СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Канспект урока "Жывёлы лесу"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мэта: пашырыць і сістэматызаваць веды школьнікаў пра жывёл лесу, асаблівасці іх харчавання, паводзін, значэнне ў прыродзе; пра ўзаемасувязі паміж раслінамі і жывёламі;

            садзейнічаць развіццю цікавасці да вывучэння прыроды, умення працаваць самастойна з рознымі крыніцамі інфармацыі, творчых здольнасцей дзяцей;

            стварэнне ўмовы для фарміравання ў малодшых школьнікаў гуманнага стаўлення да ўсіх жывёл.

Просмотр содержимого документа
«канспект урока "Жывёлы лесу"»

Тэма: Жывёлы лесу


Мэта: пашырыць і сістэматызаваць веды школьнікаў пра жывёл лесу, асаблівасці іх харчавання, паводзін, значэнне ў прыродзе; пра ўзаемасувязі паміж раслінамі і жывёламі;

садзейнічаць развіццю цікавасці да вывучэння прыроды, умення працаваць самастойна з рознымі крыніцамі інфармацыі, творчых здольнасцей дзяцей;

стварэнне ўмовы для фарміравання ў малодшых школьнікаў гуманнага стаўлення да ўсіх жывёл.


Ход урока

1. Арганізацыйны момант.Псіхалагічны настрой.

- Дзеці , праверце калі ласка, ці ўсё ў вас падрыхтавана да ўрока?

Пачаць сённяшні ўрок мне хочацца са слоў В. Біянкі:

Увесь агромністы свет вакол мяне, нада мною і пада мной поўны нязведаных таямніц. І я буду яго адкрываць усе жыццё, таму што гэта самы цікавы і самы займальны занятак у свеце.

В.Біянкі

- Няхай гэтыя словы будуць дэвізам нашых урокаў.

- Каб сённяшні ўрок у нас атрымаўся паспяховым, давайце паспрабуем скласці формулу поспеху.

- Што нам неабходна для таго, каб дабіцца поспеху на ўроку?

( выказванні дзяцей)


Поспех = веды + увага + цярпенне + супрацоўніцтва


Пажаданне поспехаў на ўроку.( Я жадаю вам быць уважлівымі, цярплівымі, атрымаць новыя веды.)


2. Праверка дамашняга задання.

(Работа ў парах.)

-Дома вы рыхтавалі звесткі пра расліны лесу. Прымяняючы атрыманыя веды запоўніце кластэр « Расліны лесу».

Дэманстрацыя і праверка кластэраў.


3.Паведамленне новага матэрыялу.

1) Вызначэнне тэмы і мэты ўрока.

Мы з вамі ўжо слухалі як шуміць лес,як перагаворваюцца паміж сабою дрэвы, шапацяць травы… А зараз закрыйце вочкі і паслухайце іншыя гукі лесу.

- Чые гукі вы чулі?

-Як назваць адным словам усіх жыхароў лесу? ( жывёлы)

- Паглядзіце уважліва відэязапіс і сфармулюйце тэму ўрока.

(Дэманстрацыя відыязапісу змешанага лесу з выявамі жывёл)

- Якія мэты нашага ўрока? (Пазнаёміцца з… Значэнне ў прыродзе….Значэнне ў жыцці чалавека…)

( адкрываецца назва кластэра)


- Вы таксама разам са мной запаўняеце вашы кластэры.


ЖЫВЁЛЫ

ЛЕСУ


2) Актуалізацыя ведаў.

- Што вы ўжо ведаеце пра жывёл лесу?

( Дзеці дома рыхтуюць апісанне адной жывёлы. Клас павінен адгадаць гэту жывёлу, вызначыць да якой групы адносіцца.)

Якая жывёла, калі вораг схопіць яе за хвост, лёгка адкідае канец хваста? ( Яшчарка –паўзуны ) Але хвост – кладоўка пажыўных рэчываў. У раннім узросце ён не змяшчае вялікіх запасаў і лёгка аднаўляецца. У дарослым узросце страта хваста мае негатыўныя наступствы.Па-першае, пазванкі ў новым хвасце не аднаўляюцца і хвост ужо нельга будзе адкінуць пры небяспецы. Па-другое, аднаўленне хваста патрабуе вялікіх жыццёвых сіл. Па-трэцяе, хвост прызначаны не толькі для таго, каб яго адкідваць, ён сродак перамяшчэння.

Гэта жывёла самы магутны асілак.Яна можа цягнуць груз у 50 разоў большы за сябе? ( Мурашка – насякомыя)

Ростам з сабачку, мае чорна-белую поўсць, ногі кароткія, кіпцюры доўгія, жыве ў нары. есць карэнне, жаб, слізнякоў. Занесены ў Чырвону кнігу Рэспублікі Беларусь.(Барсук – звер)

Гэта вельмі прыгожая жывёла.Цела пакрыта пер'ем чорнага колеру, бровы чырвоныя,на крылах быццам люстэркі блішчаць. Зімой начуе закапаўшыся ў снег. (Цецярук – птушка)

- Якія групы жывёл можна сустрэць у лесе ?

( Пачынаем работу па складанню кластэра).


птушкі звяры

ГРУПЫ ЖЫВЁЛЫ

ЖЫВЁЛ ЛЕСУ


насякомыя паўзуны


- Як яны прыстасаваліся да жыцця ў лесе? ( Яны розныя па спосабу харчавання, утвараць ланцугі харчавання, лес з'яўляецца іх домам, сховішчам…)


3) Прыём «Чатыры вуглы»

( у чатырох вуглах змешчаны назвы: драпежнікі, раслінаедныя, усёедныя,насякомаедныя)

- У кожнага з дзяцей на парце ляжыць малюнак з выявай жывёлы, трэба размясціць яе ў патрэбным вуглу, свой выбар абгрунтаваць. Каму неабходна дапамога, той займае цэнтр класа.

Ідзе абмеркаванне. Дапаўняем кластэр.

насякомаедныя драпежнікі

ЖЫВЁЛЫ СПОСАБ

ЛЕСУ ХАРЧАВАННЯ раслінаедныя

усёедныя



Фізхвілінка “ Ветрык дуе”

4) Работа з падручнікам.

( работа ў парах)

Зараз я вам прапаную папрацаваць з падручнікам і пашырыць свае веды пра жывёл лесу.

1 пара : - Якая птушка перамяшчаецца па ствалах дрэў уніз галавой? Дзе яна селіцца? Размясці ў кластэры саву ( драпежнік) і дзятла (насякамаедны). ( с.53)

2 пара : - Якія звяры занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь? Чаму? Размясці ў кластэры барсука(усёедны) і зубра (раслінаедны). ( с. 54)

3 пара : - Апішыце лася. Ці ёсць у яго ворагі? Чаму? (с. 55)

Размясціце ў кластэры мядзведзя (усёедны) і лася ( раслінаедны) ?

4 пара : - Якіх звяроў называюць санітарамі прыроды? Чаму? ( с. 56) Размясціце ў кластэры ваўка (драпежнік) і рысь(драпежнік).

5 пара : - Як узаемазвязаны жывёлы і расліны лесу? ( с. 56-57)

Размясціце ў кластэры дзіка (раслінаедны) і мурашку (насякамаедныя).


Ідзе абмеркаванне . Папаўняем кластэр.

Фізхвілінка

А зараз мы з вамі адправімся адпачыць у лес. Закрыйце вочкі, разслабцеся.Уявіце, што мы бачым прыгожы сон: мы крочым па

сцяжынцы на якую свеціць сонейка. Як добра дыхаецца ў лесе! Уздыхнём глыбока. Ласкавае сонейка песціць нас, сагравае. Мы адчуваем яго цяпло. Нас радуюць спевы птушак. Паслухаем іх .

А зараз пачачаем галоўкай, адкрываем вочкі, пагулялі вочкамі ў «зайчыка»,» падуў ветрык» – памаргалі вочкамі, пацягнуліся, усміхнуліся, пажадайце поспеху.


5) Работа ў групах.

Заданне: складзі харчовыя ланцугі.

1 група: дзяцел, мурашка, насякомыя- шкоднікі, сасна.

2 група: мошкі, рапуха, вуж, вожык, ліса.



6) Прыём « Ці верыце вы?..». Адказы : « так» -- « +», « не» --«-» .

1) Ці верыце вы, што ў лесе жывуць толькі звяры і птушкі?

2) Ці праўды, што мядзведзі драпежнікі?

3) Ці верыце вы, што ўсе птушкі насякомаедныя?

4) Ці верыце вы, што ваўкі прыносяць карысць?

5) Ці праўда, што паляваць на звяроў можна калі хочаш?

6) Ці верыце вы, што зубр - самая вялікая жывёла Беларусі?

7) Ці праўда што, бегае па ствалу дрэва ўверх і ўніз каралёк?

8)Ці верыце вы,што жывёлы і звяры -- гэта адно і тое ж ?

9)Ці верыце вы,што барсукі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь?

10) Ці праўда, што ястрабы – санітары лесу?


Самаправерка і самааналіз работы. ( -, -, -, + ,- , + ,- , -, +, +.)


7. Падвядзенне вынікаў урока.

-Ацэньванне дзяцей.

- Вось і падышоў да канца наш урок. Вы добра папрацавалі і шмат цікавага даведаліся.Давайце яшчэ раз назавём тэму ўрока.


Рэфлексія.

Слова жывёлы прайшло праз увесь наш урок. Я прапаную вам скласці сінквейн « Жывёлы» ( работа ў групах)


Жывёлы. Раслінаедныя, драпежнікі.

Жывуць, размнажаюцца, кормяцца. Жывёлы – гэта частка прыроды.

Незамянімыя.



- А давайце ўспомнім, што нам дапамагло дабіцца поспеху?





Дадатковае заданне. « Паразважай»

1 група: Вядома,што там, дзе драпежнікаў становіцца менш, колькасць раслінаедных жывёл спачатку павялічваецца, а пасля памяншаецца. Чаму?

( Жывёлы пачынаюць хварэць.)


2 група: Што адбудзецца. калі высечы ўсе кусты, старыя дуплістыя дрэвы? (Зменшыцца колькасць жывёл, якія тут жывуць.)