СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Коска паміж часткамі ў складаным сказе ( 5 клас)

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок для 5 класса на развіццё фінансавай граматнасці вучняў

Просмотр содержимого документа
«Коска паміж часткамі ў складаным сказе ( 5 клас)»

 Коска паміж часткамі ў складаным сказе ( 5 клас)

Мэта: плануецца, што ў канцы ўрока вучні будуць ведаць правілы пастаноўкі коскі ў складаным сказе, будуць умець адрозніваць просты сказ ад складанага, бачыць межы частак у складаным сказе і ставіць коску паміж часткамі складанага сказа.

Задачы: 1. Садзейнічаць узнаўленню і паглыбленню ведаў вучняў пра складаны сказ; садзейнічаць уменню знаходзіць складаныя сказы ў тэксце, бачыць межы частак у складаным сказе і ставіць знакі прыпынку;

2. Стварыць умовы для развіцця ўменняў ужываць складаныя сказы ў вусным і пісьмовым маўленні, выконваць сінтаксічны разбор сказаў, ставіць знакі прыпынку ў складаным сказе; развіваць арфаграфічную пільнасць;

3. Садзейнічаць развіццю фінансавай граматнасці вучняў

Абсталяванне: карткі з заданнямі, вучэбны дапаможнік для 5 класа “Беларуская мова” Красней В.П., Лаўрэль Я.М., кантрольна-ацэначны тэст

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Актуалізацыя раней вывучанага

  1. Праверка дамашняга задання. (Некалькі сшыткаў правяраюцца настаўнікам, адзін вучань тлумачыць выкананне дамашняга практыкавання.)

  2. Сінтаксічны разбор сказаў (два вучні ля дошкі)

Першыя папяровыя грошы з’явіліся ў Кітаі. (Апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, няўскладнены.)



Сёння на сучасных беларускіх грошах намаляваны помнікі архітэктуры Беларусі. 

(Апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, няўскладнены)

  1. Франтальнае апытванне

  • Які сказ называецца складаным?

  • Як звязаны часткі ў складаным сказе?

  • Чым адрозніваецца складаны сказ ад простага?

  • Што трэба зрабіць, каб даведацца, якія словы ў сказе адносяцца да адной часткі, а якія да другой?

  • Чым на пісьме аддзяляюцца часткі сказа?

ІІІ. Арфаграфічная хвілінка

“Працуем карэктарамі”. Знайсці і выправіць памылкі.

Хочашь ворага нажыть - пазыч грошай.
У пятніцу нічога нікому непазычай.
Калі маеш грошы, то небудзеш хадіць босы.
Бес гаспадара і грошай не трэба.
Хоць лай, а потым грошы атдай.
Грошы лёкка бяруцца, ды цяшка атдаюцца.

Слова настаўніка.

На якую тэму вы бачыце прапанаваныя вам прыказкі? Як вы разумееце іх сэнс?

ІV. Работа па тэме ўрока

  1. Мэтавызначэнне

Вучні вызначаюць мэты ўрока: будзем вывучаць складаныя сказы, вучыцца знаходзіць іх у тэксце, навучымся ставіць коску ў складаным сказе, адрозніваць просты сказ ад складанага.

  1. Вывучэнне новай тэмы

Уступнае слова настаўніка

У складаных сказах могуць ставіцца розныя знакі прыпынку: і коскі, і працяжнікі, і двухкроп’і, і коска з кропкай, - але ў 5 класе мы будзем разглядаць толькі такія сказы, дзе паміж часткамі ставяцца коскі, а ўсе астатнія знакі прыпынку вы будзеце вывучаць у старэйшых класах.

  • Пачнём працу з выканання задання, якое ляжыць у вас на партах (тэкст).

Слова "манета" паходзіць ад імя багіні Юноны (Juno Moneta), пры храме якой у Старажытным Рыме знаходзіўся манетны двор. На працягу больш за дзве тысячы гадоў манеты з'яўляліся практычна адзіным інструментам грашовага абарачэння. Яны паступова ператварыліся з асноўнага плацежнага сродку ў дапаможны бо шырока распаўсюдзіліся папяровыя грошы. У наш час ажыццяўляюцца банкаўскія разлікі існуюць крэдытныя карты і электронныя грошы а манеты працягваюць адыгрываць сваю ролю ў грашовым абарачэнні.

Заданні:

  1. Прачытайце тэкст.

  2. Вы згодны, што гэта тэкст?

  3. Дайце загаловак , каб ён адпавядаў тэме тэксту.

  4. Вызначце асноўную думку.

  5. Стыль тэксту.

  6. Пастаўце неабходныя знакі прыпынку.

  7. Вызначце граматычную аснову ў 2 і 4 сказах.

Правяраецца франтальна:

  • Назавіце галоўныя члены сказа ў 3 сказе.

  • Якія знакі прыпынку там паставілі? Чаму?

  • Ці можаце вы растлумачыць, чаму там патрэбны ці непатрэбны коскі?

  • Ці падобныя сказы 2 і 4?

  • Колькі граматычных асноў у гэтых сказах?

  • Якім знакам прыпынку раздзяляюцца межы 4 сказа?

  • Які вывад мы можам зрабіць?

  • Звернемся да правіла на с. 99-100.

  • У якіх выпадках ставіцца коска ў складаным сказе? Перад якімі злучнікамі?

  • Складанне алгарытму працы:

  1. Вызначаем граматычную аснову сказа.

  2. Помнім, што можа быць адзін выказнік або адзін дзейнік.

  3. Падлічваем іх колькасць.

  4. Пры наяўнасці двух і больш граматычных асноў сказа ставім знак прыпынку (коску).

  1. Замацаванне

  • Праца па варыянтах. Кожная група атрымоўвае тэкст, дзе трэба знайсці складаны сказ, падкрэсліць граматычную аснову і паставіць знакі прыпынку.

  1. Навучыцеся правільна ставіцца да грошай. Мроі пра багацце не павінны заводзіць вас у крайнасці бо стаўленне да грошай мае самую галоўную ролю. Вызначыце, што такое грошы, і чым яны з'яўляюцца менавіта для вас. І не забывайце аб тым, што трэба навучыцца не толькі браць грошы, але і аддаваць іх.

  2. Учора, каб адправіць ліст у суседні горад, трэба было пісаць на паперы ручкай і несці канверт на пошту, разлічваючы на ​​некалькі дзён дастаўкі. Сёння ёсць е-mail і мабільныя тэлефоны, і не трэба нават ўставаць з крэсла. Проста націсніце кнопачку і ліст праз пару секунд апынецца ў адрасата. Нават калі ён знаходзіцца за акіянам.

Адзін прадстаўнік з варыянта зачытвае сказ з выкананым заданнем, па аднаму прадстаўніку на дошцы складаюць схему складанага сказа, тлумачаць пастаўленыя знакі прыпынку.

  • Творчае заданне

Скласці невялікі тэкст на тэму “Нашыя фінансы”, выкарыстоўваючы складаныя сказы са злучнікамі і без іх (для моцных вучняў).

V. Падвядзенне вынікаў і рэфлексія

  • Успомніце, як правільна знаходзіць межы частак у сказе?

  • Як аддзяляюцца межы частак у складаным сказе?

  • У якіх выпадках ставіцца коска ў складаным сказе?

  • Кантрольна-ацэначны тэст

1. Знайдзіце і выпішыце нумары складаных сказаў:

1) Без мовы не можа быць народа.

2) Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі.

3) Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.

2. Скласці схемы складаных сказаў

Ад слова сэрца халадзее,

Праходзіць сон і забыццё,

Ад слова рушацца надзеі,

Ад слова свеціцца жыццё.

Ад слова вырастаюць крылы,

А ў сэрцы стукае любоў,

Ад слова прыбываюць сілы.

Дык не шкадуйце шчырых слоў!

(С. Грахоўскі)

3. Закончыце выказванне.

Простыя сказы ў складаным звязаны па ….. і ……. .

- узаемаправерка (абмен сшыткамі)

- самаправерка (па ключы на дошцы)

VI. Дамашняе заданне

Вывучыць правіла на с.99-100, пр. 177, для больш моцных вучняў – знайсці прыказкі пра грошы, ужываючы складаныя сказы.

Закончыце сказы:

  • На ўроку я даведаўся…..

  • Я навучыўся…..

  • Мне здалося цяжкім….

  • Мне трэба дапрацаваць…

Дадатак да ўрока

Прыказкі пра грошы

Іншая пазыка - тая ж страта.

Хочаш ворага нажыць - пазыч грошай.

У пятніцу нічога нікому не пазычай.

Калі маеш грошы, то не будзеш хадзіць босы.

Хай грошай ні гроша, абы слава хароша.

Без гаспадара і грошай не трэба.

Хоць лай, а потым грошы аддай.

Грошы лёгка бяруцца, ды цяжка аддаюцца.

Даволі доўга чалавек абыходзіўся без грошай. Многія тысячагоддзі адзіным спосабам атрымаць жаданае служыў просты абмен таварамі, гэта значыць бартар. Лішкі ўласнай вытворчасці абменьваліся. Абмен стаў насіць пастаянны, масавы характар, і рынак быў галоўным месцам грамадскага жыцця. Аднак на рынку ўсё часцей ўзнікалі праблемы, якія цяжка было вырашыць. Які кошт адной лыжкі? І што больш каштуе конь ці калёсы? Людзям трэба было нешта больш кампактнае. Некаторы час разнавіднасцямі "грошай" служылі ракавінкі, шкуры, тытунь, збожжа, бабы, соль. Але і гэта было не зусім зручна. І вось з VII стагоддзя да н. э. у якасці разлікаў сталі выкарыстоўвацца высакародныя металы, золата і срэбра, якія не ржавеюць. З каштоўных металаў пачалі рабіць грошы. Пазней у залатыя і срэбныя манеты сталі дадаваць розныя металічныя сплавы. У канчатковым выніку кавалачкі металу выцеснілі ўсе астатнія "тыпы грошай". Гэты этап быў самым працяглым.

Асаблівай увагі заслугоўвае паходжанне папяровых грошай. Адкуль з'явіліся папяровыя грошы?

Для адказу на гэтае пытанне неабходна зноў звярнуцца да гісторыі. Першыя папяровыя грошы з'явіліся ў Кітаі ў 910 годзе нашай эры. Металічныя манеты было даволі цяжка перавозіць, таму ўрад задумаўся аб выкарыстанні ў разліках папяровых грошай. Ен стаў плаціць купцам не манетамі, а спецыяльнымі сертыфікатамі, якія лёгка разменьваліся на залатыя ці сярэбраныя манеты. На гэтых сертыфікатах малявалі важных людзей, чыноўнікаў, ставілі свае подпісы і пячаткі. У Еўропу папяровыя грошы, як сведчаць гісторыкі, былі завезены падарожнікамі, і першыя папяровыя грошы тут былі надрукаваныя ў канцы XVII стагоддзя. У Расіі першыя папяровыя грошы былі ўведзеныя пры Кацярыне II (1769 г.). Называліся яны - асігнацыямі. Але гэта былі не тыя папяровыя грошы, якія мы ведаем цяпер, а даўгавыя абавязацельствы. Цяпер бы мы іх назвалі аблігацыямі. У банку іх можна было абмяняць на медныя манеты.




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!