Тэма: Б. Сачанка “Хлеб” (3 клас)
Мэты:
Арганізаваць дзейнасць вучняў па азнаямленні з ідэйным зместам апавядання Б. Сачанкі “Хлеб”;
Стварыць умовы для развіцця навыку свядомага чытання, для пашырэння слоўнікавага запасу вучняў;
Садзейнічаць выхаванню беражлівых адносін да хлебу.
План:
1. Арганізацыя пачатку ўрока;
2. Праверка дамашняга задання;
3. Паведамленне тэмы і мэт;
4. Уступная гутарка;
5. Першаснае ўспрыманне;
6. Слоўнікавая праца;
7. Праверка першаснага ўспрымання;
8. Другаснае чытанне твора вучнямі;
9. Аналіз твора;
10. Падвядзенне вынікаў;
11. Дамашняе заданне.
Ход урока
1. Арганізацыя пачатку ўрока
- Добры дзень, сядайце.
2. Праверка дамашняга задання
- Дома вам неабходна было навучыцца выразна чытаць апавяданне “На вайне і не такое бывае”.
3. Паведамленне тэмы і мэт
- Ці мог хлапчык зрабіць па-другому?
-Чаму ён зрабіў так?
- Падумайце, ці бываюць выпадкі, што можна зрабіць не вельмі добра і пры гэтым з'яўляцца нядрэнным чалавекам?
- Вам, мабыць, цяжка адказаць на гэта пытанне, але так сапраўды бывае. Аб гэтым мы прачытаем у апавяданні Барыса Сачанкі «Хлеб» (с. 86-89).
4. Уступная гутарка
- Зараз мы можам купіць любы хлеб: чорны, белы, здобны. Можна выбраць любы: круглы або фармавы, жытні або пшанічны, з кменам, макам, арэхамі. Мы так прывыклі да мірнага жыцця, што не разумеем сапраўднай каштоўнасці хлеба. А ў вайну ён быў святыняй, сімвалам будучыні. У час вайны і пасля яе людзі бераглі кожны кавалачак хлеба, каб выжыць. Таму давайце прачытаем апавяданне і даведаемся пра цяжкае пасляваеннае жыццё.
5. Першаснае ўспрыманне
6. Слоўнікавая праца
- Якія словы былі вам незразумелыя?
Бюро даведак:
борзда — хутка;
неахайна — неакуратна;
капаніца — прылада для працы на агародзе;
пракаўтнуў — праглынуў;
абрус — кавалак тканіны, якой засцілаюць стол;
спакуса — тое, што выклікае неадольнае жаданне;
мроіўся — бачыўся, уяўляўся ў думках, сніўся;
схамянуцца — раптам успомніць аб чым-небудзь.
7. Праверка першаснага ўспрымання
- Ці спадабалася вам апавяданне?
+
- Чаму?
-Што закранула вас пры праслухоўванні апавядання?
8. Другаснае чытанне твора вучнямі.
9. Аналіз твора
- Хто галоўны герой?
- Пра каго яшчэ гаворыцца ў апавяданні?
- Калі адбываюцца падзеі?
- Знайдзіце радкі, у якіх гаворыцца пра цяжкае жыццё сям’і.
- Чаму маці падзяліла хлеб на дзве, а не на тры часткі?
- Што зрабіў хлопчык?
- Чаму яга не пакаралі?
- Чаму ўчынак галоўнага героя хвалюе яго ўсё жыцце?
- З якой мэтай Б. Сачанка расказаў гэтую гісторыю?
10. Падвядзенне вынікаў
- Часу вучыць гэтае апавяданне?
- Якая яго асноная думка?
11. Дамашняе заданне
- Дома вам неабходна навучыцца чытаць апавяданне выразна і адказаць на пытанні.