Тэма: Час дзеясловаў.
Мэты: 1) Стварыць умовы для азнакамення вуняў з часам дзеясловаў, вучыць вызначачаць час дзеясловаў па пытаннях;
2) Садзейнічаць развіццю мыслення, узбагачэння слоўнікавага запасу, граматычнага ладу маўлення навучэнцаў;
3) Спрыяць выхаванню гасціннасці, паважлівых адносін да сваякоў.
Ход урока:
Арганізацыя пачатку ўрока.
Прывітанне.
Праверка дамашняга задання.
-Вашым дамашнім заданнем было практыкаванне 183. Вам трэба было спісаць верш, устаўлячы патрэбныя літары.Таксама вам трэба было знайсці дзеясловы і вызначыць іх лік.
Хвілінка чыстапісання.
Кк, Ко, Ку, Кв, Ке, Кч
Кузьма Камянец Каспля (рака)
Кожны праўда знае, ды не кожны яе любіць.
Паведамленне тэмы і мэт урока.
-Для таго, каб даведацца, аб чым мы будзем гаварыць, спярша выканаем практыкаванне 184 на старонцы 105. Разгледзьце малюнкі. Прачытайце сказы. Якія сказы падыходзяць да кожнага з малюнкаў?
- У якіх сказах гаворыцца пра падзеі, якія адбываюцца зараз? Адбываліся раней? Адбудуцца пазней?
- Мы можам зрабіць выснову, што у розных сказах адбывабцца падзеі ў розны час. Мы сёння з вамі будзем гаварыць пра час дзеясловаў.
Вывучэнне новага матэрыяла.
Праца з правілам.
-Зараз прачытаем правіла, якое змешчана на старонцы 105 і потым вы адкажаце на пытанне, што абазначаюць дзеясловы цяперашняга часу, прошлага часу і будучага часу?
Праца з табліцай.
-Каб даведацца, на якія пытанні адказваюць дзеясловы цяперашняга часу, прошлага і будучага, разгледзім табліцы на старонцы 106.
Замацаванне вывучанага матэрыялу.
Практыкаванне 186, стар.106-107
-А зараз, каб замацаваць нашыя новыя веды, будзем выконваць практыкаванні. Паглядзіце на практыкаванне 186 на старонцы 106. Вам трэба змяніць дзеясловы па пытаннях і вызначыць іх час. Звярніце ўвагу на узор.
-Па чарзе кожны будзе выходзіць і выконваць практыкаванне, усе астатнія працуюць у сшытках.
Практыкаванне 187, стар.107.
-Зараз пераходзім да практыкавання 187, стар.107. Прачытайце тэкст. Знайдзіце дзеясловы і вусна пастаўуе да іх пытанні. У форме якога часу ўжыты ўсе дзеясловы ў тэксце?
Практыкаванне 188, стар.107.
-Дзеці, а што такое каламбур? Давайце прачытаем, што гэта такое на старонцы 107. Давайце зараз прачытаем каламбур з практыкавання 188. Давайце знойдзем у сказе дзеясловы і вызначым іх час. Якія словы дапамаглі стварыць каламбур? Спішыце каламбур у сшыткі, падкрэсліце дзеясловы і вызнычце іх час.
Падвядзенне вынікаў урока.
-Што новага вы ўзналі на ўроку?
-На якія пытанні адказваюць дзеясловы цяперашняга, прошлага і будучага часу?
Інструктаж па дамашняму заданню.
-Вашым дамашнім заданнем будзе практыкаванне 189 на старонцы 108. Вам трэба будзе прачытаць верш, адказаць на пытанні, спісаць гэты верш, знайсці дзеясловы, вусна паставіць да іх пытанні і вызначыцб іх час. І таксама выдзеленае слова пагорках вам трэба будзе разабраць па саставе.