КлеянковаАлена Мікалаеўна,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Капачоўскі ВПК ДС –СШ”
Тэма. Колькі ёсць прафесій розных.
Мэта: фарміраванне ўмення падбіраць творы па пэўнай тэматыцы, паважлівага стаўлення да людзей розных прафесій і развіццё маральных якасцяў - працавітасці, адказнасці, добрасумленнасці.
Задачы: садзейнічаць фарміраванню ўяўленняў пра паняцце "прафесія"; умення бачыць, разумець, ацэньваць пачуцці і ўчынкі іншых, матываваць, тлумачыць свае меркаванні; садзейнічаць фарміраванню ў навучэнцаў актыўнага слоўнікавага запасу,ствараць умовы для развіцця мовы, пазнавальнай цікавасці да розных прафесій; выхаванню павагі і пашаны да чалавека-працаўніка, камунікатыўных навыкаў навучэнцаў; станоўчай эмацыйнай атмасферы ў класе.
Абсталяванне: карткі з заданнямі, карткі з выявамі людзей розных прафесій, фотаздымкі перадавікоў ААА СГЦ “Віхра”.
Ход урока
І. Арганізацыйны этап
Празвінеў званок.
Мы пачынаем наш урок.
Добры дзень! Добры час!
Рада бачыць усіх вас!
Зараз я скажу словы "Добрай раніцы ..." і назаву каго-небудзь з нашага класа. Тыя, каго я назаву, памахаюць мне рукой і скажуць “Добрай раніцы!” Згодны?
- Добрай раніцы ўсім дзяўчынкам! ...
- Добрай раніцы ўсім хлопчыкам! ...
- Добрай раніцы ўсім тым, хто сёння чысціў зубы! ...
- Добрай раніцы ўсім, хто любіць цукеркі! ...
- Добрай раніцы ўсім, хто прыйшоў у школу з добрым настроем! ...
-Добрай раніцы ўсім, хто хоча даведацца нешта новае і згодны падзяліцца сваімі ведамі!....
ІІ. Маўленчая размінка
Муляр гмахі муруе,
А кравец шые ўбранне.
Але дзе б працаваў ён,
Каб не меў памяшкання.
- Ці ёсць незразумелыя для вас словы?
- Пра што расказваецца ў чатырохрадкоўі?
- Пра каго расказваецца?
- Прачытайце чатырохрадкоўе”«самі сабе».
- ... Шэптам.
- ... Хорам - гучна.
- … З павышэннем, паніжэннем голасу.
-… З выдзяленнем асобных слоў.
Выразнае чытанне скорагаворкі:
З інтанацыяй радасці, пытання.
ІІІ. Увядзенне ў тэму
- Давайце яшчэ раз прачытаем наша чатырохрадкоўе. Можа хто-небудзь здагадаўся, якая тэма сённяшняга ўрока пазакласнага чытання? (Адказы навучэнцаў)
-Хто можа спрагназаваць мэту нашага урока?(Адказы навучэнцаў)
Настаўнік карэктуе і ўдакладняе мэту ўрока.
- Дзеці, што такое прафесія? (Адказы дзяцей)
У тлумачальным слоўніку ёсць такое тлумачэнне гэтага слова.
Прафесія- асноўны род заняткаў працоўнай дзейнасці.
- Як вы думаеце, ці лёгка зрабіць у жыцці выбар любой прафесіі.
У свеце існуе тысячы розных прафесій. Кожны чалавек выбірае адну, якой ён прысвячае ўсё сваё жыццё.
Вы вучыцеся ў пачатковай школе. Але павінны ведаць, што шлях да любой прафесіі пачынаецца са школьнага парога, з 1 класа. Мы з вамі павінны як мага больш даведацца пра розныя прафесіях, каб у будучыні ажыццявіць сою запаветную мару - выбар прафесіі.
А для гэтага нам трэба добра вучыцца, авалодваць ведамі.
Знаёмства з прафесіямі бацькоў.
- Вось так і вашыя бацькі таксама, калі-то былі маленькімі і пра чым- то марылі, і ў школе абралі сабе прафесію, да якой імкнуліся. Раскажыце, калі ласка, пра прафесіі вашых бацькоў.
-Зараз мы крышку адпачнём.
IV. Фізкультхвілінка
«Калі хочацца табе, то рабі так!»
1. Хочаш стаць ты гітарыстам, рабі так ...
Хочаш стаць ты піяністам, рабі так ...
2. Хочаш стаць ты маляром, то рабі так ...
Хочаш поварам ты быць, то рабі так ...
3. Калі хочаш стаць спартсменам, рабі так ..
Калі хочаш быць артыстам, рабі так ...
Калі падабаецца табе, тое і іншым ты пакажы,
Калі падабаецца табе, тое рабі так ...
V. Знаёмства з творамі па тэме, якія падрыхтавалі вучні
Іван Аношкін “Воля-кулінарка”
Фама Рамашка “Татава поле”
Васіль Вітка “Хто што робіць”
Казімір Камейша “Метрабудаўцы”
- Аналіз прачытаных твораў:
1. Як называецца твор? Хто яго аўтар?
2. Прачытай апавяданне. Пра якую прафесію расказваецца ў ім?
3. Якія падзеі адбываюцца ў творы і калі?
3. Назаві дзеючых асоб. Што ты пра іх даведаўся? Што здарылася з героямі? Якія ўчынкі яны здзейснілі і як сябе паводзілі? Растлумач ўчынкі і паводзіны герояў. Хто з дзеючых герояў спадабаўся і чым менавіта?
4. Што новага ты даведаўся пра прафесіі з твора?
5. Пра што ты думаў, чытаючы апавяданне (верш)?
Гульня «Збяры пазлы»
На стале знаходзяцца карткі. (Дадатак 1) Трэба сабраць карцінкі, на якіх намаляваныя людзі розных прафесій. Як збярэце падумайце, чалавек якой прафесіі намаляваны на малюнку. Пачалі ...
- Якая прафесія ў вас на малюнку? Што вы пра яе ведаеце? (Адказы навучэнцаў)
Ролевая гульня ”Я ў будучым…”
VІ. Вынік
- Якая была тэма нашага ўрока?
- Ці дасягнута мэта ўрока?
VІІ. Рэфлексійны аналіз урока навучэнцамі
Дадатак 1
1