СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Кантрольная тэставая работа ў 9 класе па беларускай мове

Нажмите, чтобы узнать подробности

Падыходзіць для правядзення тэматычнага кантролю пасля вывучэння тэмы

Просмотр содержимого документа
«Кантрольная тэставая работа ў 9 класе па беларускай мове»

Кантрольная тэставая работа ў 9 кл.

1. Як называюць аднасастаўныя сказы з выказнікам, пры якім няма і не можа дзейніка.

А. Безасабовыя;

Б. Назыўныя;

В. Пэўна-асабовыя.

2. У якім сказе аснова складаецца з аднаго галоўнага члена?

1. Ніякім словам не заменіш шчырасць непадкупную вачэй.

2. Людскія сэрцы падуладны часу.

3. Адзначце нумары аднасастаўных сказаў.

1. Птушку пазнаюць па палёце.

2. Маці нікім не заменіш.

3. Пацягвала прыемным пахам палявой травы.

4. Сонейка ў вясеннім небе.

5. Надвячоркам пачало хмарыцца паволі.

6. Добрага здароўя!

7. Не люблю ўспамінаць учарашні дзень.

4.Выпішыце выказнік з безасабовага сказа, вызначце яго тып.

1. Цішыня вакол і прыгажосць.

2. Пахне ў хаце хлебам духмяным.

3. Не забыць нам ніколі родных.

4. Хату прыбралі па-святочнаму.

5. Адзначце дзеясловы, якія могуць быць у ролі выказніка ў пэўна-асабовых сказах.

  1. Нясіце.

  2. Пішы.

  3. Забыліся.

  4. Пастойце.

  5. Адкрываюць.

  6. Адвёз.

  7. Не знаем.

  8. Шэпчуцца.


6.Адзначце назыўныя сказы.

  1. Сонечнае, яснае ранне.

  2. Позняя восень.

  3. Ні душы.

  4. Світала.

  5. Багатае жыта...

  6. Гарачы поўдзень...

  7. Расці і прыгажэць зямлі любімай.

  8. Раніца на дзіва сонечная, звонкая.


7.Суаднясіце граматычныя формы дадзеных дзеясловаў з тыпамі выказнікавых аднасастаўных сказаў. А. — пэўна-асабовыя; Б. — няпэўна-асабовыя

  1. Працуюць

  2. Ведай

  3. Забыліся

  4. пішаце

  5. ідзём

  6. чытаю


8. Выпішыце нумары аднасастаўных абагульнена-асабовых сказаў.

  1. Салаўя песнямі не кормяць.

  2. У Асадчым бачылі чалавека вялікага сэрца і адкрытай душы.

  3. На нарыхтоўчы пункт прывезлі першыя тоны збожжа.

  4. Нават на вуліцах ліхтары запалілі.

  5. Добрага чалавека не перахваліш.

  6. Праўду ў кішэнь не схаваеш.
    9. Укажыце тыпы сказаў.

  1. Цішыня і вячэрняе сонца.

  2. Сіняе неба ўсё сонцам заліта.

  3. Пахне хмелем і дарожным пылам...

  4. Шчыры дзякуй!

  5. Ні гуку.

  6. У кузні два кавалі.

10.Адзначце няпоўныя сказы.

  1. Над ракой стаіць каліна, а над возерам - вярба.

  2. Майскае ранне на Дняпры, каля падножжа гары Чарнечай.

  3. Мы жылі як адна сям'я: Патапавы дзеці бавілі час у нас, мы у Патапавых.

  4. Заставы калматых елак - надзейныя сховы звяроў.

11. Выпішыце рэплікі, якія ўяўляюць сабой няпоўны сказ.

    • «Вы куды едзеце?» — «У поле». — «Чаго?» — «Бульбу баранаваць».

    • «Дык ты толькі зараз вяртаешся з горада?» — «Адтуль, браце!»

    • «Даўно працуеш на заводзе?» — «Тры гады».

12. Суаднясіце сказы з дадзенымі характарыстыкамі.

а) двухсастаўны, неразвіты, поўны

б) аднасастаўны, развіты

в) двухсастаўны, развіты, поўны

г) двухсастаўны, развіты, няпоўны

  1. Падымем самы шчыры тост за хараство Радзімы.

  2. Празрыста-сіняе неба над густа-сіняй зямлёй.

  3. Шчасце не мае сваёй меркі для ўсіх людзей на свеце.

  4. Канцэрт скончаны.

13. У якіх сказах неабходна паставіць працяжнік?

  1. На гэтым малюнку мастак намаляваў асенні сад, а на пярэднім плане клумбу.

  2. Кожная ява абавязкова шукае новай эры.

  3. У музеі партрэты бессмяротнага гарнізона, партыйныя і камсамольскія білеты, залітыя крывёю, баявая зброя.

  4. Я лісічак набраў каля сцежкі-вяртухі, што да хаты лісінай лагчынай вяла, падбярозавікаў пад бярозай-шаптухай, дзе капэла чмяліная пела, гула.

14. Колькі і якія знакі прыпынку неабходна паставіць у сказе?

а) тры коскі, чатыры працяжнікі;

б) тры коскі, тры працяжнікі.

У кожнай літаратуры ёсць свае незагойныя раны.

У рускай гэта Пушкін і Лермантаў у французскай Рэмбо ў венгерскай Пецёфі ў беларускай літаратуры Максім Багдановіч.

15. Матывуйце пастаноўку працяжніка ў сказах.

а) няпоўны сказ, на месцы прапушчанага выказніка

б) працяжнік паміж галоўнымі членамі сказа

1. Голас незнаёмага можа здзівіць, голас друга — на хвіліну спыніць, голас любай — сагрэць сонцам лета, голас маці — вярнуць з таго свету.

2.Аднойчы адчула маці, што ўжо скончылася дзяцінства яе белагаловага хлапчука і з ім — яе ўлада над сынам.

3. Якая асалода— жыць, знаць вартасць кожнае гадзіны, тым, што адкрыта, даражыць і адкрываць за дзівам дзіва.

4. Шчасце наша, наша мара і мэта — у разумным яднанні, як бы ні доўгім, як бы ні цяжкім быў шлях да гэтага.

16. Дайце поўную характарыстыку аднародным членам сказа, выбраўшы нумары адпаведных пунктаў.

  1. Адказваюць на адно і тое ж пытанне і з'яўляюцца аднолькавымі членамі сказа.

  2. Адносяцца да розных членаў сказа.

  3. Адносяцца да аднаго члена сказа.

  4. Раўнапраўныя ў адносінах адзін да аднаго.

  5. Адзін падпарадкаваны другому.

17. Выпішыце тыя члены сказаў, да якіх адносяцца аднародныя члены.

    • Жыццё і надзеі нясе вясна ўсім.

    • Пара веснавая ўзбудзіла ізноў лятункі аб шчасці, уцеху-любоў.

    • Кожная мурашка, кожны чмель бласлаўляе свежасць зеляніны.

    • Бульбу верасень капае, сее ў полі збажыну.

    • Снежань возіць з лесу дровы, на рацэ кладзе масты.

    • Лістапад услаў дубровы лісцем жоўтым, залатым.

18. Запішыце сінтаксічную ролю аднародных членаў сказа.

      1. Чалавек пачынаецца з першых пытанняў, з думкі, з уражанняў, здзіўлення і захаплення.

      2. Эмацыянальная чуйнасць— зарука і гарантыя пачатку развіцця духоўна багатай і творчай асобы.

19. Адзначце, у якім з прыкладаў адно з азначэнняў адносіцца не да слова, а да словазлучэння?

а) таямнічы, незразумелы выпадак;

б) шэры нябесны ястраб;

в) залацістая, падобная на зорачку кветка.

20. Вызначце сярод сказаў эліптычныя.

  1. Хмурны дзень.

  2. Па небе ходзяць дажджавыя хмары

  3. 3 аднаго боку дарогі лес, з другога — поле.

  4. Далёкія спевы недзе ў вясковай далечыні.

  5. Колькі кветак!

  6. Над полем воблака густога пылу.


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!