СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Конспект урока по человек и мир (МРБ)

Нажмите, чтобы узнать подробности

для учителей РБ. коспект урока "Сцяг беларускай дзяржавы"

Просмотр содержимого документа
«Конспект урока по человек и мир (МРБ)»

МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ


Тэма: Сцяг беларускай дзяржавы


Мэта: фарміраванне ведаў у вучняў уяўленняў аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь і паходжанні яго элементаў.

Задачы: а) навучання: даць вучням агульнае ўяўленне пра сцяг нашай краіны, растлумачыць сэнс кожнага з адлюстраванняў, якія на ім змяшчаюцца; паказаць вучням, што сцяг, як і герб, — гэта наша гісторыя, гэта непарыўная сувязь мінулага з сучаснасцю; ажыццявіць параўнальную характарыстыку двух сімвалаў — герба і сцяга;

б) развіцця: развіваць у вучняў уменне параўноўваць гістарычныя з'явы, шукаць у іх падабенствы і адрозненні;

в) выхавання: выхоўваць у вучняў любоў да Радзімы, імкненне стаць патрыётам сваей Бацькаўшчыны, шаноўныя адносіны да дзяржаўнай сімволікі, жаданне мець непасрэднае дачыненне да яе.


Абсталяванне и матэрыялы: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь (малюнак); памяткі - алгарытмы для індывідуальнай работы ў классе па варыянтах; малюнкі сцягаў Польшчы, Грузіі, Японіі, Канады; Дзяржаўнага сцяга БССР; крыжаванка.


Ход урока:


  1. Арганізацыйны момант.


Вось ужо звінеў званок,

Запрасіў нас на ўрок.

Добры дзень, я вас вітаю,

Да заняткаў запрашаю.

Хай занятак будзе плённым (плодотворным),

І цікавым, і натхнёным (вдохновлённым).

Поспехаў я вам жадаю,

Калі што – я паспрыяю (поспособствую).


  1. Праверка дамашняга задання.

На класнай дошцы пералічаны асноўныя адлюстраванні, якія змяшчаюцца на Дзяр­жаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Настаўнік выклікае па чарзе вучняў, і яны тлумачаць іх сэнс.

Пералік асноўных адлюстраванняў:

1. Пяціканцовая зорка (азначае знак бяспекі і мужнасці)

2. Узыходзячае сонца (азначае надзею сучасных людзей на росквіт Беларусі)

3. Каласкі жыта (гэта увасабленне вечнасці жыцця)

4. Кветкі канюшыны і ільну (сімвалізуецца праца сялян і іх сувязь с прыродай)

5. Чырвона-зялёная стужка з надпісам (чырвона – зялёная стужка паўтарае элементы Дзяржаўнага сцяга, надпіс на ёй - “Рэспубліка Беларусь” паведамляе, каму належыць дзяржаўны сімвал).


У час тлумачэння вучні паказваюць пералічаныя адлюстраванні на гербе, малюнак якога прымацаваны да класнай дошкі.

  • Чаму на Дзяржауным гербе нашай краіны паказана ўверсе жыта, злева— канюшына, а справа— лён? (Жыта размешчана ўверсе, таму што гэта галоўная зерневая культура нашай краіны. Канюшына паказана злева, таму што яна важная кармавая куль­тура, а вось лён — самае каштоўнае багацце Беларусі. Яго называюць паўночным шоўкам. Вось чаму яго блакітныя кветкі знаходзяцца на пачэсным месцы справа.)



  1. Актуалізацыя ведаў.

  • Прапаную вам перад знаёмствам з новай тэмай успомніць некаторыя гістарычныя тэрміны.


  • Тэрміналагічная размінка”

Настаўнік чытае азначэнне гістарычных тэрмінаў, а вучні адказваюць, пра што ідзе размова.

  1. Саюз грамадзян, утвораны з мэтай абароны іх жыцця, свабоды, маёмасці. (Дзяржава)

  2. Выбарны кіраўнік дзяржавы. (Прэзідэнт)

  3. Краіна, у якой чалавек нарадзіўся. (Радзіма)

  4. Выяўленчы апазнавальны знак (эмблема), які служыць для адрознення ўладальніка (асобы, роду, населенага пункта, дзяржавы, установы) ад іншых. (Герб)


  1. Знаёмства з тэмай урока. Пастаноўка задач урока

Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь

  • Адкажыце мне калі ласка, а чаму вы ўсе ўсталі, калі пачулі гімн нашай дзяржавы? (Адказы дзяцей)

  • Што яшчэ адносіцца да дзяржаўных сімвалаў? ( Гебр, сцяг)

  • Які сімвал мы праходзілі на прошлым уроку? ( Гебр)

  • Давайце паспрабуем з вамі вызначыць тэму сеннешняга ўроку (Тэма: Сцяг беларускай дзяржавы)

  • Ці любы сцяг, які вы ўбачыце на тэрыторыі Беларусі, можна назваць дзяржаўным? Чаму? (Адказы дзяцей)

  • Паспрабуйце вызначыць задачы ўрока, выкарыстоўваючы план на дошцы.


Настаўнік арганізуе гутарку. Задачы пералічваюцца і каменціруюцца. Настаўнік адзначае, што Дзяржаўны сцяг, як і Дзяржаўны герб, з'яўляецца таксама сімвалам нашай краіны.

  • Пра герб вы ўжо ведаеце, а са сцягам будзеце знаёміцца. У сувязі з гэтым у нас з вамі будзе магчымасць параў­наць адзін сімвал з другім і зрабіць адпаведныя вывады з гэтага параўнання. Сумесна з дзецьмі вызначаюцца задачы ўрока:

  • зразумець, чаму Дзяржаўны сцяг мае такія колеры, арнамент і што яны абазначаюць;

  • запомніць, калі святкуецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь;

  • зразумець, як беларусы праяўляюць павагу да сімвалаў Радзімы.

  1. Этап засваення новых ведаў

  • Нашы далёкія продкі славяне ў час ваенных сутычак і бітваў ужывалі сцягі, каб адрозніць сваіх ад чужых. Да дрэўка звычайна прывязвалі кавалак чырвонай тканіны. Гэта і былі першыя сцягі. Пазней, калі з'явіліся гербы, іх адлюстраванні сталі змяшчаць на сцягах. 3 цягам часу выяву герба сталі замяняць умоўнай палоскай такога колеру, які мела гербавая выява.


  • Тры колеры на сцягу.

Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі малюнак Дзяржаўнага сцяга і прапануе вучням уважліва разгледзець яго.

  • Колькі частак мае сцяг? (Адказ: тры.)

  • Пералічыце гэтыя часткі. (Арнамент— упрыгажэнне, якое складаецца з геа­метрычных фігур. У дадзеным выпадку гэта спалучэнне ромбаў з прамавугольнікамі.)

  • 3 якіх колераў складаецца Дзяр­жаўны сцяг? (Адказ: чырвоны, зялёны і белы.)

  • Які колер пераважае? (Чырвоны.)


Настаўнік вывешвае на дошку сцяг БССР.


  • Калі з 1951 па 1991 г. наша дзяржава мела назву БССР, наш сцяг выглядаў інакш. Арнамент сцяга быў белага колеру і размешчаны на чырвоным фоне (зараз наадварот), на чырвонай частцы сцяга – сімвал саюзу паміж рабочымі і сялянамі.


  • Практычная работа.

Заданне вучням: параўнаць колеры герба і сцяга, знайсці агульнае і рознае.


1) чырвоны



2) зялёны


Дзяржаўны сцяг

3) залацісты

Дзяржаўны герб


4) блакітны



5) фіялетавы



6) ружовы



7) белы


Настаўнік падводзіць вучняў да наступных высноў:

1. У дзяржаўнай сімволіцы паўтараюцца тры ко­леры: чырвоны, зялёны і белы.

2. Найбольш колераў змяшчае герб. Іх усяго сем.

3. Чырвоны колер з'яўляецца самым распаўсюджаным.


Матэрыял для настаўніка.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь складаецца з трох палосаў: верхняй — чырвонага колеру ў 2/3 і ніжняй — зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга, а таксама вертыкальнай — арнаменту на белым фоне, які складае 1/9 частку даўжыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні роўныя 1:2.


  1. Фізкультхвілінка.

Устаньце, дзеткі, усмехніцеся,

Зямлі нашай пакланіцеся

За шчаслівы дзень учарашні.

Усе да сонца пацягніцеся,

Улева, управа нахіліцеся,

Вераценцам пакруціцеся.

Раз прясядзьць, два прысядзьце

І за парты ціха сядзьце.


  1. Работа па падручніку згодна памяткам – алгарытмам.



  • Прапаную вам прачытаць матэрыял падручніка і адказаць на пытанні. Вы зразумееце значэнне колераў і выяў на Дзяржаўным сцягу. Клас працуе па варыянтах. На кожнай парце памятка.


I варыянт

II варыянт

  1. Прачытайце другі – трэці абзацы (с. 152), першы абзац (с. 153).

  2. Назавіце колеры Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

  3. Прачытайце і раскажыце, што сімвалізуе чырвоны колер.

  4. Чаму выкарычстоўваецца зялёны колер? Што ён абазначае?

  5. Якія якасці беларусаў сімвалізуе белы колер?

  1. Прачытайце другі абзац (с. 153).

  2. Раскажыце, што знаходзіцца ў аснове арнаменту.

  3. Закончы сказы:

“Ромб з “кручкамі” сімвалізуе…”

“Дробныя ромбы сімвалізуюць…”


  • Зараз адкажыце адзін аднаму па чарзе на пытанні, якія вам былі прапанаваны.

  • Работа ў пары.

  • Праверка настаўнікам выканання задання.

  1. Першасная праверка засваення ведаў.

  • Франтальнае апытанне.

  • Пералічы колеры Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

  • Што абазначае чырвоны колер сцяга?

  • Што галоўнае ў арнаменце Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь?

  • Пра якія рысы характару беларусаў можна сказаць, аналізуючы колеры і арнамент Дзяржаўнага сцяга?


  1. Замацаванне вывучанага.

  • Прачытайце на дошцы, калі святкуецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. (Кожную другую нядзелю мая.)

  • Свята Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – гэта толькі адно з мерапрыемстваў, якое адлюстроўвае павагу беларусаў да дзяржаўных сімвалаў.

  • Прапаную вам скласці кластар “Як мы шануем дзяржаўныя сімвалы”.


  • Складанне кластара


Настаўнік адзначае, што Дзяржаўны сцяг у нашым паўсядзённым жыцці мае вельмі шырокае выкарыстанне, нават яшчэ больш значнае, чым Дзяржаўны герб.

Вучням прапануецца ўспомніць і падзяліцца сваімі назіраннямі аб тым, як выкарыстоўваецца Дзяр­жаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Вучні прыводзяць прыклады. Яны абмяркоўваюцца і дапаўняюцца. Настаўнік сістэматызуе іх.


“Як мы шануем дзяржаўныя сімвалы”


  1. Свята Дзяржаўнага герба і сцяга.

  2. Устанаўліваецца над будынкамі, установамі.

  3. На дзяржаўных святах.

  4. На плошчы Дзяржаўнага сцяга.

  5. Маюць на працоўным месцы кіраўнікі прадпрыемстваў.

  6. На ганаровых месцах.

  7. На адзенні.

  8. Вывучаюць гісторыю сімвалаў.


У выніку работы над гэтым матэрыялам, вучні паўтараюць наступны выраз:

Другая нядзеля мая — свята Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга.

  • Разгадванне крыжаванкі.


















Па гарызанталі.

2. Сімвал мужнасці. (Зорка)

5. Асноўны закон Рэспублікі Беларусь.(Канстытуцыя).

6. Эмблема для адрознення адной дзяржавы ад іншых. (Герб).


Па вертыкалі.

  1. Кіраўнік дзяржавы.(Прэзідэнт).

3.Узор, які складаецца з элементаў, якія паўтараюцца і маюць сваё значэнне. (Арнамент).

4. Умацаванне на дрэўку палотнішча пэўнай афарбоўкі з надпісамі, упрыгожваннямі, якое служыць эмблемай дзяржавы. (Сцяг).


  • Заключнае слова настаўніка.

Дзяржаўная сімволіка — гэта гісторыя нашай краіны, гэта сувязь мінулага з сучаснасцю. Ва ўсе часы, ва ўсіх народаў свету існавала абавязковае правіла, якое датычыла кожнага, — паважаць, шанаваць, беражліва адносіцца да сімволікі сваей краіны. Менавіта такія адносіны да дзяржаўных сімвалаў — гэта найпершы грамадзянскі абавязак кожнага з нас. Зняважлівыя адносіны да Дзяржаўнага герба або Дзяржаўнага сцяга лічацца злачынствам у нашай краіне.

Любіце сваю Бацькаўшчыну, шануйце яе сімволіку!


  1. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.

  • Пра што вялі размову? Ці дасягнулі мэты ўрока?

  • Якія пытанні выклікалі цяжкасць? Што зможаце расказаць сябру?


  1. Інфармацыя аб дамашнім заданні.

Прачытаць апавяданне «Сцяг беларускай дзяржавы» (с. 152 – 155), падрыхтаваць апісанне Дзяржаўнага сцяга па плане (с. 155).














Выкананне тэставых заданняў

па тэме «Дзяржаўны герб нашай краіны. Сцяг беларускай дзяржавы»

1. Адзнач знакам «+» колеры, якія паўтараюцца ў дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь.

£ чырвоны £ зялёны £ залацісты £ блакітны

£ фіялетавы £ ружовы £ белы

2. Устаў літары, каб атрымаліся назвы раслін, адлюстраваных на гербе.


ё

н


ж



а



а


ю

ш

ы


а

3. Злучы стрэлкай назву колера на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь з тым, што ён сімвалізуе.

Чырвоны колер


колер дабра і міру, прыроды

Зялёны колер


знак Сонца, перамогі і шчаслівага жыцця

Белы колер


колер свабоды, духоўнай чысціні і мудрасці

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

£ Выява зямнога шара на гербе нагадвае, што Рэспубліка Беларусь — адна з дзяржаў свету.

£ Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак — вядомыя расійскія касманаўты.

£ Выява герба Рэспублікі Беларусь маецца на ўсіх дзяржаўных дакументах і пячатках.

£ Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь пастаянна ўзняты над будынкамі, дзе размяшчаюцца органы дзяржаўнай улады.

£ Кожную другую нядзелю верасня ў нашай краіне святкуецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга.

5. Паразважай. Чаму трэба з павагай адносіцца да дзяржаўных сімвалаў нашай краіны?

_______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________