Тэма: «Правапіс не з дзеясловамі»
Мэты:
1. Садзейнічаць знаёмству вучняў з правапісам не з дзеясловамі.
2. Спрыяць развіццю мысленне, узбагачаць слоўнік, развіваць граматычны лад маўлення навучэнцаў;
3. Стварыць умовы для выхавання акуратнасць пры пісьме ў сшытках.
Метадычнае абсталяванне: падручнік 3 клас 2 частка В. І. Свірыдзенка «Беларуская мова»,
План урока:
I. Арганізацыя пачатку ўрока
II. Праверка дамашняга задання (вусна, франтальна)
2.1 Актуалізацыя раней вывучаных ведаў (вусна, франтальна)
2.2 Практыкаванне 207, с. 118 (вусна, франтальна)
III. Хвілінка чыстапісання
IV. Паведамленне тэмы і мэт урока
V. Вывучэнне новага матэрыялу
5.1. Работа з правілам (вусна, франтальна)
5.2. Выконванне практыкавання 208 с. 119 (франтальна, пісьмова ў сшытках)
VI. Першаснае замацаванне ведаў
6.1. Выконванне практыкавання 209 с. 119 (пісьмова ў сшытках, франтальна)
6.2. Выконванне практыкавання 210 с.120 (пісьмова ў сшытках, франтальна)
6.3. Выконванне практыкавання 211 с.120 (вусна, франтальна)
VII. Падвядзенне вынікаў урока
VIII. Інструктаж па дамашнім заданні (практыкаванне 212 с.121)
Ход урока:
I. Арганізацыя пачатку ўрока
- Добры дзень.
– Што пачулі вы?
+ Званок.
- Гэта значыць?
+ Пачынаецца ўрок.
- Вы гатовы працаваць, нешта новае пазнаць?
+ Мы гатовы працаваць, нешта новае пазнаць.
- Значыць будзем працаваць і не будзем сумаваць.
II. Праверка дамашняга задання (вусна, франтальна)
2.1 Актуалізацыя раней вывучаных ведаў (вусна, франтальна)
- Што такое дзеяслоў?
- Як змяняецца дзеяслоў?
- Што абазначае дзеяслоў у множным ліку?
- Што абазначае дзеяслоў ў адзіночным ліку?
2.2 Практыкаванне 207, с. 118 (вусна, франтальна)
- Якое практыкаванне рабілі дома?
+ Практыкаванне 207.
Адзін вучаны чытае тэкст, які ў яго атрымаўся. Называе лік дзеясловаў, у дзеясловах прошлага часу называе род. Атрымлівае адзнаку.
III. Хвілінка чыстапісання
- Зараз я зачытаю вам словы, а вы вызначыце, якая ў іх прыстаўка.
Зберагаць, зварыць, зрэзаць.
- Якая прыстаўка?
+ Прыстаўка з.
- Чаму вы так вырашылі?
+ Таму што стаіць перад звонкім зычным гукам.
- Добра, прапішыце спалучэнне вялікай і малой літары з ў сшытак да канца радка.
- Запішыце на наступным радку словы: не чытае, прачытаў, будзе чытаць.
- Да якой часціны мовы адносяцца гэтыя словы?
+ Да дзеяслова.
- Вызначыце час дзеясловаў.
+ Не чытае – цяп.ч., прачытаў – пр.ч., будзе чытаць – буд.ч.
- Взярніце ўвагу на дзеяслоў не чытае. Як вы яго напісалі?
+ Асобна.
IV. Паведамленне тэмы і мэт урока
- Сёння на ўроку мы будзем вучыцца правільна запіваць не з дзеясловамі. Для таго, каб ў вас гэта атрымалася, вы павінны быць зважлівымі і актыўна працаваць.
V. Вывучэнне новага матэрыялу
5.1. Работа з правілам (вусна, франтальна)
- Прачытайце правіла на старонцы 119.
- Як пішацца не з дзеяловамі?
+ Не з дзеясловамі пішацца асобна.
- Паспрабуйце вывесці свре прыклады на гэтае правіла.
5.2. Выконванне практыкавання 208 с. 119 (франтальна, пісьмова ў сшытках)
- Прачытайце прыказкі ў практыкаванні 208. Як вы лічыце, чаму так гавораць.
Вучні тлумачаць значэнне прыказак.
- Спішыце прыказкі, падкрэсліце не разам з дзеясловамі.
- Давайце паспрабуем утварыць прыказкі без не.
- Ці змяніўся сэнс выказванняў?
+ Не, сэнс выказванняў не змяніўся.
- Гэта таму, што мы апусцілі не ў двух частках прыказак, а калі бы мы апусцілі толькі адно не, то прыказка змяніла бы свае значэнне.
Фізкультхвілінка.
VI. Першаснае замацаванне ведаў
6.1. Выконванне практыкавання 209 с. 119 (пісьмова ў сшытках, франтальна)
- Вось скора будуць летнія канікулы. Як вы лічыце, якія парады магчыма даць навучэнцам перад канікуламі. Паспрабуйце ўжываць слова не.
- Добра, а зараз у практыкаванні 209 давайце прачытаем, што раяць нам аўтары падручніка, якія яны даюць парады навучэнцам перад летнімі канікуламі.
Вучні чытаюць.
- Запішыце любыя дзве парады на выбар. Падкрэсліце не з дзеясловамі.
6.2. Выконванне практыкавання 210 с.120 (пісьмова ў сшытках, франтальна)
- А зараз я прапаную вам паспрабаваць адгадаць загадкі. Слухайце ўважліва.
Вучням зачытваюцца загадкі з практыкавання.
- Што гэта?
+ Вецер, цень.
- Зараз давайце спішам адну загадку з практыкавання 210.
- Знайдзіце дзеясловы, вызначыце іх час.
Вучні вусна вызначаюць час дзеясловаў.
6.3. Выконванне практыкавання 211 с.120 (вусна, франтальна)
- Ці помніце вы, што такое каламбур? Калі забылі паглядзіце на старонку 207.
- Давайце прачытаем каламбур, які змешчаны ў практыкаванні 211.
Вучні чытаюць.
- Як напішам слова не бойцеся?
+ Асобна.
- Знайдзіце дзеясловы, вызначыце іх лік, час.
VII. Падвядзенне вынікаў урока
- З якім правілам пазнаёміліся сёння на ўроку?
- Як ацэньваеце сваю працу на ўроку?
VIII. Інструктаж па дамашнім заданні (практыкаванне 212 с.121)