Просмотр содержимого документа
«Кантрольная работа па тэме "Дзеяслоў"»
Кантрольная работа па тэме “ДЗЕЯСЛОЎ”
Варыянт 1
1. Выпішыце з прапанаваных слоў дзеясловы.
Белы, пабяліў, пабелка;
смешны, смяяцца, смех;
холад, халодны, пахаладала;
весяліцца, вясёлка, вясёлы.
2. Змяніце дзеясловы неазначальнай формы, запішыце іх у цяперашнім і будучым часе па ўзоры.
Узор: Чытаць – чытае, будзе чытаць.
Спяваць –
Маляваць –
Рашаць –
Ехаць –
3. Спішыце сказы. Падкрэсліце галоўныя члены. Абазначце час, асобу і лік дзеясловаў.
Зімой пад зялёнымі хвойкамі знойдуць прытулак птушкі. Ціхая восень навісае над апусцелымі лугамі.
4. Вызначце спражэнне дзеясловаў.
Гаворыш, паляціць, глядзіш, плаваюць, бушуе,несяце,служым, сядзяць.
5. Дзеясловы прошлага часу замяніце дзеясловамі цяперашняга часу. Запішыце новыя сказы. У дзеясловах выдзеліце канчатак і абазначце спражэнне. Падкрэсліце галоўныя члены сказа.
Каля ракі цвіла чырвоная канюшына. Яна звінела ад басавітага гулу чмялёў.
Варыянт 2
1. Выпішыце з прапанаваных слоў дзеясловы.
Зіма, перазімуем, зімовы;
бегавы, бег, бегчы;
зелянець, зялёны, зелень;
шум, зашумець, шумны.
2. Змяніце дзеясловы неазначальнай формы, запішыце іх у цяперашнім і будучым часе па ўзоры.
Узор: Чытаць – чытае, будзе чытаць.
Рыхтаваць –
Глядзець –
Месці –
Ісці –
3. Спішыце сказы. Падкрэсліце галоўные члены. Абазначце час, асобу і лік дзеясловаў.
Птушкі заўсёды селяцца каля людзей. Ранняя вясна дасць цяпло і весялосць усім.
4. Вызначце спражэнне дзеясловаў.
Ходзіш, назбіраюць, гуляем, пабяжыць, зімуе,лечыш, нясе, замаўчым.
5. Дзеясловы прошлага часу замяніце дзеясловамі цяперашняга часу. Запішыце новыя сказы. У дзеясловах выдзеліце канчатак і абазначце спражэнне. Падкрэсліце галоўныя члены сказа.
На палянцы расла прыгожая шыпшына. Сюды прыляталі працавітыя пчолы.