце менавіта тыя мэты, якія падыходяць да ўрока чытання. (дзеці выбіраюць мэты да ўроку і чытаюць хорам)
Чытаць
Бегаць 100 метраў
Слухаць
Разважаць
Прыгаць
Даказваць
Даследваць
Паведамленні вучняў.
Пчолы – гэта насякомыя. Іх называюць так таму, што на іх целе можна заўважыць “насечкі”. Ва ўсіх насякомых ёсць характэрная прыкмета – шэсць ног. Жывуць у вуллі, які змайстраваў для іх чалавек. Пчолы - вельмі працавітыя жывёлы. Адна пчала за дзень збірае нектар прыкладна з 7 тысяч розных кветак.
Меданосныя пчолы жывуць вялікімі семьямі ў вуллях. Адна пчаліная сямья – гэта пчаліная матка, некалькі трутняў і некалькі дзесяткаў тысяч працоўных пчол. Яны ўсё жыццё праводзяць у вельмі карыснай для чалавека працы.
У вуллях ёсць пчолы – стражніцы, пчолы – зборшчыцы мёду, пчолы прыёмшчыцы, ёсць нават пчолы – разведчыцы. Яны першымі даведваюцца, якія духмяныя меданосныя кветкі ўжо зацвілі. Калі пчолка – разведчыца вяртаецца ў вуллей з нектарам, яна быццам танцуе на сотах і расказвае астатнім пра новыя духмяныя кветкі.
А вы ведаеце, што даўным - даўно пчол называлі “божымі дагаджальніцамі”, што яны даюць не толькі духмяны і гаючы мёд, але і воск, з якога робяць царкоўныя свечкі.
Знаёмства з вершам.
- Сёння пазнаёмімся з творам Я. Журбы “Пчолка”.
- З творамі гэтага аўтара мы знаёміліся на папярэдніх уроках.
- Ён вельмі шмат напісаў твораў для дзяцей. Яго іменем названая дзіцячая бібліятэка ў Полацку.(паказваю фотаздымак пісьменніка).
- Прачытайце, як называецца верш?
- Аб кім на вашу думку пойдзе гаворка ў вершы?
- Паслухайце верш і адкажыце на пытанне: “Аб якой пары года ідзе гаворка ў вершы?” (чытаю, задаю паўторны раз пытанне) (Вясне)
- Паглядзіце на дошку, што вы бачыце? (Малюнкі з рознымі порамі года)
- Ці правільна яны размешчаныя?
- Размясціце поры года па парадку, пачынаючы з вясны.
Чытанне верша рэхам.
Адказы на пытанні.
У вершы сустрэліся такія словы: раздолле, шчырай, змярканне. Як вы іх разумееце?
Чаму пчолка выляцела ў поле?( таму што настала вясна і яна прачнулася ад зімовага сна).
Чытанне ланцужком.
Што збірала пчолка?
А на самай справе пчолкі збіраюць нектар. А потым з яго вырабляюць мёд.
Слоўнік: нектар – гэта салокі сок.
Якія віды мёду вам вядомы?
Фізкультмінутка (дзеці выконваюць рухі пад музыку)
Гульня “Віды мёду”
(на дошцы вісяць малюнкі раслін,на якіх пчолы збіраюць мёд. А вучні павінны ўтварыць назву мёду)
Ліпа – ліпавы мёд
Грэчка – грэчкавы мёд
Кветкі – кветкавы мёд
Паўторнае чытанне верша
- Якой паказана пчолка ў вершы? (працавітай)
- Знайдзіце ў вершы і зачытайце зчым параўноваецца пчолка?
- Давайце знойдзем і зачытаем у вершы радкі, якія характарызуюць пчолку?
На дошцы малюнак пчолкі.
Выберыце словы, якія характэрызуюць пчолку.
Лянівая
Працавітая
Сумная
Шчырая
Зялёная
Залатая
Паласатая
Калі яна пачынала працаваць?
Для кого яна збірала мёд?
Які настрой у вершы?
Гульня “Ажыві малюнак”
Паглядзіце на малюнак у падручніку, што вы там бачыце?
(Пчолак, траўку, кветкі, матылькоў г. д. )
-Якія гукі яны падаюць?
-Першы рад падае гукі пчолкі (ж-ж-ж).
-Другі – як лётаюць матылькі ( фью – фью – фью).
-Трэці – як шумяць лісточкі (ш-ш-ш).
- Першы і другі.
- Другі і трэці.
-А зараз усе разам.
Хвілінка для цікаўных.
14 жніўня, у першы дзень Успенскага посту - Мядовы Спас. Па старажытным звычаю вернікі прыносяць у храмы мёд для асвячэння. Традыцыя гэтая звязана са старажытным усталяваннем - першы ўраджай прыносіць Богу і толькі пасля гэтага спажываць самім. Як добрыя гаспадары, накрыўшы святочны стол, чакаюць прыходу гасцей, так і вернікі чакаюць царкоўнага блаславення на смакаванне мёду, тым больш, што мёд - адзін з самых смачных і карысных посных прадуктаў. Ён вельмі карысны для здароўя: нармалізуе працу шматлікіх унутраных органаў, паляпшае склад крыві, павышае імунітэт.
У гэты дзень у аграсядзібе “У залатой пчолкі”, што знаходзіцца ў вёсцы Старае Высокае, гулянне, свецяць мёд, гучаць песні, а гасцей частуюць мёдам.
Дэгустацыя мёду.
А вы ведаеце, што такое дэгустацыя?
Дэгустацыя - апрабаванне, ацэнка якасці ежы ці харчовага прадукту пры дапамозе густу (на колер, знешняй выгляд, пах).
Дзецям прапануюцца мёд:
Група – грэчкавы;
Група – ліпавы;
| Колер Знешняй выгляд Пах | Колер Знешняй выгляд Пах |
Праца над прыказкамі.
-Прачытайце,калі ласка прыказкі. Але вось не задача ў іх забраліся пчолкі.
-Як вы разумееце іх змест. Якія падыходзяць да нашага ўрока, а якія не?
Працавіты як пчолка.
Лянівая пчала.
Старанны як пчала.
Малая пчолка, але і тая працуе.
Пчолка маленькая, а мёду колькі наносіць.
Як вы думаеце, якая прыказка выказвае галоўную думку твора?
Замацаванне ўрока
Тэст
У вершы “Пчолка” Я. Журба ідзе гаворка аб пары года:
Пчолка жыве ў :
Пчала – гэта насякомае?
Гульня “Рэпарцёр”
Карэспандэнт класнай газеты “Сонейка” – Алісейка Дар’я і фотакарэспандэнт Флёрка Уладзімір хацелі б узяць інтэв’ю, калі ласка.
Чым па жанру з’яўляецца гэты твор? (вершам)
Як ён назваецца ?(“Пчолкі”)
Як называецца царкоўнае свята, калі свецяць мёд у царкве? ( пытанне для гасцей)
Для чаго можна выкарыстаць мёд?( для лячэння).
Што такое дэгустацыя? ( пытанне для гасцей)
Як назваецца аграсядзіба, якая знаходзіцца ў нашым раёне ?(“ У ЗАЛАТОЙ ПЧОЛКІ”).
Якая прыказка выказвае галоўную думку твора?
Які бывае мёд? ( пытанне для гасцей)
Аб чым раскажаце бацькам?
Дамашняе заданне
с. 60, падрыхтавацца да выразнага чытання.
17. Рэфлексія
- Паглядзіце, які цудоўны лужок з кветкамі. Чаго на ім не хапае? Давайце ажывім кветачкі пчолкамі.
- Мне вельмі спадабалася ваша праца на ўроку. Усім вам стаўлю высокія адзнакі.
А каб у нашых гасцей застаўся добры ўспамін пра нас, давайце падарым ім прыгажуняк пчолак.