Тэма: “Напісанне прыставак і прыназоўнікаў”
Мэты:
стварыць умовы для развіцця ўмення вызначаць прыстаўку ў словах, фарміраваць навык правапісу прыставак і прыназоўнікаў;
садзейнічаць узбагачэнню граматычнага ладу маўлення вучняў, развіццю назіральнасці;
выхоўваць павагу да мудрасці продкаў, імкненне дакладна выкарыстоўваць прыказкі ў сваім маўленні.
Абсталяванне: падручник, схемы, карткі
Тып урока: камбініраваны
План урока
Арганізацыйны момант
Праверка дамашняга задання
Мэтаматывацыйны этап
Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў
Вывучэнне новай тэмы
Праверка разумення вывучанага
Прымяненне ведаў і ўменняў вучняў у практычнай дзейнасці
Фізкультхвілінка
Замацаванне вывучанага
Праверка ведаў і ўменняў
Дамашняе заданне
Падвядзенне вынікаў
Рэфлексія
Ход урока
Арганізацыйны момант
-Ёсць такая прыказка: “Ад добрага цяжэй адвыкаць, як ад добрага прывыкаць”. Я вам жадаю, каб добрага ў вашым жыцці было много.
-Назавіце, якія словыў прыказцы адрозніваюцца толькі прыстаўкамі. Якое значэнне надаюць гэтым словам прыстаўкі?
Праверка дамашняга задання
-Назавіце словы з апострафам. Растлумачце яго правапіс.
-У якіх словах апостраф пасля прыстаўкі не пішацца? Чаму?
Мэтаматывацыйны этап
-Прачытайце тэму ўрока.
-Абмяркуйце з суседам па парце, якія задачы будзем вырашаць на ўроку.
Вучні карыстаюцца памяткай на дошцы.
Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў
ад пад да за на
адысці падысці дайсці зайсці
-Падбярыце аднакараневае слоўнікавае слова да напісаных. (Выйсці) Выдзеліце прыстаўкі. Паспрабуйце растлумачыць, калі ў аднакараневых словах пасля прыстаўкі пішацца ы, а калі й.
Вывучэнне новай тэмы
Пр.43 (вусна)
Рубрыка “Завяжы вузялок” на с.26
Пр.45 (самастойная фармулеўка правіла).
Праверка разумення вывучанага
Пр.44
Прымяненне ведаў і ўменняў вучняў у практычнай дзейнасці
Пр.47
Фізкультхвілінка
Устаньце, дзеткі, усміхніцеся,
Зямлі нашай пакланіцеся
За шчаслівы дзень учарашні.
Усе да сонца пацягніцеся,
Улева, управа нахіліцеся,
Верацёнцам пакруціцеся.
Раз прысядзьце, два прысядзьце
І за парты ціха сядзьце.
Замацаванне вывучанага
Пр.46 (узаемправерка)
Праверка ведаў і ўменняў
Самастойная работа па картках
Дамашняе заданне
Пр.48
Згадаць, як пры дапамозе каляровай падказкі скласці скорагаворкі.
Падвядзенне вынікаў
-Як адрозніць прыстаўку і прыназоўнік?
Рэфлексія “Піраміда”
-На дошцы знаходзіцца піраміда – пакажыце, якому ўзроўню адпавядаюць вашы веды па вывучаная тэме. 1 – нічога не ведаю, 2 – ведаю мала, 3 – ведаю шмат.