СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Колас і Купала - песняры зямлі Беларускай!

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Колас і Купала - песняры зямлі Беларускай!»

Заўсёды з намі Колас і Купала

--- гучыць мелодыя беларускай народнай музыкі

 --- выходзяць вядучыя

1 вядучы: Ёсць людзі, якія прыходзяць на Зямлю як пасланцы нябёсаў і пакідаюць зорны след у вечнасці. Гэтыя людзі адзначаны Богам…

2 вядучы: З’яўленне на Зямлі ў адзін, 1882 год двух паэтаў — гэта Божы дар беларускаму люду.

           Янка Купала і Якуб Колас — выразнікі дум беларусаў, яны — вочы, вусны, словы простага чалавека.Іх творы, ян народныя, перадаваліся з вуснаў у вусны і былі настолькі зразумелыя, што кожны мог лічыць іх сваімі, расказанымі ад свайго імя.

***( на дошцы фотаздымкі паэтаў )

1 вядучы: Ужо больш за стагоддзе людзі захапляюцца чысцінёй, мілагучнасцю і непаўторнасцю паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Час не мае ўлады над іх творчасцю.

1 чытальнік: Мы павінны ведаць:

                       Песня загучала.

                        Жыў на свеце Колас,

                       Жыў Янка Купала.

Гонар яны мелі,

Нашы беды зналі.

Песні-сказы пелі,

Волю шанавалі.

                                 І цяпер па свеце

                               Думы іх лунаюць

                                На ўсёй планеце

                                Іх імёны знаюць.

Шануй іх імёны,

Беларус сучасны,

У краіне нашай —

Беларусі шчаснай.

                          Жыў на свеце Колас,

                         Жыў Янка Купала.

                         Чуеш ты іх голас?

                         Песня загучала!.

 

 

( фота з выявамі мясцін, дзе нарадзіўся Я. Купала )

 1 вядучы:  Нарадзіўся Янка Купала — Іван Дамінікавіч Луцэвіч — у ноч на Купалле 25 чэрвеня ( па новым стылі — 7 ліпеня ) 1882 года ў фальварку Вязынка. “ Тут прыгожа і міжволі пачынаеш разумець, што толькі на гэтай зямлі мог нарадзіцца чалавек з прыгожай душой” — пісаў У.Караткевіч

 

( фота: хата, у якой нарадзіўся Янка Купала )

 

2 вядучы:                        Вось тут, у хатцы простай, як сляза

І нарадзіўся некалі Купала.

  Ён нарадзіўся, каб пасля сказаць,

    Што Беларусь у свеце не прапала.


 1 вядучы: Гадаваўся Янка хлопчыкам дапытлівым і ўражлівым, ахвочым да навукі. Кожны дзень адкрываў хлопчыку новыя тайны і так хацелася хутчэй спасцігнуць іх!


2 вядучы: Свой псеўданім Янка Купала выбраў невыпадкова. Гэтым прозвішчам ён падкрэсліў імкненне сваёй дзейнасцю дапамагчы знайсці папараць-кветку, кветку шчасця абяздоленаму беларускаму люду.

 

1 вядучы:           А ён падрастаў, беларускі хлапчук,

                             З прачулай, гарачай душою,

                             І ўсё , што пабачыў, усё, што пачуў,

                            У сэрца ўбіраў маладое.

2 вядучы: Сястра Янкі Купалы Леакадзія Дамінікаўна Раманоўская, успамінала: “Ясь не меў часу чытаць удзень, бо трэба было працаваць па гаспадарцы.Чытаў увечары і ўночы. Чытаў пры лямпе, пры лучыне, на начлезе пры вогнішчы. Кніжцы ён аддаваў кожную вольную хвіліну. Што б ні рабіў, заўсёды пры сабе меў кніжку.

 

вядучы: Такім і быў ён, задуменны

Даступны і негаваркі ;

Увайшоў у дом, у круг сямейны,

Як уваходзяць сваякі.

вядучы: Народныя песні будзілі душу—

Тужлівыя, быццам шум бору….             

І сталі з дзяцінства знаёмы яму

Людская нядоля і гора.

У сэрцы гарачым успыхнуў агонь,

Цудоўная ліра зайграла:

Аб цяжкім уціску народа свайго

Узняў гнеўны голас Купала.

1 вядучы:   Пісаць вершы Янка Купала пачаў ужо дарослым чалавекам. Пісаў усюды.

 

2 вядучы:    Пра што б ні пісаў Янка Купала, яго слова заўсёды было звернута да народа, да тых,”хто церпіць без віны”, але мае свой гонар, імкнецца да свабоды і святла, ідзе змагацца за свае чалавечыя правы.

 

1  вядучы:  Паэт упэўнены, што Беларусь зойме пачэснае месца сярод народаў свету, пакажа сваю самабытнасць, годнасць, высокую духоўную культуру, таму Янка Купала стварыў цэлую галерэю высокамастацкіх твораў

2  вядучы: Многія вершы Янкі Купалы пакладзены на музыку, а творчасць сусветна вядомага ансамбля “Песняры”, заснаваная на паэзіі Янкі Купалы, склала адну з самых яркіх, цікавых з’яў нацыянальнай айчыннай культуры.

---- выконваюцца песні

 

1. вядучы:1912 год. Менавіта тады ўпершыню Янка Купала сустрэўся з Якубам Коласам.

2.вядучы: Іх многае збліжала: амаль адначасова яны прыйшлі ў літаратуру, на працягу многіх гадоў тварылі і сябравалі. Жыццёвыя шляхі гэтых выдатных пісьменнікаў таксама блізкія.

 

--- гучыць мелодыя “Мой родны кут”

****вядучыя змяняюцца

--- фота : радзіма Якуба Коласа

 

3. вядучы: Непаўторныя і цудоўныя краявіды: Ласток, Нёман, засценак Акінчыцы

4.вядучы: Сядзіба Альбуць, урочышча Смольня, вёска Мікалаеўшчына. Жыццё на ўлонні прыроды зацепліла ва ўражлівым сэрцы хлопчыка паэтычны агонь

 

3. вядучы:Дзіцячыя гады Якуба Коласа прайшлі ў Вандроўках. Бацьку паэта, які служыў лясніком у князя Радзівіла, часта пераводзілі з месца на месца, але гэта не перашкодзіла атрымаць Якубу Коласу адукацыю.

 

4. вядучы: Будучаму паэту было толькі 12 гадоў, калі ён ад бацькі атрымаў свой першы ганарар: сярэбраны рубель за верш “Вясна”

І зіма, як дым прапала!

Зелянее луг, ралля

Як ад болю ачуняла

Наша родная зямля.

 

3. вядучы: Колас — гэта хлеб, гэта само жыццё, гэта значыць, што жыццём сваім і творчасцю паэт заўсёды будзе трывала спалучаны з народам, з роднай зямлёй.


4. вядучы:Коласавы песні працы і нядолі, жальбы і пратэсту абуджалі ў беларусаў пачуццё ўласнай годнасці, клікалі не згаджацца з наканаваннем зла, хлусні, несправядлівасці.

 

3.вядучы: Якуб Колас вельмі любіў прыроду. Ніхто да яго не змог так тонка і глыбока ўвасобіць яе прыгажосць, раскрыць духоўную еднасць прыроды і чалавека.

 

 

4.вядучы: Шматгранны талент пісьменніка: паэт, празаік, драматург, публіцыст, вучоны, педагог-практык. Яго творы — праўдзівае адлюстраванне жыцця.

 

1.вядучы: 1912 год — першая сустрэча Якуба Коласа і Янкі Купалы. Жыў Якуб Колас на Нёмане, непадалёку ад вёскі Мікалаеўшчына.

 Неяк раней ён паслаў Купалу пісьмо, запрасіў у госці, апісаў маршрут. Пазней Іван Дамінікавіч не раз успамінаў сваё падарожжа са Стаўбцоў да Смольні. Дарога была блытаная і “ большай часцю праходзіла лесам з рознымі адгаліненнямі дарог і дарожак управа і ўлева. Сустрэча была цёплая і змястоўная.

 

2. вядучы:У 1912 годзе настаўнік Канстанцін Міцкевіч прыехаў з сям’ёй у Мінск. Янка Купала, які таксама не мала павандраваў, прыехаў сюды раней. З гэтага часу народныя паэты сустракаюцца надзвычай часта. Яны прысутнічаюць на розных нарадах, на сходах, прымаюць удзел у сесіях, вечарах, завітваюць адзін да аднаго ў госці, чытаюць вершы, іграюць у шахматы, спяваюць песні. Але нядоўгімі былі цёплыя сустрэчы.

 

3. вядучы: 1941 год. Вялікая Айчынная вайна. Спыніўся час, спынілася звычайная плынь жыцця з працай, з творчасцю, з маленькімі, але такімі каштоўнымі радасцямі…

 

4.вядучы : Беларусь была цалкам захоплена ворагам. Гэту трагедыю разам з усім народам перажывалі Янка Купала і Якуб Колас.

 

1 вядучы: Паэты сустрэліся ў Маскве, ахопленыя адным і тым жа клопатам напісаць зварот да беларускага народа. Гэты зварот да пакутнай беларускай зямлі, да яе жыхароў быў выпушчаны лістоўкамі.

 

1.чытальнік:                         О, каб я меў такія рукі,

                                              Зямля, абняў бы я цябе,

                                              Каб сцішыць гора тваё, мукі

                                              І сілу даць у барацьбе!

 

2.чытальнік:                       Партызаны, партызаны,

                                              Беларускія сыны!

                                              За няволю, за кайданы

                                              Рэжце гітлерцаў паганых,

                                              Каб не ўскрэслі век яны.

 1.      чытальнік:    Клічу вас я на пабеду,

                                Хай вам шчасцем свецяць дні,

                                Выразайце людаедаў,

                                Каб не стала іх і следу

                             На святой нашай зямлі.

 

2 чытальнік. Я ведаю – загояцца ўсе раны,

                         З пажарышч   край паўстане, расцвіце –

                         Ва ўсёй сваёй красе і паўнаце,

                         Наш верны шлях, ён з праўдай павянчаны.

1 –вядучы: Але не суджана было дажыць Янку Купалу да светлага дня Перамогі: 28 чэрвеня 1942 года паэт, незадоўга да свайго 60-гадовага юбілею, трагічна загінуў.

(фота:Партрэт Я.Купалы)

2 –вядучы: Не стала сябра, паплечніка Янкі Купалы. Якуб Колас з болем пісаў:

Спі, мой браце, спачывай –

Не забудзе цябе край.

Шмат сцежак з табою прайшлі мы,

Адзін пракладаючы след.

І слухалі голас радзімы,

Каб несці той голас у свет.

Спі, баяне, спачывай –

Не забудзе цябе край.

--- Гучыць песня “Спадчына”, 

1 –вядучы: Янка Купала… Якуб Колас…

Спадчына, якую пакінулі народныя песняры, неўміручая.

Яны – паэты-праметэі. Іх мастацтва сёння дапамагае нам

Вытрымаць цяжкасці і пераадолець трывогі, знайсці кожнаму

 свой шлях у жыцці. Яны – нашы сучаснікі, яны разам з намі.

2 –вядучы: Купала і Колас, вы нас гадавалі,

Вы звалі на волю

З цямноты, з прымусу,

Каб горда насілі імя беларуса;

Каб з ганьбай ніколі спіны не згіналі,

Каб  цвёрда за праўду з братамі стаялі,

Каб сонца над нашай Радзімаю ззяла,

І Колас нас клікаў, і клікаў Купала.

Не раз пагражалі вам чорныя краты ,

Ды песня ў дарозе нідзе не прыстала,

Дык дзякуй Вам, Колас,

Дык дзякуй, Купала!

(П.Броўка “Купала і Колас, вы нас гадавалі”)

****Гучыць песня “Спадчына”

****Вядучыя кладуць кветкі да партрэтаў

Хата Янкі Купалы

Песняры Зямлі Беларускай

Заўсёды з намі Колас і Купала





Радзіма Якуба Коласа






Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!