СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Інтэрактыўныя метады, формы і прыёмы сумеснай дзейнасці настаўніка і вучняў пры падрыхтоўцы да алімпіяды па беарускай мове і літаратуры

Нажмите, чтобы узнать подробности

Інтэрактыўнае навучанне - перспектыўна накірунак дзейнасці.

Просмотр содержимого документа
«Інтэрактыўныя метады, формы і прыёмы сумеснай дзейнасці настаўніка і вучняў пры падрыхтоўцы да алімпіяды па беарускай мове і літаратуры»

ІНТЭРАКТЫЎНЫЯ МЕТАДЫ, ФОРМЫ І ПРЫЁМЫ СУМЕСНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НАСТАЎНІКА І ВУЧНЯЎ ПРЫ ПАДРЫХТОЎЦЫ ДА АЛІМПІЯДЫ ПА БЕАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ

Інтэрактыўнае навучанне — гэта спецыяльная форма арганізацыі пазнавальнай дзейнасці. Адна з мэт - стварэнне камфортных умоў навучання, такіх, пры якіх вучань будзе адчуваць сваю паспяховасць, сваю інтэлектуальную самастойнасць, што робіць прадуктыўным сам працэс навучання.

 Інтэрактыўны Inter» - гэта ўзаемны, «act» - дзейнічаць) – азначае ўзаемадзейнічаць, знаходзіцца ў рэжыме гутаркі, дыялогу з вучнямі.  У адрозненне ад актыўных метадаў, інтэрактыўныя арыентаваны на больш шырокае ўзаемадзеянне вучняў не толькі з настанікам, але і адзін з другім і на дамінаванні актыўнасці вучняў у працэсе навучання. Месца настаўніка зводзіцца да накірункаў дзейнасці вучняў на дасягненне мэты. Аснову падрыхтоўкі складаюць інтэрактыўныя практыкаванні і заданні, у ходзе выканання якіх вучань рыхтуецца да алімпіяды. Пры адсутнасці вучня на занятку я магу даслаць яго па электроннай пошце з тымі каментарамі, якія былі зроблены ў час выканання.

Слайд 1

Схематычна гэты можна адлюстраваць так:

Настаўнік



Вучань

Вучань

Задача настаўніка – у сістэме выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы ўсе спосабы навуковага спазнання: параўнанне і супастаўленне, аналіз і сінтэз, абагульненне і канкрэтызацыю, увесь час падтрымліваць цікавасць вучняў да адкрыццяў, памятаць, што неабходнай умовай для развіцця даследчай пазіцыі, вобразнага творчага мыслення з'яўляецца сістэматычнае ўскладненне навучальнай задачы ва ўмовах абмежавання дзяцей у часе.

Патрабаванні да інтэрактыўных методык


1. Узаемадзеянне;

2. практычнасць навучання;

3. рэалізацыя кампетэнтаснага падыходу;

4. магчымасць зносін на адлегласці;

5. апора на ўласны вопыт.



Сёння я вас пазнаёмлю з некаторымі інтэрактыўнымі формамі і прыёмамі работы, якія выкарыстоўваю ў сваёй педагагічнай практыцы.


Некаторыя інтэрактыўныя метады:

•        інтэрактыўныя гульні;

•        парная і групавая праца;

•        «дрэва рашэнняў»;

•        «мазгавы штурм»;

•        «агульная дыскусія»;

•        лекцыі;

•        славесныя асацыяцыі.


Разглядзім выкарыстанне інтэрактыўнай дошкі на розных этапах падрыхтоўкі да алімпіяды.

Для праверкі ведаў тэарэтычнага матэрыялу часта выкарыстоўваю анлайн-тэсціраванне, што значна эканоміць час. Сістэма інтэрактыўнага апытання дазваляе вывесці на экран і пытанне, і вынікі адказаў. Аднак, як паказвае практыка, лепш апытанне праводзіць дыстанцыйна, бо тэмп працы розны ў вучняў, правяраць у класе.


З мэтай замацавання ведаў прымяняю гатовыя схемы, алгарытмы, табліцы г.д., калі яны не выкарыстоўваліся на этапе тлумачэння новага матэрыялу на ўроку. У дадзеным выпадку на экран выводзіцца табліца з назвай тэмы, а вучні павінны дапрацаваць яе.

Напрыклад, “Правапіс суфікса –ск-“


Слайд 2


На этапе фарміравання ўменняў і навыкаў на дошку выводжу практыкаванні, якія патрабуюць ад вучняў пастаноўку націску, устаноўку літар, абазначэнне марфем, расстаноўку знакаў прыпынку, састаўленне схем сказаў, выпраўленне памылак, работу над памылкамі, выкананне тэставых заданняў і г.д., г.зн. у электронным выглядзе прадстаўляецца лінгвістычны матэрыял, у які вучні ўносяць дапаўненні або змяненні.

Слайд 3


Класіфікацыя – прыём, у якім ад вучняў патрабуецца размеркаваць (класіфікаваць) словы па групах, катэгорыях і г.д.

Слайд 4


Прыём «Правільна/няправільна»  заключаеца ў тым, што алімпіяднікі разглядаюць словазлучэнні на рускай мове і вызначаюць адным словам па-беларуску. Вызначыць лексічнае значэнне слова часам цяжка, таму трэба працаваць са слоўнікам І.Шкрабы, часам запамінаюць словы праз зрокавыя прэзентацыі. Размяжоўваць адназначныя і мнагазначныя словы, прамое і пераноснае значэнні слоў дапамагаюць слоўнікі, да якіх увесь час звяртаю дзяцей.

Слайд 5

Пошук суадносін – прыём, пры якім ад вучняў патрабуецца вызначыць суадносіны запазычанага слова або выразу па апісанню.


Слайд 6

Прыём “Карэктары” дапамагае знаходзіць і выпраўляць парушэнні норм беларускай літаратурнай мовы ў чужым маўленні, устанаўліваць прычыны парушэння норм, карыстацца стылістычнымі магчымасцямі лексікі і фразеалогіі – адно з цяжкіх заданняў, таму што слабы лексічны запас. Заўсёды выконваем заданні на выпраўленне памылак спачатку ў чужым, а потым і сваім.


Слайд 7

На этапе актывізацыі ведаў і навыкаў выкарыстоўваю прыём “Лічбавай дыктоўкі ці ланцужка”. Вучням прапаноўваецца лічбавы ланцужок па тэме “Правапіс спалучэнняў зычных”. Правільныя сцвярджэнні абазначаюцца знакам “1”, няправільныя - “0”. Яны павінны знайсці памылкі, патлумачыць іх, вызначыць у словах марфемы, адрозніваць спосабы ўтварэння слоў, валодаць словаўтваральнымі нормамі, ведаць лексічнае значэнне слова.

Слайд 8

Лічбавы дыктант

1. Сцвярджаю, што ў слове голасна канцавая літара а – канчатак.

2. Сцвярджаю, што ў слове носьбіт назіраецца працэс азванчэння глухога да звонкага.

3. Сцвярджаю, што ў дзеепрыметніку пафарбаваны суфікс –ан-.

4. Сцвярджаю, што слова занепакоены мае 2 прыстаўкі.

5. Сцвярджаю, што ў слове пакутваць дапушчана памылка.

6. Сцвярджаю, што назоўнік чырвань утварыўся бяссуфіксным спосабам ад дзеяслова чырванець.

7. Дзеяслоў затрымаць не мае канчатка.




Ранжыраванне – прыём інтэрактыўнага навучання, у якім ад вучняў патрабуецца разгледець рад сцверджанняў або паняццяў і вызначыць адносную важнасць або каштоўнасць кожнага з іх.

  1. Матывацыя;

  2. вызначыць спосаб утварэння;

  3. паставіць слова ў пачатковую форму;

  4. вызначыць часціну мову вытворнага слова;

  5. пошук базавага слова фармальным шляхам (спачатку шляхам адкідання апошняй словаўтваральнай марфемы).

Слайд 9


Умець карыстацца літаратуразнаўчымі крыніцамі і даведачнымі матэрыяламі (энцыклапедыямі, даведнікамі, слоўнікамі, інтэрнэт-рэсурсамі), вучыць параўноўваць літаратурныя творы з творамі жывапісу і мастацтва, суадносіць карціны з гісторыяй Беларусі – яшчэ адна з задач, пастаўленых перад сабой.

Пры паўтарэнні матэрыялу па літаратуры сярод  метадаў індывідуальнага навучання часта выкарыстоўваю такія, як «Дэбаты», «Займі пазіцыю», «Мазгавы штурм». 

Напрыклад, цяжка ўзгадаць літаратарам даты. Выкарыстоўваю сродак “Генератар слоў”. Можна ўзяць не больш як 7 слоў ці дат. Часам дапамагаюць зрокавыя малюнкі.

Слайд 10


Слайд 11


Слайд 12


Рэальная прастора

Віртуальная прастора

  1. Удумлівае чытанне

Паверхнаснае чытанне

  1. Эстэтычнае задавальенне

Зручна, бо можна карыстацца ў любы момант, не трэба насіць цяжкія кнігі

3. Заўсёды тольі дакладная інфармацыя, бо яна правяраецца спецыялістамі

Можна хутка знайсці адказ на пытанне, інфармацыю на пэўныя словы

  1. Індывідуальнасць кожнай кнігі

Інфармацыя горш запамінаецца

  1. Інфармацыя лепш успрымаецца

Экалагічнасць

  1. Пах лістоў кніг

Не патрабуе святла, можна чытаць нават ноччу

Магчымасць змяняць колер, шрыфы, памер

  1. Спадчына, якую пакінулі продкі

Можна рабіць зноскі,не псуючы кніг

  1. Друкаваныя кнігі можна калекцыяніраваць


  1. Большая канцэнтрацыя ўвагі

Меншая канцэнтрацыя ўвагі

  1. Удумлівае чытанне


Кагнетыўная ўвага

Такім чынам, выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання дазволіла мне павысіць матывацыю і пазнавальную актыўнасць алімпіяднікаў, наколькі будзе  якасным засваенне новых ведаў, наколькі ўдалося выклікаць у дзяцей інтарэс, творчы настрой, сяброўскія ўзаемаадносіны, рашаць дзецям. Падобныя прыёмы аказалі  матывуючае ўплыў і на мяня, паколькі дазваляюць захаваць працаздольнасць і добры настрой. Канечне, складанай задачай для мяне становіцца неабходнасць знаходзіцца ў баку, быць толькі улзельнікам, назіральнікам, а не ментарам.

Інтэрактыўнае навучанне – несумненна, цікавы, творчы накірунак нашай педагогікі. Інтэрактыўныя формы і прыёмы можна прымяняць на ўсіх этапах падрыхтоўкі. Многія з іх універсальныя, добра падыходзяць для многіх тэм, мяняецца толькі змест.


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!