СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Кандрат Крапіва

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Прэзентацыя "Кандрат Крапіва" змяшчае звесткі пра жыццё і творчасць пісьменніка, а таксама інфармацыю пра К.Крапіву як байкапісца. Вылучаны маралі найбольш пашыраных баек.

Просмотр содержимого документа
«Кандрат Крапіва»

Кандрат Крапіва Я ў мастацкім агародзе Толькі марная трава. А якая? Смех, дый годзе: Я – пякучка-крапіва. Я расту вось тут пад плотам І не так даўно ўзышла, А ўжо многім абармотам Рукі-ногі папякла... Хто сустрэўся быў са мною, Дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо, хто я: Я – пякучка-крапіва.

Кандрат Крапіва

Я ў мастацкім агародзе

Толькі марная трава.

А якая? Смех, дый годзе:

Я – пякучка-крапіва.

Я расту вось тут пад плотам

І не так даўно ўзышла,

А ўжо многім абармотам

Рукі-ногі папякла...

Хто сустрэўся быў са мною,

Дакрануўся раз ці два,

Дык той ведае ўжо, хто я:

Я – пякучка-крапіва.

Нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Сапраўднае прозвішча - Атраховіч. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе ў вёсцы Нізок, Уздзенскай народнай навучальні, 4-класнай гарадской навучальні ў Стоўбцах, з якой перавёўся ў такую ж навучальню ў Койданава (цяпер Дзяржынск). Пасля заканчэння (1913) здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Восенню 1914 г. атрымаў месца настаўніка ў пачатковай земскай школе ў вёсцы Мнішаны на Меншчыне. Адпрацаваў год і быў мабілізаваны ў армію. У сакавіку 1916 г. скончыў школу прапаршчыкаў. Удзедьнічаў у баях на Румынскім фронце. Як настаўнік у лютым 1918 г. Дэмабілізаваны /

Настаўнічаў у вёсцы Каменка на Ўздзеншчыне. У 1920-1923 гг. - камандзір у Чырвонай Арміі. З 1924 г. зноў настаўнічаў на Ўздзеншчыне ў пасёлку Астравок. У 1925 г. пераязджае ў Менск. Быў сябрам літаратурнага аб'яднання «Маладняк» (да 1926), потым «Узвышша». Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ (1930). Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце (1925-1926), загадчыкам аддзела ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» (1932-1936). Удзельнічаў у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), у савецка-фінляндскай вайне 1939-1940 гг. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавой газеце «За Савецкую Беларусь», у 1943-1945 гг. рэдагаваў сатырычную газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну».

У пасляваенныя гады - рэдактар часопіса «Вожык» (1945-1947), загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР (1947-1952), дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР (1952-1956). У 1946 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце I сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1956 - студзені 1982 гг. - віцэ-прэзідэнт АН БССР. Са студзеня 1982 г. па сакавік 1989 г. - вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Доктар філалагічных навук, акадэмік АН БССР. Неаднаразова абіраўся дэпутатам (1947-1990), старшынёй Вярхоўнага Савета БССР. Сябра СП СССР з 1934 г.

Што такое  байка ? Байка – невялікі алегарычны твор павучальна-гумарыстычнага ці сатырычнага характару.  Звычайна мае 2 часткі: сюжэт (апавяданне) мараль (выснова)  Эзоп – Лафантэн – Крылоў – Крапіва

Што такое байка ?

Байка – невялікі алегарычны твор

павучальна-гумарыстычнага

ці сатырычнага характару.

Звычайна мае 2 часткі:

  • сюжэт (апавяданне)
  • мараль (выснова)

Эзоп – Лафантэн – Крылоў – Крапіва

“ Дэкрэт ” Дэкрэты як у нас часамі  разбіраюць? Не разбяруцца, зловяць – чык, Тады й даводзь, што ты не бык.

Дэкрэт

Дэкрэты як у нас часамі

разбіраюць?

Не разбяруцца, зловяць – чык,

Тады й даводзь, што ты не бык.

“ Жаба ў каляіне” Пад кола, жаба, не падлазь. ................................................ Ці не такі ж кожнай жабы лёс, Што пнецца на хаду  кульнуць савецкі воз?

Жаба ў каляіне”

Пад кола, жаба, не падлазь.

................................................

Ці не такі ж кожнай жабы лёс,

Што пнецца на хаду

кульнуць савецкі воз?

“ Дзед і Баба” Ва ўстановах часам ёсць Вось такія “бабы”: Здэцца, робяць яны штось, Але справы – слабы. Ды такая не ўцячэ! Скажам ёй нарэшце: -- Мо без вас было б лягчэй? Паспрабуйце злезці!

Дзед і Баба”

Ва ўстановах часам ёсць

Вось такія “бабы”:

Здэцца, робяць яны штось,

Але справы – слабы.

Ды такая не ўцячэ!

Скажам ёй нарэшце:

-- Мо без вас было б лягчэй?

Паспрабуйце злезці!

“ Ганарысты Парсюк”  Бывае, праўда вочы коле... Парсюк не надта быў ахвочы Глядзецца праўдзе ў вочы.

“ Ганарысты Парсюк”

Бывае, праўда вочы коле...

Парсюк не надта быў ахвочы

Глядзецца праўдзе ў вочы.

“ Дыпламаваны Баран” Другі баран – ні “бэ”, ні “мя”, А любіць гучнае імя.

Дыпламаваны Баран”

Другі баран – ні “бэ”, ні “мя”,

А любіць гучнае імя.

Аднак жа, як свінню не кліч, Яе заўсёды выдасць лыч! Другі баран – ні “бэ”, ні “мя”, А любіць гучнае імя . Каб Сонца засланіць –  вушэй асліных мала. Да славы прагныя,  ды вузкія ў плячах.

Аднак жа, як свінню не кліч,

Яе заўсёды выдасць лыч!

Другі баран – ні “бэ”, ні “мя”,

А любіць гучнае імя .

Каб Сонца засланіць –

вушэй асліных мала.

Да славы прагныя,

ды вузкія ў плячах.