СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення (у родным і месным склонах адзіночнага ліку). 6 клас

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення (у родным і месным склонах адзіночнага ліку). 6 клас»

Тэма: Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення (у родным і месным склонах адзіночнага ліку) (2 гадзіны)

Мэта:

  • даць паняцце пра сістэму канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення, вучыць усведамляць залежнасць канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду ў родным і месным склонах ад лексічнага значэння або характару апошняга зычнага асновы;

  • выпрацоўваць уменні вызначаць назоўнікі 2-га скланення, правільна адносіць іх да груп адушаўлёных-неадушаўлёных, асабовых, зборных, прасторавых, рэчыўных, абстрактных; тлумачыць выбар канчаткаў пэўнага склону;

  • правільна ўжываць у вусным і пісьмовым маўленні назоўнікі мужчынскага і ніякага роду ў родным і месным склонах;

  • фарміраваць лексіка-граматычны лад маўлення вучняў;

  • развіваць уменні публічнага выступлення (вусныя выказванні перад аўдыторыяй).


Ход першага ўрока

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка засваення папярэдніх ведаў

Пытанні:

  • Што такое назоўнік?

  • Што з’яўляецца пачатковай формай назоўніка?

  • На якія групы падзяляюцца агульныя назоўнікі?

  • Якія назоўнікі адносяцца да канкрэтных?

  • Якія назоўнікі адносяцца да абстрактных?

  • Назавіце адметныя марфалагічныя прыметы канкрэтных назоўнікаў.

  • Назавіце адметныя марфалагічныя прыметы абстрактных назоўнікаў.

  • Што абазначаюць зборныя назоўнікі?

  • Як выражаецца значэнне зборнасці?

  • З якімі лічэбнікамі не спалучаюцца зборныя назоўнікі?

  • Якія назоўнікі называюцца рэчыўнымі?

  • Якія назоўнікі адносяцца да рэчыўных?

  • Як вызначыць род назоўнікаў?

  • Што вы ведаеце пра лік назоўнікаў?

  • Што такое скланенне?

  • Якія назоўнікі адносяцца да 1-га скланення?

  • Ад чаго залежаць склонавыя канчаткі назоўнікаў 1-га скланення?

  • У чым асаблівасць правапісу склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў давальным і месным склонах?

  • Якія назоўнікі адносяцца да 2-га скланення?

ІІІ. Работа па тэме ўрока

1.Чытанне тэксту. Групоўка назоўнікаў па розных семантычных групах (практ.202).

2. Знаёмства з тэарэтычным матэрыялам §33 с.97

3. Праца з табліцай, аналіз і запамінанне груп назоўнікаў якія ўжываюцца ў родным склоне адзіночнагаліку з канчаткамі -а(-я). (практ.203).

4. Падрыхтоўка вуснага паведамлення пра канчаткі назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду ў родным склоне адзіночнага ліку (практ.203).

Фізкультхвілінка


5. Работа ля дошкі ( па ланцужку)

Заданне 1: запішыце словазлучэнні, паставіўшы назоўнікі ў патрэбным склоне:

многа (пясок, цэмент, цукар, гарох,ячмень, воск, хлеб,авес); прайшлі каля (лес, гай, выган, лужок); не ведалі (страх); знішчылі ворага без (жаль); аперацыя без (боль); чакалі (дождж), не баяліся (змрок, гром, мароз).

Заданне 2: паставіўце назоўнікі ў родным склоне:

лед, чай, снег, квас, вінаград, азот, кісларод, алюміній, фосфар, бярэзнік, асіннік, абоз, маладняк, хор, тавар, мароз, поспех, бег, смутак, спакой, бой, лясок, беражок.

Заданне 3: запісаць сказы, дапісаць канчаткі назоўнікаў, вызначыць іх род, лік, склон, растлумачыць правапіс канчаткаў.

1) На заводзе робяць фанеру з дуб... . З дуб... падала лісце.

2) Ножкі стала зроблены з клен... . З клён... падалі буйныя кроплі дажджу.

3) З граб... і вяз... фанеры не робяць. Вучні разглядалі лісточкі граб... і вяз... .

6. Знаёмства з рубрыкай “Гавары і пішы правільна” с.98

ІV. Падвядзенне вынікаў урока.

Пытанне:

  • Што такое скланенне?

  • Якія назоўнікі адносяцца да 2-га скланення?

  • Ад чаго залежаць склонавыя канчаткі назоўнікаў 2-га скланення ў родным склоне?


V. Дамашняе заданне: §33, практ.204



Тэма: Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення (у родным і месным склонах адзіночнага ліку) (2 гадзіны)


Ход другога ўрока

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка засваення папярэдніх ведаў

Вуснае паведамленне “Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення ў родным склоне”.

ІІІ. Работа па тэме ўрока

1. Праца з табліцай (практ.205).

2. Падрыхтоўка вуснага паведамлення пра канчаткі назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду ў месным склоне адзіночнага ліку (практ.205).

Фізкультхвілінка


3. Работа ля дошкі ( па ланцужку)

Заданне 1: паставіўце назоўнікі ў месным склоне:

1) завод - на ..., колас - у ..., атрад - у ..., стан - аб ..., святло - у ..., жалеза - на ..., звяно - у ..., сукно - аб..., адрас - аб ..., часопіс - у ..., куст - на ..., пісьмо - у ... .

2) бор - у ..., канец - на ..., гараж - у ..., каляндар - у ..., вядро - у ..., сонца - на ..., плячо - на ..., мора - на ..., ландыш - ..., турнір - на ..., месца - на..., сэрца - на ... .

3) конь - на ..., пень - на ..., кісель - у ..., гай - у ..., пытанне - аб ..., здарэнне - аб ..., жаданне - аб ..., калоссе - у ..., труцень - аб ..., цыркуль - на ..., вулей - у ..., галлё - на ... .

4) Іван - аб ..., Якуб - аб ..., Ігнат - аб ..., Пушкін - аб ..., Лынькоў - аб ..., каваль - аб ..., вучань - аб ..., Мікалай - аб ..., пясняр - аб ..., Багушэвіч - аб ..., герой - аб ..., касец - аб ... .

Заданне 2: запішыце назоўнікі 2-га скланення, пастаўце ў іх націск, запомніце, як яны пішуцца і вымаўляюцца:

Абанемент, апякун, асартымент, атлас (геаграфічны), атлас (тканіна), выпадак, гектар, дагавор, дакумент, догляд, дыялог, заклад, інвентар, камбайнер, карабель, крэмень, невуцтва, партфель, партэр, прамень, працэнт, фарфор, цэмент, цэнтнер.


ІV. Падвядзенне вынікаў урока.

Пытанне:

  • Што такое скланенне?

  • Якія назоўнікі адносяцца да 2-га скланення?

  • У чым асаблівасць правапісу склонавых канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення ў месным склоне?


V. Дамашняе заданне: §33, практ.206