СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Каталіцкая капліца

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

 Матэрыял падрыхтаваны   для стварэння  апісання помнікаў гісторыі і культуры  рэгіёна школы

Просмотр содержимого документа
«Каталіцкая капліца»

КАТАЛІЦКАЯ КАПЛІЦА.


Беларусь была рэгіёнам, дзе на працягу стагоддзяў ядналіся творчыя сілы многіх народаў. Такое ўзаемаўзбагачэнне садзейнічала фар-

міраванню нацыянальнага каларыту беларускай архітэктуры, а таксама стварэнню твораў, якія мелі значную каштоўнасць ў мінулыя і ў нашы чысы.

Вельмі важнае значэнне ў даследванні культуры Беларусі надаецца вывучэнню асаблівасцей рэгіёнаў. Менавіта тут можна знайсці помнікі, якія спалучаюць у сабе канкрэтны стыль, і ў дадатак да гэтага суб'ектывізм майстра, які змог адлюстраваць свае пачуцці і перажыванні.

Сярод такіх помнікаў можна назваць і капліцу на каталіцкіх могілках, што знаходзіцца ў в. Гарадзечна. Яна пабудавана ў пачатку ХІХ ст. у стылі позняга класіцызму. Капліца мае прамавугольную форму. Галоўны фасад храма мае 2-х калонны порцік, над якім размяшчаецца паўкруглае акно, а знізу – галоўны ўваход. Сцены па ўсім перыметры апяразаны дарычным антаблементам і члянёнымі пілястрамі. Вокны прамавугольныя, невялікія.

Капліца належала князям Абламовічам. Першапачаткова гэта быў склеп з трыма захаваннямі. Затым на ім была пабудавана капліца, вакол якой пачалі хаваць простых людзей. А ў склепе працягвалі захаванне прадстаўнікоў гэтага роду.

У гады войн капліца не зведала разбурэнняў. Але з цягам часу прыйшла ў заняпад. І толькі дзесяць гадоў назад (у 2005 годзе) сіламі прыхажан-католікаў яна была адрэстаўрыраваная. Усяго ў сямейным склепе пахавана 15 прадстаўнікоў роду Абламовічаў.

У цяперашні час капліца адносіцца да каталіцкага прыходу г. Навагрудка. Дзейнічае толькі ў памінальныя дні. Помнік рэспубліканскага значэння.