Культуралагічная віктарына
“Беларуская скарбонка”
Мэты:
У віктарыне ўдзельнічаюць 2 каманды. Вядучы паведамляе, што каманды выпраўляюцца ў незвычайнае , віртуальнае падарожжа па Беларусі , невыходзячы з класа . Усе прысутныя змогуць павадраваць па розных старонках культуры , гісторыі мовы Беларусі , а заадно і пабачыць , на колькі добра ўдзельнікі віктарыны ведаюць родную краіну.
Вядучы: Родная мова, цудоўная мова !!!
Ты нашых думак уток і аснова
Матчын дарунак да самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка ...
Без нашай мовы не было б і нас, беларусаў, як нацыі, без яе не адбылася сённяшняя віктарына.
Таму першае заданне прысвечанна беларускай мове.
Заданне 1: "Закончы прыказку"
Вядучы: Звернімся да залатога фонду нашай мовы, да тых яе адзінак, якія называюць залацінкамі народнай мудрасці.
Гэта прыказкі і фразеалагізмы, яны робяць, нашы выказванні больш яркімі ,каларытнамі. Высветлім, што вы ведаеце пра гэтае моўнае багацце.
Вядучы кажа пачатак прыказкі,аўдзельнікі яе заканчэнне. За кожную правільную прыказку каманда атрымлівае 1 бал.
1. Ваўкоў баяцца ...(у лес не хадзіць).
2. У чужым воку саломку бачым... (а у сваім бервяна не заўважаем).
3. Хто апарыцца на малацэ ...(той і на ваду дзмухае).
4. Бадлівай карове ...(бог рог не дае).
5. Было б балота... (а чэрці знойдуцца).
6. Ведае кошка... (чые сала з’ела).
7. Век жыві ...(век вучыся).
8. Выправлялі быку рогі...(ды скруцілі шыю).
9. Гром не грымне ...(мужык не перахрысціца).
10. Гультай за работу... (мазоль за руку).
11. Каб ведаў, дзеў падзеш...( то саломкі падслаў бы).
12. З ваўкамі жыць...(па-ваўчынаму выць).
13 Добрае слова на палічцы ляжыць...(а дрэннае па дарожцы бяжыць).
Заданне 2:
Вядучы:
А зараз будуць пытанні интэлектуальнага характару. Паспрабуем даведацца на колькі добра вы ведаеце сімволіку нашай краіны. За кожны верны адказ 1 балл.
Дзяржава і яе сімвалы
1. Кожны год у нашай краіне ладзіцца шмат святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да розных памятных падзей. Летам мы адзначаем надзвычай важнае і любімае народнае свята. На яго заўсёды запрашаюць шмат гасцей з розных краін свету. Гэта свята сімвалізуе еднасць народа і дзяржавы, нашу самабытнасць. Адзначаецца яно ў дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскіх захопнікаў. Як называецца гэта свята і калі адзначаецца? (Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, або Дзень Рэспублікі – 3 ліпеня.)
2. Беларусь – незалежная дзяржава. Але наш народ паважае іншыя народы і ганарыцца братэрскімі сувязямі. У нашай краіне адзначаецца як свята Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Калі адзначаецца гэта свята? (2 красавіка.)
3. Кожная дэталь у гэтым дзяржаўным сімвале мае сваё значэнне. Зялёны колер тэрыторыі Беларусі ў залатых промнях узыходзячага Сонца гаворыць аб тым, што ўсе свае думкі грамадзяне скіроўваюць да Айчыны: гэта наша зямля, нам чужой не трэба. Але і сваёй не аддамо. Контур краіны знаходзіцца ў сярэдзіне сімвала, утворанага вянком з каласоў. Пра які дзяржаўны сімвал ідзе размова? (Герб.)
4. Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны, белы. Чырвоны колер служыць знакам Сонца, сімвалізуе братэрства. Зялёны колер – Прырода. Гэта палі, лясы краіны. Гэта колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру. Што сімвалізуе белы колер і арнамент? (Белы колер – колер свабоды, маральнай чысціні і мудрасці. Арнамент сімвалізуе працавітасць, народнае майстэрства.
5. Гімн расказвае пра мінулае беларускага народа, у ім гучыць пажаданне славы, росквіту, вечнага жыцця Беларусі, заклік любіць і шанаваць Радзіму. Хто з’яўляецца аўтарам музыкі і тэксту Дзяржаўнага гімна? (Музыка Нестара Сакалоўскага, словы Міхася Клімковіча, Уладзіміра Карызны.)
6. Герб і сцяг Рэспублікі Беларусь прыняты ў выніку усенароднага галасавання 14 мая. Якога года? (1995-га.)
7. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны Закон краіны. У нашай краіне было прынята пяць канстытуцый.: у 1919 г., 1927 г., 1937 г., 1978 г. Калібыла прынята апошняя Канстытуцыя? (15 сакавіка 1994 года.)
8. Назавіце важнейшае права чалавека, якое замацавана ў Канстытуцыі. (Права на жыццё.)
Заданне 3. "Хто ёсць хто?"
Вядучы : Культура не ствараецца сама па сабе, культуру ствараюць людзі. Наколькі добра вы ведаеце знакамітых людзей, якімі ганарыцца Беларусь?
Вы атрымаеце карткі з пераблытанамі звесткамі. За 2 хвіліны вам трэба прывесці іх у парадак. За правільны адказ - 1 бал.
1) Янка Купала 2) Францыск Скарына 3) Iгнат Буйніцкі 4) Сімяон Полацкі 5) Стафанія Станюта 6) Міхаіл Клеафас Агінскі 7)Васіль Быкаў 8) Якуб Колас 9) Еўфрасіння Полацкая 10) Уладзімір Мулявін 11) Барбара Радзвіл 12) Браніслаў Парашкевіч; 13) Вітаўт
а) беларускі пісьменнік, аўтар твораў аб вайне; б) прарок беларускай нацыі; в)актрыса; г) дачка Святаслава Усяславіча, унучка Усяслава Брачыславіча, інакіня і асветніца Полацкага княства; д) першадрукар; е) паэт, драматург, асветнік і філосаф, аўтар “Буквар языка славенскага, “Рыфмалагіён” ; ё) мастак і музыкант,аўтар паланэза “Развітанне з Радзімай”; ж) стваральнік нацыянальнага тэатра; з) стваральнік беларускай граматыкі; і) Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы!Аўтар гэтых бессмяротных радкоў; к) вялікі князь; л) заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры»; м) жонка караля Жыгімонта Аугуста.
Адказы:1-б , 2-д , 3-ж , 4-е , 5-в , 6-ё , 7-а, 8-і , 9-г, 10-л , 11-м , 12-з , 13- к
Заданне 4. 4. У свеце народных традыцый. (1бал) .
1. Гэта старажытнае свята было прымеркавана да зімовага сонцастаяння. Пазней яго пачатак сталі звязваць з Нараджэннем Хрыстовым. На свята людзі вадзілі казу, мядзведзя, насілі зорку. У святочных песнях гучалі самыя лепшыя зычэнні. За песні і пажаданні гаспадары частавалі юнакоў і дзяўчат рознымі прысмакамі. (Каляды.)
2. Падчас гэтага свята хлопцы і дзяўчаты водзяць карагоды, скачуць праз вогнішча і шукаюць самую чароўную кветку шчасця. (Купалле.)
3. На якое вясёлае свята пачыналі гукаць вясну? (Масленіца.)
4. Як называецца свята, калі ўшаноўваюць памяць памерлых продкаў? (Дзяды.)
5. Як называецца цыкл народных песень, звязаных з земляробчым календаром? (Каляндарна-абрадавыя.)
6. Найвялікшае каляндарнае свята, з пашырэннем хрысціянства прыстасавана да ўваскрашэння Хрыста і стала рухомым. Адзначаецца з 4 красавіка да 8 мая. (Вялікдзень.)
7.Напярэдадні гэтага свята, 5 мая, беларусы ўшаноўвалі сімвал вясны, росквіту прыроды. Дзяўчаты на лузе выбіралі самую прыгожую дзяўчыну. Апраналі яе русалкай. Упрыгожвалі зелянінай, вянком з кветак. Вадзілі вакол яе карагоды і спявалі:
Блаславі, маці,
Ой, Лада, маці,
Вясну заклікаці. (Юр’я.)
8. На якое свята спявалі прыпеўку:
Ой, чыя то дачка, як ягадачка,
Святы вечар добрым людзям!
Бацькова дачка, як ягадачка.
Як у сені ўвайшла – сені заззялі.
Як у хату ўвайшла – паны паўставалі. (Каляды.)
Заданне 3. Крок у будучае.
1. Гэтым будынкам можа ганарыцца кожны грамадзянін нашай краіны. «Храм навукі» мае агульную плошчу 112,6 тыс. квадратных метраў. На 22 паверсе знаходзіцца закрытая назіральная пляцоўка « Панарама». (Нацыянальная бібліятэка Беларусі.)
2. Будынак на перакрыжаванні шляхоў. Яго прыгажосць, сучаснасць і зручнасць здзіўляюць людзей, якія ўпершыню наведваюць нашу краіну. (Вакзал.)
3. Гэты завод быў заснаваны ў 1946–1948 гг. Яго прадукцыя носіць назву нашай дзяржавы, гэты брэнд вядомы далёка за межамі краіны. (Мінскі трактарны завод.)
4. У 1931 г. была заснавана гэта самая любімая ўсімі дзецьмі фабрыка. Яе салодкая прадукцыя карыстаецца вялікім попытам. А яе якасцю задаволены самыя патрабавальныя пакупнікі. Яе брэнды «Белавежска пушча», «Лявоніха» і інш. (Камунарка.)
5. Імя дзяўчынкі Ксеніі Сітнік стала вядома жыхарам нашай краіны імгненна. Чаму? (Трыумфальнае выступленне на дзіцячым конкурсе Еўрабачання.)
6. Гэта адна з самых маладых спартыўных пабудоў Мінска. Сучасны будынак з металу, шкла, бетону. Мае арэны для міні-футбола, для міжнародных спаборніцтваў. (Манеж футбольны.)
7. Прадукцыя гэтага завода прысутнічае амаль у большай паловы жыхароў краіны. Без яе немагчыма захаваць прысмакі і стравы ў спякотны дзень. (Мінскі завод халадзільнікаў «Атлант».)
8. Назавіце фонд, які падтрымлівае моладзь краіны. У межах якой праграмы ён існуе? (Прэзідэнцкі фонд па падтрымцы таленавітай моладзі ў межах праграмы «Маладыя таленты Беларусі 2006–2010 гг.»)
Вынікі:
Вядучы: Вось і скончылася наша віктарына. Адкажыце, вам было цікава? Можа было складана?
Я жадаю вам усё больш і больш пазнаваць сваю радзіму, ганарыцца ёю і берагчы тое, што ўсе мы ўжо маем. Мы ганарымся сваёй краінай, любім яе. А інакш немагчыма. Пазнайце Беларусь...I вы яе абавязкова палюбіце!